Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Насельніцтва. Большасць насельніцтва складаюць тайскія народы — тайцы (75%) і лао (5%), жывуць таксама кітайцы (14%), малайцы, тын. мео. яо і інш. плямёны і народнасці. Сярод вернікаў нераважаюць будысты (95%). ёсць мусульмане (3,8%), хрысціяне (0,5%) і інш. Горныя народы (карэны, семангі і інш.) — анімісты. 3 сярэдзіны 1980х г. у Т. жыве каля 3^0 тыс. бежанцаў з Камбоджы, М’янмы, В’етнама і Лаоса. Сярэднегадавы прырост 0,93%. Сярэдняя шчыльн. 119 чал. на 1 км . Насельніцтва сканцэнтравана ў дэльце р. МенамЧаоПрая (пераважна ў Бангкоку), уздоўж рэк і па зах. узбярэжжы, дзе размешчаны волаваздабыўныя прадпрыемствы. У гарадах жыве 24% насельніцтва (1998). Найб. гарады (тыс. ж., '2000): Бангкок (7200), Тханбуры (261,3), Чыянгмай (170,4). У сельскай гаспадарцы занята 54% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамсці — 15%; у абслуговых галінах — 31%.
Гісторыя. Тэр. Т. заселена чалавекам з часоў палеаліту. Першыя дзярж. ўгварэнні ўзніклі ў 4—8 ст. у плямён монкхмераў. 3 канца 1га тыс. н.э. пачалася міграцыя на тэр. Т. з Паўд. Кітая тайскіх плямён, якія да 11—12 ст. сталі тут найбуйнейшым этнасам 1 стварылі некалькі княстваў. што былі ў васальнай залежнасці ад кхмераў. У 1238 тайскія княствы нанеслі паражэнне кхмерам і аб’ядналіся ў дзяржаву Сукатаі. У 14 ст. Сукатаі распалася і пачалося ўзвышэнне дзяр
жавы Сіям (Аютыя). У 15—17 ст. у выніку войнаў з суседзямі Сіям павялічыў сваю тэрьггорыю і да канца 18 ст. стаў найбуйнейшай дзяржавай Індакітая. якая побач з уласна
тайскімі землямі ўключала ч. тэр. Лаоса і Камбоджы. 3 16 ст. Т. — аб’ект калан. экспансіі еўрапейцаў, асабліва французаў. У 1688 нар. рух прывёў да выгнання еўрапейцаў і «закрыцця» для іх краіны. У 1782 да ўлады прыйшла дынастыя Чакры, прадстаўнікі якой і сёння кіруюць Т. У 19 ст. Сіям стаў «буферам» паміж калан. ўладаннямі Вялікабрытаніі і Францыі. якія навязвалі яму нераўнапраўныя дагаворы. Але Сіям захаваў незалежнасць дзякуючы палітьшы караля Чулалангкорна [Рамы V. 1868—1910]. які мадэрнізаваў краіну на еўрап. ўзор і выкарыстоўваў супярэчнасці паміж калан. дзяржавамі. У 1904—36 Сіям дамогся скасавання нераўнапраўных дагавораў.
Ў выніку дзярж. перавароту 24.6.1932 у краіне ўсталявалася канстытуцыйная манархія, у 1939 перайменавана ў Т. У снеж. 1941 на тэр. Т. ўвайшлі яп. войскі, і ён уступіў у 2ю сусв. вайну на баку Японіі і Германіі. Уздым вызв. руху ў 1944 прывёў да змены ўрада Т. і пераходу яго на бок саюзных дзяржаў. У 1946 каралём Т. стаў Пуміпон Адульядэт (Рама IX), з шем якога звязаны пасляваен. пераўтварэнні. Да сярэдзіны 1970х г. у знешняй палітыцы Т. арыентаваўся на ЗША; далучыўся да ваен. блока СЕАТО, удзельнічаў у агрэсіі ЗША у Індакітаі, дазволіўшы ім размясціць ваен. базы на сваёй тэрыторыі. У 1976 Т. дамогся вываду амер. ваен. баз, у 1977 выйшаў з СЕАТО. Выкарыстоўваючы значны прыток інвестыцый з ЗША, улады Т. ў 1950—70я г. ажыццяўлялі палітыку індустрыялізацыі пры моцным дзярж. кантролі. У 1980—90я г. праведзены структурныя рэформы: лібералізацыя эканомікі, прыярытэтнае развіццё дробнай і сярэдняй прамсці, інтэнсіфікацыя агр. вытвсці. пераарыентацыя краіны на экспартную вытвсць, што прывяло да паскарэння эканам. развіцця і ўваходжання Т. ў кола новых індустр. краін. Паліт. развіццё краіны да 1970х г. характарызавалася частымі ваен. пераваротамі, рэальная ўлада была ў руках ваенных. 3 1980х г. у Т. дзейнічае ірамадз. рэжым. адбываецца фарміраванне дэмакр. інстытутаў. Т. — член ААН (з 1946), АСЕАН (з 1967), Руху недалучэння (з 1993). У Т. дзейнічаюць паліт. партыі: Партыя новай надзеі, Дэмакр. партыя, Нац. партыя і інш. Дыпламат. адносіны паміж Т. і Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў ліп. 1992.
