Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРОФАЦЭНОЗ (ад троф... + цэноз), згуртаванне арганізмаў, звязаных паміж сабой выкарыстаннем частак адной здабычы. Напр., здабычай ільвіц карыстаюцца акрамя членаў прайда гіены. шакалы, птушкі. У Т. уключаюцца шматлікія віды насякомых і мікраарганізмаў. Найб. характэрны для саваннаў. У таежных лясах за кошт здабычы ваўкоў існуюць расамахі, часткова лісы, куніцавыя, вароны, сарокі і інш.
ТРОФАЭКАЛОГІЯ (ад троф... + экалоая), экалогія харчавання, раздзел экалогіі, які вывучае сукупнасці трафічных ланцугоў у біягеацэнозах. Асн. праблемы Т.: суадносіны розных трафічных узроўняў папуляцый (трафічная структура), харч. спектры і аб’ём корму розных відаў, метады вызначэння тыпаў жыўлення, залежнасць інтэнсіўнасці і спекграў жыўлення ад абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя і інш. Фундаментальныя канцэпцыі Т. распрацаваў англ. эколаг Ч.Элтан (1927).
ТРОФІКА НЕРВОВАЯ, уплыў нервовай сістэмы на струкгурнахім. арганізацыю органаў і тканак, іх рост і развіццё праз уздзеянне на абмен рэчываў. Выпадзенне трафічнага рэгулявання суправаджаецца паталаг. зменамі ў тканках (атрафіі. змярцвенні, язвы), т.зв. нейрагенныя дыстрафіі. Трафічная функцыя ўласціва амаль усім нервам, таму спец. трафічных нерваў мала. Да іх адносяць сімпатычныя нервы, што стымулююць абмен рэчываў у міякардзе, нервы, якія мабілізуюць тлушчавыя запасы, і інш. У працэсе Т.н. удзельнічаюць медыятары (катэхаламіны, сератанін, гістамін і інш.) і некат. неідэнтыфікаваныя хім. злучэнні, што ўтвараюцца ў нерв. ствалах.
А. СДеанцюк.
ТРОХ ЦЕЛ ЗАДАЧА ў нябеснай м е х а н і ц ы, задача пра вызначэнне руху 3 цел, якія ўзаемна прыцягваюцца паводле сусветнага прыцягнення закону.
Сфармулявана І.Ньютанам. Л.Эйлер (1767) і ЖД.Лагранж (1772) знайшлі класы частковых рашэнняў агульнай (неабмежаванай) Т.ц.з., пры якіх целы адвольных мас рухаюцца па канічных сячэннях аднолькавага выгляду. а ўтвораная імі канфігурацыя ўвесь час падобная да самой сябе — целы застаюцца на адной прамой (калінеарныя эйлеравы рашэнні) ці ўтвараюць роўнастаронні трохвугольнік (трохвутольныя лагранжавы рашэнні). Астр. назіранні пацвердзілі. ште гэтыя рашэнні рэалізуюцца ў прыродзе (гл. Траянцы). Агульнае рашэнне неабмежаванай Т.д.з. знойдзена ў выглядзе бесканечных шэрагаў. 3за іх надзвычай павольнай збежнасці часцей выкарыстоўваюць якасныя ці прыблізныя лікавыя метады рашэння або разглядаюць спрошчаную (абмежаваную) Т.ц.з. Рашэнні
розных тыпаў абмежаванай Т.ц.з. знайшлі шматлікія дастасаванні ў тэорыі руху Месяца і планет. дынаміцы касм. палёту.
Літ:. Рябушко А.П. Двнженне тел в обшей теорнн относнтельностн. Мн.. 1979; Р о й А.Э. Двнженне по орбнтам: Пер. с англ. М.. 1981; Себехей В. Теорня орбнт: Ограннченная задача трех тел: Пер. с англ. М.. 1982. М.М.Касцюковіч.
