• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Таджыкістан. На праспекце Рудакі ў Душанбе.
    380 ТАДЖЫКІСТАН
    дэлі. У сельскай мясцовасці будавалі ўмацаваныя загарадныя сядзібы, вартоўні, замкікёшкі (данжоны; Уртакурган, КалаіМуг). Адрозніваліся тыпы збудаванняў, што належалі розным веравызнанням (храмы ў Пенджыкенце, будыйскія манастыр АджынаТэпе і храм у крэпасці КалаіКафірніган). Пасля араб. заваявання і пашырэння іс
    развіцця ад 1павярховых глінабітных і сырцовых жытлаў, хаатычна забудаваных кішлакоў і некалькіх сярэдневяковых гарадоў да добраўпарадкаваных дамоў і гарадоў, якія развіваюцца паводле генпланаў (Душанбе, Худжанд). У гора,дабудаўніцтве 1930—40х г. выкарыстоўваўся прынцып перыметральнай забуловы, панавалі класіцыстычныя формы ў спалучэнні з элементамі сярэдневяковага сярэднеазіяцкага дойлідства. 3 1950х г. пачалі ствараць мікрараёны з
    бы дэкар.прыкладнога мастацтва). На тэр. Т. выяўлены наскальныя размалёўкі ў гроце ІІІахты (15—10е тыс. да н.э., Усх. Памір), ляпная і ганчарная ангабіраваная кераміка з геам. узорам, прасцейшыя формы ювелірных вырабаў (сярэдзіна 2 — пач. 1га тыс. да н.э.), схематычная гліняная выява чалавека (пахавальня ТандырЁл каля Рэгара, 2е тыс. да н.э.). Ад эпохі Ахеменідаў захаваліся ювелірныя вырабы, творы мастацтва сакаў (бронз. катлы са скулытг.
    Да арт. Таджыкістан Скульптурная кампазіцыя «Зоркі паэзіі» ў Душанбе.
    Да арт. Таджыкістан Мемарыяльны комплекс да 1100годдзя лзяржавы Саманідаў у Душанбе.
    ламу ў архітэктуры Т. з’явіліся мячэці, маўзалеі, медрэсэ, мінарэты, ханака. Вакол шахрыстанаў і цытадэляў гарадоў узнікалі гандл.рамесныя прыгарады (рабады). У крапасных (КалаіБачо каля Ісфары), палацавых (Хульбук, 10— 12 ст.) і мемар. збудаваннях доўга захоўваліся мясц. раннесярэдневяковыя рысы (Ісмаіла Самані маўзалей). Асн. буд. матэрыялы — цэгласырэц, пахса (бітая гліна), з 9 ст. — абпаленая гліна. У арх. дэкоры будынкаў са скляпеністакупальнымі канструкііыямі выкарыстоўваліся ўзорыстая цагляная муроўка, разная тэракота і расфарбаваны разны стука (гліняны міхраб 10—11 ст. з мячэці ў с. Ашт); у пабудовах з плоскімі перакрыццямі — мясц. драўляны ордэр, элементы якога адлюстроўвалі даісламскія вераванні, мелі расл. ўзоры, эпіграфічныя фрызы (порцік маўзалея Хазрацібабо ў с. Чарку каля Ісфары, 12 ст.). Дасягненне тадж. манум. дойлідства 14 ст. — партал Мухамеда Башара маўзалея. Адно з унікальных збудаванняў — маўзалей МірСеідХамадані ў г. Куляб (14— 17 ст.), першапачагкова 3партальны з купальнай залай, пахавальняй і разным дэкорам. У 16—17 ст. пераважалі культавыя збудаванні з Гпадобнай купальнай галерэяй (мячэць Абдулахана ў с. Наўгілем каля Ісфары, мячэцьмаўзалей Муслехеддзіна ў Худжандзе, маўзалей Махдумі Аэама ў Гісары). У 18 — пач. 19 ст. традыцыі тадж. дойлідства развіваліся ў архітэктуры масавых грамадскіх будынкаў (медрэсэ ў Гісары, квартальныя і сельскія мячэці, лазні) і ў нар. жыллі. Архітэктура 20 ст. прайшла шлях
    сучаснай сістэмай абслугоўвання, са шматпавярховымі (4—5, 9 паверхаў) сейсмаўстойлівымі дамамі, каркаснапанэльныя збудаванні. Будуюцца новыя гарады Нурэк, Рэгар і г.п. Яван. У 1980—90я г. арх. формы спалучаюць з традыц. дэкорам, арнаментальнымі і сюжэтнымі размалёўкамі, керамікай, разьбой па ганчу і дрэве, габеленам. У 1936 засн. Саюз архітэктараў Т.
    Выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастантва. Мастацгва таджыкаў развівалася як частка гіст.культ. працэсу сярэднеазіяцкага рэгіёна і цесна звязана з мастацтвам інш. народаў (асабліва узбекаў), шэраг помнікаў з’яўляецца іх агульнай спадчынай (мініяцюры, выра
    Да арт. Таджыкістан. З.Х а б і б у л а е ў. Бахор (вясна). 1967.
    дэкорам. літыя фігурныя бляхі, петрогліфы). Мастацтва грэкабактрыйскага (3—2 ст. да н.э.) і кушанскага (1—4 ст. н.э.) перыядаў спалучала мясц. традыцыі і эліністычныя элементы. Раннесярэдневяковае мастацтва Т. развівалася ў рэчышчы кулыур Согда, Уструшаны і Тахарыстана, у якіх фарміраваліся мясц. стылі праз спалучэнне эліністычных і кушанскіх традыцый з рысамі мастацтва Паўн. Індыі і Афганістана: скульптура (прысценныя статуі і гарэльефы, медальёны са сцэнамі барацьбы коннікаўваяроў, выявамі фантаст. звяроў) і жывапіс (фрэскі будыйскіх храмаў, размалёўкі палацаў Пенджыкента, Шахрыстана, КалаіКафірнігана). Пасля арабскага заваявання і пашырэння ісламу ў мастацтве развіваў пышны разны дэкор, які захоўваўся мясц. даісламскія выяўл. матывы, расл. ўзоры, эпіграфічныя фрызы. Паступова пачалася арнаменталізацыя ўсяго выяўл. мастацтва з перавагай расл., геам. і эпіграфічных матываў. Новы росквіт мастацтва ў 15 ст. звязаны з герацкай школай мініяцюры, у 16—17 ст. — з сярэднеазіяцкай школай ў Бухары і Самаркандзе. Мініяцюра, верагодна, развівалася ў горным Т. (рукапіс «Юсуф і Зулейха» з Дарваза, 1797— 98). У дэкар.прыкладным мастацтве мясц. традыцыі ўзбагаціліся элементамі маст. культур інш. краін Усходу (паліваная размаляваная кераміка, ткацтва, вырабы з металу і шкла, ювелірныя). Развіваліся разьба і размалёўка па стука, дрэве, тэракоце, арнаментальная размалёўка тэмперай і шматколерная з пазалотай размалёўка «кундаль» (па
    ТАДЖЫКІСТАН 381
    рэльефнай глінянай аснове). У 18 — пач. 20 ст. пашырыліся маст. рамёствы: кераміка з падглазурнай размалёўкай (Паўн. Т.) ці ляпная з ангобнай размалёўкай (Паўд. Т.), ювелірныя вырабы з дэкар. і складанаўзорыстымі спалучэннямі серабра і каляровых камянёў, ткацтва. набіванка, вышыўка. У 1й пал. 20 ст. ў Т. працавалі мастакі А.Ашураў, А.Камелін, М.Новік. П.Фальбаў, М.Хашмухамедаў, Я.Чамадураў, Б.Шахназараў і інш. 3 2й пал. 20 ст. развіваюцца ўсе
    Да арт. Таджыкістан. XXушвахтаў. Былыя гады. 1967.
