• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Танзанія. У запаведніку Серэнгеці.
    Да арт. Танзанія. Узбярэжжа вострава Занзібар.
    ныя выкапні: алмазы. волава, вальфрам, фасфарыты, тытанамагнетытавыя, ніобіевыя руды і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэднямесячныя тры ад 15—20 °C да 25—27 °C. Ападкаў на б.ч. краіны 500—1500 мм за год. Гал. рэкі Пангані, Руфуджы, Рувума ўпадаюць у Індыйскі акіян. Т. часткова належаць азёры Вікторыя, Танганьіка, Ньяса; ёсць бяссцёкавыя салёныя азёры Руква, Натран, Эясі. У натуральнай расліннасці на 3 і Пд пераважаюць трапічныя сухія рэдкалессі, на прыморскай нізіне — паркавыя саванны, у цэнтр. і паўн.ўсх. раёнах — травяністыя саванны. Па схілах гор — вечназялёныя лясы, хмызнякі. Шматлікія нац. паркі і рэзерваты, у т.л. Селус, Серэнгеці, Кіліманджара і Нгарангора, якія ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны, a таксама Руаха, Мікумі, Тарангірэ, Рунгва, створаныя для аховы багатай фауны млекакормячых (сланы, насарогі, бегемоты, буйвалы, зебры. жырафы і інш.).
    Насельніцтва. Т. — шматнацыянальная краіна, больш за 30 народаў. Каля
    Гісторыя. На тэр. Т. знойдзены найб. стараж. рэшткі чалавека (гл. Олдувай). Аўтахтоннае насельнііггва Т. — плямёны. блізкія да сучасных бушменаў і гатэнтотаў. У 1м тыс. н.э. тут пасяліліся плямёны земляробаў банту і жывёлаводаў нілотаў. У 7—8 ст. сюды праніклі арабы: у выніку іх узаемадзеяння з мясц. насельнштвам ва ўзбярэжных раёнах Т. склалася мусульм. паводле веравызнання этн. супольнасць — суахілі. Іенаваў шэраг гарадоўдзяржаў суахілі, багадце якіх ствараў транзітны гандаль паміж унутр. раёнамі Афрыкі і краінамі Б. Усходу. У канцы 15 ст. туг з'явіліся партугальцы. якія ўсталявалі кантроль над гарадамі суахілі. Ў канцы 17 ст. партугальцаў выгналі аманцы. У 1856 узнік самастойны султанат Занзібар з цэнтрам на аднайм. востраве на чале з дынастыяй аманскага паходжання. У 1884 над мацерыковай ч. Т. ўстанавіла кантроль Германія. Авы Занзібар з 1890 сталі брыт. пратэктаратам. У 1ю сусв. вайну Герм. Усх. Афрыку акупіравалі брыт. войскі; у 1920 б.ч. яе пад назвай Танганьіка перададзена Лііай Нацый пад кіраванне Вялікабрытаніі. У 2ю сусв. вайну больш за 80 тыс. выхадцаў з Т. змагаліся ў складзе брыт. арміі. У 1954 створаны Hau. афр. саюз Танганьікі (ТАНУ) на чале з Цж.К.Ньерэрэ. ТАНУ перамог на ўсеагульных выбарах 1960 і ўзначаліў урад Танганьікі. 9.12.1961 абвешчана незалежнасць краіны.
    ню крызісу. У 1992 дазволена шматпартыйнасць. На першых шматпартыйных выбарах 1995 перамагла РП, яе прадстаўнік Б.У.Мкапа абраны прэзідэнтам Т. Т. — чл. ААН (з 1961), Аргцыі афр. адзінства. Дыпламат. адносіны паміж Т. і Рэспублікай Беларусь з мая 1996. У Т. дзейнічаюць паліт. партыі: Рэв. партыя, Нац. канвенцыя за стварэнне і рэформы, Аб’яднаны грамадз. фронт, Аб’яднаная дэмакр. партыя, Партыя дэмакратыі і прагрэсу.
