• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЛУЖ^БНІКІ с л у г і. ніжэйшая катэгорыя службовых асоб дзярж. або прыватнаўласніцкага кіравання ў ВКЛ у 14—17 ст. С. маглі быць шляхціцы, мяшчане, баяры і сяляне. Вышэйшую іх групу складалі дваране пры велікакняжацкім двары. С. былі пісарамі, дворнымі слугамі, збіралі даніну, прыводзілі ў выкананне пастановы органаў дзярж. кіравання і суда, наглядалі за пабудовай і рамонтам замкаў, мастоў, дарог, за парадкам у судах (возны, віж). «Устава на валокі» 1557 рэгламентавала правы і абавязкі сельскіх службовых асоб, якія карысталіся за службу 2 вольнымі ад павіннасцей валокамі зямлі. У гарадах меліся слугі месцкія. магістрацкія, купецкія. Я.А.Юхо
    СЛУКА Алег Георгіевіч (н. 12.7.1941. в. Лабковіца Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.), гісторык. дзярж. дзеяч. Др гіст. н. (1986). праф. (1989). Скончыў ЬДУ (1968). дзе і працаваў з 1971 (з 1986 дэкан фта журналістыкі). 3 1995 пам. I Ірэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1997—2001 нам. міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 2002 рэктар Міжнар. гуманітарнаэканам. інта. Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі. тэорыі ідэалогіі бел. дзяржаўнасці. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч. 1. 2000).
    7«.: Голос революцнонной молодежм.. Мн.. 1978: Слово в комсомольском строю. Мн.. 1980: Комсомольская строка. Мн.. 1984: Модсдь устойчнвого развнтмя Республмкн Беларусь. Мн., 1999 (у сааўт); Нацыянальная ідэя: Сістэмны аналіз праблемы. Мн.. 2001.
    СЛУКА Барыс Аляксандравіч (н. 12.4.1946, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі. Др біял. н. (2000), праф. (2001). Скончыў Мінскі мед. інт (1970), дзе і працуе (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па заканамернасцях сістэмнай арганізацыі тканак і органаў дыхання, колькасных і стат. характарыстык мікраструктур, матэм. мадэліраванні гістагенет. працэсаў.
    Тв.: Карнометрмческая характернстнка тканей легкого крысы прн пренатальном развнтнм // Морфологня. 1993. Т. 104, № 1/2; Колмчественная характернстнка ростовых процессов в эмбрнональном легком крысы //
    Колячественная морфологмя развнваюшегося органмзма. Мн., 1998; Морфологня легкнх прн хнмнческой десммпатнзацнн. Мн., 2000; Основы возрастной гнстологнн. Мн.. 2000 (разам з А.С.Леаннюком) А.С.Леанцюк.
    СЛУПКАВАТАЯ ТКАНКА ў батан і ц ы, тое, што палісадная тканка.
    СЛУПНЯК. цяжкае інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл, якос характарызуецца прыступамі сутаргавых скарачэнняў мускулатуры. Апісаны Гіпакратам. Выклікаецца слупняковай палачкай, якую адкрыў ням. ўрач А.Нікалаер (1884); іх споры могуць знаходзіцца ў кішэчніку жывёл, птушак, чалавека. у глебе. Пранікаюць у арганізм пры траўмах (рана, апёкі, трэшчыны і інш.). На месцы ўкаранення ўзбуджальнік пачынае размнажацца і выдзяляць таксіны з нейратропнымі ўласйівасцямі, якія выклікаюць паталаг. ўзбуджэнне клетачных элементаў.
    У чалавека вылучаюць 4 формы С.: генералізаваную. лакальную. эннэфалітмчную, неанатальную. Прыкметы: боль у ране, паторгванне мышцаў вакол яе, агульная патлівасць, сутаргі жавальных (трызм), мімічных («сарданічная ўсмешка») і дмхальных мышцаў. Далейшае развіццё С. пры'водзіць да гіпертонусу доўгіх мышцаў спіны, жывата і канечнасцей. Сутаргі суправаджаюцца частым пульсам, прытомнасць захоўваецца. Моцныя гукі, святло, кашаль і інш. вонкавыя і ўнутр. раздражняльнікі ўзмацняюнь сутаргі. У ж ы в ё л назіраецца напружанне жавальных мышцаў, пазней сутаргі ўсіх мышцаў, агульнае здранцвенне. Хворых на С. жывёл ізалююць і лечаць (антыбіётыкі і інш.).
    А.А.Астапаў.
