Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАНСФАРМАТАРНАЕ МАСЛА, гл. ў арт. Ізаляцыйныя маслы.
ТРАН СФ АР МАТАР Н АЯ ПАДСТАН цыя, электрычная ўстаноўка для павышэння ці паніжэння напружання пераменнага току і размеркавання электраэнергіі паміж спажыўцамі. Скдадаецца з трансфарматараў, размеркавальных устройстваў. апаратуры рэлейнай аховы, аўтаматычнага кіравання, дапаможнага абсталявання.
Бываюць павышальныя (звычайна на электрастанцыях). на якіх генератарнае (ніжэйшае, да 24 кВ) напружанне пераўтвараецца ў больш высокае (110—750 кВ) для перадачы на далёкую адлегласць па лініях электраперадачы, і паніжальныя. на якіх высокае напружанне электрычнай сеткі паніжаецца (да 35, 10. 6 і 0,4 кВ) для размеркавання электраэнергіі паміж спажыўцамі. Паніжальныя Т.п. бываюць раённыя (забяспечваюць электраэнергіяй гал. паніжальныя падстанцыі, буйныя прамысл., гарадскія і с.г. раёны) і мясцовыя (цэхавьы; служаць для электразабеспячэння асобных прадпрыемстваў, цэхаў, раёнаў горада. вёсак і інш.). Т.п. будуюць адкрытыя (паза будынкам) і закрытыя (у памяшканнях). Шырока выкарыстоўваюцца адкрытыя і закрытыя камплектныя Т.п., у якіх абсталяванне размешчана ў метал. каркасах або шафах; ад іх сілкуюцца невял. прамысловыя і камунальныя прадпрыемствы, грамадскія і адм. будынкі, буд. пляцоўкі, с.г. спажыўцы.
На Беларусі Мінскі электратэхн. зд з 1957 выпускае камплекгныя Т.п. для сілкавання с.г. спажыўцоў, тэрмаапрацоўкі бетону і грунту, сілкавання помпаў і станкоўкачалак пры здабычы нафты і ІНШ. УМ.Сацута.
ТРАНСФАРМАЦЫІ КАПІТАЛІЗМУ
ТЭОРЫІ канцэпцыі эвалюцыйнага пераўтварэння капіталізму пад уздзеяннем навук.тэхн. рэвалюцыі. У адрозненне ад тэорый неакапіталізму, якія зыходзяць з магчымасці пераадолення ўнутр. супярэчнасцей капіталіст. грамадства, Т.к.т. абвяшчаюць часовы, гістарычна мінучы характар капіталізму, які ў выніку сац.эканам. развіцця і навук.тэхн. прагрэсу павінен пераўгварыц
2
U,
Трансфарматар вымяральны: 1 —току на 115 кВ, 2 — напружання на 400 кВ са схемамі ўключэння (Й^, Н^2 — першасная і другасная абмоткі; Д.Ц — ток і напружанне, якія вымяраюцца; 12,U2 — ток і напружанне ў другаснай абмотцы; A — амперметр; К — вольтметр).
Схема трансфарматарнай падстанцыі КТП 35/0,4 кВ магутнасцю 400 кВА: 1 — размеркавальны шчыт 0,4 кВ; 2 — паветраны ўвод ЛЭП 0,4 кВ; 3 — засцерагальнік; 4 — увод ЛЭП 35 кВ; 5 — вентыльны разраднік; 6 — сілавы трансфарматар.
ца ў больш дасканалую сац., эканам. і палп. сістэму. Вытокі Т.к.т. у тэорыях 2й пал. 19 ст. дзярж. і муніцыпальнага сацыямзму. Шырокае распаўсюджанне ў сацыялогіі і эканомшы Т.к.т. атрымалі з 1930х г. Да іх адносяцца тэорыі: індустрыяльнага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства, грамадства дастатку (Дж.К.Голбрэйт). дзяржавы ўсеагульнага багацця (К.Боўлдынг, А.Хансен). пенсіённафондавага сацыялізму (ПДрукер), суперіндустрыяльнага, посткапіталіст., праграмавальнага, шматмернага грамадства, стагоддзя высокага масавага спажывання і інш.
