• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТРАСАЛОГІЯ	517
    ласці сухога сезона адрозніваюць Т.Л.: вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы; паўвечназялёныя або паўлістападныя сухія (да 40 м вышыня дрэвастою, багаты фларыстычны склад, у т.л. ліяны і эпіфіты, чаеам з выражаным лістападам і ўзнаўленнем лісця; у тропіках Азіі наз. мусоннымі лясамі); лістападныя светлыя ў трапічных раёнах Індакітая з выражаным сухім сезонам (дыптэракарп бугрысты, пентакмэ сіямская, тэрміналія лямцавая, на бедных глебах хваёвыя лясы); г о р н ы я — на схілах гор вышэй за 800 м у паласе кандэнсацыі туманаў — нефелагілеі (вечназялёныя з дрэвападобнымі папарацямі, некат. хвойнымі і араўкарыямі), вышэй за 2000 м — імшыстыя і нізкарослыя з сям. лаўровых, букавых. верасковых (у лясах Гімалаяў і Кітая шмат дрэванадобных рададэндранаў, эпіфітных імхоў). 3за падабенства да лясоў умераных шырот горныя Т.л. наз. субтрапічн ы м і. Т.л. даюць шмат каштоўнай прадукцыі і драўніны (каўчуканосы, гваздзіковае, цікавае, салавае дрэвы і інш.).
    ТРАІПЧНЫЯ ІІАЯСЫ. прыродныя геагр. паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў, размешчаныя паміж субтрапічнымі паясамі і субэкватарыяльнымі паясамі, паміж 20° і 30° паўн. ш. і паўд. ш. Гарачы і сухі трапічны клімат вызначаюць антыцыкланальная цыркуляцыя атмасферы і пасаты. Тра зімой вышэй за 10 °C, летам вышэй за 30—35 °C. У Т.п. назіраюцца самыя высокія на зямным шары тры паветра (гл. Полюсы цяпла). Ападкаў 50—200 мм, на У пераважае вільготнае акіянскае паветра (мусонная цыркуляцыя) — ападкаў да 1000—2000 мм і больш за год. На сушы ландшафты пустынь і паўпустынь, якія займаюць вял. тэрыторыі ў цэнтр. і зах. ч. мацерыкоў (асабліва ў Афрыцы і Азіі). Значная ч. прасторы не мае паверхневага сцёку. Рэкі транзітныя, многія перасыхаюць. Глебавае покрыва мяняецца з 3 на У ад
    шкілетных або шэражоўтых глеб трапічньк пустынь праз шэракарычневыя глебы паўпустынь і чырвонакарычневыя глебы рэдкалессяў да чырв. латэрьпных глеб пераменнавільготных лясоў. Усх. ўскраіны мацерыкоў (Паўд. і Усх. Азія. Цэнтр. Амерыка) маюць больш высокую вільготнасць, паўнаводныя рэкі, мяшаныя лістападнавечназялёныя лясы, мусонныя лістападныя лясы, рэдкалессі або саванны і хмызнякі, часта моцна змененыя ў выніку высечак і выпальвання. У горных раёнах выражаны лесалугавы (на У), рэдкалеснастэпавы і пустыннастэпавы (у цэнтр. ч. і на 3) спектры вышыннай пояснасці. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі (антылопы, вярблюды і шш.), некат. драпежнымі (гіены, лісы і інш.), птушкамі, грызунамі і інш. Акіян у Т.п. адрозніваецца высокімі трамі паверхневых вод, значным іх выпарэннем, высокай салёнасцю (37%о/ шчыльнасцю і недахопам кіслароду. У зах. і цэнтр. ч. мацерыкоў развіта пашавая жывёлагадоўля, арашальнае земляробства, ва ўсх. ч. — арашальнае і багарнае земляробства. плантацыйная гаспадарка (рыс, батат, цытрусавыя. фінікі, ананасы. бананы і інш.). М.В.Лаўрыновіч.