Гаспадарка. Т. — аграрная краіна з прамсцю, якая інтэнсіўна развіваецца. Рост валавога ўнутр. прадукгу (ВУП) у апошняе дзесяцігоддзе перавышае рост колькасці насельніцтва. Штогадовы даход на 1 чал. (каля 6,1 тыс. дол. ЗША, 1998) адносна высокі для рэгіёна Паўд,Усх. Азіі. Доля ў ВУП сельскай і лясной гаспадаркі разам з рыбалоўствам 11,3%, прамсці 38%, сферы паслуг 50,7%. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца 21,5 млн. га, у т.л. пад ворнымі землямі 17,4 млн. га (каля 20% арашаецца). Пераважаюць невял. сялянскія гаспадаркі на арандаванай
386 ТАЙЛАНД
памешчыцкай зямлі. Гал. харч. і экспартная культура — рыс. У перадгорных раёнах і на цэнтр. раўніне сеюць кукурузу, сою, copra. На экспарт вырошчваюць касаву, каўчуканосы, цукр. трыснёг, джут, тапіёку, кенаф, тытунь, бананы, ананасы, арахіс, каву, чай. Вял. плошчы пад пасевамі бавоўніку. Агароднштва. Кветкаводства. Гал. раён ірапічнага земляробства — паў Малака. Збор (млн. т, 1999): рысу 23,5, кукурузы 4.5; кавы 75 тыс. т, пальмавых ядраў 62 тыс. т, натуральнага каўчуку 2 шн. т. Нарыхтоўка дзелавой драўніны скарачаецца (24 тыс. \г\ Гадуюць (млн. галоў, 1997): буйн. par. жывёлу 5,7, буйвалаў 3,5, свіней 7,2, курэй 172. Вытвсць мяса птушкі (538 тыс. т) і свініны вядзецца на прамысл. узроўні. Асн. крыніца бялку для тайландцаў — рыба. 3 1960х г. (пач. траўлернага лову рыбы — 0,4 млн. т) рэзка павялічыўся ўлоў рыбы і інш. морапрадуктаў (3,5 млн. т, 1999). Сярод галін прамысловасці найб. развіты горназдабыўная і лёгкая. У Т. здабываюць 39 відаў карысных выкапняў, з якіх 17 экспартуецца. Здабыча і вьпвсць (тыс. т, 1998): волава 15 і алавянага канцэнтрату 2, руд цынкавай 195,1, свінцовай 15,3, магніевай 0,1, жал. 90,7, вальфрамавых 0,1. Т. — адзін з найб. у свеце пастаўшчыкоў волава. Здабыча алавянай руды на вве Пхукет і шэльфе Андаманскага м., свінцовацынкавых — у цэнтры і на 3 краіны, прыроднага газу (621 млн. м3) на шэльфе Сіямскага зал., нафты (1,7 млн. т) на Пн Менамскай нізіны, бурага вугалю (17 млн. т) каля г. Лампанг. Вытвсць электраэнергіі 85 млрд. кВттадз (1999), на ЦЭС (91%), якія працуюць на прывазной нафце і ўласным бурым вугалі, і ГЭС (9%). У апрацоўчай прамсці пераважаюць невял. прадпрыемствы лёгкай прамсці, сканцэнтраваныя ў Бангкоку і яго прыгарадах, Чыянгмаі, Накхонратчасіме і інш. Вытвсць баваўняных і шаўковых тка
нін. адзення, абутку, джутавых мяшкоў і інш. Хугкімі тэмпамі развіваецца эл.тэхн. і маш.буд. прамсць. Пераважна на экспарт вядзецца зборка камп’ютэраў і частак да іх, інтэгральных схем, эл. трансфарматараў, легкавых (126 тыс. шт.) і грузавых (325 тыс. шт.) аўіамабіляў, матацыклаў; суднарамонт. Развіта хім., нафтахім. і фармацэўтычная прамсць. Вьпвсць натуральнага каўчуку, сінт. валакна (97,4 тыс. т), нафтапрадуктаў у Бангкоку, Накхонсітхамараце, Сірачы і інш. Харч. і харчасмакавая (рысаачышчальная, цукр., алейная, кансервавая, рыбная, піваварная, тытунёвая), лясная, дрэваапр. і папяровая прамсць. Вытвсць цукру — 3,9 млн. т, какосавага алею — 320 тыс. т, піва — каля 400 млн. л, паперы — 2,7 млн. т. Выраб цэменту (22,7 млн. т), керамікі, шкла. Бангкок — адзін з найб. у свеце цэнтраў па апрацоўцы самацветаў (сапфіры, ізумруды, гранаты і інш.). Маст. рамёствы (разьба па серабры і дрэве). Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Даўж. чыгунак 3940 км, аўгадарог 64,6 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 63 тыс. км. У краіне 1,6 млн. легкавых аўтамабіляў, 4,2 млн. грузавых і аўгобусаў. У знешніх сувязях вял. роля марскога транспарту. Гал. парты: Бангкок, Сатахіп, Сірача, Пхукет. У краіне 25 аэрапортаў. У 1999 экспарт склаў 58,5 млрд. дол., імпарт — 45 млрд. долараў. Т. экспартуе камп’ютэры і камплектуючыя часткі. тэкстыль, руды волава і інш. металаў, каштоўныя камяні, каўчук, рыс, кансерваваныя морапрадукгы; імпартуе майіыны і абсталяванне, паліва, спажывецкія тавары. Гал. гандл. партнёры: ЗША (22% экспарту, 14% імпарту), Японія (14% і 24%), Сінгапур (9% і 5%), Малайзія (3% і 5%), Германія, Кзтай, Нідэрланды і інш. Т. — краіна развітога міжнар. турызму (штогадовы даход 7 млрд. дол.). Грашовая адзінка — бат.
