Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАНАСФЁРНАЯ РАДЫЁСЎВЯЗЬ. далёкая радыёсуяязь, якая грунтуецца на пасіўным адбіцці радыёхваль неаднастайнасцямі трапасферы. Ажыццяўляецца ў дыяпазонах дэцыметровых і сантыметровых хваль.
Перавыпрамяненне эл.магн. энергіі ў трапасферы, абумоўленае неаднастайнасцю яе дыэлектрычнай пранікальнасці, адбываецца ў вобласці перасячэння дыяграм накіраванасці перадавальнай і прыёмнай антэн. Для забеспячэння ўстойлівасці Т.р. адлегласці паміж пунктамі перадачы і прыёму абмяжоўваюць 500 км і выкарыстоўваюць перадатчыкі з вял. выхадной магугнасцю (да 10 кВт і больш), высокаадчувальныя прыёмнікі, антэны вял. памераў. а таксама спец. метады для змяншэння ўплыву заміранняў сігналаў. 3 развіцдём спадарожнікавай радыёсувязіТ.р. страчвае сваё значэнне. Э.Б.Ліпковіч.
ТРАІІАФІТЫ [ад грэч. tropos паварот, змена 4 ...фіт(ы)], расліны, якія пры.стасаваліся да жыцця ў абласцях з рэгулярнай зменай вільготнага і сухога сезонаў. Воднацеплавы баланс падтрымліваюць з дапамогай арыентацыі лісця, зменай буйнога лісця на дробнае і іх скідваннем у неспрыяльных умовах. Сустракаюцца сярод розных жыццёвых форм раслін.
ГРАІТАЧ Ы Н С КАЯАГАРАК (1 ropaczynskaOgaikowa) Вераніка (8.1.1908, г. Львоў, Украіна — 10.5.1957), польская пісьменніца. У 1930я г. настаўнічала каля Баранавіч, пасля Вял. Айч. вайны пра
цавала ў друку і на радыё Польшчы. Аўтар аўтабіягр. рамана «Лясныя Долы» (1954) пра жыццё і рэв. барацьбу ў зах,бел. вёсцы, гіст. рамана «Салдаты Касцюшкі» (1952—56) і інш. На бел. мову яе рамад «Лясныя Долы» пераклаў М.Лужанін.
Те.: Бел. пер. —Лясныя Долы. Мн., 1958. А.В.Мальдзіс.
ТРАПАШКА Людміла Іванаўна (н. 4.2.1946, в. Капусціна Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Др біял. н. (1999). Скончыла Ленінградскі с.г. інт (1972). 3 1972 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, дынамікі колькасці і шкоднасці асн. фітафагаў; разліку эколагаэканам. парогаў шкоднасці. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін.
Тв.\ Краткосрочный прогноз фенологнм растеннй. чмсленностн н вредоносностя фнтофагов на яровых зерновых культурах. Мн., 1999; Экономмческая, энергетнческая эффектнвность н экологнческая безопасность снстем заіцнты растеннй. Мн., 2000.
ТРАПЕЗНАЯ, трапеза (ад грэч. trapeza стол, ежа), 1) у хрысціянскіх манастырах спец. будынак з залай ддя сумесных трапез, з царквой і дапаможнымі памяшканнямі. У некат. манастырдх існуюць трапезныя цэрквы (трапезная Ефрасіннеўская царква СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў г. Полацк). У 16—17 ст. мелі вял. 1, 2стоўпныя або бясстоўпныя залы з адкрытымі тэрасамі і лесвіцамі, багатым дэкар. убраннем. 2) Прасторная невысокая прыбудова з зах. боку хрысц. храма, якая служыць для богаслужэння ў зімовы час і грамадскіх патрэб прыхаджан. Т. найб. характэрны для архітэктуры 17—18 ст., пашыраны ў пабудовах псеўдарус. стылю (канец 19 — пач. 20 ст.). 3) У храме — прастол (святая трапеза) з сімвалічнымі ежай і пітвом («целам» і «крывёй» Ісуса Хрыста). ГА.Лаўрэцкі.
ТРАПЕЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994), расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад. Pac. АН (1960, чл.кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). 3 1941 у Інце праблем кіравання AH СССР (з 1951 дырэктар). 3 1959 старшыня Нац. кта СССР па аўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж. кта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951. 1976. Ленінская прэмія 1981.