    ТРАІІКІН Мікалай Іванавіч (5.12.1918, в. Сабліна Старыцкага рна Цвярской вобл., Расія — 20.2.1999), рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім гіст.архіўным інце (1939—41), скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Друкаваўся з 1945. Яго паэзія адметная спалучэннем фальклорнапесеннай і кніжнай традыцый, напеўнасцю, разнастайнасцю форм. Аўтар паэт. збкаў «Першая баразна» (1953). «Белая ноч» (1956), «Краснаполле» (1962), «Гняздо маіх бацькоў» (1967), «Гусілебедзі» (1971), «Вячэрні звон» (1975), «Запаведзь» (1976), «Скрып маёй калыскі» (1978), «Вогненныя яслі» (1985) і інш.; паэм («Сярод лясоў і палёў». 1964). У некат. яго вершах бел. тэма. Дзярж. прэмія Расіі 1992.
    Тв.: Стнхотворення. 1940—1982. М., 1983: Мзлукн. М . 1987.
    ТРАПЛО. трапушка, прылада для ачышчэння (трапання) ільнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Уяўляе сабой тонкую дошчачку шыр. 6—8 см, даўж. 40—45 см. На тэр. ўсх. славян Т. вядома з 7 ст. На Беларусі быгавалі 2 асн. тыпы Т. — мечападобнае (пашырана на ПдЗ і ў цэнтр. раёнах) і лапатападобнае (на Пн і У).
    Трапло: мечападобнае (уверсе) і лапатападобнае.
    «ТРАПЯТУХА». бел. нар. танец, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконваецца парамі, якія кружацца то ўправа, то ўлева вальсападобнай полькай з прытупам. Пасля выкрыку «круг» выканаўцы мяняюцца парамі — дзяўчына пераходзіць «пляцёнкай» да юнака, які стаіць побач. Партнёры кланяюцца адзін аднаму і падаюць руку. Пасля таго, як юнак перакруцшь дзяўчыну, яны становяцца тварам адзін да аднаго і дробна патрэсваюць плячыма, рукамі і нагамі. Потым фігуры паўгараюцца. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. Зафіксаваны ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім рнах. Л.К.Алексютовіч.
    ТРАС (ням. Trass), горная парода, устарэлая назва разнавіднасці»туфу вулканічнага. Цвёрдая, светлая, лёгкая, порыстая маса, звычайна зялёнага, жоўтага, шэрага або бурага колеру; мае ў сабе аморфную крэменекіслату. Выкарыстоўваецца як дабаўка да портландцэменту, у якасці адсарбентаў і малекулярных сітаў. Найб. вядомы Т. Святой гары ў Карадагскім запаведніку (Крым, Украіна).
    ТРАСА (ад ням. Trasse напрамак лініі, шляху), 1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі элекграперадач і сувязі, трубаправода і інш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя нункіы. 3) Вогненны ці дымавы след у паветры. які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.
    ТРАСАЛбгіЯ (ад франц. trace след + ..логія), раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы. метады і навук.тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека. прылад злачынства. ін
    518
    ТРАСІРАВАЛЬНЫЯ
    струментаў, вьгтв. механізмаў, трансп, сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. Т. шырока выкарыстоўваецца ў пракгыцы расследавання алачынстваў.
    трасіравальныя саставы, агнявыя і дымавыя піратэхнічныя саставы, што пакідаюць бачны след траекгорыі палёту куль і снарадаў. Вызначаюцца здальнасцю ўтвараць пры гарэнні вял. колькасць цвёрдых шлакаў. Найб. пашыраны ашявыя Т.с., гараць каляровым (пераважна чырв., чырв.аранжавым, жоўтым) або белым полымем. іх траса бачная і ўдзень. і ўначы. Траса дымавых Т.с. у выглядзе дымавога шлейфа бачная толькі ўдзень. Вырабляюць парашкападобныя і грануляваныя. Выкарыстоўваюць для начынкі трасёраў, якія прымацоўваюць да боепрыпасаў.
    ТРАСКА (Gadus) род рыб сям. трасковых. Пашыраны ў морах паўн. ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. 1 від — Т. атл.
    Траска.
    (G. morhua) з падвідамі: балт., або дорш; беламорская; грэнландская; кільдзінская; ціхаакіянская. Паводле інш. класіфікацый да асобных відаў адносяць Т. грэнландскую (G. ogac) і Т. ціхаак. (G. macrocephalus). Mae фіёрдавыя і азёрныя формы. Жыве ў прыдонных слаях вады на глыб. да 300 м. У Атлантыцы робіць кармавыя і нераставыя міграцыі да 2 тыс. км.