    Гаспадарка Т. — эканамічна слабаразвітая агр. краіна, уваходзіць у лік 25 найменш эканамічна развітых краін свету. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) расце больш марудна. чым насельніцтва, складае каля 250 дол. на 1 чал. ў год. 25% ВУП ствараецца ў сельскай гаспадарцы. лесаводстве. рыбалоўстве. паляўншіве. 14.4% — у прамсці, энергетыцы, будаўніцгве, 4,9% — у транспарце і сувязі, 14,8% — у гандлі, атэлях і рэстаранах, 40,9% — у інш. абслуговых галінах. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца кмя 52 шн. га (каля 55% тэр. краіны), у т.л. каля 10,4 млн. га ў раслінаводстве і каля 31,6 млн. га ў жывёлагадоўлі. Частка зямель арашаецца. ГІраведзена агр. рэформа, ёсць с.г. кааператывы і дзяржгасы. Ў некаторых раёнах захоўваецца абшчыннае землеўладанне. Узровень с.г. выгвсці
    ТАНІНА 421
    непастаянны, церпіць страты ад неспрыяльных умоў надвор’я, недахопу ўгнаенняў, паліва і машын. Пераважае матычнае раслінаводства. Збор асн. харч. культур (1999, млн. т): кукурузы 2,8. рысу 0,9, маніёку 2,2. Сеюць таксама пшаніцу. проса, copra, бабовыя. маніёк. батат. алейныя культуры і агародніну. Асн. экспартныя культуры (1999, тыс. т): кава 37,1, зялёны чай 120,6, бавоўна 133,5, арэхі кэш’ю 75,8, тытунь 37,9, сізаль 24 (1е месца ў свеце). На авах Занзібар і Пемба плантацыі гваздзіковага дрэва (1е месца ў свеце, каля 60—80% сусв. вьгтвсці) і какосавых пальмаў. Вырошчваюць таксама цукр. трыснёг, арахіс, бананы, пірэтрум. Трапічнае садоўніцгва. Харч. культуры вырошчваюць амаль паўсюдна, экспартныя — у асобных раёнах: каву — у горных і перадгорных раёнах, на схілах вулкана Рунгве, чай — на схілах Кіліманджара, бавоўну — на паўд. узбярэжжы воз. Вікторыя. арэхі кэш’ю — на ўзбярэжжы акіяна, тытунь і пірэтрум — каля г. Ірынга, сізаль — у раёнах гарадоў ДарэсСалам і Танга. Жывёлагадоўля малатаварная, развіта ў раёнах. дзе няма мухі цэцэ. Колькасць жывёлы ў многіх этнічных групах мае прэстыжны характар, таму яе забіваюць вель
    Да арт. Танзанія Горад Мошы каля падножжа Кіліманджара.
    мі рэдка. Пагалоўе (1997. млн. галоў): буйн. par. жывёлы 14,4. коз 9,9, авечак 4,2. Каля 75% пагалоўя сканцэнтравана ў раёне воз. Вікторыя, н'а ПнУ і ў цэнтр. раёнах. Пераважае паўкачавая, адгоннапашавая і пашавая жывёлагадоўля. Развіццё галіны стрымліваецца эпізаотыямі і недастатковай абводненасцю значнай часткі пашы. Птушкагадоўля (больш за 28 млн. курэй). Рыбалоўства ў моры і азёрах (357,2 тыс. т, 1999). Паляўніцгва. У прамсці пераважаюць дробныя прадпрыемствы па перапрацоўцы с.r. прадукцыі, тэкст. і абутковыя фкі, зды па вытвсці ўгнаенняў, буд. матэрыялаў і цэменту. Вядзецца здабыча золата, алмазаў, рубінаў, сапфіраў, каменнай солі, фасфарытаў, гілсу, жал. руды, волава і кааліну. На ПдЗ здабываюць кам. вугаль (каля 300 —400 тас. т штогод). На Пд ад г. ДарэсСалам пачата здабыча прыроднага газу. Энергетыка заснавана на выкарыстанні гідрарэсурсаў (каля 70%) і імпартнай нафты (каля 30%). Найб. ГЭС на р. Пангані. У 1999 атрымана 1,7 млрд. кВт • гадз. электраэнергіі. Вытвсць асн. прамысл. прадукгаў (1999): цукру — 153 тыс. т, цыгарэт — 3,4 млн. шт., піва — 123,9 млн. л. тэкстылю — 49,8 млн. м , цэменту — 833 тыс. т, металапракату — 9.5 тыс. т, нафтапрадуктаў — 287 тыс. т, фарбаў — 12,9 млн. л. Працуюць нафтаперапр., цэм., аўтазборачны зды (ДарэсСалам), шынны і фармацэўтычны зды (Аруша), цукр. зд і каваперапр. фка (Букоба) і інш. Развіты саматужныя рамёствы: пашыў нац. адзення і абугку, выраб посуду, упрыгожанняў, цыновак і сувеніраў. Транспарт чыг., аўтамаб.. унугр. водны і марскі. Даўж. (1999,
    тыс. км): чыгункі — 4,4, аўтадарог — 88,2, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 3,7, унутр. водных шляхоў (у асн. па азёрах) — каля 0,8. Нафтаправод з ДарэсСалама ў г. Ндола (Замбія). У краіне 55 тыс. легкавых. 78,8 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўгобусаў (2000). Гал. марскія парты ДарэсСалам, Танга, Лінды, Занзібар, азёрныя — Мванза (воз. Вікторыя). Кігома (воз. Танганьіка). Праз марскія парты Т. ідзе значная частка знешнеэканам. сувязей Угавды, Бурундзі, Руанды, Замбіі. У краіне больш за 100 аэрапортаў і пасадачных пляцовак, у т.л. 3 міжнар. аэрапоргы (каля гарадоў ДарэсСалам, Аруша і Занзібар). У 1999 экспарт склаў 828 млн. дол., імпарт — 1440 млн. дол. У экспарце пераважаюць кава, чай, бавоўна. сізаль, арэхі кэш’ю, мінер. сыравіна, тытунь, у імпарце — спажывецкія тавары, абсталяванне і трансп. сродкі, паўфабрыкаты і камплектуючыя вырабы, нафта. Гал. гандл. партнёры: Паўд.Афр. Рэспубліка, Японія, Кенія, Германія, Вялікабрытанія, Саудаўская Аравія. Знешні доўг больш за 7,7 млрд. дол. Краіна знаходзіцца ў стане пастаяннага знешнегандл. дэфіцыту. Дапамога складае каля 1 млрд дол. штогод, паступае ад міжнар. аргцый, а таксама скандьшаўскіх краін. Вялікабрыта
    ніі. Германіі, Японіі, Італіі, Канады. У Т. самыя вядомыя запаведнікі Афрыкі. якія прыцягваюць турыстаў з усяго свету. Даходы ад абслугоўвання турыстаў і продажу паляўнічых ліцэнзій (каля 300—500 млн. дол. штогод) — важная крыніца папаўнення бюджэту. Грашовая адзінка — танзанійскі шылінг.
    Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва У раёнах Кандоа, Кісесе, Тамбала, Мванза выяўлены наскальны жывапіс верхняга палеаліту (прымітыўныя выявы фантаст. жывёл) і неаліту (наіўнарэаліст. сцэны палявання, бітваў і інш.). У 7—15 ст. развівалася мусульм. архітэктура, захаваліся шматлікія палацы, мячэці (Вял. мячэць у КілваКісівані), жылыя дамы з каралавага вапняку і інш. 3 канца 19 ст. паводле праектаў еўрап. ахітэкгараў забудоўваліся партовыя гарады (ДарэсСалам) і гандл. цэнтры (Мошы. Дадома). Традыц. сельская забудова — прамавугольныя ў плане жытлы з канічнымі ці плоскімі дахамі, нізкія хаціны акруглай формы (у народа масаі), у выглядзе вял. кашоў з галерэяй па акружнасці (у макондэ), конусападобныя буданы (у джага). У 2й пал. 20 ст. пашырылася будва грамадскіх аб’екгаў, пасёлкаў з 1 і 2павярховымі дамамі, складзены праект планіроўкі г. Занзібар. У мастацтве пераважае драўляная
    скульптура: слупападобныя фігуры, звязаныя з культам продкаў у народаў сукума і хехе, экспрэсіўныя фігуры танцуючых жанчын у макондэ, гратэскныя фігуры чалавека з рухомымі канечнасцямі ў вазарама, выявы жывёл у джага. Характэрны антрапаморфныя маскі, манахромныя ці размаляваныя, з багатым дэкорам, які імітуе татуіроўку. У 2й пал. 20 ст. пачала складвацца нац. школа жывапісу: партрэты і сцэны з сял. жыцця С.Дж.Нтыра, нацюрморты В.Мача, жанравыя кампазіцыі Ф.К.Мзангі,. Т.Ф.Абдулы і інш. Сярод маст. рамёстваў найб. пашыраны разьба па дрэве, пляценне, ганчарства.
    ТАНЗІЛІТ (ад лац. tonsilla міндалепадобная залоза) х р а н і ч н ы, хранічнае запаленне глотачных міндалін (пераважна паднябенных). Узбуджальнікі: гемалітычны стрэптакок груііы А, стафілакокі, вірусы, грыбкі. Бывае Т. кампенсаваны (пачырваненне і рубцовыя змены міндалін, гнойныя пробкі, пачырваненне і патаўшчэнне краёў нёбных дужак, павелічэнне і балючасць шыйных і падсківічных лімфавузлоў, боль, сухасць, непрыемны пах з рота і інш.) і дэкампенсаваны (частыя абвастрэнні, узнікненне каляміндалінных абсцэсаў, субфебрыльная тра цела і інш.). Прыводзіць да развшця пашкоджанняў сэрца, рэўматызму, сепсісу. Лячэнне тэрапеўт., хірург. (танзілекгамія). І.М.Семяненя.
    ТАНЗІМАТ (ад араб. танзім — упарадкаванне), назва рэформ у Турцыі ў сярэдзіне 19 ст., якія мелі на мэце ўзмацненне Асманскай імперыі. Пачаліся з выдання 3.11.1839 султанам рэскрыпта з абяцаннем забяспечыць недатыкальнасць жыцця, гонару і маёмасці ўсіх падданых, уладкаваць падаткаабкладанне, правесці ваен. рэформу. У далейшым прыняты крымінальны і камерцыйны кодэксы, скасавана сістэма водкупаў, створаны першыя свецкія школы, рэарганізавана адм. кіраванне краінай, уведзены ўсеагульны ваен. абавязак (для мусульман). Але зза супраціўлення кансерватараў і мусульм. духавенства рэформы ажыццёўлены толькі часткова. Рэскрыптам ад 18.2.1856 засн. першыя банкі, зроблены крокі па юрыд. афармленні сістэмы прыватнай маёмасці на зямлю. Аднак з прыходам да ўлады АбдулХаміда II у I 876 рэформы прыпынены.