Тв:. Управленне н на^нотехннческнй прогресс. М., 1983.
516 ТРАПЕЗУНДСКАЯ
ТРАПЕЗЎНДСКАЯ ІМІІЕРЫЯ. дзяржава ў 13—15 ст. на ПнЗ М. Азіі са сталіцай у г. Трапезунд (сучасны Трабзон). Узнікла ў выніку распаду Візантыі пасля захопу Канстанцінопаля ўдзельнікамі 4га крыжовага паходу ў 1204. Заснавальнікі Т.і. — унукі візант. імператара Андроніка I Камніна Аляксей і Давід Камніны ўсталявалі з дапамогай Грузіі сваю ўладу над Трапезундам і прыбярэжнай паласой з гарадамі Сіноп, Амастрыда. Іраклія. Першым імператарам абвешчаны Аляксей [1204—22]. Імператары называлі сябе Вялікімі Камнінамі. У 1214 Т.і. страціла Амастрыду (далучана да Нікейскай імперыі) і Сіноп (захоплены Канійскім султанатам). У 1461 тур. султан Мехмед II заваяваў Т.і. і далучыў яе да Асманскай імперыі.
Літ:. Успенскнй Ф.Н. Очеркн нз нсторнн Трапезунтской нмпернн. Л., 1929; Карпов С.П. Трапезундская ммперня н западноевропейскне государства в XIII—XV вв. М., 1981.
ТРАПЕЦбЭДР (ад трапецыя + грэч. hedra аснова, грань), тэтрагонтрыактаэдр, простая форма крышталёў, грані якой чатырохвугольнікі з адной парай роўных старон. Адрозніваюць Т. правыя і левыя. У залежнасці ад гал. восі сіметрыі (L3> L4, Lg) Т. бываюць 6, 8, і 12гранныя. Такую форму крышталёў маюць мінералы: кварц, рэтжэрсіт, галеніт, флюарыт і інш.
ТРАІІЕЦЫЯ (ад грэч. trapezion літар. — столік), выпуклы чатырохвугольнік, у якога 2 процілеглыя стораны (асновы) паралельныя, a 2 іншыя (бакавыя) непаралельныя.
Адлегласць h паміж асновамі наз. вышынёй. Адрэзак, які злучае сярэдзіны бакавых старон Т., наз. яе сярэдняй лініяй; яна паралельная асновам а і Ь, даўжыня яе роўная іх паўсуме. Плошча Т. 5 = 0,5 (a + b) h. Калі бакавыя стораны роўныя. Т. наз. роўнабаковай, калі адна з бакавых старон перпендыкулярная аснове — прамавугольнай.
A В
М—'— — — — —N
D Е С
Трапецыя ABCD: MN — сярэдняя лінія; АЕ — вышыня.
ТРАГПЗМЫ (ад грэч. tropos паварот, кірунак), накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў асяроддзя (святла, зямнога прыцяжэння, хім. рэчываў і інш.). Аснова Т. — раздражняльнасць. Узнікаюць у ч. раслін, что растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага росту клетак на адным баку сцябла, кораня ці ліста ў залежнасці ад размеркавання гармону
росту раслін (аўксіну). Пры станоўчых Т. рух накіраваны ў бок раздражняльніка, пры адмоўных — ад яго. Шляхам арыентацыі органаў у прасторы Т. забяспечваюць найб. эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма, фота, гідра, хема, геа і інш. віды Т. Гл. таксама Настыі.
ГРАПІНІН Васіль Андрэевіч (30.3.1776. с. Карпава Наўгародскай вобл., Расія — 15.5.1857). рускі жывапісецпартрэтыст.
В Трапінін Каруначніца. 1823.