ГРОХАДЗІНАЕ КАРАЛЁЎСТВА. афіцыйная назва ў 2й пал. 16 ст. — 1918 комплексу з 3 асн. харвацкіх зямель — уласна Харватыі. Далмацыі і Славоніі ў складзе імперыі аўстр. Габсбургаў (з 1867 АўстраВенгрыі).
ТРОХБОР’Е СІЛАВбЕ, від спорту. тое, што паўэрліфтынг.
ТРОХВУГОЛЬНІК, частка ллоскасці, абмежаваная 3 адрэзкамі прамых (старанамі), якія маюць гіапарна адзін агульны канец (вяршыню). Адрозніваюць востравугольны, прамавутольны (адзін з вуглоў прамы), тупавугольны (адзін з вуглоў тупы), таксама Т. роўнастаронні (усе стораны роўныя) і раўнабедраны (2 стараны роўныя). Сума вуглоў Т. роўная
180°; плошча S = ~ ah, дзе a — любая з старон, узятая за яго аснову, h — адпаведная вышыня. Лікавыя суадносіны па.між вугламі і старанамі вывучаюцца трыганаметрыяй. Аб уласцівасцях Т. на сферычнай паверхні гл. ў арт. Сферычная геаметрыя, Сферычная трыганаметрыя.
h
Трохвугольнік; 1 — востравугольны; 2 — прамавугольны; 3 — тупавугольны; 4 — роўнастаронні; 5 — раўнабедраны; h — вышыня; a — аснова.
«ТРОХВУГОЛЬНІК» («Dreieck»), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва на тэр. паміж чыгункамі Брэст—Кобрын і Брэст—Маларыта ў вер.—кастр. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка сумесных планаў паліцыі бяспекі і СД ген. камісарыятаў Валыні, Падоліі, Беларусі і акругі Беласток для «ўціхамірвання» зах. і паўд.зах. раёнаў Гродзенскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Пінскай абл. Праводзілася сіламі 3га батальёна 15га ням. паліцэйскага палка, 3х узводаў, 2х паліцэйскіх палкоў, спец. роты «Нюрнберг». Пасля няўдалай карнай аперацыі «Міхель» 30 жн. — 4 вер. ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім і Пружанскім рнах гітлераўцы распачалі аперацыю «Т.»: рабавалі, расстрэльвалі насельніцтва, палілі хаты, захапілі некалькі тыс. буйной par. жывёлы, коней, свіней, авечак, шмат с.г. машын, сотні Ц збожжа. У в. Ляплёўка Брэсцкага рна карнікі расстралялі 54 дзіцяці з выхавацелькай Дамачоўскага дзіцячага дома. Паводле справаздач фаш. улад, з 6 вер. да 24 ліст. ў раёне Брэста, Кобрына,
ТРОХЦАРСТВА 529
Маларыты і Пінска загублена 44 837 грамадзян.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
ТРОХГРАДДЗЕ. гарадская агламерацыя ў Польшчы, на ўзбярэжжы Балтыйскага м.; гл. Труймяста.
ТРОХІ'ЎЧЧА. 1) сутучча з 3 розных гукаў. 2) Акорд з 3 гукаў, якія могуць быць размешчаны па тэрцыях. У залежнасці ад велічыні тэрцый і ад іх узаемнага размяшчэння адрозніваюць Т. мажорнае (вял. тэрцыя + малая тэрцыя), м і н о р н а е (малая тэрцыя + вял. тэрцыя); менш выкарыстоўваюцца п а м е н ш a н а е (малая тэрцыя + малая тэрцыя) і павялічанае (вял. тэрцыя + вял. тэрцыя), якія няўстойлівыя і дысанантныя.
ТРОХПАЛЬЦЫ ДЗЯЦЕЛ (Picoides tridactylus), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца пераважна ў паўн. ч., занесены ў Чырв. кнігу. Жыве ў хвойных і мяшаных лясах.
