Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Драўляны будынак тра (паводле інвентара 1765) размяшчаўся на тэр. Старога горада. На гал. яго фасадзе мелася галерэя з размаляванай балюстрадай. Сйены глядзельнай залы былі аздоблены люстэркамі, лавы партэра, абапал якога размяшчаліся ложы, абцягнутыя чырвоным і блакітным сукном, столь была абабітая палатном і размаляваная. Асвятлялі залу 9 шкляных люстраў. Ад партала ўглыб сцэны (паралсльна рампе) было замацавана (на рухомых рамах) 36 намаляваных на палатне кулісных перасоўных дэкарацый. У закуліснай частцы меліся 2 артыстычныя пакоі. 3 боку вуліцы тр фланкіравалі 2 жылыя флігелі для акцёраў. Будынкі траў не зберагліся.
Літ.: Б а р ы ш а ў Г.1. Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку // Гісторыя беларускага тэ
слуцкія 33
атра. Мн., 1983. Т. 1; Яго ж. Театральная культура Белорусснн XVIII в. Мн., 1992.
СЛУЦКІ ЦУКРОВАРАФПІАДНЫ КАМБІНАТ. Дзейнічае з 1965 у г. Слуцк Мінскай вобл. як цукроварафінадны зд (поўнасцю пушчаны ў 1970), з 1976 — камбінат. 3 1993 расшыраецца і перааснашчаецца да магутнасці 6 тыс. т перапрацоўкі йукр. буракоў (раней магутнасць была 3 тыс. т). 3 1996 адкрытае акй. тва. Асн. прадукцыя (2002): цукарпясок з цукр. буракоў і імпартаванага цукрусырцу ў мяшках і фасаваны. Адходы (патакамелес і жамерына) ідуць на прадпрыемствы па вырабе дражджэй, спірту, лімоннай кіслаты, на корм жывёле.
СЛЎЦКІС (Sluckis) Мікалас (н. 20.10.1928, г. Паневяжыс, Літва), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1978). Нар. пісьменнік Літвы (1984). Скончыў Вільнюскі унт (1951). Друкуецца з 1945. Раннія апавяданні ў збках «Я зноў бачу сцяг» (1948), «На ветры» (1958), «Няхай мы лепш не сустрэнемся» (1961), «Усмешкі і лёсы» (1964), «Крокі» (1965, Дзярж. прэмія Літвы 1966) адметныя лірычнасцю, дакладнасйю псіхал. аналізу. Раман «Лесвіца ў неба» (1963, экранізаваны ў 1967) пра складаныя драм. падзеі пасляваен. Літвы. У раманах «Адамаў яблык» (1966), «Смага» (1968), «На зыходзе дня» (1976, тэлефільм 1985), «Паездка ў горы і назад» (1981), «Дрэва свету» (1985), зб. аповесцей і апавяд. «Вяртанне прыгажуні» (1998) і інш. жыццё сучаснай інтэлігенцыі, маральныя і псіхал. канфлікты, праблемы адчужэння бацькоў і дзяцей і інш. Для яго прозы характэрна выкарыстанне ўнутр. маналога, шматпланавасць, метафарычнасць. Аўтар п’ес, у т.л. «Ці не шалёны твой сабака» (паст. 1974), казак і казачных аповесцей, крытычных артыкулаў. На бел. мову асобныя апавяданні С. перакладалі А.Асташонак, В.Грыгалюнас, Я.Каршукоў, А.Кудравец.
7в.: Бел. пер. — Буслы Мн„ 1955; Рус. пер. — Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1980.
Літ.. Теракопян Л. Мнколас Слуцкнс. М., 1976. А.П.Лапінскене.
СЛЎЦКІЯ, княжацкі род у ВКЛ, гл. Алелькавічы.
СЛЎЦКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМАЦАВАННІ, комплекс драўляназемляных умацаванняў г. Слуцк у 11—18 ст. Самыя раннія ўмацаванні адносяцца да часу заснавання горада, які ўзнік у 11 ст. на гарадзішчы ранняга жал. веку ў сутоках рэк Бычок і Случ. Уяўлялі сабой гліністапясчаны вал вышынёй каля 6 м, шырынёй 20—22 м у аснове. Па версе насыпу ішоў вастракол вышынёй 4—6 м з дубовых бярвён таўшчынёй 14—16 см, верхні край якога быў завостраны на гранёны конус. Вал ахопліваў усю пляноўку дзядзінца летапіснага Случаска. За валам каля падэшвы гарадзішча быў выкапаны роў глыбінёй каля 2 м, шырынёй 25 м, які запаўняўся вадой з р. Бычок. Верагодна, у 12—13 ст. існа
валі драўляназемляныя ўмацаванні абапал вакольнага горада, што размяшчаўся на ПнУ ад дзядзінца (іх рэшткі зруйнаваны ў 1960я г. ў час будаўніцтва).
