Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв.: Бел. пер. —Аловесці. Мн.. 1980: Рус. пер. — Соч. Т. 1—6. М., 1966—68.
Літ.: Снймнскер X. Жмзнь н творчество А.Х.Таммсааре. М., 1978.
І.У. Саламевіч.
Тамгам
TAMTAM, т а мт а м (тэрмін засн. на гукаперайманні, запазычаны ў Індыі), самагучальны ўдарны муз. шструмент: разнавіднасць гонга. 3 канца 18 ст. выкарыстоўваецца ў сімф. аркестры. Гукі нараджаюцца ад удараў калатушкамі з войлачным наканечнікам аб масіўны металічны дыск (дыяметр 600—1500 мм), падвешаны на рамцы.
ТАМЎЗ, Д у м у з і, у міфалогіі і рэлігіі стараж. семіцкіх народаў бог урадлівасці, які штогод памірае і ўваскрасае. Паводле стараж. шумерскага міфа Т. — богпастух, каханы і муж багіні Інаны, якая аддала яго ў падземнае царства «як замену» сябе самой. Т. выратавала яго сястра Гештынана, якая пагадзілася праводзіць пад зямлёй замест брата палавіну кожнага года (у гэты час Т. апякае зямлю, якая квітнее і пладаносіць). У фінікійскай міфалогіі Т. адпавядае Адоніс.
ТАН, дынастыя імператараў Кітая ў 618—907. Засн. Лі Юанем, які пасля забойства ў 618 апошняга імператара з дынастыі Суй абвясціў сябе імператарам Гаоцзу [619—626], Яго сын Лі Шымінь [Тайцзун; 626—649] да 628 канчаткова аб’яднаў Кітай, падавіўшы сял. паўстанні і мяцяжы сепаратыстаў. Пры першых імператарах Т. канчаткова склалася сістэма дзярж. экзаменаў (праіснавала да пач. 20 ст.), набыло развіццё сялянскае надзельнае землекарыстанне, паводле якога кожная сям’я атрымала вызначаны зямельны надзел. Да сярэдзіны 8 ст. танскія імператары ажыццяўлялі акгыўную экспансіянісцкую палітыку; кіт. кантроль усталяваны на працягу ўсяго Вял. шаўковага шляху да Ферганскай даліны. Перыяд Т. адзначаны росквітам кіт. культуры. асабліва паэзіі (Ду Фу, Лі Бо). Але хуткі рост насельніцтва прывёў да недахопу ворнай зямлі, росту жабрацтва і вострага ўнутр. крызісу. У 751 танскія войскі разбіты арабамі пры Таласе. Моцна знясіліў дзяржаву мяцеж Ань Лушаня (755—763). Канчатковы ўдар імперыі Т. нанесла Хуан Чао паўстанне 874—■ 901. У 907 апошні танскі імператар Лі Чжу скінугы военачальнікам Чжу Вэнем.
TAHA (Tana), О з а, рака ў Кеніі. Даўж. каля 800 км, пл. бас. 19 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах Абердэр, у верхнім цячэнні перасякае ўскраіну Усх.Афрыканскага пласкагор’я, утварае парогі і вадаспады (Кора). Упадае ў Індыйскі ак., у вусці — пясчаны бар. Мнагаводная ў перыяд летніх дажджоў. Сярэдні расход вады каля 240 м3/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
ТАНА, Цана, Дэмбеа, возера ў Эфіопіі, на Эфіопскім нагор’і. Размешчана на выш. 1830 м, у тэктанічнай катлавіне, падпруджана вулканічнай лавай. Пл. 3,1—3,6 тыс. км' (мяняецца па
416 ТАНАЕЎ
сезонах года). Глыб. да 70 м. Шмат астравоў (найб. ваў Дэк). Упадаюць шматлікія рэкі (найб. р. Малы Абай); выцякае р. Абай (Блакітны Ніл). Рыба лоўства. Суднаходства. Гал. прыстані — Гаргора, БахрДар.