ТРАНСФАРМАЦЫЯ (ад лац. transformatio пераўгварэнне) у г р а м а д с т в е, сацыёлагапаліталагічнае паняцце, якое абазначае якасныя пераўтварэнні грамадскай арганізацыі. Адбываецца, як правіла, у крызісныя эпохі, калі сац. структура страчвае ўстойлівасць і стабільнасць. Асн. этапы Т.: ацэнка стану грамадства як крызіснага; сац. дыягностыка (пошук прычын крызісу і шляхоў выхаду з яго); ліквідацыя ўстарэлай грамадскай сістэмы, якая не адпавядае патрабаванням сац. развіцця: самавызначэнне абноўленага грамадства і планаванне далейпіага развіцця. Трансфармацыйныя змены ў грамадстве характарызуюцца складанасцю і непрадказальнасцю развіцця, ростам ^ац. мабільнасці, абвастрэннем супярэчнасцей паміж чалавекам і грамадскай сістэмай, маргіналізацыяй часткі насельніцтва. Прыклады Т. — сац. працэсы. што адбываліся на мяжы 1980—90х г. у краінах Цэнтр. Еўропы і з 1990х г. у постсав. краінах. накіраваныя на рэфармаванне розных сфер жыцця: дэмакратызацыю паліт. і дзярж. сістэм, абнаўленне эканам. асноў грамадства, арыентацыю на рыначную эканоміку, адмаўленне ад поўнага сац. забеспячэння ўсіх слаёў насельніцтва, перамену духоўнакульт. арыенціраў сац. развіцця і інш.
Літ.: Прнгожнн А.Й. Перестройка: переходные процессы н механнзмы. М., 1990; Д а н н л р в АН. Переходное обшество: Пробл. снстемной трансформацнн. Мн,, 1997; Концептуальные проблемы трансформацнв экономнческнх снстем. М.. 1999; Шабанова М.А Соцнологвя свободы: трансформнруюшееся обшество. М., 2000.
С.М.Зень.
ГРАНСФАРМАЦЫЯ ў г е н е т ы ц ы. змена спадчынных уласцівасцей клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК: адзін са спосабаў абмену генет. матэрыялам у пракарыётаў. Натуральная Т. адкрыта і вывучана ў бакгэрый (напр., Т. непатагенных бактЗрый у патагенныя), але магчыма і ў клетках вышэйшых арганізмаў. Кампетэнтныя клеткі, здольныя ўключаць чужародную ДНК, сінтэзуюць асобны бялок. Пасля пранікнення ў клетку фрагмента ДНК донара адна з яе нітак распадаецца, a другая ўключаецца ў храмасому рэцыпіента за кошт рэкамбінацыі з гамалагічным участкам. Т. выкарыстоўваецца для генет. аналізу бактэрый. у якіх не
ТРАНСЦЭНДЭНТНЫ 513
вядомыя інш. формы абмену генет. матэрыялам (кан’югацыі, трансдукцыі) і эксперыментах па генет. інжынерыі. Адкрыццё і вывучэнне Т. з’явіліся доказам таго. што ДНК — матэрыяльны носьбіт спадчыннасці.
Літ.: Прозоров A А Генетнческая трансформацня н трансфекцня. М.. 1980.
ТРАНСФАРМІЗМ (ад лац. transforniis пераўгвораны), сістэма ўяўленняў аб змене і ператварэнні арган. форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якая папярэднічала эвалюцыйнаму вучэнню. Тэрмін выкарыстоўваўся пераважна вучоныміэвалюцыяністамі дадарвінаўскага перыяду. Т. гістарычна быў прагрзсіўны, таму што процістаяў крэацыянізму.
ТРАНСФЕРАЗЫ (ад лай. transferre пераносшь, пераводзіць), клас ферментау. якія каталізуюць міжмалекулярны перанос розных атамаў і іруп атамаў (метыльных — СН3, карбаксільных — СООН і інш.). Прысугнічаюць ва ўсіх жывых арганізмах, адыгрываюць важнейшую ролю ў рэакцыях энергет. і пластычнага абмену. Вядома болыіі за 450 Т. Падзяляюцца на 8 падкласаў: Т.. якія каталізуюць перанос аднавутляродных, альдэгідных і кетонных астаткаў, ацыльных, гліказільных, алкільных і арыльных, азота, фосфара і серазмяшчальных груп. І.М.Семяненя.
