• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Грнцкевнч А.П. Древннй город на Случм. Мн., 1985; Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн.. 1991; Калядзінскі Л. Верхні замак Слуцка // Бел. гіст. часоп. 1996. № 1.
    Л.У.Калядзінскі, М.Л. Ткачоў.
    СЛЎЦКІЯ МАНЁТНЫЯ СКАРБЫ I) Знойдзены ў Слуйку ў 1887. Самы буйны скарб талерных манет на тэр. Беларусі. Ухаваны ў канцы 17 — пач. 18 ст. Знойдзена каля 2 тыс. талераў. Вядомы 33 манеты еўрап. краін: Іспанскіх Нідэрландаў, Злучаных Нідэрландскіх правінцый, Савоі, Германскай імперыі, Швейцарыі. Лёс астатніх невядомы. 2) Знойдзены ў Слуцку ў 1902. Ухаваны ў Ій пал. 15 ст. Складаўся з 20 залатых
    манет. Вядомы 4 манеты: англ. ноблі Генрыха IV і перайманні мухрам патанскага султана Дэлі Мухамада ібн Таглука. Лёс астатніх невядомы.
    СЛЎЦКІЯ ПАЯСЫ вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі ў сярэдзіне 18—сярэдзінс 19 ст. Назва ад г. Слуцк Мінскай вобл., дзе яны вырабляліся на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў. Напачатку С.п., як і нясвіжскія. капіравалі ўзоры, што прывозілі з Б.Усходу, потым сталі ўключаць у арнамент нац. матывы. кветкі мясц. флоры — васількі, незабудкі і інш. 3 1750х г. у Нясвіжскай. пасля ў Слуцкай мануфактуры працаваў вядомы майстар Я.Маджарскі (гл. ў арт. Маджарскія), які распрацаваў новы тып пояса — слуйкі. назва якога стала сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў. Сувязь з усх. ўзорамі паступова страчвалася. С.п. мелі гарманічныя суадносіны частак, выпрацавалася выразная ўстойлівая структура арнаменту. Бел. майстры перанялі і творча перапрацавалі ўсх. рамяство, надалі яму мясц. характар. Ткалі С.п. даўжынёй 2—4,5 м з шаўковых, залатых, сярэбраных нітак (т.зв. літыя паясы, правы бок іх быў цалкам затканы залатой ніткай, якая закрывала шаўковую аснову). Рабілі паясы аднабаковыя (з адваротным бокам), 2баковыя (абодва бакі правыя
    Слуцкія паясы.
    ці адзін двухбаковы і адзін адваротны) і 4баковыя (па ўсёй даўжыні былі падзелены на палавіны з утком рознага колеру). Пояс складаўся з сярэдніка, аблямоўкі і 2 канйоў. Сярэднік арнаментаваўся папярочнымі гладкімі ці ўзорыстымі палосамі. радзей узор быў сеткавы, у гарошак і інш. Па краях пояса ішла арнаментальная аблямоўка (шлячок). Канцы мелі складаную арнаментоўку, найчасцей з 2 матывамі. Найб. тыповыя матывы: авал. абкружаны лісцем са сйяблінкамі і кветкамі; кветкі на доўгі сцябле з галінкамі, якія выходзяць з зямлі ці з ваз; букеты кветак з хвалепадобным абрамленнем. На рагу пояса з абодвух бакоў ткалася метка на стараслав. ці лац. мовах («Слуцк», «У горадзе Слуцку», «Зроблена ў Слуцку»). Канцы пояса часта абшывалі махрамі. Шаўковыя паясы на ўзор слуцкіх выраблялі таксама ў Гродне, Нясвіжы. Ружанах, Кракаве, Ліпкове і Кабылках пад Варшавай. а таксама ў Франйыі.
    Літ.. Я к у н і н а Л I. Слуцкія паясы. Мн.. 1960. Дз. С. Трызна.
