• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    езуіцкі калегіум, ратуша. У 1840я г. ў сувязі з будвам шашы парушана гіст. планіроўка горада. С. стаў развівацца на 3 і У, уздоўж шашы ўзводзіліся асн. мураваныя будынкі — паштовая станцыя, будынак дваранскага сходу (абодва класіцызм) і інш. У сярэдзіне 19 ст. ў С. існавалі 8 правасл. цэркваў, у т.л. Слуцкая Міхаіілаўская царква, цэрквы Троіцкая. Вазнясенская (пабудавана ў 1782), саборная Успенская Мікалаеўская (пабудавана ў 1819 на месцы б. замкавай Прасвятой Багародзіцы 1509), Слуцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў, 2 каталіцкія капліцы, 2 кальвініснкія царквы (у 1617 пабудавана драўляная ў Новым горадзе Я.Радзівілам, у 1852 на яе месцы — мураваная, не захавалася), 2 сінагогі. Існавалі Слуцкі Ільінскі манастыр і Праабражэнскі мужчынскі манастыр. У канцы 18 ст. пабудаваны мураваны касцёл (не захаваўся). Паводле плана забудовы С. (1823) горад фарміраваўся з 2 частак, падзеленых ракой — яго кампазіцыйнай воссю. План прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будва новых мураваных дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 20 ст. С. забудоўваўся паводле генпланаў 1940, 1947 (арх. Г.Парсаданаў), 1962 (арх. В.Сушчын, Н.Вайбовіч, А.Сідзельнікаў; усе інт «Белдзяржпраект», карэкціроўка апошняга ў 1971 у Мінскім філіялс ЦНДІПгорадабудаўніцтва, арх. Р.Шэліхава, Т.Купрэева), 1977 (БелНДІПгорадабудаўніцтва, арх. М Мызнікаў, Шэліхава. Купрэева), праекта дэталёвай планіроўкі 1978 (інт «Мінскграмадзянпраект», арх. П.Алфімава, А.Кракалёва), генплана 1987 (БелНДІПгорадабудаўніцтва, арх. В.Мусіенка, А.Байрачная). 3 1990х г. пашыраюцна гар. тэрыторыі, перавага аддаецца забудове сядзіб
    СЛУЦКАЕ 27
    нага тыпу. Зона адпачынку — берап р. Случ, rap. парк культуры і адпачынку. вадасховішча Рудня.
    У 1751—60 у С. дзейнічаў Слуцкі тзатр Радзівіла, паказы якога суправаджала Сіуцкая капзла РадзівЬіп, працавалі таксама Слуцкая балетная школа, Слункая музычная школа. У 1936—41 працаваў калг.саўг. тр (маст. кіраўнік С.Тураў). Сярод пастановак: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы. «Позняе каханне», «Без віны вінаватыя» і «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага. «Забаўны выпадак» К.Гальдоні і інш. У С. працуюць народныя тр драмы і камсдыі імя У.Галубка гар. Дома культуры (з 1961), маладзёжны тр эстрады Слуцкага арганізацыйнаметадычнага цзнгра аддзела культуры райвыканкома (з 1990), узорныя тр лялек «Усмешка» Цэнтра дзіцячай творчасці (з 1993), тэатр. стулыя «Мельпамена» пры Цэнтры дзіцячай творчасці (з 1995) і інш. У С. брацкая магіла партызан грамадз. вайны. брайкія магілы сав. воінаў. партызан, ваеннапалонных і мірных жыхароў. магілы ахвяр фашыз
    Слуцк Будынак былога дваранскага сходу.
    му. Помнікі: Вызваліцелям, у гонар 50годдзя сав. улады. Соф'і Слуцкай (скульпт. М.Інькоў, 2000). Помнік археалогіі — гарадзішча стараж. С.
    Літ:. Грнцкевмч А.П. Слуцк: Мстэкон. очерк. 2 нзд. Мн., 1970; Я г о ж. Древннй город на Случн. Мн.. 1985; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Мінская вобл. Т. 2. Мн„ 1987.
    А.П Грыцкевіч (гісторыя, архітэктура), В.Р.Кукуня. С.Ф.Самбук (архітэктура).
    СЛЎЦКАЕ КНЯСТВА, 1) удзельнае княства Тураўскай зямлі ў 12—14 ст. Цэнтр —г. Слуцк. Вылучылася ў 1160. калі слуцкім князем стаў Уладзімір Мсціславіч, унук Уладзіміра Манамаха. Канчаткова аформілася ў 1190я г. Тут княжылі нашчадкі тураўскага кн. Юрыя Яраыавіча. Гэта дынастыя панавала да канца 14 ст. Апошні князь з яе. Юрый, згаданы ў грамаце 1387. У 1320—30я г. С.к. разам з інш. княствамі Тураўскай зямлі ўвайшло ў склад ВКД.