У 1409 на месцы дзядзінца і вакольнага горада ўзніклі Верхні і Ніжні замкі (гл. ў арт. Слуцкія замкі). Відаць, да 16 ст. Слуцк меў драўляназемляныя ўмацаванні, знешні выгляд якіх сфарміраваўся яшчэ ў стараж.рус. час і якія надзейна ахоўвалі яго ад нападаў крымскіх татар у 1502, 1503, 1505, 1506 і войск Міхаіла Глінскага ў 1508 у час вайны Маск. дзяржавы з ВКЛ 1507—08. Паводле пісьмовых крыніц, у 1509 пачалося будва ўмацаванняў вакол усяго гар. паселішча, што прымыкала да замкаў. Паводле Хронікі Быхаўца, у пач. 16 ст. гэтыя ўмацаванні ахоплівалі Стары горад з замкамі на правым беразе р. Случ і Новы горад (Зарэчча), які размясціўся на яе левым беразе. Як сведчыў маск. дзяк Трыфан Карабейнікаў, які ў 1539 з дыпламат. місіяй наведаў ВКЛ, Слуцк меў драўляназемляныя ўмацаванні і тым не менш быў «... горада Менска большм м лутчн...». На рубяжы 16—17 ст., калі на бел. землях пачалі пашырацца земляныя ўмацаванні старагаландскага тыпу, Слуцк быў абведзены магутным валам і вадзяным ровам. Непрыступнасць С.г.у. выявілася ў 1655 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. калі 20тысячнае войска рус. кн. А.М.Трубяцкога 2—6 вер. беспаспяхова вяло аблогу горада. 3 27 да 30 вер. войска Трубяцкога, да якога далучылася яшчэ 5 тыс. казакоў І.Залатарэнкі, паўтарыла аблогу і зноў няўдала. Увесь Слуцк, за выключэннем Астроўскага і Трайчанскага прадмесцяў, быў абнесены ўмацаваннямі. Абарончая лінія Старога горада мела выгляд магутнага землянога вала, які дугой апяразваў старую частку горада з У. Пн. 3 і ўпіраўся сваімі канцамі ў р. Случ. Тут было 12 бастыёнаў рознай канфігурацыі і памераў. Перад земляным валам знаходзіўся роў. Трапіць у Слуцк можна было праз 3 брамы — Астроўскую, Ільінскую (пазней Віленскую) і Капыльскую. Паводле гіст. крыніц, гар. вал дасягаў шырыні не менш як 26,6 м і вышыні каля 8 м. Капыльская і Ільінская брамы мелі аднолькавыя памеры ў аснове — 25,6 х 36,6 м, Астроўская —9,15 х 15,25 м. Цераз вадзяны роў былі перакінуты пад’ёмныя масты. Кварталы Новага места абкружалі вал і роў, якія сваімі канцамі сыходзіліся да р. Случ. Тут мелася 7 бастыёнаў і ўязная драўляная брама — Навамеская. Агульная даўжыня С.г.у. у канцы 18 ст. дасягала амаль 3840 м. На працягу 18 ст. Слуцк заставаўся магутным умацаваннем. У 1780 рас. афіцэры, якія складалі тапагр. апісанне горада, адзначалі непашкоджаны стан яго ўмацаванняў, у т.л. 4 брам. Канчаткова рэшткі С.г.у. бастыённага тыпу знішчаны ў выніку будаўнічых работ у жн. 1986.
Літ.: Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991; Калядзінскі Л.У. Умацаванні і ўзбраенне дзядзінца летапіснага Случаска
(XII—XIII стст.) // Гіст.археал. зб.: Памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. Ч I.
Л.У.Калядзінскі, М.А.Ткачоў.
СЛЎЦКІЯ ЖАНОЧЫЯ ГІМНАЗІІ Існавалі ў 1907—18 у г. Слуцк Мінскай вобл. (Віленская навуч. акруга).
Слуцкая жаночая п р ы ватная гімназія А.А.Струкоўскага засн. ў 1907. Мела 7 асн. і падрыхтоўчы клас. Утрымлівалася за кошт збораў за навучанне. У 1911 у ёй вучыліся 352 дзяўчыны. Штат складаўся з дырэктара, гал. наглядчыка, 3 законанастаўнікаў, 13 выкладчыкаў і класных наглядчыц, урача і дантыста — выхаванцаў унтаў Кіева, Масквы, Юр’ева, Віленскага яўр. настаўніцкага інта, Пецярб. вышэйшых жаночых курсаў, Вышэйшых Маск. пед. курсаў. Выкладаліся: Закон Божы, рус., ням., франц. мовы, прыродазнаўства, геаграфія, рукадзелле, матэматыка, чыстапісанне, гісторыя, фізіка, кас.маграфія, маляванне. Закрыта ў 1912 у сувязі з адкрыццём у Слуцку жаночай гімназіі.