    СЛУЧ, Паўночная Случ, рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абл.. левы прыток р. Прыпяць (бас. р. Дняпро). Даўж. 197 км, пл. вадазбору 5470 км\ Пачынаецца на Капыльскай градзе за 2 км на ПдУ ад в. Крывая Града Слуцкага рна Мін
    слых
    35
    скай вобл., вусце за 5 км на Пд ад в. Вільча Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. У верхнім цячэнні перасякае зах. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, сярэдняе і ніжняе цячэнне ў межах Прыпяцкага Палесся. Даліна ў верхнім йячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 0,5—1 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай р. Прыпяць; схілы спадзістыя, выш. 3—10 м. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах, роўная, забалочаная, парослая хмызняком, месйамі лесам, на асобных участках перасечана старымі рэчышчамі; шыр. ў вярхоўі 100—400 м, ніжэй 1 — 1,2 км, у вусці 4—5 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні шыр. 6—25 м, да Салігорскага вадасх. на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця р. Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шыр. 20—40 м), свабодна меандруе. Асн. прытокі: Лаклея, Морач (справа), Вясейка (злева). У С. перакінуты воды р. Лань (з 1965). Вадасх. Рудня і Салігорскае. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сут, у нізоўі 3 сут. Веснавое разводдзе ад сярэдзіны сак. да пач. мая. Сярэднегадавы расход вады каля в. Ленін 18,3 м3/с. Выкарыстоўва
    ецца як водапрыё.мнік меліярац. сістэм, для водазабеспячэння прадлрыемстваў ВА «Беларуськалій». На рацэ г. Слуцк і г.п. Старобін. А.А.Макарэвіч.
    СЛУЧАНІН Лявон (сапр. Ш п a коўскі Лявон Раманавіч, 15.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага рна Мінскай вобл. — 25.10.1995), бел. паэт. Вучыўся ў Слуйкі'м педтэхнікуме, Мінскім тэатр. вучылішчы. Скончыў Мінскі вышэйшы пед. інт (1936). Настаўнічаў. У 1937
    рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Беламорканале. У 1939 вызвалены, вярнуўся на радзіму. Настаўнічаў. У час Вял. Айч. вайны працаваў у школе, школьным інспектарам на Случчыне. 3 1944 у Германіі, працаваў на фабрыцы, у час. «Малады змагар» (Берлін, 1944— 1945). 3 1945 на Беларусі. Зноў арыштаваны. Засуджаны на 15 гадоў, пакаранне адбываў на Поўначы. У 1955—73 заг. кансультац. пункта рэсп. завочнай школы Комі. У 1973 вярнуўся на Беларусь. Друкаваўся з 1936. Яго вершы змешчаны ў калект. зб. «Песняры Случчыны» (1943). Аўтар гіст. паэмы «Рагнеда» (1944), аўтабіягр. рамана ў вершах «Алесь Няміра» (нап. 1962—85, апубл. часткова 1991) і інш.
    7в.: Рагнеда: Паэма // Спадчына. 1991. № 1.
    СЛУЧАРЭЦКІ ПАВЕТ, адм.тэр. адзінка ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ у 1791 — 93. Цэнтр — г. Сіуцк. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) перайменаваны ў Слуцкі павет.
    СЛУЧ^ЎСКІ Канстанцін Канстанцінавіч (7.8.1837, С.Пецярбург — 8.10.1904), рускі пісьменнік; адзін з папярэднікаў рас. мадэрнізму. Др філасофіі. 3 1860 вывучаў філасофію і прыродазнаўчыя навукі ў Сарбоне, унтах Берліна, Лейпцыга, Гайдэльберга. 3 1866 у Расіі. Служыў у Гал. упраўленні
    Рака Случ у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобл.
    па справах друку, мінве дзярж. маёмасцей. 3 1891 гал. рэдактар «Правнтельственного вестннка». Друкаваўся з 1857. Паэзіі ўласціва спалучэнне імпрэсіяністычнасці вобразаў з празаічнасцю мовы, напружаная эмацыянальнасць і псіхал. глыбіня, жанравая разнастайнасць: збкі «Вершы» (1880), «Другая кніга вершаў» (1881), «Песні з Угалка» (1902). Аповесць «Віртуозы» (1882) пра норавы свету. У аповесні «Прафесар бессмярот
    насці» (1892) спроба ў фантастычным сюжэце памастайку ўвасобіць філас. ідэю бессмяротнасці. Аўтар зб. «Паэмы і хронікі» (1883), геагр.этнагр. кн. «Па поўначы Расіі» (т. 1—3, 1886—88), рамана «Ад пацалунка да пацалунка» (1872), збкаў апавяданняў «Трыццаць тры апавяданні» (1887), «Гістарычныя карцінкі. Розныя апавяданні» (1894), серыі брашур, п’ес і інш.
    Тв.: Стйхотворення н поэмы. М.; Л., 1962; Стмхотворенмя. Петрозаводск, 1981; Стнхотворення. Поэмы. Проза. М., 1988.