    2)	Буйное феад. княства ў ВКЛ. Узнікла ў 1395, калі вял. кн. Вітаўг адабраў у кн. Уладзіміра Альгердавіча Кіеўскае княства і даў яму як кампенсайыю Слуцк і Капыль з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Да сярэдзіны 15 ст. цэнтрам княства быў Капыль (гл. Капшьскае княства), пасля Слуйк. Нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, князі Алемкавічы (Слуцкія) валодалі С.к. да 1612. Пасля смерці ў 1612 княгіні Соф’і С.к. перайшло да яе мужа Я.Радзівіла і заставалася ў родзе Радзіві
    лаў, з перапынкам у 1695—1744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуйкабіржанскай лініі. княгінь Нойбургскіх.
    С.к. займала тэрыторыю паміж р. Нёман на Пн. р. Лань на 3. р. Пціч на У і р Прыпяць на Пд; уключала гарады і мястэчкі Слуцк, Капыль. Цімкавічы. Грэск, Таль, Пагост. Любань, у 16 ст. — і Петрыкаў. Да 16 ст. яно знаходзілася ў васальнай залежнасці ад велікакняжацкай улады. Кіраваў С.к. князь з дапамогай баярскай ралы. У слуцкага князя былі свае васалы — князі, баяры і слугі путныя. якія атрымлівалі за службу (вайсковую і адміністрацыйную) маёнткі. У валасйях кіравалі намеснікі князя. У 16 ст. С.к. паступова ператварылася ў вял. феад. вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства. Да канца 18 ст. заставалася унікальнай адм тэр. адзінкай ВКЛ. 3 1507 уваходзіла ў Новагародскі пав. і адначасова захоўвала ў адм., суд. і вайск. структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся слуцкаму князю. У 1791 С.к. скасавана, замест яго створаны Случарэцкі павет. А.П.Грыцкевіч. СЛЎЦКАЕ ПАТРЫЯТЬІЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала ў кастр. 1941 — лютым 1943 у Слуііку і яго ваколіцах пад кіраўніцтвам падп. Мінскага абкома КП(б)Б і Слуцкага міжрайкома КП(б)Б (з жн. 1942). Складалася з 3 грўп (кіраўнікі М.І.Багуноў. М.І.Відзякін, Дз.В.Каўшоў. П.Я.Маглыш. АЛз.Фамін). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. атрадамі В.З.Каржа і імя Фрунзе. вялі агітацыю сярод насельніцтва. прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. здабывалі партызанам разведданыя пра ням. гарнізоны. мерапрыемствы акупантаў. збіралі зброю, дакументы. здабылі і перадалі ім друкарскі шрыфт. фарбу. паперу, праводзілі дыверсіі, у т.л. на электрастанцыі, мэблевай фцы. Да сак. 1943 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У бараньбе з акупантамі загінула 9 патрыётаў.
    Літ.. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн.. 1990. С. 566
    А. Ь Рогаў СЛЎЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1920. С л у u к і з б р о й н ы ч ы н 19 2 0, адзін з актаў узбр. выступлення часткі бел. інтэлігенцыі і сялянства Случчыны супраць палітыкі «ваеннага камунізму». Узначальваў выступленне Бел. нац. кт у Слуцку. С.п. адбывалася ў канцы польскасав. вайны 1919—20 (гл. Савецкапольская вайна 1920). У Бел. нап. кue былі прыхільнікі ген. С.Н.БулакБалаховіча, якія выступалі за саюз з Польшчай, і прадстаўнікі Беларускай napTbit сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР), што выступалі за поўную незалежнасць і ад Польшчы і ад Расіі; некат. былі схільныя да пагаднення з Сав. Расіяй. Па ініцыятывс прадстаўнікоў БПСР 14—15.11.1920 у Слуцку адбыўся бел. з'езд Случчыны (117 дэлегатаў). Кіравалі з'езда.м бел. эсэры. якіх падтрымлівала большасць дэлегатаў. Актыўны ўдзел у рабоце з'езда прымаў П.Я.Жаўрыд, прызначаны Найвышэйшай радаі: БНР камісарам на Случчыне. 14 ліст. з’езд прыняў рэзалюцыю. у якой вітаў Най
