Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
В. С. Відлога
СЛЎЦКІ ЛЕТАПІС, Увараўскі л е т а п і с, помнік беларускалітоўскага летапісання 16 ст., адзіны спіс 3й, скарочанай рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446. Збярогся ў рукапісе 1й чвэрці 16 ст. Як сведчаць запісы на палях, што датычань князёў слуцкіх, бытаваў і, напэўна, узнік у Слуцку (адсюль назва). У адрозненне ад 2й рэдакныі Бел.літ. летапісу 1446 (гл. Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), у якой спачатку змешчана летапісная кампіляцыя з рус. летапісаў, а ў канцы — мясцовыя гіст,літ. творы, С.л. адкрываецца «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх», завяршаецца агульнарус. летапісам. Апошні дадаткова скарочаны і змяшчае выбарачныя гіст. запісы пра падзеі 970—1240 (абрываецца на апісанні паходу Батыя на Кіеў і ГаліцкаВалынскую Русь). Іншы парадак размяшчэння ў гэтым спісе «Пахвалы Вітаўту» і Смаленскай хронікі. Рукапіс дэфектны, без пачатку і канца, не хапае лістоў у сярэдзіне. Да 1917 зберагаўся ў бцы графа А.С.Уварава (адсюль другая назва) у Маскве, цяпер —у Гіст. музеі ў Маскве. Асн. арыгінальная частка С.л. ўпершыню апубл. ў 1854 А.М.Паповым, у 1877 выдадзены ў Кёнігсбергу ў перакладзе на ням. мову. Поўнасцю змешчаны ў 17м і 35м т. «Поўнага збору рускіх летапісаў».
В.А. Чамярыцкі.
СЛЎЦКІ МЯСАКАМБІНАТ Будва пачата ў 1973 у г. Слуйк. Здадзены ў эксплуатацыю: 1я чарга ў 1976, 2я і 3я ў 1977, пякарня ў 1996, кансервавы цэх у 1999. свінагадоўчы комплекс у 2000. 3 1995 адкрытае акц. тва. Фірменныя магазіны ў Слуйку (2) і Жыткавічах. Асн. прадукцыя (2002): мяса, каўбасныя вырабы, харч. тлушч. субпрадукты, сухія кармы, мясныя кансервы, паўфабрыкаты, скуры, эндакрынаферментная сыравіна. натуральная каўбасная абалонка, хлебабулачныя вырабы.
СЛЎЦКІ ПАВЁТ. адм.тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1924. Утвораны 3.5.1795 у складзе Мінскай губ. Рас. імперыі. Цэнтр — г. Слуцк. 3 1796 пл. павета каля 6,5 (паводле інш. звестак 6,8) тыс. кв. вёрст, з якіх 97% належала прыватным уласнікам. У канцы 1796 да С.п. далучана тэр. скасаванага Нясвіжскага пав. У 1866 утвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызненская, Гавязнянская, Грозаўская, Грыцэвіцкая, Грэская, Заастравецкая. Кіявіцкая. Клецкая, Круговіцкая, Ланская, Ляхавіцкая, Ня
дзведзіцкая (Мядзведзіцкая), Пагосцкая, Пацейкаўская. Ра.манаўская. Сіняўская. Слуцкая, Старобінская, Нараўская, Німкавіцкая, Нялядавінкая. Чапліцкая. У 1867 у павеце 142,1 тыс. чал. (без Слуцка), 928 нас. пунктаў, у т.л. 2 гарады (Слуцк, заштатны Нясвіж), 11 мястэчкаў, 43 сялы, 5 слабод. 403 вёскі, 464 фальваркі. У 1890 далучана Пукаўская вол. Ігуменскага пав. У 1897 — 260,4 тыс. чал., з іх 190,9 тыс. праваслаўных, 40,9 тыс. іудзеяў, 27,5 тыс. католікаў. 3 1909 Ляхавіцкая і Нядзведзіцкая вол. знаходзіліся ў Навагрудскім пав. 31.1.1919 павет у складзе БССР. Літ.Бел. ССР, з чэрв. 1920 зноў у БССР У 1920 Гавязненская. Грыцэвіцкая, Клецкая. Ланская, Пацейкаўская. Сіняўская, Цімкавіцкая, Цялядавійкая вол. перададзены ў Нясвіжскі пав., Заастравецкая і Круговіцкая вол. заняты польск. войскамі і з сак. 1921 у складзе Польшчы. У маі 1922 да павета далучана Любанская вол. Бабруйскага пав. 17.7.1924 павет скасаваны. яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу.
В.2І. Насевіч.