Даўж. цела 21—24 см, маса 51—69 г. Спіна белая з шырокімі чорнымі стракацінамі. Цемя ў самцоў залацістажоўтае, у самак бруднабелае. Ад вачэй ідзе вузкая белая паласа, ад дзюбы — чорныя вусы. Шчокі цёмныя. Крылы бураватачорныя з белымі стракацінамі. Бруха белае. зрэдку з вузкім папярочным малюнкам. На нагах 3 пальцы (адсюль назва). Нясе 3—5 (да 7) яец. Корміцца пераважна насякомымі, што жывуць пад карой дрэў, насеннем, ягадамі.
ТРОХРАДКОЎЕ гл. ў арт. Тэрцэт.
ТРОХФАЗНЫ ЛАНЦЎГ, сукупнасць 3 аднафазных эл. ланцугоў (фаз) пераменнага току, у якіх дзейнічаюць 3 сінусаідальныя напружанні аднолькавай частаты, зрушаныя па фазе (на 120°) адна адносна друтой. Найб. пашыраны сіметрычныя Т.л., утвораныя фазнымі абмоткамі трохфазнага электрычнага генератара, прыёмнікамі электраэнергіі (фазамі нагрузкі) і злучальнымі (лінейнымі) правадамі.
Калі фазныя абмоткі генератара і фазы нагрузкі злучаны зоркай, то Т.л. акрамя лінейных можа мець нулявы провад. Па ім цячэ рознасны ток асобных фаз, роўны нулю пры аднолькавых нагрузках усіх фаз і адметны ад нуля пры несіметрычнай нагрузцы. Напружанні паміж лінейнымі правадамі і токі ў гэтых правадах наз. лінейнымі (U /л); токі ў фазных абмотках генератара 1 ў фазах нагрузкі, напружанні на іх — фазнымі (7., 60). Пры злучэнні зоркай UЎЗ IL. токі роўныя; трохвугольнікам — ^ = ЎЗ /ф. Магутнасць сістэмы (Р) складаецца з магутнасцей усіх фаз; пры сіметрычнай нагрузцы Р = ^ 1]лІп coscp, дзе <р — вугал зруху паміж фазнымі напружаннем і токам. Т.л. больш эканамічны, чым аднафазны, дазйаляе атрымаць вярчальнае магн. поле ў электрарухавіках. Распрацаваны ў 1891 М.В.ДаліваДабравольскш. У.М.Сацута.
ТРОХЦАРСТВА, гл. ў арт. Саньго.
530 ТРОЦКАЯ
Трохфазны ланцуг: 1 — з абмоткамі генератара і нагрузкай, злучанымі зоркай; 2 — з абмоткамі генератара, злучанымі зоркай, і нагрузкай, злучанай трохвугольнікам; 3 — з абмоткамі генератара і нагрузкай, злучанымі трохвугольнікам; 4 — крывыя эрс; 5 — вектары эрс; Г — генератар; Н — нагрузка; А, В, С — лінейныя правады; О — нулявы про^’ ^і’ Цр Д’ 4 — лінейныя і фазныя напружанні і токі; Т — перыяд пераменнага току; £а, Е^, Ес — вектары фазных эрс.
ТРОЦКАЯ Таісія Паўлаўна (н. 29.11.1949, в. Бобрына Смаргонскага рна Гродзенскай вобл.). бел. вучоны ў галіне механізацыі с.г. вытвсці. Др тэхн. н. (1999). Скончыла БСГА (1972). 3 1978 у Гродзенскім с.г. інце, з 1991 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. 3 2000 у Бел. агр. тэхн. унце (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні тэхнал. працэсаў сушкі і перадпасяўной апрацоўкі зерня і насення ў азонапаветр. сферы.
Тв.: Энергосберегаюіцая технологня сушкн сельскохозяйственных матерналов в озоновоздушной сфере. Мн., 1997; Энергосберегаюіцая электроозоннрованная сушка зерна актнвным венгнлнрованнем (разам з С.М.Карташэвічам) // Механмзацня уборкн, послеуборочной обработкн н хранення урожая сельскохозяйственных культур: Науч. тр. М.. 2000. Т. 132. Л.В.Бароўка.