ВС.Танаеў. І.У.Тананаеў
ТАНАЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага рна Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002), бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад. Нац. АН Беларусі (2000; чл,кар. 1994), др фіз.матэм. н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед. інт (1962). 3 1963 у Інце цепла і масаабмену, з 1965 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН (з 1987 дырэісгар). 3 1996 ген. дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф. БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлекгуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжыМаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв:. Введенне в теорню распнсаннй. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам); Декомпознцня н агрегнрованне в задачах математнческого программнровання. Мн., 1987; Математнческне моделм н методы календарного планмровання. Мн.. 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.АСгрусевічам). М.П.Савік.
ТАНАЖ (франц. tonnage), паказчык перавозачнай здольнасці судна ці сукупнасці суднаў. Вызначаецца ў тонах поўнай грузападымальнасці (дэдвейт) ці ў рэгістравых тонах (грузаёмістасць).
ТАНАІС, старажытнагрэчаская назва р. Дон, у вусці якога знаходзіўся ад
найм. грэч. горад Баспорскай дзяржавы. 3 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.
ГАНАМ возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км!, даўж. 950 м, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, ші. вадазбору 3,61 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн і 3 невыразныя), пясчаныя, пад лесам. Пойма шыр. 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі сплавінныя на Пн і У участкамі тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.
ТАНАКА Гпці (6.3.1863, г. Хагі, Японія — 29.9.1929), японскі ваенны і дзярж. дзеяч. Барон (1920). Генерал (1921). Вызначыўся ў час рускаяпонскай вайны 1904—05. У 1918—21 і 1923—24 ваенны міністр яп. ўрада. У 1927—29 прэм’ерміністр Японіі. Лідэр партыі Сэюкай. Выступаў за больпі жорсткую палітыку ў дачыненні да KiTan. 3 мэтай спыніць рух войск Гаміньдана на Пн Кітая у 1928 накіраваў яп. войскі ў кіт. прав. Шаньдун. Ва ўнутр. палітыцы кабінет Т. ажыццяўляў рэпрэсіі супраць левых аргцый. 3 імем Т. звязана гісторыя з т.зв «мемарандумам Т.» — нібыта сакрэтнай знешнепаліт. праграмай яп. ўрада, тэкст якога быў распаўсюджаны ў 1929 кіт. і сусв. прэсай. Па сутнасці гэта і была праграма заваявання Японіяй сусв. панавання. Сапраўднасць «мемарандума Т.» не даказана, але яп. агрэсія ва Усх. і Паўд.Усх. Азіі ў 1930 — пач. 1940х г. развівалася ў поўнай адпаведнасці з гэтым дакументам.
ТАНАКА (Tanaka) Каічы (н. 3.8.1959, г. Таяма, Японія), японскі інжынердаследчык. Скончыў унт Тахоку ў г. Сендай (1983). 3 1983 у карпарацыі «Шымадзу». Навук. працы па праблемах іанізацыі малекул і абсталявання для масспектраметрыі. Прапанаваў новую методыку выпарэння і іанізацыі асобных малекул шляхам кропкавага нагрэву бялковага рэчыва ці яго раствору лазернымі імпульсамі (у сааўг.; 1987). Распрацаваў метады масспекграметрыі для ідэнтыфікацыі і структурнага аналізу біял. макрамалекул ДНК і бялкоў. Нобелеўская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і Дж. Б. Фенам). М. М. Касцюковіч.
ТАНАКАТЭКЎТЛІ у міфах ацтэкаў вярхоўны бог. Т. разам са сваёй жонкай Танакасіўатль лічыліся творцамі сусвету, першай боскай і чалавечай парай, уладарамі самага верхняга (трынаццатага) неба.
ТАНАЛЬНАСЦЬ, 1) у мове вышыня галоснага гука, характэрная для яго параўнання з іншым. 2) У м у з ы ц ы дакладнае вышыннае размяшчэнне гукаў ладу. Назва пэўнай Т. складаецца з абазначэнняў тонікі і ладу (ля мажор ці Adur, скарочана А; фадыез мінор ці fismoll: скарочана fis). У сучаснай гукавой сістэме тонікай можа служыць кожны з 12 гукаў актавы, адпаведна кожны лад можа быць рэалізаваны ў 12 Т.