    вышэйшую раду БНР і заявіў пратэст супраць сав. улады на Беларусі як «чужацкай». З’езд абраў Беларускую раду Случчыны (БРС) з 17 чал. на чале з У.М.Пракулевічам. даверыў ёй цывільную ўладу ў павеце і даручыў арганізацыю нац. войска БРС лічылася часовым органам да ўтварэння выбарнага органа на ўсёй Беларусі. Рада складалася з 8 бел. эсэраў на чале з Пракулевічам і прадстаўнікоў інш. паліт. груповак. Першачараговай задачай было фарміраванне войска. для чаго з членаў рады створана тройка на чале з Жаўрыдам. Была сфарміравана Ія Сіуцкая брыгада стральпоў у складзе 2 палкоў — Іга Слуцкага і 2га Грозаўскага. Баявыя дзеянні пачаліся 27 лістапада Штодзённыя бесперапынныя атакі вяліся на ўчастку працягласцю 60 км; асабліва моцна атакавалі на лініі Капыль—Цімкавічы—Вызна. Баі ішлі каля вёсак Садавічы, Быстрыца. Лютавічы, Морач. мястэчка Капыль, Вызна. Камандаванне 16й сав. арміі вырашыла ачысціць нейтральную зону ад паўстанцаў. Аднак дзеянні Чырв. Арміі не далі вынікаў. бо камандаванне Слуцкай брыгады вывела гал. сілы зпад удару сав. войск. Толькі ў раёне Семежава частка паўстанцкіх атрадаў была разбіта і 7 снеж. адкінута да дэмаркацыйнай лініі (30 афійэраў і 400 жаўнераў). Пасля вяртання сав. войск на дэмаркацыйную лінію паўстанцы зноў пачалі нападаць на атрады Чырв. Арміі. У ноч на 10 снеж. паўстанны напалі на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, 12 снеж. — на в. Старынь. 13 снеж. яны занялі Семежава. але пазней вымушаны былі з боем адысці. Штаб Слуцкай брыгады 15 снеж. пераехаў у в. Морач. У ноч на 18 снеж. паўстанны зноў занялі Семежава. 19 снеж. — Вызну. Сав. камандаванне перакінула на фронт новыя сілы. якія ў выніку наступлення адбілі Вызну і Смолічы, 20 снеж. — Семежава. Штаб Слуцкай брыгады і атрады паўстанцаў псрабазіраваліся ў в. Заастравечча (Клецкі рн) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі. БРС прыняла рашэнне перайсці раку ў раёне размяшчэння 41га польскага палка. 28.12.1920 Слуцкая брыгада перайшла за р. Лань, 31.12.1920 на польскі бок перайшоў апошні атрад паўстанцаў. Афіпэры і жаўнеры брыгады былі раззброены і інтэрніраваны ў лагеры ў раёне в. Сіняўка (Кленкі рн). потым псраведзсны ў лагер у г. Беласток, а пазней — у лагср у Дарагуску. Вызвалены яны толькі ў маі 1921 пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 і абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Адзін батальён (каля 400 чал.) брыгады адмовіўся здацца польскім вайскоўцам і застаўся на Случчыне для працягу васн. дзеянняў партыз. характару. У ’асн. гэта былі прыхільнікі БулакБалаховіча. Яны вялі барайьбу яшчэ доўгі час. У абставінах, што склаліся ў канцы грамадзян
    28
    СЛУЦКАЕ
    скаіі вайны і ваеннйй інтэрвенцыі 1918— 22, С.п. шанцаў на перамогу не мсла.
    Літ: Мсторнкостратегнческнй очерк XVI армнн Могнлев. 1921; А.К. Слункае паўстаньне: (3 успамінаў удзельніка) // Бацькаўшчына. 1953. 7 студз.; Ю.Х. 3 успамінаў слуцкага паўстанйа // Там жа. I960. 27 лістап.; Змагар А. Вызвольныя шляхі. Кліўлянд, 1965. С. 41—44; Грыцкевіч А. Вакол «слуцкага паўстання». Мн.. 1987; Яго ж. Слуцкае паўстаньне 1920 г. —збройны чын у барацьбе за незалежнасьць Беларусі // Спадчына. 1993. № 2; Л і с т a п а д Ю. Узьбіліся на свой шлях // Там жа. 1998. № I; Н а й дзюк Я.. Касяк I Бе.іарусь учора і сяньня. Мн.. 1993; Круталевнч В.А. Слуцкое восстанве // Круталевмч В.А. Іісторня Беларусн; Становленме нац. державностн (1917—1922 гг.)_ Мн.. 1999; Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакумэнтах і ўспамінах. Мн.. 2001; Latyszonek О. Bialoruskic formacje wojskowe, 1917—1923. Bialystok. 1995. S. 195—208.