    СЛУШКІ. С л у ж к і, шляхецкі род герба «Астоя» (першапачаткова «Волга») у ВКЛ. Родапачынальнік Ян (Іван; ? — пасля 1472), які ў пач. 15 ст. падлетка.м вывезены ў Польшчу, каля 1429 стаў бурграфам Ольштына, у 1436 атрымаў польскую набілітацыю. Яго сын Амяльян вярнуў спадчынныя маёнткі на Беларусі, меў сыноў Рыгора (? — пасля 1517), намесніка цырынскага, і Івана — родапачынальніка Амельяновічаў (Цяпінскіх ). Найб. вядомыя С.:
    I в а н (? —да 1560), сын Рыгора, гараднічы кіеўскі, дзяржаўца любецкі і новагародскі. Мікалай (? — каля 1583), сын Івана, староста крычаўскі з 1577. Аляксандр (каля 1580 — ліп. 1647), староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі. менскі, кашталян менскі ў 1618—28 і жамойцкі ў 1628—38, ваявода новагародскі ў 1638—42 і трокскі з 1642. Зыгмунт Адам(? — 2.12.1674), сын Аляксандра, староста гомельскі, прапойскі, рэчыцкі (1658—72), надворны харунжы ВКЛ у 1649—56, вял. харунжы ВКЛ з 1656. Багуслаў Юрый (? — пасля студз. 1658), сын Аляксандра, староста рэчыцкі з 1639, стольнік ВКЛ у 1643—45, падскарбі надворны ВКЛ з 1645. На яго дзецях род С. згас. Юзаф Багуслаў (22.10.1652— 8.10.1701), сын Багуслава Юрыя, староста рэчыцкі ў 1672—88, лоўчы ВКЛ у 1673—76, вял. харунжы ВКЛ у 1676— 83, маршалак надворны ў 1683—85, кашталян трокскі ў 1785 і віленскі з 1785, адначасова гетман польны ВКЛ з 1685. Дамінік Міхаіл (каля 1655—31.1.1713), сын Багуслава Юрыя, палкоўнік, староста рэчыцкі, суражскі, барысаўскі, ваявода полацкі з 1686.
    У.М. ВяроўкінШэлюта.
    СЛЫХ. здольнасць арганізма чалавека і жывёл успрымаць гукі слыху органамі. С. маюць многія насякомыя, усе пазваночныя, найб. развіты ў млекакормячых. Адчувальнасць С. ацэньваецца па абс. парогу чутнасці (мінім. чутная вухам інтэнсіўнасць гуку). Чалавек успрымае частоты ад 16—20 Гц (ультрагук) да 16—20 кГц (інфрагук). Пры ўздзеянні гукаў вельмі высокай інтэнсіўнасці (каля 140 дБ у чалавека ўзнікае болевае адчуванне, гук у 150 дБ становіцца нясцерпным. Распазнавальныя магчымасui С. анэньваюцца дыферэнцыяльнымі парогамі (мінім. змена якоган. пара
    36	слых
    метра гуку, што ўлоўліваецца. — інтэнсіўнасці, частаты і інш). У чалавека ў сярэднім дыяпазоне гукаў дыферэнцыяльны парог па інтэнсіўнасці 0.3—0.7 дБ, па частаце— 2—8 Гц. Здольнасць чалавека даваць абс. ацэнкі выш. муз. гукаў наз. абс. С. (гл. Слых музычны). Пры працяглым уздзеянні моцных гукаў адчувальнасць С. паніжаецца (з’ява адаптацыі). Прасторавае становішча крыніцы гуку вызначае бінаўральны С. Гл. таксама Вуха, Эхалакацыя. А.С.Леанцюк.
    СЛЫХ МУЗЫЧНЫ, здольнасць чалавека ўспрымаць, запамінаць, уяўляць асобныя якасйі гукаў музычных. адчуваць функцыян. сувязі паміж імі; неабходная перадумова кампазітарскай і выканальніцкай дзейнасці. Вылучаюць асн. віды С.м.; абсалютны (здольнасць распазнаваць, вызначаць, уяўляць абс. вышыню асобных муз. гукаў) і адносны, ці інтэрвальны (здольнаснь выяўляць гукавышынныя суадносіны паміж гукамі). С.м. ўключае пачуцці ладавае і рытму, слых меладыйны, гарманічны і інш. Існуе спецыфічная яго форма — унутраны слых (муз.слыхавыя ўяўленні) — здольнасць мысленна ўяўляць асобныя гукі, меладычнатэмат. развіццё, гарманічную паслядоўнасць, тэмбравакаларыстычныя фарбы, тэмп, дынаміку, агогіку, драматургію муз. твора і інш.; неад’емная якасць прафесіяналізму выканаўцы. С.м. развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе заняткаў музыкай, у прыватнасці сальфеджыо. В.У.Мазанік.