ТРАНСФЁРТ (франц. transfer! ад лац. transfene пераносіць, пераводзіць), 1) перадача права валодання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыі, вэксалі, аблігацыі, чэкі) адной асобай другой, перанос аплаты па здзелцы з аднага рахунка на другі. Перадача права валодання ажыццяўляецца, як правіла. пры дапамозе перадатачнага надпісу — індасаменту. 2) Перавод замежнай валюты або золата з адной краіны ў другую; банкаўскія аперацыі па сустрэчных пераводах валют дзвюх або некалькіх краін (в а л ю т н ы Т.). 3) Перавод бюджэтных сродкаў для фінансавання абавязковых выплат насельніцгву: пенсіі, стыпендыі, кампенсацыі, інш. сац. выплаты. якія ўстаноўлены заканадаўствам (сацыяльны Т.). 4) Перадача права ўласнасці на рэальны тавар пакупніку без фіз. пера.мяшчэння тавару (к н і ж н ы Т.). 5) Пераезд ірамцдзян з алной краіны ў другую на аснове міжнар. пагаднення. аўтаматычнае змяненне ірамадзянства; перавозка турыстаў з аэрапорта ў гасцініцу або паміж гарадамі. Т. называюць таксама перадачу тэхналогій. перавод грашовых сум, гуманіт. і тэхн. дапамогі. Напр.. у 2000 аб’ём Т. у Рэспубліку Беларусь склаў 54,7 млн. дол., у тл. з краін СНД — 1,2 млн. дол., Расіі — 1 млн. дол.. інш. краін — 53,5 млн. дол.
І.А.Кліноўская.
ТРАНСФЕРТНЫЯ ІІЛАЦЯЖЫ ірашовыя выплаты з дзярж. бюджэту насельнштву і прыватным прадпрымальнікам, што ажыццяўляюцца ў парадку пераразмеркавання праз бюджэт сродкаў на карысць грамадзян, якія маюць у
іх большую патрэбу; адна са схем пераразмеркавання дзярж. бюджэтных сродкаў. Адрозніваюць тры формы Т.п.: субсідыі прыватным прадпрымальнікам, выплаты працэнтаў па дзярж. доўту, дзярж. грашовыя выплаты на сац. патрэбы (пенсіі. дапамогі і інш.).
ТРАНСФУЗІЯЛбгіЯ (ад лац. transfusio пераліванне, змешванне + ...логія), раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае пытанні пералівання крыві і яе прэпаратаў. таксама плазменных і кровазаменных вадкасцей. Вывучае новыя трансфузійныя сродкі; распрацоўвае тэарэт. праблемы загатоўкі. кансервавання і захавання крыві: прагназуе кірункі Т. ў залежнасці ад развіцця біялогіі, медыцыны, тэхнікі і інш.; арганізуе донарства: распрацоўвае формы арганізацыі транефузіялагічнай службы ў сістэме аховы здароўя. Метады Т. выкарыстоўваюцца ў розных галінах медыцыны.
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛІСТЫ плынь у амерыканскай філасофіі і лры 1830— 50х г. Сфарміраваліся вакол «Трансцэндэнтальнага клуба» (наз. ад «трансцэндэнтальнага ідэалізму» \.Канта), засн. ў 1836 у г. Бостан. Лідэр Т. — РУ.Эмерсан. філас. эсэ «Прырода» якога стала ідэйным маніфестам Т. Да іх далучыліся Г.Тора, Дж.Рыплі, А.Олкат. М.Фулер. О.Браўнсан, Т.Паркер, У.Г.Чанінг і інш. Яны падкрэслівалі сваё адмоўнае стаўленне да сенсуалізму і сваю сувязь з філасофіяй Канта, І.Г.Фіхтпэ, ФХ.Якобі, Ф.Шлеермахера. На погляды Т. паўплывалі вучэнне Платона. этыкасац. ідэі амер. пурытанізму, англ. паэтаўрамантыкаў С.Т.Колрыджа і У .Вордсварта, філасофія Ж.Ж.Русо і Т.Карлайля. Т. выступалі супраць традыц. трактоўкі хрысціянства, заклікалі замяніць веру ў цуды ўшанаваннем «бясконцасці чалавека» і ўласцівага ўсім людзям «маральнага пачуцця», разглядалі хрысц. вучэнне як збор маральных ідэалаў, рэалізацыя якіх не патрабуе царк. інтаў. Яны крытыкавалі амер. цывілізацыю. яе фармальныя дэмакр. ўстанаўленні і маральныя каштоўнасці. На думку Т., чалавек можа дасягнуць сапраўднай духоўнай свабоды шляхам маральнага самаўдасканалення. блізкасці да прыроды і інтуітыўнага «разгадвання» яе патаемнага сімвалічнага сэнсу, раскрыцця «Абсалюту» ў чалавечай паўсядзённасці. Імкненне Т. да рэалізацыі на практыцы сваіх маральнасац. ідэалаў прывяло да стварэння ў 1840х г. утапічных калоній БрукФарм і Фрутленд. Друкаваны орган Т. — «The Dial» («Цыферблат», 1840—44). Н.Г.Кісялёва.
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛЬНАЕ [ад лац. transcendens (transcendentis) які выходзіць за межы|, тое, што выходзіць за межы канечнага эмпірычнага свету. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы для характарыстыкі універсальных прадметаў гіазнання (ісціна. адзінства. дабро і інш.). Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў \.Кант.