ТРОЦКІ Леў Давыдавіч (сапр. Б р а н штэйн Лейба; 7.11.1879, в. Янаўка Аляксандраўскага рна Кіраваградскай
вобл., Украіна — 20.8.1940), палітычны і дзярж. дзеяч. Скончыў рэальнае вучылішча ў г. Мікалаеў (1897). У 1903—07 меншавік, пазней займаў прамежкавае становішча паміж бальшавікамі і меншавікамі і выступаў за іх аб’яднанне. У 1905 у асн. распрацаваў тэорыю «перманентнай» (няспыннай) рэвалюцыі; лічыў, што пралетарыят Расіі пасля ажыццяўлення дэмакр. (буржуазнай) рэвалюцыі адразу пачне сацыяліст. рэвалюцыю, якая пераможа толькі пры дапамозе сусв. пралетарыяту. У рэвалюцыю 1905—07 факгычны лідэр Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў, рэдактар яго газ. «Нзвестня». У 1907—17 у эміграцыі. У 1908—12 быў рэдакгарам газ. «Правда». У 1ю сусв. вайну стаяў на інтэрнацыяналісцкіх пазіцыях. У жн. 1917 на чале створанай ім Міжраённай аб’яднанай аргцыі сацыялдэмакратаўінтэрнацыяналістаў (каля 4 тыс. чал.) уступіў у бальшавіцкую партыю. У кастр.—ліст. 1917 старшыня Петраградскага Савета, фактычны кіраўнік Петраградскага ВРК, адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. Чл. ЦК бальшавіцкай партыі са жн. 1917 да кастр. 1927, Палітбюро ЦК (кастр. 1917, сак. 1919 — кастр. 1926). У 1917—18 нарком замежных спраў РСФСР, у 1918—25 нарком па ваен. і марскіх справах, старшыня Рэўваенсавета СССР (да 1923 — РСФСР). 3 1925 чл. Прэзідыума ВСНГ СССР. У канцы 1917 — пач. 1918 узначальваў сав. дэлегацыю на мірных перагаворах з Германіяй і яе саюзнікамі (іл. Брэсцкі мір 1918), ад удэелу ў якіх адхіліў прадстаўнікоў Рады БНР. Спадзеючыся, што з прычыны рэв. ўздыму ў Германіі і АўстраВенгрыі іх войскі не здолеюць наступаць, Т. 10.2.1918 адмовіўся падпісаць мірны дагавор на прапанаваных аўстрагерм. блокам цяжкіх для Расіі ўмовах і пакінуў з дэлегацыяй Брэст, хоць ведаў, што гэта аўтаматычна вядзе да спынення перамір’я на фронце. 14.2.1918 пазіцыю Т. падтрымаў ЦВК РСФСР. Насуперак разлікам Т., герм.аўстр. войскі 18.2.1918 разгарнулі наступленне па ўсім фронце. У выніку бьші акупіраваны б.ч. Беларусі (да Дняпра і Зах. Дзвіны) і многія інш. тэрыторыі, а Брэсцкі мір падпісаны 3.3.1918 Р.Я. Сакольнікавым на больш цяжкіх умовах. Т. — адзін са стваральнікаў рэгулярнай Чырв. Арміі, асабіста кіраваў яе дзеяннямі на многіх франтах грамадз. вайны, шырока выкарыстоўваў жорсткія захады для падтры.мання дысцыпліны і навядзення ,«рэв. парадку» на фронце і ў тыле. У час наступлення польскіх войск быў на Беларусі (Гомель, Мінск), выдаў шэраг загадаў, у прыватнасці аб узяцці г. Барысаў. Сэнс існавання сав. улады ў Расіі і ў СССР Т. бачыў у «падштурхоўванні», у т.л. ваен. сродкамі, сусв. пралетарскай рэвалюцыі. У 1919 ён прапаноўваў ЦК партыі «перакінуць» рэвалюцыю ў Азію, у 1923 — увесці Чырв. Армію ў Германію.