Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТОМСК, горад, цэнтр Томскай вобл. Расіі, порт на р. Том. Засн. ў 1604. 482 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Сібкабель», «Сібэлектраматор»; зды: эл.мех., электралямпавы, радыётэхн., прыладабуд.; вытвсць падшыпнікаў, рэжучых інструментаў), хім. (зды: гумавага абугку, хім.фармацэўтычны), дрэваапр. (фкі: мэблевая, алоўкавая, запалкавая), харчовая. Вытвсць буд. матэрыялаў. Навук. цэнтр Сіб. аддз. Расійскай АН. 6 ВНУ, у т.л. 2 унты. 3 тэатры. Філармонія. Музеі: краязн., маст., Томскага унта. Барочная Уваскрэсенская царква (1789—1807), Гасціны двор (18 ст.), забудова цэнтра ў стылі класіцызму пач. 19 ст. У 1927—28 навуч. г. ў Т. існавала Бел. студэнцкая зямляцтва. У гады Вял. Айч. вайны ў Т. знаходзіўся ў эва
Томск Кугок старога горада.
томская 485
куацыі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
ТбмСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана на ПдУ Зах. Сібіры, у Рас. Федэрацыі. Утворана 13.8.1944. Пл. 316,9 тыс. км2. Нас. 1068 тыс. чал. (2000), гарадскога 66,9%. Найб. шчыльна заселены паўд. і паўд.ўсх. раёны. Цэнтр — г. Томск. Найб. гарады: Северск, Стражавой, Асіна, Калпашава.
Паверхня раўнінная, пераважаюнь плоскія, забалочаныя тэр. Зах.Сіб. раўніны. На ПнУ КецкаТымская, на ПдЗ Васюганская раўніны, на ПдУ адгалінаванні Кузнецкага Алатау (выш. да 211 м). Цэнтр ч. занята шырокай далінай р. Об, якая падзяляе тэр. на балоцістае левабярэжжа і ўзвышанае правабярэжжа. Карысныя выкапні; 75 радовішчаў нафты, 15 нафта і 7 газакандэнсатных (ЗаходнеСібірская нафтагазаносная правінцыя). 12 радовішчаў метал. руд (жал., тытанавых, рэдказямельных і інш.), торф, буры вугаль, буд. матэрыялы. Вял. запасы артэзіянскай пітной вады, тэрмальных і мінер. вод (бро.містых, ёдзістых, серавадародных, радонавых). Клімат кантынентальны. Зіма суровая і працяглая, лета цёплае і кароткае. Сярэдняя тра студз. ад 19 °C да 21 °C, ліп. 17—18 °C. Ападкаў 400—550 мм за год, пераважна летам. Гал. р. Об з прытокамі Том, Чулым, Кець, Тым (справа), Чая, Парабель, Васюган (злева). Шмат азёр. Каля 30% тэр. забалочана. Глебы дзярновападзолістыя і тарфянабалотныя, на Пд і ПдУ — шэрыя лясныя і чарназёмныя. Пад лесам 63% тэр., пераважаюць хвойныя пароды (сіб.
кедр, лістоўніца, піхта, елка, хвоя), растуць бяроза, асіна.
Т.в. — індустр.аграрны рэгіён Расіі. На долю прамсці прыпадае каля 60% валавога ўнутр. прадукту. Гал. галіны прамcui (паводле кошту прадукцыі); паліўная (51%), хім. (21%), маш.буд. (17%), электраэнергетыка (9%), харчовая (7%). Штогадовая здабыча нафты
486 томскі
6—7 млн. т, прыроднага газу 5—6 млрд. м’. Хім. (вытвсць плутонію для АЭС, медпрэпаратаў, гумавага абутку), маш.буд. (вытвсць электрарухавікоў, горнашахтавага абсталявання. кабелю, электралямпаў, падшыпнікаў, металарэзных інструментаў, мед. тэхнікі і інш.), лясная і дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля, алоўкі, запалкі) прамсць. Вытвсць электраэнергіі пераважна на ЦЭЦ. Харч. (мукамольная, масларобная, мясная, рыбакансервавая і інш.) і лёгкая (швейная, трыкат.) не забяспечваюць мясц. патрэбы. Вытвсць буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спейыялізуейца на мясамалочнай жывёлагадоўлі і цяплічным агародніцтве. С.г. ўгоддзі займаюць 1,4 млн. га, у т.л. ворныя землі 0,6 млн. га. Асн. збожжавыя культуры (пшаніца, жыта, ячмень) сеюць на Пд і ПдУ. Вырошчваюць бульбу, агародніну, кармавыя культуры. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 70% валавога аб’ёму с.r. прадукцыі. Гадуюць буйн. par. жывёлу, вакол г. Томск жывёлагадоўчыя комплексы па прамысл. вытвсці свініны, мяса птушкі і яек, цяплічныя гаспадаркі. Пушны промысел і зверагадоўля. Рыбалоўства. Асн. віды транспарту — водны і аўтамабільны. Суднаходства па рэках Об, Чулым, Том, Кець, Чая, Парабель, Васюган. Гал. рачныя парты: Томск, Аляксандраўскае, Асіна, Калпашава. Даўж. аўтадарог 4,5 тыс. км. Чыгунка Тайга— Томск—Асіна—Белы Яр (402 км) злучае Т.в. з Транссібірскай магістраллю. 8 аэрапортаў. Нафтаправод Аляксандраўскае—АнжэраСуджанск, газаправод Мыльджына—Кузбас. Г.С.Смалякоў.