    СЛУПСК (Slupsk), горад на ПнЗ Польшчы, каля ўзбярэжжа Балтыйскага м., у Паморскім ваяводстве. Каля 120 гыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аванпорт на Балтыйскім м. — г. Устка. Прамсць: машынабудаванне, у т.л. сельскагаспадарчае; металаапрацоўчая (карабельная арматура), абутковая, швейная, мэблевая, харчовая. Помнікі гатычнай архітэктуры 14—16 ст. (касцёл, замак і інш).
    СЛУПСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewddztwo Slupskic), былая адм.тэр. адзінка на Пн Польшчы. 3 1999 у складзе Паморскага ваяводства.
    СЛУПСКІ Аіяксандр Іванавіч (16.4.1864, г. Слуцк. Мінскай вобл. — пасля 1907), бел. і расійскі гісторык і археолаг. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі унт (1887). Пад яго рэдакцыяй у Мінску выйшлі «ПаўночнаЗаходнія календары...» на 1892 і 1893, у якіх змешчаны «Народны каляндар», складзены на аснове нар. прык.мет беларусаў, тэкстаў бел. абрадавых песень, прыказак; апубл. шмат твораў Я.Лучыны на бел. мове. У календары на 1893 змешчаны артыкулы С. «Гісторыя Мінска», «Легенда пра Магілёў». У 1880— 90я г. выступаў у газ. «Мннскне губернскне ведомостн», «Мннскнй лнсток» і інш. з артыкуламі па гісторыі Беларусі, гісторыі рус. лры. У арт. «Стары Мінск» (1895) прывёў біягр. звесткі пра В.І.ДунінаМарцінкевіча, запісаныя ад дачок пісьменніка. 3 1893 жыў на Урале; працаваў земскім начальнікам у Пермскай губ. У 1901—05 член Пермскай губ. архіўнай камісіі. Даследаваў пытанні гісторыі культуры і архітэктуры Расіі («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маекоўскім і наўгародскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска і Чэрдыні», 1905).
    Та . Нзяславль іі Туров — рассаднмкя хрнстнанства. основанные Владнмпром Св. в нынешней Белорусснн. Мн.. 1888.
    І.У. Саламевіч. СЛУЦК, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Слуцкага рна Мінскай вобл., на р. Случ. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск, аўтадарог на Бабруйск. Мінск, Салігорск. За 105 км на Пд ад Мінска. 63,4 тыс. ж. (2001).
    С. (летапісны Случеск) упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых галоў» пад 1116, як алзін з гарадоў Тураўскай зямлі. 3 1160 цэнтр удзельнага С.іуцкага княства. 3 1320— 30х г. у екладзе ВКЛ. 3 1395 уласнасць Алелькавічаў, пазней — Радзівілаў, Л.П.Вітгенштэйна, з 1847 дзярж. ўласнасць. У 15 ст. буйны феад. горад, меў Всрхні. Ніжні і Новы замкі (гл. Сяуцкія замкі). У 1433 цэнтр выступлення бел. феадалаў супраць вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча. У 1441 атрымаў гар. самакіраванне і магдэбургскае права. У пач. 16 ст. ў выніку нападаў крымскіх татараў разбураны, страціў самакіраванне. 3 1507 у На
    Слуцк. Жылыя дамы ў цэнтры горада.
    26 слуцк
    вагрудскім пав. 3 1586 дзейнічала правасл. брацтва пры Праабражэнскім манастыры, з 17 ст. — Успенскае брацтва. У 1593 каля 7 тыс. ж., каля 1100 двароў. У ліст. 1595 быў захоплены казакамі С.Налівайкі. У 1630—40 кн. Багуслаў Радзівіл ператварыў С. у горадкрэпасць. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс, была бібліятэка, на падставе кніг і летапісу якой напісаў сваю «Хроніку» М.Стрыйкоўскі. У час антыфеад. вайны 1648—51 у жн. 1648 горад вытрымаў асаду казацкасял. атрада. 27.8.1652 зноў нададзена (спачатку часткова, 9.9.1700 канчаткова) магдэбургскае права, герб «Пагоньчык». 3 пач. 17 ст. працавалі школы кальвінісцкая, для гараджан, з 1624 гімназія, з 1689 — Слуцкі езуіцкі калегіум і інш. 3 1672 дзейнічала Слуцкая друкарня. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С. у 1655 — адзіны буйны горад Беларусі, што вытрымаў аблогу рас. і казацкіх войск. Таму 7.5.1656 Б.Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці С. з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1683 каля 9 тыс. ж., у 1777 працавалі 18 рамесных цэхаў, папяровая фка, суконная, палатняная мануфактуры, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, арганізавана Слуцкая канфедэрацыя 1767. У 1785 у С. рэзідэнцыя епіскапа В.Садкоўскага, у 1785 адчынена правасл. духоўная школа. Да канца 18 ст. горад паступова страчваў эканам. значэнне, колькасць насельніцтва скарацілася да 5.5 тыс. чал. 3 1791 цэнтр Случарэцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр Слуцкага павета Мінскай губ. У 1897 у С. 14 349 ж., 3 заводы. У Ію сусв. вайну павет стаў прыфрантавым. таму ў 1915 для забеспячэння фронту да С. пракладзена чыгунка з Асіповічаў. У лютым 1918 заняты корпусам Ю.ДоўбарМусніцкага і герм. войскамі. У 1918 дзейнічаў Бел. нац. кт, Слуцкая беларуская гімназія, культ.асв. аргцыя «Папарацькветка». 3 1.1.1919 у БССР, з 27.2.1919 у Літ.Бел. ССР. 3 10.8.1919 да 15.7.1920 заняты польск. войскамі. Дзейнічалі падп. кты кампартыі Літвы і Беларусі, падп. група партыі бел. эсэраў, партыз. атрады бальшавікоў і эсэраў, аднавілася дзейнаснь Бел. нац. кта, для самаабароны ўтворана нар. міліцыя. У ліст.—снеж. адбылося Слуцкае паўстанне 1920. У 1924—27 і 1935—38 цэнтр Слуцкай акругі, з 17.7.1924
    ПЛАН ПАВЯТОВАГА ГОРАДА СЛУЦКА 1799г.
    Да арт. Слуцк. Помнік княгіні Соф'і Слуцкай. Скульптар М.Інькоў. 2000.
    Слуцкага раёна. У 1939 21 947 ж. У Вял. Айч. вайну 27.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў горадзе і раёне знішчылі 25 584 чал., стварылі ў С. 3 лагеры смерці, дзе загубілі каля 20 тыс. чал.; дзейнічала Слуцкае патрыятычнае падполле, партыз. злучэнне Слуцкай зоны. Горад вызвалены 30.6.1944 войскамі 1га Бел. фронту сумесна з партызанамі ў ходзе Мінскаіі аперацыі 1944. У 1970 — 35,6 тыс. жыхароў.
    Працуюць Слуцкі кансервавы завод, Слуцкі цукроварафінадны камбінат, Слуцкі мясакамбінат, сыраробчы і хлебапрадуктовы камбінаты, хлебазавод, піваварны зд, макаронная фка, Слуцкае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы», ільнозавод, тэкстыльная і па пашыве адзення фкі, зды «Эмальпосуд», жалезабетонных вырабаў і інш. Дзейнічаюць 12 сярэдніх, спарт., муз., маст. школы, гімназія, цэнтр тэхн. і прыкладной творчасці, станцыі юных натуралістаў і турыстаў, спарткомплекс «Дэльфін»; Дом культуры, Дом моладзі, Слуцкі краязнаўчы музей, кінатэатр «Беларусь»; бальніца; 2 царквы, 2 капліцы, касцёл.
    Стары горад — найб. стараж. ч. горада з замкамі на правым беразе Случы. Напачатку развіваўся ва ўсх. напрамку. Паміж пасадам і замкам знаходзілася гандл. плошча, у 1419 тут пабудаваны фарны касцёл. У канцы 15 ст. С. пачаў расці ў зах. напрамку, расшырыўся і на Пн, фарміраваўся як горад з радыяльнакальцавой планіроўкай. Новы горад — левабярэжжа, паўд. ч. горада, забудоўвалася пазней, у 16 ст. тут склалася прамавугольная сетка вуліц з вял. кварталамі, забудаванымі драўлянымі дамамі. Абедзве ч. горада злучаліся паміж сабой мостам, на якім размяшчаліся млыны. Прадмесце С. — Востраў — знаходзілася за гар. ўмацаваннямі на ПнУ ад горада. Уніз па цячэнні Случы, на яе правым беразе, было прадмесце Трайчаны — пасяленне вакол Слуцкага Троіцкага манастыра. Пры Радзівілах пабудаваны новыя абарончыя ўмацаванні, цытадэль, распрацаваны рэгулярны план Новага горада. У 1630—40я г. С. ператвораны ў горадкрэпасць, умацаваны землянымі валамі і ровам, бастыёнамі і равелінамі. Уваходы ў горад былі праз Віленскую, Капыльскую і Астроўскую мураваныя брамы з пад’ёмнымі мастамі, а таксама драўляную Навамейскую браму. У канцы 17—18 ст. пабудаваны касцёлы езуітаў (не захаваліся) і Слуцкі