ТАНАНА (Tanana), рака на Алясцы, у ЗША, левы прыток р. Юкан. Даўж. 960 км, пл. бас. 115 тыс. км2. Вытокі ў гарах Урангеля. У верхнім цячэнні парожыстая, ніжэй утварае шмат рукавоў і старыц. Ледастаў з кастр. да мая. Летняе разводдзе. Сярэдні расход вады 970 м3/с. Суднаходная на 360 км ад вусця. На правым прытоку Т. (р. Hana) — г. Фэрбанкс.
ТАНАНАЕЎ Іван Уладзіміравіч (4.6.1904, с. Сярповае Маршанскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 28.2.1993), расійскі хімік. Акад. Pac. АН (1958, чл.кар. 1946). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн. інт (1925), дзе і працаваў. 3 1935 у Інце агульнай і неарган. хіміі AH СССР, адначасова ў 1939—68 выкладаў у маскоўскіх ВНУ (з 1940 праф.). У 1965—88 гал. рэдакгар час. «Неорганнческне матерналы». Навук. працы па неарган. і аналіт. хіміі, фіз.хім. аналізе. Прапанаваў метад вывучэння гетэрагенных сістэм з маларастваральнымі кампанентамі (1967— 69, ^гетад астаткавых канцэнтрацый Т.). Распрацаваў метады атрымання звышчыстых крэмнію, германію, ферацыянідны метад атрымання рубідыю і цэзію з раствораў калійных солей. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1971.
Тв.: Хнмня германня. М., 1967 (разам з М.Я.Шпіртам); Хнммя ферроцнанндов. М., 1971 (у сааўг.); Особенностн крнсталлохнмнн соеданеннй редкоземельных элементов. М., 1984 (разам з Г.АБандуркіным, Б.П.Джурынскім).
Літ.: Н.В. Танамаев. М., 1979.
ТАНАНАРЫВЕ (Tananarive), горад, сталіца Мадагаскара, гл. Антананарыву.
ТАНАТАЛОПЯ (ад грэч. thanatos смерць + ..логія), раздзел медыцыны, які вывучае дынаміку і механізмы працэсу памірання, прычыны і прыкметы смерці. Развіваецца з 20 ст. Адрозніваюць агульную і спец. Т. (суд.мед.). У шырокім сэнсе ахоплівае рэліг., філас., псіхал. аспекты смерці. Удасканальвае метадычныя прыёмы вызначэння стадый тэрмінальнага стану і часу надыходу клінічнай і біял. смерці.
ТАНАТАЦЭНОЗ (ад грэч. thanatos смерць + ... цэноз), комплекс мёртвых жывёл, раслін або рэпггкаў, што жылі на канкрэтным месцы ці прынесеныя вадой, ветрам з інш. месцаў. Узнікненню іх садзейнічала агульная прычына, напр., стыхійнае бедства (паводкі, лясныя пажары, смерчы і інш.). Ужываюць як сінонім некрацэнозу. З’яўляецца ас
ТАНГЭ 417
новай утварэння рэшткаў раслін, жывёл на пачатку стадыі пахавання (тафацэнозу). Можа разбурацца і знікаць пад уплывам гіпергенезу. Вывучае Т. палеанталогія.
ТАНГА (ісп. tango), старадаўні іспанскі нар. танец, блізкі да цыганскіх танцаў т.зв. стылю фламенка. Муз. памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У 20 ст. ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «аргенцінскае Т.») і Еўропе як салонны і эстр. парны танец. У яго харэаграфіі зліліся рысы ісп. і аргенцінскіх танцаў. Асн. рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна вар’іруецца танцоўшчыкамі. На Беларусі Т. — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спарт. танцах, рэпертуар прафес. выканальніцкіх пар і самадз. студый бальнага танца.