ТОМСКІ (сапр. Г р ы ш ы н) Мікалай Васілевіч (19.12.1900, с. Рамушава Наўгародскай вобл., Расія — 17.11.1984), расійскі скульптар. Нар. маст. СССР (1960). Правадз. чл. AM СССР (1949). Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Ленінградскім маст.прамысл. тэхнікуме (1923—27). 3 1948 выкладаў у Маскоўскім маст. інце імя В.Сурыкава (у 1964—70 рэктар). У 1968—83 прэзідэнт AM СССР. Выканаў помнікі У.І.Леніну ў С.Пецярбургу (1938), Варонежы (1940), Арле (1949—61), Вільнюсе (1952), Волагдзе (1958), Берліне (1970), Ташкенце (1974); С.Кіраву ў С.Пецярбургу (1938); І.Апанасенку ў Белгарадзе (1944—49); М.Гогалю (1952), М.Ламаносаву (1953). М.Кутузаву (1973) ў Маскве; партрэты І.Чарняхоўскага, М.Гарэева (абодва 1947), П.Покрышава, А.Смірнова, І.Кажадуба (усе 1948), Гогаля (1951), У.Маякоўскага (1954), Д.Рыверы (1956—57). «Валгаградскі рабочы» (1970), С.Сяргеева (1972). Творам уласцівы спалучэнне індывідуальнага вобраза мадэлі з шырокім абагульненнем, героікай або паэтызацыяй вобраза. Аўгар эмблемы і фрыза будынка Мінва Узбр. сіл СССР, афармлення будынка Массавета і Маск. унта ў Маскве (усе 1940х г.). Дзярж. прэміі СССР 1941,
1948, 1949, 1950, 1952, 1979. Ленінская прэмія 1972.
Тв.: В бронзе в граннте. М.. 1977.
Лі/n.: Б а л т у н П.К. Н.В.Томскнй: [Альбом]. 2 нзд. М.. 1976; М н н в н а В.Б. Н.Томскнй. М., 1980. Т.В.Пешына.
М Томскі. Валгаградскі рабочы. 1970.
ТОН (ад грэч. tonos павышэнне голасу, тон, націск; напружанне) у а к у с т ы ц ы, гук пэўнай вышыні; фіз. характарыстыка гуку. якая вызначаецца яго частатой. Адрозніваюць: просты Т. (гарманічнае гукавое ваганне) і асноўны Т. (стварае акустычная сістэма, калі вагаецца з найніжэйшай для яе частатой). Гл. таксама Абертон.
ТОН у выяўленчым MacTa ц т в е, зыходны прасйейшы элемент
К.Тон. Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Фота пач. 20 ст.
святлаценю ў натуры і маст. творы; ступень асвятлення і святлонасычанасці асобнага ўчастка прадмета і г.д. У творах жывапісу і графікі ствараецца прапарцыянальная прыроднай, багатая адценнямі шкала, у якой выбар святлаценявога Т. вызначаецца сістэмай адносін паміж Т.. што стварае выразнасць святлаценю ў цэлым. Таксама зыходны элемент колеру ў прыродзе і каларыту ў творах мастацтва: якасць кожнага колеравага адцення, адпаведна асобнага ўчастка натуры або выявы ў судносінах да асн. колераў спектра (напр.. лімоннажоўты, вогненначырвоны). У сістэме жывапісу колеравыя Т. непадзельна звязаны з адпаведнай ёй сістэмай святлаценявых Т. Агульны Т. — колеравы строй маст. твора або матыву, асн. адценне, якое абагульняе і падпарадкоўвае сабе ўсе колеры карціны і вызначае адзінства каларыту. Фарбы ў такім «танальным» жывапісе аб’ядноўваюцца агульным Т. (напр., серабрыстым, залацістым, цёплым, халодным).