СЛЎЦКІ РАЁН Размешчаны на Пд Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 25.12.1962). Пл. 1,8 тыс. км2. Нас. 40,5 тыс. чал. (2001. без г. Слуйк). Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км’. Цэнтр — г. Слуцк. Уключае 209
СЛУЦКІ ПАВЕТ © СЯУЦК Цэнтр павета
у 2й палове ХІХст. о Лань Цзнтры валасцей
। Аўтар В.Л.Насевіч
сельскіх нас. пунктаў. 19 сельсаветаў: Акцябрскі. Амговіцкі, Беліцкі. Бокшьшкі, Вясейскі, Гацукоўскі, Грэскі. Знаменскі, Ісернскі, Казловіцкі, Кіраўскі, Ленінскі. Маяцкі, Паўстынскі, Першамайскі. Покрашаўскі, Рачкавшкі, Сорагскі, Сяражскі.
Большая ч. тэрыторыі ў межах Цэнтралыіабярэзінскай раўніпы. паўн.зах. — у межах К<іпшьскаіі грады. Паверхня пераважна раўнінная, 80% яе на выш. 160—180 м. 18% — на выш. 150—160 м. Найвыш. пункт 212 м на Пн ад в. Жылін Брод. Агульны нахіл з Пн на Пл. Карысныя выкапні: торф. мел, калійныя солі (паўн. ч. Старобінскага радовішча калійных і камепнаб сомй). буд. пяскі. пясчанажвіровы матэрыял, гліны і суглінкі для цэглы. Сярэдняя тра студз. 6.3 °C. ліп. 18 °C. Ападкаў 580 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб. р. Случ з прытокамі Лакнея. Морач. Сівельга, Вясейка, Вял. Сліва. Вадасх. Рудня. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў: дзярновападзолістыя забалочаныя (34,2%), дзярновападзолістыя (29.8%), дзярновыя забалочаныя (14.7%), тарфянабалотныя (13,6%). Пал лесам 23,6% тэрыторыі, найб. лясныя масівы на Пн і ПнУ. Пераважаюць лясы хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя. дубовыя, грабавыя і інш. Штучныя насаджэнні — каля 19%. пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0.9% тэр. раёна. найб. Пціч, Верхслуч, Жукава. Чамярыца, Вял. Мох—Ямнае. У межах раёна помнік прыроды рэсп. значэння — насаджэнне лістоўніцы ва Урэцкім лясніцтве.
Агульная пл. с.г. угоддзяў 105,5 тыс. га, з іх асушаных 53,2 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 27 калгасаў, 1 саўгас, 19 фермерскіх гаспадарак, падсобная гаспадарка адкрытага акц. тва (ААТ) «Сельгасхімія», с.г. прадпрыемствы ААТ «Крывая Града», «Эксперыментальная база «Танежыцы», даччынае Бел. чыгункі саўгас «Рачкавічы», арэнднае «Колас», с.г. вытв. кааператыў «Селішча», племптушказавод. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур. кукурузы, цукр. буракоў, шматгадовых сеяных траў, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прамcui: харч. (сыр, віннагарэлачныя вырабы, воцат харчовы), буд. матэрыялаў (бетон, жалезабетонныя канструкцыі, пенапалістырол, палістыролбетон), паліўнай (торфабрыкет), металаапр. (вогнетушыцелі, садоваагародны інвентар); лясгас (драўніна, піламатэрыялы). Па тэр. раёна праходзяйь чыгункі Баранавічы — Асіповічы і Слуцк — Салігорск; аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Івайэвічы —Старыя Дарогі і інш. У раёне 24 сярэднія, 9 базавых, 3 пач., 4 муз. школы, 3 школы мастацтваў, ПТВ, 26 дашкольных устаноў, 26 дамоў культуры, 12 клубаў, 40 бк. 9 бальніц, 3 паліклінікі, 6 амбулаторый, 35 фельч.ак. пунктаў, 2 дзіцячыя санаторыі «Случ» і «Сонейка». Помнікі архітэктуры: касцёл (пач. 20 ст.) у в. Балотчыцы, Сямёнаўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Барок, касцёл езуітаў (1649) у в. Замосце, паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.) у в.
32 слуцкі
Чырвонае Сяло. Выдаецца газ. «Слуцкі край». Г.С.Смалякоў. В.Б.Шагшуратаў. СЛЎЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс бел. нар. адзення цэнтр. Беларусі. Бытаваў у канйы 19 — пач. 20 ст. на
Слуцкі строй. Маладуха ў традьшыйным адзенні. Случчына. Пач. 20 ст.
тэрыторыі, што ўключала г. Слуцк (пераважна мяшчан) і навакольныя вёскі. Яму ўласцівы аднатыпнасць форм адзення, сціпласць арнаментальнага аздаблення, перавага крамных тканін.
Слуцкі строй. Дзяўчаткі ў святочным убранні. Случчына. Пач. 20 ст.
Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, фартух і гарсэт. Кашулю шылі з каўняром (пры нашэнні прыпадымалі вакол шыі), з рукавамі. сабранымі на каўнерцы. Спадніцу шылі з крамнай шарсцянкі або з даматканай клятчастай тканіны светлых вясёлкавых колераў, фартух — з крамнага цёмнага ці белага набіванага паркалю з нашыўкамі шырокіх паскаў карункаў па нізе. Доўгі суцэльны гарсэт цёмнасіняга ці чорнага колеру з аблямоўкай па крыссі меў вялікі, амаль да таліі, выраз, які запаўняўся вертыкальным шляком вышыўкі кашулі і шматлікімі нізкамі пацерак. Галаўныя ўборы жанчын — вялікія з махрамі набіваныя хусткі, завязаныя ў выглядзе цюрбана. У мужчынскі гарнітур уваходзіла кашуля з адкладным каўняром, ільняныя або суконныя нагавіцы, у якія запраўлялася кашуля, камізэлька. Галаўныя ўборы мужчын — саламяныя капелюшы з расшыраным верхам, футраванкі, картузы. Верхняе адзенне мужчын і жанчын значна адрознівалася: жаночую вопратку кроілі па тыпу гарсэта, да якога прыточвалі рукавы (чорныя суконныя курцікі, світы), а мужчыны насілі курты з чорнага ці карычневага сукна, кажухі.
М. Ф. Раманюк.
СЛЎЦКІ ТРОІЦКІ МАНАСТЫР Існаваў у 15 ст. — 1950х г. у г. Слуцк Мінскай вобл. як правасл. мужчынскі. Размяшчаўся на левым беразе р. Случ у прадмесці Трайчаны, таму вядомы і пад назвай Трайчанскі. Час узнікнення невядомы, упершыню згадваецца ў 1455. Манастыр меў 2 царквы, жылыя будынкі і гасп. пабудовы. У гіст. лры прынята лічыйь, што гал. храм манастыра — Троіцкая царква — пабудаваны ў 1505. Вядома, што ў 1654 царква была мураваная. У 1654—67 і ў 18 ст. манастыр моцна пацярпеў, царква амаль цалкам знішчана. У 1785—88 царква адбудавана паводле праекта і пад кіраўніцтвам арх. Ш.В.Турава ў стылі барока. Крыжовакупальны ў плане храм з дзвюма 3яруснымі чацверыковымі вежамізваніцамі на гал. фасадзе, на паўн. вежы быў гадзіннік. Тарцовыя сцены крылаў трансепта завершаны фігурнымі франтонамі. Над сяродкрыжжам узвышаўся аб’ём з вял. купалам на чацверыку, над ім — бельведэр, увянчаны маленькім купалам на светлавым барабане. У царкве захоўваліся цудатворны абраз Маці Божай і абраз Казанскай Маці Божай візант. пісьма. Евангелле 1582, пісанае слуцкі.м кн. Юрыем Юр’евічам Алелькавічам, стараж. партрэты князёў Алелькавічаў, вырабы з серабра і інш. Комплекс таксама ўключаў жылыя памяшканні: дом архімандрыта, дом для гасцей, трапезную, мураваны «скабец» са склепам, гасп. пабудовы— адрыну, стайні, бровар, калодзеж з компасам (на драўляных слупах) і інш. У 1867 узведзены мураваны манастырскі корпус з цёплай царквой св. Іаана Багаслова, у 1868 — мураваная брама, каля якой мясцілася яшчэ адна цёплая царква — Дабравешчанская. Пры манастыры
дзейнічала школа граматы і рамёстваў. У 1785—1840 на тэр. комплексу размяшчалася духоўная семінарыя (з 1793 наз. Мінская духоўная семінарыя). Дакладны час закрыцця манастыра невядомы, усе будынкі разбураны.
Літ.'. Русскме монастырн. М., 1995.
В.Р.Кукуня. Н.І.Пятровіч.
Слуцкі Троіцкі манастыр Агульны выгляд Троіцкай царквы. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
СЛЎЦКІ ТЭАТР РАДЗІВІЛА. прыдворная тэатр. трупа кн. Г.Ф.Радзівіла ў г. Слуцк Мінскай вобл. ў 1751—60. У тры ставіліся оперы (на італьян. і ням. мовах), балеты і драм. спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе. Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікайыі (пераважна немцы, чэхі, аўстрыйцы). У драм. спектаклях прымалі ўдзел таксама кадэты, педагогі і музыканты кадэцкага корпуса (у 1752 капельмайстар Ф.Вітман выступіў у ролі «багацея», у 1753 «шпрахмістар» Вебер — у ролі Візіра), прафес. акцёры (Мараўскі, Ажэльскі) і інш. Рэгулярнай з’явай былі пастаноўкі «нямецкіх» камедый. У масавых сцэнах удзельнічалі салдаты гарнізона (у параднай форме, са зброяй яны служылі «ўпрыгожаннем» залы, стоячы навыцяжку каля ложаў у час спектакляў). Спецыяльна для тра былі напісаны драмы на ням. мове, сцэнарый якіх прадугледжваў выхад на сцэну групы салдат (штурм крэпасцей, фехтаванне, баталіі, сцэны пакарання смерцю і інш.). Адбываліся паказы тра ценяў і марыянетак, якія спалучаліся з паказамі камедый дэль артэ і «турэцкіх камедый».