    віды выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацгва ў творчасці жывапісцаў З.Давутава, І.Лісікава, А.Рахімава, З.Хабібулаева. Х.Хушвахтава, С.Шарыпава; скульптара К.Жумагазіна; графікаў Р.Азімава. С.Вішняпольскага, С.Краснапольскага. Т.Самандарава, Б.Серабранскага. сцэнографаў М.Мухіна, М.Шыпуліна і інш. У 1938 створаны Саюз мастакоў Т.
    Музыка. Раннія звесткі пра музыку стараж. народаў, гістарычна звязаных з Т., адносяцца да 3—2 ст. да н.э. Музыка развівалася пераважна як аднагалосае мастацгва вуснай традыцыі, была унісоннай. дыятанічнай. Багатая і рознабаковая метрарытміка песень і інстр. п’ес. Харапэрны няцотныя (5/8, 7/8 і інш.) і 6дольныя памеры. Муз. фальклор уключае прац., абрадавыя, лірычныя, эпічныя (у тл. эпас «Гуруглі») і інш. песні, якія выконваюцца сола і ў суправаджэнні інструментаў. Склаліся своеасаблівыя спосабы спеваў: ішкамі (брушное), бінігі (насавое) і гулугі (гарлавое). Сярод нар. інструментаў: думбрак, дутар, рубаб, сетар, танбур (усе струннашчыпковыя), гіджак (струннасмыкавы), най, кашнай, сурнай, карнай (духавыя), чанг (струннаўдарны), дойра, таўляк (ударныя), занг (званочкі). чангкобус (варган). Нар. танцы выконваюцца пад акампанемент нар. інструментаў ці унісоннага хору. Найб. росквіту нар.прафес. і прафес. музыка
    вуснай традыцыі дасягнула ў сярэдневякоўі ў гарадах. Класічны помнік муз.паэт. творчасці — цыкл з 6 шматчасткавых вак.інстр. паэм «Шашмаком». Станаўленне прафес. музыкі пачалося ў 20 ст.. калі былі створаны муз. тэхнікум у г. Ленінабад (1929), маст. камбінат (школа) у г. Дуіпанбе (1934, з 1937 — муз.балетная школа) і інш. Развіваліся шматгалосыя спевы, арк. ігра, муз.сцэн. мастацтва, разнастайныя жанры і формы шматгалосай музыкі. Важную
    Да арт. Таджыкістан. А.Рахімаў. Дары маёй даліны. 1974.
    ролю ў станаўленні прафес. тадж. музыкі адыгралі кампазітары Д.Дустмухамедаў, Я.Сабзанаў, Ш.Сайфіддзінаў, Ф.Саліеў, З.Шахідзі, Ф.Шахобаў; музыканты і педагогі С.Баласанян, К.Ленскі, С.Урбах і інш. Сярод першых нац. твораў: опера «Паўстанне Васе» Баласаняна (1939), балет «Дзве ружы» Ленскага (1941), шматгалосы твор «Залаты кішлак» І.Рагальскага (1944), «Таджыкская рапсодыя» Саліева (1947), вак.сімф. творы Дустмухамедава, Сайфіддзінава. Для 2й пал. 20 ст. характэрна імкненне кампазітараў да ўзбагачэння муз. мовы сучаснымі сродкамі выразнасііі і пераўтварэнне глыбінных фалькл. пластоў. Развіваюцца музыка да спекгакляў драм. тра і кінафільмаў, эстр. музыка. Сярод муз. дзеячаў дырыжоры І.Абдулаеў, З.Айрапецянц, А.Камалаў, Саліеў, А.Хамдамаў; хар. дырыжор — Х.Мулакандаў; спевакі \.Бабакулаў. М.Бакіева, С.Бандышоева, Р.Галібава, М.Ібрагімава. Б.ісхакава, Л.Кабірава, Б.Маматкулаў, Х.Маўлянава, Ш.Муладжанава. іІж.Муродаў, Б.Ніёзаў, Р.Талмасаў, Т.Фазылава; выканаўцы нар. песень М.Бахадураў, М.Назардодава. Н.Раупава, Х.Рызо; салістка балета М.Сабірава; выканаўцы на нар. інструментах Г.Гуламаліеў, А.Алаеў. Працуюць: Тадж. тр оперы і балета (1940, Душанбе); філармонія (1938, Душанбе), у складзе якой ансамбль рубабістак (1940), сімф. ар
    кестр (1965), ансамблі песні і танца: стр. квартэт (1978); пры Дзяржгэлерадыё аркестр нар. інструментаў. ансамбль шашмакамістаў (1964), эстр. ансамбль «Гульшан» (1966), дзіцячы хор (1982) і інш. У 1949 створаны Саюз кампазітараў Т.
