Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАФАРЭТ (ад італьян. trafaretto прадзіраўленае), 1) пласцінка з выразанымі рысункамі, літарамі ці лічбамі. праз якія фарба наносіцца на любую паверхню. Выкарыстоўваецца для арнаментацыі сцен і столей будынкаў. маркіроўкі тары, прамысл. вырабаў і інш. 2) Друкарская форма трафарэтнага друку. Пласціна з металу. дрэва, кардону, пластмасы і інш., друкавальныя элементы якой прапускаюць фарбу, а прагальныя — непранікальныя для яе. 3) Прыстасаванне для паскарэння чарцёжнаграфічных работ. Пласціна з адтулінамі, выкананая па форме і з памерамі дэталей або іх элементаў, знакаў. умоўных абазначэнняў, схем і г.д., якія паўтараюцца ў чарцяжах. 4) Раз і назаўсёды прыняты ўзор чагонебудзь, якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.
ТРАФАРЭТНЫ ДРУК. спосаб друкавання. пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы з дапамогай эластычнага ракеля праз друкарскую форму на паперу або іншы матэрыял.
Друкавальныя элементы формы — адкрытыя ўчасткі сеткі. нацягнутай на спеп. раму.
Схема трафарэтнага друку: 1 — рама для нацягвання друкарскай формы; 2 —друкарская форма; 3 — ракель (нож з металу, гумы або пластмасы); 4 — фарба; 5 — адбітак.
Форму вырабляюць звычайна фотахім. спосаба.м. друкаванне выконваюць на ручных. паўаўгам. і аўтам. машынах. малафарматных апаратах (рататарах). Т.д. дазваляе атрымаць яркія. насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. якія выкарыстоўваюцца для аддзелкі пераплётных накрывак. афармлення тары і ўпакоўкі, дэкарыравання вырабаў са шкла. керамікі. пластмасы.
ТРАФЕІ (франц. trophee ад грэч. tropaion літар. — помнік перамогі), 1) помнік у знак перамогі. Першапачаткова ўяўляў сабой слуп з начэпленай на ім зброяй ворага. Да кожнага Т. дадаваўся тэкст, у якім распавядалася пра падрабязнасці бітвы, называліся імёны пераможцаў і пераможаных. Пазней гэтую звычку ў грэкаў перанялі рымляне, якія сталі будаваць помнікі не толькі на месцы перамогі, а ў гарадах дзяржаўпераможцаў (трыумфальныя аркі( брамы і інш.). 2) Захопленыя ў праціўніка, пакінутыя ім на полі бою або здадзеныя пры капітуляцыі сцягі, ваен. тэхніка і інш. матэрыяльныя каштоўнасці. Т. выкарыстоўваліся войскамі толькі з дазволу вышэйстаячага камандавання і пасля іх праверкі і агляду спецыялістамі трафейнай службы. 3) У перыядьгчны.м друку Т. называюць таксама прызы, якія атрымліваюць пераможцы ў спарт. спаборніцтвах. 4) У пераносным значэнні — здабыча як сведчанне поспеху ў якойн. галіне (напр., паляўнічыя Т. і інш.).
ТРАФІМАЎ Альберт Фёдаравіч (25.11.1936, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі і вет. медыцыны. Др вет. н. (1988), праф. (1991). Чл.кар. Arp. АН Беларусі (1996). Скончыў Віцебскі вет. інт (I960). 3 1975 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (у 1988—95 заг. аддзела, у 1995—98 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях інтэнсіўных тэхналогій вытвсці малака і мяса, сістэм атрымання і вырошчвання цялят: рэканструкцый жывёлагадоўчых памяшканняў; гігіены ўтрымання буйн. par. жывёлы.
Тв.: Содержанме коров на фермах н комплексах. Мн.. 1985 (разам з С.І.Пляшчанкам); Вырашнванне телок. Мн.. 1986 (у сааўг.); Полученне н вырашнванне здоровых телят. Mil.. 1990 (разам з С.І.Пляшчанкам, В.Ц.СІдаравым); Реконструкцня жнвотноводческмх помешеннй. Молодечно. 2001 (у сааўт.).
ТРАФІМАЎ Пётр Міхайлавіч (7.12.1905, в. Залессе Анежскага рна Архангельскай вобл., Расія — 13.11.1986), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1963), праф. (1963). Скончыў Архангельскі лесатэхн. інт (1933), працаваў у ім у 1933—41, 1946—67 (з 1946 заг. кафедры). У 1967—85 заг. кафедры Бел. тэхнал. інта. Навук. працы па праблемах эканам. развіцця, лясной і дрэваапр. вытвсці, прыродакарыстання.