Акад. Пецярбургскай AM (1824). Ганаровы чл. Маскоўскага маст. тва (1843). Да 1823 прыгонны. Скончыў Пецярбургскую AM (1804). У 1804—12 і 1818—21 жыў на' Украіне, з 1821 у Маскве. Стварыў больш за 3 тыс. партрэтаў жыхароў Масквы. Раннія творы вызначаюцца інтымнасцю вобразаў, пяшчотным каларытам, вытрыманым у лёгкай шараватай гаме: партрэты жонкі (1809), сына (1818), М.Карамзіна (1815). Дэтальная харакгарыстыка мадэлі, часам скульптурная дакладнасць аб’ёмаў, маляўнічасць колеравага ладу, унутр. дынаміка ўласцівы партрэтам П.Булахава (1823), К.Равіча (1825), А.Пушкіна (1827), якія вылучаюцца шырокай жывапіснай манерай, эфектным выкарыстаннем ценяў. Для твораў 1830—40х г. харакгэрны складанасць кампазіцыі, узмацненне ролі дэталей. вострахарактарнасць: партрэт В.Зубавай (1834), аўтапартрэт (1846). Стварыў карціны з рамант. рысамі (партрэт К.Брулова, 1836), а таксама тып жанравай, крыху ідэалізаванай выявы чалавека з народа: «Каруначніца» (1823), «Гітарыст» (1832), «Старая з курыцай» (1856). Творчасць Т. паўплывала на развіццё рус. мастацтва 19 ст.
Літ:. Амшннская А.М. В.АТропнннн. М.. 1976; В.АТропнннн: йсслед., матерналы. М.. 1982. І.Л.Чэбан.
ТРАІПЧНАЕ ПАВЕТРА, паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу rofla ў трапічных і субтрапічных шыротах. а таксама летам у кантынент. раёнах, на Пд умераных шырот (Пд Еўропы, Казахстан, Сярэдняя Азія і інш.). Узаемадзейнічае з умераных шырот паветрам, ад якога аддзелена палярным фронтам. і з экватарыяльным паветрам, ад якога аддзелена ўнутрытрапічнай зонай канвергенцыі. Кантынент. Т.п. вызначаецца вельмі высокімі летнімі трамі, нізкай адноснай вільготнасцю, няўстойлівай стратыфікацыяй і значнай запыленасцю. Марское Т.п. адрозніваецца адносна высокай трай, вял. вільГотнасцю і ўстойлівай стратыфікацыяй.
ГРАІПЧНЫ ГОД. гл. ў арт. Год.
ТРАІІІЧНЫ К.ІІМАТ клімат трапічных шырот у Паўн. і Паўд. паўшар’ях Зямлі. як правіла, сухі і гарачы. Фарміруецца на працягу года пад уплывам абласцей павышанага ціску субтрапічных паясоў, пасатнай цыркуляцыі над акіянамі і дэпрэсіямі тэрмічнага паходжання над мацерыкамі. Адрозніваецца ўстойлівай перавагай малавоблачнага надвор’я, малой колькасцю ападкаў (звычайна менш за 200 мм за год), высокімі трамі паветра (ад 10 °C зімой да 35 °C летам). Тут знаходзяцца полюсы цяпла. I Іераважаюць ландшафты пустынь і паўпустынь. У некат. класіфікацыях да Т.к. адносяць таксама клімат саваннаў (з рэзка выяўленым сухім зімовым і вільготным летнім сезонамі). Гл. таксама Пасатны клімат.
ТРАПІЧНЫ ФРОНТ, атмасферны фронг паміж трапічнымі і экватарыяльнымі паветранымі масамі; часта атаясамліваецца з унудрЬітрапічнай зонай канвергенцыі. 3 Т.ф. звязана выпадзенне вял. колькасці ападкаў.
ТРАІІІЧНЫ ЦЫК.ЮН трапічны ўраган, магутны атмасферны віхор у трапічных шыротах. Узнікае паміж 5—20° паўн. і паўд. шырот і рухаецца ў пасатным патоку на 3 (ПнЗ у Паўн. і ПдЗ у Паўд. паўшар’ях). У параўнанні з цыклонамі ўмераных шырот адрозніваецца меншымі памерамі (да 300—400 км) і значна большымі барычнымі градыентамі, выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с, у парывах больш за 100 м/с). Суправалжаецца катастрафічнымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі, выклікае моцнае хваляванне на моры і разбурэнні ў прыбярэжных раёнах. Унутр. ч. Т.ц. называюць вокам буры. Штогод на Зямлі адзначаюць 70—80 Т.ц. Каля берагоў Усх. Азіі наз. тайфунамі.
ТРАПІЧНЫЯ ДАЖДЖЫ. тое, што зенітальныя дажджы.
ТРАІПЧНЫЯ ЛЯСЫ Пашыраны ў экватарыяльным. субэкватарыяльных і трапічных паясах паміж 25° паўн. ш. і 30° паўд. ш. У залежнасці ад ступені ўвільгатнення. выражанасці і працяг