• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Ш е п е л е в Л.Е. Огмененные нсторней чнны, звання н ттулы в Росснйской нмпернл. Л., 1977. І.І.Сінчук. ТАБЕРНАКЛЬ (ад лац. tabernaculum шацёр), 1) у гатычнай культавай архі
    Табернакль (злева) у інтэр'еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў (Польшча).
    тэктуры ніша ў алтарнай сцяне для размяшчэння культавых атрыбутаў (звычайна аформлена невял. накладным порцікам). Часам Т. наз. вежападобную адкрытую прыбудову да алтара для размяшчэння статуй святых. 2) Невял.
    шафка ў цэнтры касцельнага алтара на яго подыуме. Прызначаецца для захоўвання прадметаў рэліг. пакланення. Яе робяць звычайна з дрэва, аздабляюць у сярэдзіне белым шоўкам або фарбуюць у белы колер, звонку ўпрыгожваюць накладной драўлянай паліхромнай ці пазалочанай разьбой (Домік для Сакраманту ў касцёле св. Лаўрэнція ў г. Нюрнберг, Германія, 1493—96, аўтар А.Крафт: Т. у інтэр’еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў, Польшча. 1552, аўтар Дж.М.Падавана|. У раннім сярэдневякоўі Т. умуроўвалі ў алтарную сцяну. у перыяд барока і ракако — самаст. элемент алтара (касцёл францысканцаў у Гродне, фарны касцёл у г. Ліда).
    ТАБЕТ Антуан Жорж (13.6.1907, г. Бхамдун, Ліван — 16.5.1964), ліванскі архітэктар, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў вышэйшую інж. школу ў Бейруце (1927), AM у Парыжы, дзе вучыўся ў А.Перэ. У сваіх пабудовах Т. кіраваўся прынцыпамі сучаснай еўрап. архітэктуры, увасабляў іх з улікам кліматычных умоў Лівана: «Каледж мудрасці» (1938), група жылых дамоў у раёне Хазміі (I960) у Бейруце і інш. У 1949 старшыня Ліванскага савета міру, з 1950 чл. Прэзідыума Сусв. Савета Міру. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1961.
    Літ.: Табет М., Т а б е т Ж. Антуан Taber Пер. с фр. М.. 1968.
    ІАБІДЗЕ Галакціён Васілевіч (18.11.1892. с. Чквіісі, Грузія — 17.3.1959), грузінскі паэт. Нар. паэт Грузіі (1933). Акад. АН Грузіі (1944). Вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі (1908—10). Друкаваўся з 1908. У зб. вершаў «Артыстычныя кветкі» (1919) адчувальны ўплыў сімвалізму. Аўтар паэм «Джон Рыд» (1924), «Эпоха» (1930), «Акакій Цэрэтэлі» (1940), збкаў вершаў «Радзіма — жыццё маё» (1943), «Сто вершаў» (1959), паэт. трактата «Гутарка пра лірыку» (1940). На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі У.Карызна, В.Сёмуха.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Анталогія грузінскай паэзіі. Мн., 1989. Т. 2; Рус, пер. — Полвека: Стнхн н поэмы. Тбмлнсн, 1959; Стнхотворення. Л., 1983.
    Літ.: Маргвелашвнлн Г. Г.Табндзе. Тбнлнсн, 1973.
    ТАБІДЗЕ Тыцыян Юстынавіч (2.4.1895, с. Шуамта Ванскага рна. Грузія — 16.12.1937), грузінскі паэт. Скончыў Маскоўскі унт (1917). Друкаваўся з 1912. Адзін з заснавальнікаў групы груз. сімвалістаў «Блакітныя рогі» (1915). Пазней пазбавіўся ўплыву сімвалізму. Роздумам пра жыццё адзначаны яго вершы «Радзіма», «Тбіліская ноч». AyTap паэм «Руаль Амундсен», «РыёнПорт», «На франтах», «1918 год» (усе 1928), збкаў «Вершы» (1933), нарысаў «Сэрцам да сэрца» (1934). На бел. мову асобныя вершы перакладаў М. Лужанін.
    Тв.. Бел. пер. — у кн.: Анталогія грузінскай паэзіі. Мн., 1989. Т. 2; Рус. пер. — Стнхотворення н поэмы. М.; Л., 1964.
    Літ.: Цурнкова Г. Т.Табндзе. Л., 1971.
    ТАБЛІЦА (польск. tablica ад лац. tabula дошка), пералік звестак, лічбавых даных, прыведзеных у пэўную сістэму і разнесеных па графах (клетках). Клеткі ўтвораны ад перасячэння гарыз. радкоў і верт. калонак, у іх размешчаны лічбавыя даныя, змест якіх раскрываецца загалоўкам суадноснага радка, напр., табліцы матэматычныя.
    Г.В Табідзе.