Узброеныя сілы. Складаюцца з рэіулярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, BMC) і ваенізаваных фарміраванняў. Вярх. Галоўнакамандуючы — прэзідэігг.
Камплектаванне па прызыве. Тэрмін службы 2 гады. У рэгулярных узбр. сілах 306 тыс. чал., у ваенізаваных фарміраваннях 104 тыс. чал., у т.л. сілы самаабароны — 50 тыс. чал., патрульная пагран. паліцыя — 40 тыс. чал.. марская паліцыя — 2,5 тыс. чал. (2002). У сухап. войсках 190 тыс. чал., каля 800 танкаў, больш за 800 бронегранспарцёраў, 560 буксіравальных гармат, болып за 330 гармат зенітнай артылерыі, а такса.ма 77 самалётаў, 184 верталёты і інш. У ВПС 48 тыс. чал., больш за 150 самалётаў. У BMC каля 70 тыс. чал., у т.л. 18 тыс. у марской пяхоце, 1,7 тыс. ў марской авіяцыі, 20 баявых караблёў, у т.л. 1 лёгкі авіяносец, 11 фрэгатаў, 8 карветаў і інш.
Архітэктура, выяўленчас і дэкаратыўнапрыкладнос мастацтва. На тэр. Т. выяўлены помнікі маст. культуры неаліту і бронз. веку (кераміка з пахаванняў. наскальныя размалёўкі). У 1—6 ст. н.э. развівалася монскае і кхмерскае мастацтва (храмы ў Лампхуне і Чыянгмаі, статуі Буды), якое стала асновай тайскай маст. культуры. 3 13 ст. пад уплывамі будызму пачалося фарміраванне нац. мастацтва Т. У перыяд дзяржавы Сукатаі (з 13 ст.) склаўся тып тайскага храмавага комплексу (ват), які спалучаў свяцілішча пранг (прапранг) з вежападобнай закругленай вяршыняй і ступай тыпу чэдзі (прачэдзі) са звонападобным пакрыццём і шпілем з храмамівеханамі (ваты Ч;шг Лом у Саванкхалоку, 13 ст.: Махатат у Сукатаі, 1345). Скульптура пралстаўлена шматлікімі статуямі Буды (манум, сядзячыя каменныя фігуры; бронз. выявы Буды, які ідзе, адметныя асаблівай вытанчанасцю ліній). Паставы статуй (саны) і становішчы іх рук (мудры) строга кананічныя і абазначаюць пэўныя эпізоды з жыцця Буды Гаўтамы; твары з мясц. этнічнымі рысамі. Фрагменты жывапісу сведчаць пра сувязі з М’янмай. У перыяд росквіту Сіямскай дзяржавы (14—19 ст.) традыцыі Сукатаі набылі развіццё. 3 14 ст. складваліся асн. прынцыпы горадабудаўніцгва Т. Га
Да арт. Тайлянд. Панарама Бангкока.
Да арт Тайланд. Рысавыя палі.
ТАЙЛАНД 387
Тайланд Статуя Буды з Сукатаі.
рады (Аютхая, Бангкок) мелі прамавугольную планіроўку. абносілі цаглянымі сценамі з лістападобнымі зубцамі. У іх цэнтры размяшчалі грандыёзныя палацы ці складаныя па формах вял. храмавыя комплексы. багата аздобленыя разьбой, шматколернай мазаікай і размалёўкамі. У храмах ставілі шматлікія статуі Буды, будынкі апяразвалі дынамічныя фрызы з выявамі малпаў, дэманаў, гггушак, птушкалюдзей (кінар). Характэрныя шмат’ярусныя і шматсхільныя дахі, аркі і скляпенні якіх рабілі з дрэва. Маляўнічасць пабудовам надавалі лакавая афарбоўка з пазалогай, чырвоная і зялёная паліваная дахоўка (летні палац сіямскага караля ў г. Сукатаі, 1630). У Бангкоку захавалася некалькі дзесяткаў ватаў з іруііамі храмашботаў. ве