    Тэатр. Вытокі тэатр. дзействаў у песнях і танцах. нар. гульнях. даісламскіх культавых абрадах. На аснове нар. мастаіггва складаліся нар. лялечны тр «зачабозі» і вусны традыц. тр масхарабозаў (выступалі на вяселлях. сямейных урачыстасцях). асабліва пашыраны ў 19 ст. У сав. час развіваўся аматарскі тр. У 1929 у Душанбе з аматарскага гуртка створаны першы прафес. тр — Таджыкскі драм. тр імя АЛахуці, у 1932 — муз.драм. тр у Худжандзе. У 1930я г. прафес. тры з’явіліся і ў інш. гарадах і гар. пасёлках (Харог, Куляб, Ісфара. Наў і інш.). У рэпертуары траў п’есы С.Саідмурадава. М.Рабіева. М.Міршакара. Дж.Ікрамі, А.Сідкі. Ф.Ансары, Г.Абдуло, Ш.Кіямава і інш.; класічная і сучасная драматургія. Значны ўклад у тэатр. мастацтва зрабілі Б.Аліфбекава, Г.Бакаева, А.Бур.ханаў, Т.Гафарава, Г.Заўкібекаў, М.Ібрагімава, Б.Карамхудоеў, М.Касымаў, Х.Назарава. Х.Рахматулаеў, Г.Савельева, С.Туйбаева, Т.Фазылава. М.Халілаў, С.Шаісмаілава і інш.
    Кіно ўзнікла ў 1929 з вьгтворчасці дакумент. і хранікальных фільмаў. У 1930 створана кінастудыя «Таджыкфільм». Першы маст. фільм — «Калі паміраюць эміры» (1937, рэж. Л.Пячорына), першыя гукавыя маст. фільмы «Сад» (рэж. М.Досталь) і «Сябры сустракаюцца зноў» (рэж. К.Ярматаў, абодва 1939). У час вайны і першыя пасляваен. гады ствараліся толькі дакумент. карціны. У 1957 адноўлены выпуск маст. фыьмаў («Дахунда» паводле Айні, рэж. Б.Кімягараў). Здымаліся фільмы на гіст. тэмы і пабудаваныя на фалькл. матывах і нар. эпасе: «Лёс паэта» (1959, рэж. Кімягараў), фільмбалет «Лейлі і Меджнун» (рэж. Т.Беразанцава. Г.Валаматзадэ), «Насрэддзін у Хаджэнце, або Зачараваны прынц» (абодва 1960, рэж. А.БекНазараў, Э.Карамян), «Сцяг KaBana» паводле А.Фірдаўсі (1961, рэж. Кімягараў); на сучасную тэматыку: «Мой сябра Наўрузаў» (1957, рэж. Ш.Кіямаў, НЛітус), «Высокая пасада» (1958, рэж. Кімягараў); камедыі «Я сустрэў лзяўчыну» (1957, рэж. Р.Перэльштэйн), «Сыну пара жаніцца» (1960, рэж. Т.Сабіраў) і інш. У 1960—70я г. пошук новых тэм, жанраў, выяўл. сродкаў характэрны для маладых рэжысёраў МАрыпава («Нісо», 1966; «Тайна продкаў», 1972), М.Касымавай («Лета 1943», 1968; «Джура Саркор», 1970), С.Хамідава («Сустрэча ў старой мячэці». 1969; «Легенда турмы Павіяк», 1971), А.Тураева («Трэцяя дачка», 1971) і інш. Маральныя праблемы ўздымаліся ў фільмах «Пад попелам агонь» (1967, рэж. Рахімаў), «Як