ТОН у м у з ы ц ы. 1) фізічная характарыстыка муз. гуку, якая ўключае пэўную вышыню, гучнасць, тэмбр. 2) Мера. якая вызначае велічыню інтэрвала паміж гукамі. роўнага 1/6 а к т а в ы. У сучаснай 12тонавай муз. сістэме найменшая адлегласць паміж гукамі — паўтон. 3) Ступень гукарада, лада, гамы, гук акорда, элемент мелодыі. 4) Характарыстыка слыхавага ўражання ад гучання голасу, муз. інструмента (чысты, фальшывы, роўны, ціхі і інш.). 5) У майстэрзінгераў — мелодыямадэль, на якую выконваліся розныя тэксты. 6) У сістэме царк. ладоў — вызначэнне лада (I Т., II Т. і г.д.). Т.А.Дубкова. ТОН Канстанцін Андрэевіч (6.11.1794, С.Пецярбург — 6.2.1881), рускі архітэктар. Акад. Пецярбургскай AM (1830). Вучыўся ў Пейярбургскай AM (1803— 15) у \.Вараніхіна, выкладаў у ёй (з 1833 праф., з 1854 рэктар па архітэктуры). У 1815—19 працаваў у Kue для пабудоў і гідраўл. работ у Пецярбургу. У 1819—28 камандзіраваны ў Італію. Пабудовы Т. ў т. зв. рускавізант. стылі (гл. Псеўдарускі стшь) адметныя канстр. вырашэннямі (выкарыстанне буйных метал. канструкный і інш.), высокай якасцю буд. работ. Сярод твораў: у Маскве — храм Хрыста Збавіцеля ў памяць вайны 1812 (1837—83, знесены ў 1930я г., у 1990я г. адноўлены), Вял. Крамлёўскі палац (1839—49, у сааўт ), Аружэйная палата, званіца Сіманава манастыра (закладзена ў 1835), Мікалаеўскі вакзал (цяпер Ленінградскі; 1845—52); у стылі класіцызму — будынак Малога тра (1838—40), Дом інвалідаў у Ізмайлаве (1839); у Пецярбургу — Мікалаеўскі вакзал (цяпер Маскоўскі; 1851). Аўтар т. зв. узорных праектаў цэркваў, альбома «ІІраекты цэркваў...» (1838).
Діт.: Кнрнченко Е.М К.Тон // Зодчме Москвы, М„ 1981. Кн. 1; Славнна Т.А. К.Тон. Л., 1989.
ТбНА (франц. tonne ад позналац. tunna бочка), адзінка масы; адна з асноўных
адзінак у сістэме МТС (метр, тона, секунда; гл. Сістэмы адзінак). Абазначаецца т. 1 т (метрычная) = 1000 кг. Т. і кратныя адзінкі кілатона (1 кт = 103 т) і мегатона (1 Мт = 106 т) шырока выкарыстоўваюцца ў тэхн. вымярэннях.
У англамоўных краінах выкарыстоўваюцца: доўгая, або вялікая Т. (1016,047 кг); кароткая, або малая Т. (907,185 кг); прабірная Т. — адзінка масы каштоўных металаў (29,1667 г у ЗША і 32,6667 г у Вялікабрытаніі); рэгістравая Т. — адзінка аб’ёму рэгістравай умяшчальнасці (унутр. памяшканняў) судна (2,831685 м).
ТОНАВА вёска ў Рубяжэвіцкім с/с Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл., на аўтадарозе Рубяжэвічы—Хатава. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пн ад Стоўбцаў, 71 км ад Мінска. 435 ж., 180 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Вядома з пач. 16 ст. як маёнтак Тонва кн. Алелькавічаў у Віленскім ваяв. ВКЛ. 3 17 ст. ўласнасць Радзівілаў, Ю.Капчэўскага, Рдултоўскіх, Багушэвічаў, Сліжняў. 3 1793 у Рас. імперыі. 3 1861 вёска ў Слабодкаўскай, з 1878 у Рубяжэвійкай вол. Мінскага пав. У 1897 — 519 ж., 78 двароў. 3 1921 у Стаўбцоўскім пав. Навагрудскага ваяв. Польшчы, з 1939 у БССР. з 1940 у Івянецкім, з 1962 у Стаўбцоўскім рнах. С.А.Галоўка. ТбНГА (Tonga), Каралеўства Т о н г а (танганскае Pnle’anga Fakatu’i ’о Tonga, англ. Kingdom of Tonga), дзяржава на аднайм. астравах на ПдЗ Ціхага акіяна. Пл. 748 км2. Нас. 102,3 тыс. чал. (2002). Дзярж. мовы — танганская і англійская. Сталіца, гал. эканам. цэнтр і порт — г. Нукуалофа на вве Тангатапу. Краіна падзяляецца на 5 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (4 чэрв.).