Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Узніклі ў Зах. Еўропе ў 16—17 ст. з сярэдневяковых кірмашоў. У 18—19 ст. сталі гал. формай унугр. і міжнар. аптовага гандлю. У Расіі ў пач. 20 ст. было больш за 150 Т.б. На Беларусі ў 1908 узнікла Мінская (лясная). напярэдадні 1й сусв. вайны — Віцебская Т.б. У перыяд нэпа (да 1930) Т.б. існавалі V СССР.
Найбуйнейшымі Т.б. з'яўляюцца Лонданская (каляровыя металы. збожжа. цукар і інш.), НьюЙоркская (каўчук, бавоўна, кава і інш.), Міланская, Гамбургская, Амстэрдамская і інш.
ТАВАРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ грамадская форма арганізацыі нытяорчасцў пры якой прадукты вырабляюцца для абмену праз куплюпродаж. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, эканам. адасобленасцю вытворцаў. неабходнасцю абмену прадуктаў для забеспячэння грамадскіх патрэб праз рынак. Развіваецца і рэгулюецца ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі эканам. законамі: вартасці, попыту і прапанавання, канкурэнцыі, грашовага абарачэння і інш. Узнікла ў перыяд першабытнаабшчыннага ладу, развівалася і набыла ўсеагульны характар ва ўмовах класічнага капіталізму і сучаснай рыначнай эканомікі, калі аб’ектам купліпродажу робяцца ўсе фактары вытвсці. Існуюць механізмы самаразвіцця і самарэгулявання Т.в.. сваёй эканам. дзейнасцю дзяржава дапаўняе і накіроўвае гэтыя працэсы. У сацыяльна арыентаванай рыначНай эканоміцы, напр., можна вылучыць нетаварны сектар, у які ўваходзіць вьпвсць даброт, якія без удзелу рынку пераходзяць у сферу спажывання (фундаментальныя навук. даследаванні. бясплатныя адукацыя, ахова здароўя і інш.). Гл. таксама Таяарная гаспадарка.
ІАВАРНАЯ ГАСПАДАРКА тып гаспадаркі (вытворчасці, эканомікі), дзе выраб прадукцыі, выкананне работ ці паслуг арыентаваны на рынак, а сувязь паміж выгворцамі і спажыўцамі ажыццяўляецца праз куплюпродаж тавараў. Гл. таксама Таварная вытворчасць.
13. Бел. энц. Т. 15.
370 ТАВАРНЫ
ТАВАРНЫ ЗАПАС. колькасць тавару вызначанага віду. які знаходзіцца ў сферы таварнага абарачэння. у працэсе руху ад вытворцы да спажыўца (транспартаванне. на складах) і спрыяе нармальнаму функцыянаванню ганллю. He павінен быць залішні. таму што павялічваюцца выдаткі на захоўванне. Адрозніваюць Т.з. бягучага з a хоўвання (забяспечваюць штодзённыя патрэбы гандлю), с е з о н н ы я (для забеспячэння бесперабойнага гандлю ў перыяд сезоннай змены попыту і прапанавання). датэрміновага з а в о з у (для гандлю ў цяжкадаступных па ўмовах надвор’я рэгіёнах). м э т а в ы я (на выпадак увядзення асобага становішча; гл. Дзяржаўныя рэзервыў
ТАВАРНЫ ЗНАК. абазначэнне ці сімволіка. якая зарэгістравана на падставе дзеючага заканадаўства і ставшца на тавары (часам на ўпакоўцы): садзейнічае адрозненню аднародных тавараў (паслуг) розных юрыд. або фіз. асоб і іх рэалізацыі. Можа мець слоўныя (у т.л. імёны ўласныя), літарныя. лічбавыя. аб’ёмныя абазначэнні або іх камбінацыі, любы колер ці колеравыя спалучэнні. Асн. патрабаванні да Т.з.: прастата, індывідуальнасць, распазнавальнасць, прывабнасць для спажыўцоў. адсутнасць элементаў герба, дзярж. сцяга і інш. абазначэнняў, што з'яўляюцца аб’ектамі выключнай уласнасці дзяржавы і ўрада. У Т.з. можна ўключаць скарочаныя ці поўныя назвы міжнар. і міжурадавых аргцый. пячаткі, узнагароды і інш. знакі адрознення, як неахоўваемыя элементы, калі на гэта ёсць згола адпаведнага кампетэнтнага органа ці іх уладальніка. Рэгіструецца ў краіне, дзе фірма мае намер яго выкарыстоўваць. На сусв. рынку тавары. маркіраваныя Т.з.. звычайна на 15—20% каштуюць даражэй, чым немаркіраваныя. Уладальнік Т.з. мае выключнае права на яго выкарыстанне, ён можа прадаць яго юрыд. або фіз. асобам па ліцэнзійных пагадненнях. Зарэгістраваны ў рамках міжнар. пагадненняў (напр., Парыжскай канвенцыі па ахове прамысл. уласнасці), карыстаецца аховай ва ўсіх краінахудзельніцах і наз. сусветным Т.з. Разам з Т.з. у якасці фірменнага знака ўжываецца гандлёвая м а р ка, якой абазначаюцца не адзін, а ўсе тавары пэўнай фірмы.