    ТАЬЛІЦЫ МАТЭМАТЫЧНЫЯ сукупнасць значэнняў пэўнай функцыі для некаторых значэнняў яе аргументаў. Асн. характарыстыкі: ступень дакладнасці (4, 5 і больш знакаў у значэннях функцыі), дыяпазон значэнняў аргументаў і крок (рознасць паміж суседнімі значэннямі аргументаў). Для прамежкавых значэнняў аргументаў значэнні функцый знаходзяць з дапамогай інтэрпаляцыі і экстрапаляцыі (лінейнай ці квадратычнай). Выкарыстоўваюцца як дапаможны выліч. сродак пры разліках у матэматыцы, астраноміі, тэхніцы і інш.
    Некаторыя Т.м. (табліцы здабыгкаў натуральных лікаў, іх квадратаў, кубаў і інш.) з'явіліся ў Вавілоне за 2 тыс. г. да н.э. Першыя табліцы трыганаметрычных функцый складзены ў Стараж. Грэцыі Пталамеем (2 ст.). дзе прыведзены даўжыні хордаў, што адпавядаюць дугам ад 0 да 180° з крокам 30 . Вядомыя гаксама табліцы трыганаметрычных функцый. склацзеныя у 5—11 ст. арабскімі. сярэднеазіяпкімі і іцдыйскімі вучонымі. У Еўропе Т.м. пачалі з'яўляцца ў 15 ст. У 7значных табліцах Рэгіямантана, дзе выкарыстоўвалася дзесягковая сістэма лічэння, праведзены значэнні сінуса з крокам Г. Вылічвалі і выдавалі Т.м. таксама М.Капернік (1543). І.Кеплер (1604). І.Ньютан (1658) і інш. Табліцы натуральных лагарыфмаў вылічаны ДжНеперам (1614) і блізкія да іх табліцы — І.Бюргі (1620); табліцы дзесятковых лагарыфмаў — Р.Брыгсам (1617). У 18—19 ст. з'явіліся табліцы спец. функцый: дзесятковых лагарыфмаў гамафункцыі (КФ/аўс; 1813), дзесятковых лагарыфмаў поўных эліпгычных інтэгралаў (AMJ/eжандр'. 1816), цыліндрычных функцый (ФАУБесель: 1826, Э.Ломель; 1868) і інш. 3 развіццём выліч. тэхнікі ў 20 ст. пачалі вылічваць і выпускаць у асн. высокадакладныя (да 30 і больш знакаў) таблійы спец. і інш. класаў функцый, аднак пры гэтым значэнне Т.м. значна зменшылася. Існуюць таксама Т.м. інтэгралаў, функцый, ураўненняў і інш. матэм. аб'ектаў.
    Літ:. Крылов В.Н., Лугнн В.В., Я н о в н ч Л.А Таблпцы для чнсленного ннтегрнровання функцнй co степеннымн особенностямн... Мн., 1963; Б р а д н с В.М. Четырехзначные математнческне таблнцы. 44 нзд. М., 1973; Градштейн Н.С., Рыжнк Й.М. Таблмцы ннтегралов, сумм н пронзведеннй. М., 1962. Л.А.Яновіч.
    ТАБЛО (франц. tableau літар. — карціна). шчыт са светлавымі сігналамі, надпісамі, якія перадаюць пэўную інфармацыю. Ужываецца ў дыспетчарскай службе, на стадыёнах і спарт. пляцоўках (для аб'яўлення вынікаў спаборніцтваў), у рэкламнай, канцэртнай і інш. цзейнасці.
    ГАБМЕН (Tubman) Гарыет (каля 1820, Бакгаўн, ЗША — 10.3.1913), гераіня негрыцянскага народа, змагар за ліквідацыю рабства ў ЗША. Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 збегла ад рабаўладальніка, далучылася да абаліцыянісцкага руху (гл. Абаліцыянізм). Асабіста дапамагла вызваліцца з рабства больш за 300 чал. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 у арміі Поўначы: мед. сястра. разведчыца; арганізавала партыз. брыгаду, якая дзейнічала ў паўд. штатах. Пасля вайны змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнятання неграў, выступала ў абарону правоў жанчын.
    ТАБОГАН. сані без палазоў у індзейцаў Паўн. Амерыкі. Уяўлялі сабой некалькі дошак, змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або з дапамогай сабак. Як від спорту вядомы з пач. 20 ст.