Тя.: Деревообрабатываюшая промышленность Архангельской областн. Архангельск, 1954 (разам з М.АБяловым); Очеркн экономнческого развмтня Европейского Севера Росснн. М.. 1961: Путн развмтня лесной промышленностн в СССР. Мн.. 1972; Соцналнс
трафічны 521
тнческое пряродопользованне. Мн., 1981 (разам з У.С.Раманавым). У.Р.Залатагораў.
ТРАФІМАЎ Яўсей Рыгоравіч.(15.2.1886, в. Хатоўня Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. — 8.1.1970), бел. паліт. дзеяч. 3 1901 працаваў у паштоватэлегр. установах Бабруйска, Гомеля, Міра, Мінска. 3 1914 у Адэсе. Удзельнічаў у грамадскапаліт. і культ.асв. рабоце сярод беларусаўбежанцаў і салдат Румынскага фронту. 3 вер. 1919 у Мінску, адзін з лідэраў і чл. ЦК Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР). У 1919—20 заг. інструктарскаарганізац. аддзела Часовага Бел. нац. кта ў Мінску. Прыхільнік супрацоўнііггва БПСР з РКП(б) і КП(б)Б. Як прадстаўнік ЦК БПСР, якая выступала за дзярж. цэласнасць Беларусі ў этнагр. межах, адмовіўся падпісаць Дэкларацыю аб 2м абвяшчэнні ССРБ 31.7.1920, выключаны са складу Ваеннарэв. кта БССР. Працаваў у органах спажывецкай і с.г. кааперацыі,'заг. фін. аддзелаў у Мінску. У 1924—30 кіраўнік крэдытнапланавага аддзела Сельсаюзбанка. 12.2.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення БеларусЬ, паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў г. Сарапул (Удмурцкая Рэспубліка, Расія). 3 1935 жыў і працаваў у г. Іжэўск, з 1961 у Ленінградзе. Рэабілітаваны ў 1960.
У.М.Міхнюк.
ГРАФІМЁНКА Аляксандр Пятровіч (н. 16.9.1950, г. Алматы, Казахстан), бел. філосаф. Др філас. н. (1993). Скончыў Казахскі унт (1973). 3 1979 у Інце філасофіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па філас. праблемах касмалогіі, астрафізікі і геафізікі, белых і чорных дзір у Сусвеце, прадказання лакальных і глабальных катастроф.
Тв:. Вселенная н развнгне. Мн.. 1982; Вселенная: творенне нлн развнтне? Мн., 1987; Белые н черные дыры во Вселенной. Мн., 1991; Теорня относнтельностн н астрофнзнческая реальность. Мн.. 1992; Черные дыры в фнзнке Землн. Мн.. 1997; Black holes in physics of the Earth. Minsk, 1998; Black holes against humankind. Minsk. 1999; Черные дыры протнв человечества. М., 2000; Черные дыры: «конец света» нлн путь в бессмертне? // Прншельцы нз космоса? Мн., 2002.
ТРАФІМЕНКА Сяргей Георгіевіч (22.9.1899, г. Бранск, Расія — 16.10.1953), савецкі военачальнік, генералпалкоўнік (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1937) і вышэйшыя акад. курсы пры гэтай акадэміі (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну камандаваў аператыўнай групай войск і арміямі на Карэльскім. Паўн.Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1м, 2м і 3м Укр. франтах. Пасля вайны камандаваў войскамі ваен. акруг, у 1946—49 — Беларускай ваеннай акругі.
ТРАФІМУК Андрэй Аляксеевіч (16.8.1911. в. Хветкавічы Жабінкаўскага рна Брэсцкай вобл. — 1999), расійскі геолаг. Акад. AH СССР (1958, чл.кар. 1953).
Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Казанскі унт (1933). 3 1953 ва Усесаюзным нафтагазавым НДІ (з 1955 дырэктар). 3 1957 дырэктар Інта геалогіі і геафізікі Сіб. аддз. AH СССР, з 1958 нам. старшыні Сіб. аддз. AH СССР, з 1963 чл. прэзідыума AH СССР. 3 1988 саветнік прэзідыума AH СССР. Навук. працы па тэктоніцы і нафтагазаноснасці ВолгаУральскага нафтагазаноснага басейна і нафтагазаноснасці Д. Усходу. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
А.Ф.Трафімаў.
А.А.Трафімук
А.Р.Трафімчук.
Тв.: Нефгеносность палеозоя Башкнрнн. М.; Л., 1950; Мнграцня рассеянных бнтумондов. Новоснбнрск, 1971 (разам з У.С.Вьшіамірскім, АЭ.Кантаровічам); Геологня неф™ н газа Западной Снбнрн. М., 1975 (у сааўт.).