Слуцкая жаночая гімназія адкрыта 11.8.1912. Мела 7 асн. і падрьгхтоўчы клас. Пры 1, 6 і 7м класах былі паралельныя аддзяленні. Утрымлівалася за кошт збораў за навучанне і дапамогі ад казны. У 1915 вучылася 410 дзяўчат. Штат складаўся з начальніка, гал. наглядчыка, 5 законанастаўнікаў, 13 выкладчыкаў, 7 класных наглядчыц, урача і дантыста — выхаванцаў унтаў Харкава і Пецярбурга, Віленскага яўр. настаўніцкага інта, Пецярб. гіст.філал. інта, Мінскай духоўнай семінарыі, Пінскага рэальнага вучылішча, Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночных курсаў, Пецярб. духоўнай акадэміі, Строганаўскага маст.прамысл. вучылішча і інш. Выкладаліся: Закон Божы, рус., ням. франц. мовы, асновы педагогікі, прыродазнаўства, геаграфія, рукадзелле, матэматыка, чыстапісанне, гісторыя, фізіка, касмаграфія, спевы, маляванне, гімнастыка. Пры гімназіі быў платны курс закона яўр. веры. Закрыта ў 1918.
Літ:. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн.. 1985; Краткнй спмсок учрежденнй н учебных заведенвй Внленского учебного округа на 1917 г. Могнлев, 1917;. Памятная кннжка Внленского учебного округа на 1911/1912 учеб. г. Внльна, 1912. А.Ф.Самусік.
СЛЎЦКІЯ ЗАМКІ Існавалі ў 15—18 ст. у г. Слуцк Мінскай вобл. Размяшчаліся ў абалоне р. Случ. Складаліся з Верхняга (Горнага), Ніжняга (Дольнага) і Новага (Цытадэлі) замкаў.
Верхні (Горны) замак займаў прыродную выспу авальнай формы памерам 80 х 100 м, якая ўзвышалася над поймай р. Случ на 5—7 м у сутоках яе з р. Бычок. У 11—14 ст. тут размяшчаўся дзядзінец летапіснага Случаска. Першыя звесткі пра Верхні замак адносяцua да 1409, калі ён згадваецца як умацаванне на насыпаным «капйы» з драўля
34 слуцкія
ны.мі сценамі і вежамі. Па перыметры пляцоўкі быў насыпаны гліністапясчаны вм шырынёй у аснове 22 м і вышынёй больш за 4 м. 3 боку поля вал апяразваўся ровам шырынёй 25 м і глыбінёй каля 2 м. Схілы замка былі ўмацаваны дубовымі завостранымі на конус палямі даўжынёй 4—6 м. Паводле інвентарных апісанняў Слуцка за 1627, 1728, 1791, 1793 і 1800, Верхні замак займаў плошчу каля 1,5 га. Цераз абарончы роў быў перакінуты пад’ёмны мост з парэнчамі, які вёў да ўваходнай замкавай брамы. Над ёй мелася высокая вежа з гадзіннікам. На вежы знаходзіўся пакрыты пазалотай медны шар з выявай арла на ім. Замкавая брама мела 4 ярусы бою. Яшчэ ў 1791 тут размяшчаліся 3 гарматы. На восі ўезду стаяў 1павярховы палац з часаных брусоў на падмурку.
Ніжні (Дольны) з а м а к размяшчаўся на ПнУ ад Верхняга замка (на месцы б. вакольнага горада) і быў аддзелены ад яго запоўненым вадой ровам. Гэты замак быў на 2—3 м ніжэйшы за Верхні і меў выгляд няправільнага чатырохвугольніка плошчай 1.9 га. Ён ахоўваўся земляным валам і драўляным парканам. Паводле інвентара 1687, тут стаялі 3 палацы, зрубленыя з BacaHara бруса на падмурку, вазоўня, замкавая стайня і інш.,гасп. пабудовы. Верхні і Ніжні замкі абмываліся водамі р. Бычок з дапамогай плацін і штучнага рова, які злучаў р. Бычок з р. Случ. У 18 ст. гэтыя замкі мелі назву «Земляны замак».
Новы замак (Цытадэль) размяшчаўся на левым беразе р. Случ на тэр. новага места (горада). Ён меў форму квадрата плошчай 1.1 га з 4 бастыёнамі і адным равелінам. На бастыёнах і курцінах стаялі драўляныя вежы, што не ўласціва для зах.еўрап. бастыённай фартыфікацыі. Новы замак быў абкружаны вадзяным ровам, злучаным з р. Случ патаемным шлюзам. Уваход у йытадэль вёў йераз мост і браму. якая знаходзілася ў тоўшчы вала. Яна была 1павярховая і мела вароты з 2 палотнішчаў, збітых з дубовых дошак. Новы замак уваходзіў у сістэму знешніх умацаванняў Слуцка 17—18 ст. Гл. таксама Слуцкія гарадскія ў.мацаванні.