    ТАБОЛ, рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток р. Іртыш (бас. р. Об). Даўж. 1591 км, пл. бас. 426 тыс. км2. Верхняе цячэнне па Тургайскім плато, сярэдняе і ніжняе па Зах.Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Ісець, Тура, Таўда (злева), Убаган (справа). У нізоўях ледастаў з кастр.—ліст., у вярхоўях — з ліст. да сярэдзіны мая. Разводдзе ў вярхоўях з 1й пал. крас. да сярэдзіны чэрв., у нізоўях — да пач. жніўня. Сярэдні расход вады каля с. Ліпаўскае 838 м3/с. Рэгулярнае суднаходства ў вярхоўях (105 км) і ад вусця р. Тура (255 км). Сплаўная. На Т. — гарады Лісакоўск, Рудны, Кустанай (Казахстан), Курган. Ялутараўск (Расія).
    ТАБОЛІЧ Марыя Яўгенаўна (н. 1.5.1957, в. Тартак Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. мастак. Жонка Р.Ф.Таболіча. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1981). 3 1981 у вытв. май
    ТАБОЛЬСК	367
    стэрнях Бел. саюза мастакоў у Магілёве. у 1995—97 заг. маст. аддзялення Магілёўскага вучылішча культуры. у 2000—02 дырэктар прыватнай маст. галерэі. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Аўтар тэматычных карцін «Адпачынак» (1980), «Свята» (1981), «Нашчадкі» (1982), «Ліхалецце», «Мацярынства» (абедзве 1984), «Вёсны маёй Радзімы» (1985), «У нядзелю» (1989), «Вобразы. Прысвячаецца М.Багдановічу» (1991), «Магілёўскія друкары Вашчанкі» (1992), «Песня» (1997), нацюрмортаў з ручніком (1989), з васількамі (1990), з сухімі кветкамі (1993), з рыбай (1994). Сярод інш. твораў: «Наталля» (1996), «Кампазіцыя» (1997), «Ноч», «Лёсы» (абодва 1998). Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці.
    М.Таболіч Ноч. 1998.
    ТАБОЛІЧ Рыгор Фядосавіч (н. 13.3.1956, в. Палосцевічы Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. мастак. Муж М.Я. Таболіч. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1981). У 1990—98 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры, у 2000 адкрыў першую прыватную маст. галерэю ў Магілёве. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці, фактурнай лепкай вобразаў з яскрава выражаным колеравым акцэнтаваннем: «Спадчына» (1979), «Гаспадар», «Стары калодзеж». «Маці паэта» (усе 1981), «Вянок Максіма» (1982), «Вогненная вёска» (1984), «3 глыбінь вякоў», «Стыхія» (абодва 1985), «Плынь» (1991), «Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец» (1992), «Святая крыніца» (1994), «Зніч» (1995), «Адлюстраванні» (1996), «Радзіма паэта. Прысвячаецца А.Міцкевічу» (1998), «Рух» (1999), «Сустрэча» (2000). Аўтар дыпціха «Вогненная вёска» (1984), трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная» (1995), цыклаў «Колеры» (1991), «Мелодыі» (1994).
    ТАБОЛЬСК, горад у Цюменскай вобл. Расіі, порт на р. Іртыш, каля ўпадзення ў яе р. Табол. 97 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прамсць: дрэваапр., лёгкая, харчовая; нафтахім. і ёда
    368 ТАБУ
    вы камбінаты; суднаверф, суднарамонтны зд; прадпрыемствы: мэблевая, дыванаткацкая фкі, маст. разьбы па косці, па вытвсці буд. матэрыялаў. Пед. інт, філіял Казанскага тэхнал. унта. Драм. тэатр (з 1705). Гіст.арх. музейзапаведнік (з 1870).
    Засн. ў 1587 атрадам казакоў Д.Чулкова. Да 1590 адміністрацыйна падпарадкаваны г. Цюмень. У 1606—09 пабудаваны драўляны горад, які поўнасцю знішчаны пажарамі 1643, 1677. 1680. У 17—18 ст. Т. — гал. ваеннаадм.. паліт., культ. (тут пісаліся летапісы, адкрыты першыя ў Сібіры школы, тэатр. друкарня. выдаваўся час. «йртыш, преврашаюшмйся в йпокрену») і царк. (у 1620 створана Сібірская епархія, у далейшым — Табольская мітраполія) цэнтр Сібіры. 3 1708 горад. цэнтр Сібірскай губ., з 1782 — Табольскага намесніцтва, у 1796—1917 — Табольскай губ. Горад меў гандл. сувязі з Бухарой, Джунгарыяй, Кітаем. У 1773—74 апорны пункт урада пры задушэнні сял. вайны пад кіраўнштвам НА.Пугачова. Месца паліт. ссылкі. у т.л. Авакума, П.С. і М.С. БабрьппчавыхІІушкіных. А.М.Радзішчава, В.К.Кюхе/іьбекера, ММ.Мураўёва, М.А. Фанвізіна і інш. У канцы 19 ст. эканам. значэнне Т. паменшала. У жн. 1917 — крас. 1918 тут пад арыштам знаходзіўся апошні рас. імператар Мікалай II 3 сям'ёй.