ТРАФІМЧЎК Алег Рыгоравіч (16.1.1941. Мінск — 18.5.1984), бел. архітэкгар. Скончыў БПІ (1968). 3 1968 гал. архітэкгар г. Маладзечна, з 1971 ва ўпраўленні па будве і архітэктуры Мінскага аблвыканкома (з 1973 нач. упраўлення, гал. архітэктар вобласці). Асн. работы: Мануменпі у гонар маціпатрыёткі ў г. Жодзіна (Дзярж. прэмія СССР 1977), праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969— 73), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—75), мікрараёна ў г. Клецк (1972), генпланы г.п. Мядзел (1973), г. Вілейка (1977), вёсак Крупіца Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) рнаў (усе ў сааўт.). Помнікі М.Горкаму ў Мінску (1981), ГА.Нікандравай ў г. Дуброўна (1980), мемар. комплекс у гонар Ветрынскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гомель Полацкага рна (1977).
ТРАФІМЧЎК Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 3.1.1950, в. Восаўцы Драгічынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1975). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, на Брэсцкім тэлвбачанні, у газ. «Мінская праўда», «Звязда», «Наша доля». Друкуецца з 1970. У збках «Трыванне» (1990), «Фэст» (1994), «Любіць Бог Беларусь», «Трынтрава», «Найперш мы — лшвіны» (усе 1996) асэнсаванне прызначэння чалавека на зямлі, сцвярджэнне духоўных каштоўнасцей.
ТРАФІЧНЫ ЛАНЦЎГ, л а н ц у г харчавання, шэраг арганізмаў у біягеацэнозах, звязаных паміж сабой адносінамі «корм — спажывец». Асн. ты
пы Т.Л.: п а ш а в ы (у аснове зялёныя расліны; напр., елка—тля—божая кароўка—павук—мухалоўка—ястраб; аднаклетачныя водарасці—весланогія рачкі—верхаводка—судак), і д э т р ы т н ы (у аснове фітадэтрыт; напр., лісцевы апад дрэў—дажджавы чарвяк—жукістафіліны—землярыйкі—ліс). Арганізмы наступнага звяна (трафічнага ўзроўню) паядаюць прадстаўнікоў папярэдня
га звяна, т.ч. здзяйсняецца ланцуговы перанос энергіі і рэчыва, які ляжыць у аснове кругавароту рэчываў у прыродзе. У Т.л. пры пераносе патэнцыяльнай энергіі ад звяна да звяна большая яе ч. страчваецца, таму ў Т.л. звычайна не болып як 5 звёнаў. Т.л. ўтвараюць трафічныя сеткі, якія ўзнікаюць у выніку шырокага трафічнага спектра (поліфагіі) болыпасці кансументаў (напр., пацукі жывяцца расл. і жывёльным кармамі, могуць з’яўляцца рознымі трафічнымі ўзроўнямі некалькіх трафічных ланцугоў) і інш. Асн. струкгурны элемент і ўласцівасць трафічнай сеткі — экалагічнае дубліраванне, пры якім у экасістэмах нешматлікі від замяняецца інш., функцыянальна блізкім (напр., буйных капытных жывёл замяняюць грызуны). Вывучае Т.л. трофаэкалогія.
ТРАФІЧНЫ ЎЗРОВЕНЬ сукупнасць арганізмаў біягеацэнозу, аб’яднаных тыпам жыўлення. Адрозніваюць Т.ў.: прадуцэнты (аўтатрофныя арганізмы, пераважна зялёныя расліны), кансументы 1га (расліннаедныя жывёлы), 2га (драпежнікі) і 3га (другасныя драпежнікі) парадкаў, рэдуцэнты (мікраарганізмыдэструктары). Арганізмы розных трафічных ланцугоў, якія атрымліваюць корм праз аднолькавую колькасць звёнаў, знаходзяцца на адным Т.у. Асобіны аднаго віду, якія прымаюць удзел у розных трафічных ланцугах, могуць знаходзіцца на розных Т.у., у залежнасці ад крыніцы энергіі. На кожным Т.у. корм асімілюецца часткова, значная яго ч. траціцца на абмен, таму прадукцыя арганізмаў кожнага наступнага Т.ў. заўсёды меншая за прадукцыю папярэдняга ў сярэднім у 10 разоў. Адносная колькасць энергіі, што перадаецца ад аднаго Т.ў. да друтога, наз. экалагічнай эфектыўнасцю згуртавання. Суадносіны розных Т.у. (трафічную структуру) графіч