ТАВАРНЫ КАПІТАЛ, у марксісцкай тэорыі адна з функцыянальных форм і трэцяя стадыя кругаабароту прамысл. капіталу. У рэчаіснай форме паўстае ў выглядзе пэўнай масы вырабленых на продаж тавараў. У вартасным выражэнні ўключае затрачаную на яго вытвсць частку авансавага капіталу і прыбавачную вартасць. Па меры ўзбуйнення вытвсці і пашырэння грамадскага падзелу працы адбываецца адасабленне функцый рэалізацыі Т.к. ў форме гандл. капіталу.
ТАВАРНЫ ФЕТЫШЫЗМ (ад франц. fetiche ідал). містычныя адносіны да тавараў. надзяленне іх звышнатуральнымі ўласціваснямі; арэчаўленне вытв. адносін ва ўмовах таварнай вытвсці. Заснаваны на тым. што стыхія рыначных адносін. якая пануе над людзьмі, знешне выступае ў выглядзе панавання над імі пэўных рэчаў. Ва ўмовах таварнай вьпвсці эканам. сувязі паміж людзьмі ажыццяўляюцца пры дапамозе тавараабмену. а лёс таваравытворцаў, іх дабрабыт цесна звязаны з лёсам вырабленых імі тавараў. Адносіны паміж людзьмі ва ўмовах рынку, дзе вызначальным фактарам вытвсці з’яўляецца рух тавараў, таксама прымаюць форму адносін рэчаў. Такая залежнасць таваравытворцаў ад рыначнай кан’юнктуры параджае ў іх адносіны да тавару як звышнатуральнага феномена (фетыша), які ажыццяўляе самаст. рух і вызначае лёсы людзей. А.Л.Падгайскі.
ТАВАРНЫЯ РЭЗЕРВЫ. частка таварных запасаў. якая ўключаецца ў вытв. працэс, калі той нечакана парушаецца.
ТАВАРНЫЯ РЭСЎРСЫ прадметы спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на ўнутр. рынку ці на экспарт у пэўны час і па канкрэтнай цане. Выяўляюць магчымасці таварнага рынку забяспечыць патрэбы насельніцтва. Крыніцамі ўтварэння Т.р. з’яўляюцца: прамсць; с.г. вытворчасць; тавары, якія выпускаюцца прыватнымі вытворцамі; імпарт; таварныя запасы. Т.р. ахопліваюць не ўсю прадукцыю прадметаў спажывання, паколькі частка яе застаецца ў вытворцаў для ўнутрыгасп. патрэб і натуральнага спажывання. Але яны могуць і перавышаць аб’ём прадукцыі за кошт пераходных запасаў і ім
АІТІЛІАІН|Т
парту тавараў. Аб’ём Т.р. на рынку залежыць ад велічыні плацежаздольнага попыту, даступнасці тавараў для спажыўцоў, стабільнасці рынку, канкурэнцыі. сабекоінту вытвсці. дынамікі цэн. колькасці таваравытворцаў і іх зацікаўленасці ў вьпворчасці і інш. Ва ўмовах пераходнай эканомікі дзяржава з’яўляецца сувязным звяном у кіраванні таварнымі сістэмамі; з гэтай мэтай распрацоўваюцца на перспектыву балансы попыту і прапанавання таварных груп, устанаўліваюцца заданні на закупку ў айч. вытворцаў тавараў для ўнутр. рынку, рэгламентуюцца цэны і ўзроўні рэнтабельнасці сацыяльназначнай прадукцыі і прадукцыі прадпрыемстваўманапалістаў. Р.П.Валевіч.
ТАВАРЫ НАРОДНАГА СПАЖЫ
ВАННЯ. спажывецкія тавары. прадукцыя для продажу насельніцтву з мэтай выкарыстання яе для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэбнасцей; сукупнасць прадуктаў спажывання. Адрозніваюць харч. і нехарч. Т.н.с. Харчовыя — гэта прадукты харчавання: хлебныя. малочныя, мясныя, рыбныя, бакалея, агародніна, садавіна і інш. Пералік і структура іх асартыменту мяняецца з развіццём вытвсці, ростам тавараабароту, імпарту і інш. Да н е х а р ч о в ы х адносяцца тавары культ.быт. і гасп. прызначэння, прадукцыя лёгкай прамсці і г.д. Некаторыя віды прадукцыі адначасова бываюць вытв.тэхн. прызначэння і Т.н.с. (тканіна. буд. матэрыялы. інструменты па апрацоўцы розных матэрыялаў і інш.).