    Даўж. да 180 см, маса да 40 кг. Спіна зеленаватааліўкавая з дробнымі жаўтаватымі плямамі, бруха і бакі светлыя. 3 спінныя, 2 анальныя плаўнікі. На ніжняй сківіцы вусік. Корміцца рыбай і ракападобнымі. 3 печані Т. атрымліваюць рыбін тлушч. Аб'ект промыслу. А М.Петрыкаў.
    ТРАСТА, сцёблы (салома) лёну, канапель, некат. паўд. лубяных культур (джут, кенаф), лубяныя пучкі якіх ачышчаны ад знешніх тканак; сыравіна для тэкст. прамсці. Салому апрацоўваюць біял. (вымочванне), цеплавым ці хім. спосабам для разбурэння пекцінавых рэчываў, што звязваюць лубяныя пучкі і драўніну. 3 Т. мех. спосабам атрымліваюць валакно для прадзення і кастры
    цу (адраўнелыя ч. сцёблаў, т.зв. адходы, якія ідуць на выраб цэлюлозы, паперы, буд. і тэрмаізаляцыйных пліт).
    В.М.Прохараў.
    «ТРАСЎХА», бел. нар. танец, найб, пашыраная разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. У аснове танца складанае каардынаванае спалучэнне патрэсвання плячыма са спружыністым крокам. Зафіксаваны ў 19 ст.
    ТРАСЎЧАЎ Павел Маркавіч (3.7.1938, г. Томск, Расія), бел. вучоны ў галіне анатоміі чалавека. Др мед. н., праф. (1987). Скончыў Новасібірскі мед. інт (1961). 3 1987 у Віцебскім мед. унце (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кірункаў і межаў адаптацыі лімфавузлоў пры апрамяненні, халестэрынавай нагрузцы і пратэкцыі фосфаліпідамі.
    Тв.: Рентгеноанатомня. Вмтебск. 2001 (разам з М.АНікольскім).
    ТРАСЦІНО. вёска ў Хоцімскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Беседзь, на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 10 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 217 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Камунары. 686 ж., 258 двароў (2002). Сярэдняя школа. Дом культуры, бка, аддз. сувязі. СвятаМікольская царква (19 ст.). Помнік землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ТРАСЦЯНЕЦКІ ЛАГЕР СМЕРЦІ ў Вялікую Айчынную вайну. Створаны ням. фашыстамі ў ліст. 1941 каля в. Малы Трасцянец Мінскага рна (цяпер у межах г. Мінск) для масавай загубы сав. грамадзян і ваеннапалонных, паліт. вязняў ням. турмаў і лагераў, яўрэяў з Аўстрыі, Германіі, Польшчы. Чэхаславакіі. Тут працавала крэ
    Да арт. Трасцянецкі лагер смерці Помнік ахвярам фашызму каля в. Вялікі Трасцянец. 1963.
    мацыйная печ, з Мінска рэгулярна прывозілі вязняў у машынахдушагубках. Масавыя расстрэлы людзей праводзіліся ва ўрочышчы Благаўшчына (да кастр. 1943 загінула 150 тыс. чал.), потым ва ўрочышчы Шашкоўка (каля в. Шабаны. цяпер у межах г. Мінск, загінула больш за 50 тыс. чал.), дзе была пабудавана спец. ямапеч. Попел з печаў выкарыстоўвалі як угнаенне на палях размешчанай паблізу дапаможнай гаспадаркі. У канцы чэрв. 1944 вязні лагера знішчаны ў б. калгасным хляве ў в. Малы Трасцянец (6,5 тыс. чал.). Усяго ў Т.л.с. загублена 206,5 тыс. чал. Па колькасці знішчаных людзей гэты лагер стаіць на 4м месцы пасля Асвенціма, Майданака і Траблінкі (каля 810 тыс. чал.). На месцы загубы вязняў абеліск, за 200 м ад в. Вял. Трасцянец помнік ахвярам фашызму.
    Літ.: Памяць: Гіст.дак. хроніка Мінскага рна. Мн.. 1998. С. 157, 160—161.