ТАВАРЫСКІ СУД, грамадскі орган. які выбіраецца ў працоўных калектывах, навуч. установах, вайск. часцях, пры
Таварны знак акйыянернага таварыства «Атлант».
ТАВАРЫСТВА 371
домакіраўнідтвах, сельскіх населеных пунктах і пасёлках адкрытым галасаваннем на агульных сходах калектываў. Парадак арганізацыі і дзейнасці Т.с. рэгламентуецца Палажэннем пра Т.с., зацверджаным Вярх. Саветам БССР 29.3.1977 (з наступнымі зменамі і дапаўненнямі). Т.с. разглядае справы пра парушэнні прац. дысцыпліны (прагул. спазненне), матэрыялы аб адм. парушэннях. а таксама некаторыя грамадз. справы (спрэчкі жыльцоў па выкарыстанні камунальнай уласнасці і аплаце камунальных паслуг, маёмасныя спрэчкі паміж грамадзянамі на невял. суму і інш.). Т.с. правамоцны ўжываць да парушальнікаў меры грамадскага ўздзеяння. ускласці грашовы штраф пэўных памераў і інш. спагнанні, прадугледжаныя Палажэннем. Г.А.Маслыка.
ТАВАРЫСТВА АМАТАРАЎ НАВЎК Навуковае таварыства. Н a вучальнае таварыства, тайная аргцыя, заснаваная ў пач. 1820 навучэнцамі Свіслацкай гімназіі. Створана пад уплывам выдаўца газ. «Dekada Polska» («Польская дэкада») Я.Гельтмана. Старшыня тва Д.Шлаеўскі, сакратар Р.Вашчыловіч. Праект статута аргцыі ад 7.1.1820 складаўся з 7 раздзелаў, 30 параірафаў; члены тва падзяляліся на кандыдатаў, правадз. членаў, членаўг карэспандэнтаў, ганаровых членаў. ІІадтрымлівалі ідэю адраджэння Польшчы ў межах 1772, імкнуліся «сумеснымі сваімі працамі ўдасканальваць айчынную мову і памнажаць творы польскага красамоўя». Вядома 15 членаў тва. Заканчэнне 6га (апошняга) класа, відаць. прывяло да самароспуску тва, але ёсць меркаванне, што яно існавала ла арышту Гельтмана ў 1821.
В.В.Швед.
ТАВАРЫСТВА АМАТАРАЎ РАСІЙСКАЙ СЛАВЕСНАСЦЕ літаратурнанавуковае таварыства ў 1811—1930 (з перапынкам у 1837—58) пры Маскоўскім унце. Старшыні: М.Загоскін. А.Хамякоў. М.Пагодзін, І.Аксакаў, Ф.Буслаеў, П.Сакулін і інш. На пасяджэннях выступалі А.К.Талстой. І.Тургенеў. А.Фет. Ф.Дастаеўскі, Л.Талстой, І.Бунін, В.Брусаў і інш. Тва выдала: «Працы ТАРС» (ч. 1—20. 1812—21), «Творы ў прозе і вершах» (ч. 1—7, 1822—28), «Тлумачальны слоўнік...» У.Даля (ч. 1 — 4, 1863—66), «Песні, сабраныя П.В.Кірэеўскім» (вып. 1—10, 1860—74; новая серыя. вып. 1—2, 1911—29), збкі «Тургенеў і яго час» (1923), «Пушкін» (т.’і—2, 1924—30).
ТАВАРЬІСГВА АІІЕКІ НАД ЭМІГРАНTAM1. дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890х г. да 1915 у Варшаве. Асн. мэта — дапамога эМігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўн. і Паўд. Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фін. і інфарм. дапамогу эмігрантам. У 1912 утварьыа філіял у Вільні, які выдаў на бел. мове брашуру Язэпа Акаловіча «Рады для
эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку. a такжэ размовы беларускоангліцкіе» (1912). У 1915 спыніла сваю дзейнасць.
А.В.Ціхаміраў.
ТАВАРЫСТВА АХВОТНІКАЎ БЕЛАРЎСКАГА НАРбДНАГА ШТУКАРСТВАў Петраградзе. Існавала ў 1918 пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята. Чл.заснавальнікі — Ч.Родзевіч (ініцыятар стварэння), З.Жылуновіч (Ц.Гартны), І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Г.Багдановіч. Мела на мэце садзейнічаць развіццю бел. лры, тра. вуснай нар. творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім рне Петраграда. Пры тве існаваў драм. гурток. У памяшканні тра драмы і камедыі 20.4.1918 тва наладзіла бел. вечарынку, на якой прысугнічала каля 300 чал. Калекцыя запісаў бел. нар. песень з архіва тва ў 1922 перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.