Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
зрывалі спробы акупантаў па прымусовай мабілізаныі насельніцтва ва ўзбр. фаш. фарміраванні, вывазе моладзі ў Германію, збіралі грошы і каштоўнасці ў фонд абароны, зброю, боепрыпасы, медыкаменты, адзенне для партызан, праводзілі дыверсіі, удзельнічалі ў баявых аперацыях партызан на чыгунцы. У барацьбе з ворагам загінула 13 падпольшчыкаў.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн„ 1990. Л.В.Аржпеаа.
Слонімская сінагога.
СЛбНІМСКАЯ СІНАГбГА, помнік архітэктуры барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1642 у гіст. цэнтры горада. Кампактны мураваны будынак мае выгляд базілікі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 2схільным дахам, з 3 бакоў прылягаюйь больш нізкія’аб’ёмы з дапаможнымі памяшканнямі. Гал. фасад завершаны франтонам складанага пластычнага абрысу і ўпрыгожаны дэкар. дэталямі: здвоеныя пілястры, нішы, люнеты, валюты па баках. Прыбудовы пры ўваходзе больш познія. Гал. зала ўнутры мае 9польную сістэму скляпенняў. У цэнтры — біма, 4 слупы падтрымліваюйь ліхтарню, аздобленую лепкай у тэхніцы стука. Т.В. Габрусь.
СЛбНІМСКАЯ СЯДЗІБА «АЛЬБЯРЦІН», помнік сядзібнапаркавай архітэктуры позняга класіцызму ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Створана ў 1й пал.
Слонімская сялзіба «Атьбярцін» Сядаібны дом. 3 малюнка 19 ст.
19 ст. ў б. прамысл. прыгарадзе Альбярцін (цяпер у межах горада) на заказ прамыслоўца В.Пуслоўскага. У комплекс уваходзілі: сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы (стайня, млын і інш ), пейзажны парк і лесапарк з воз. Альбярцінскім, створаным запрудай і млыном на р. Іса. Побач з сядзібай размяшчаліся суконная і папяровая фкі ўладальніка. Сядзібны дом (пабудаваны на месцы старой карчмы) — 2павярховы мураваны прамавугольны ў плане буды
Бандарныя вырабы Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. 1980я г.
нак з асім аб'ёмнапрасторавай кампазіцыяй. На гал. фасадзе ў цэнтры 2калонны іанічны порцік з антамі, завершаны трохвугольным франтонам, і бакавы рызаліт. У афармленні ўвахода выкарыстаны фігурныя скульптуры львоў. 3 гасп. пабудоў захавалася стайня (пач. 20 ст., мадэрн) — неатынкаваны мураваны будынак з арнаментальнай муроўкай. У цэнтры гал. фасада арачны партал у выглядзе падковы. ляпная MacKa каня. А.М.Кулагін.
СЛОНІМСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Засн. ў 1960 у г. Слонім Гродзенскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная зара» (з 1939). У 1981—88 да яе была далучана Баранавіцкая фка маст. вырабаў (арганізавана ў 1960 на
СЛОНІМСКІ
17
базе арцелі «Усход», засн. ў 1946). Спецыялізуейца на выпуску дзіцячага адзення, аздобленага ручной і машыннай вышыўкай, карункамі. Значнае месца ў вытворчасні займаюць ткацкія маст. вырабы (посцілкі, накідкі на крэслы, паласы, дываны), адметныя шматкаляровасцю і яркасцю. Выпускае таксама вырабы з дрэва (такарныя з размалёўкамі, бандарныя), металу (пано, біжутэрыя), лазы (фруктоўніцы, падносы, цукерніцы). ЗЯ.Русанпва. СЛбНІМСКАЯ ФАБРЫКА ХЎСТАК Дзейнічала ў 1890—1914 (з 1913 —фка коўдраў) у г. Слонім (Гродзенская вобл). Да 1900 вырабляла шарсцяныя хусткі ручнога вязання. У 1913 мела паравы рухавік, працавалі 94 чал. У 1914 выконвала заказы для арміі.
СЛОНІМСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Слонімскім рне Гродзенскай вобл. Засн. ў 1978 для аховы прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 14,1 тыс. га. Лясны масіў, дзе пераважаюйь хвойнікі імшыстыя. верасовыя, чарнічныя, арляковыя і інш., бярэзнікі, ельнікі, трапляюцца чорнаалешнікі, асіннікі, дубровы. Асн. лек. расліны: ядловец, ландыш майскі, талакнянка, крапіва двухдомная. У Чырв кнігу Беларусі занесены: кадзіла сармацкае, купальнік горны, каменяломнік зярністы, чына горная, лілея кучаравая, канюшына лубінавая, артотрыхум Лаеля; з жывёл — барсук. П.І.Лабанок.
СЛОНІМСКІ АНДРЭЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1775 з цэглы, рэстаўрыраваны пасля 1й сусв. вайны. Пасля Вял. Айч. вайны не дзейнічаў. Перададзены вернікам у 1990я г., рэстаўрыраваны (арх В Атас; фрэскавы жывапіс, М.Залатуха і У.Ракіцкі).
Першы драўляны касцёл засн. каля 1490 па фундацыі караля Казіміра IV Ягелончыка (першая культавая фундацыя горада). Новы будынак узведзены ў 1595 Л.Сапегам, у 1660 перабудаваны
Мураваны храм інефавы з 2вежавым гал. фасадам. Неф, алтарная ч. і сім. бакавыя сакрысціі прамавугольныя ў плане, маюйь сшплае дэкар. аздабленне. Вежы пастаўлены пад вуглом да гал. фасада, што надае яму хвалістую прасторавую структуру. Гал. фасад багата дэкарыраваны слаістымі пілястрамі, фігурным франтонам. валютамі, раскрапоўкамі, глыбокімі нішамі і інш. У інтэр’еры ілюзорнаперспектыўная фрэскавая размалёўка ў тэхніцы грызайль:
Слонімскі Андрэеўскі касцёл.
пілястры з ракайлямі, фігуры анёлаў, муз. атрыбуты. ваза. Пластычнадэкар. акйэнт — гал. стукавы алтар у выглядзе порціка са здвоснымі карынфскімі калонамі, завершаны трохвугольны.м франтонам з буйнамаштабнымі скульптурамі анёлаў. У алтары скульптура «Укрыжаванне» і абраз «Маці Божая Жыровіцкая». На бакавых сценах прэсбітэрыя фрэскавыя кампазіцыі на біблейскія СЮЖЭТЫ. Т.В.Гпбрусь, В.В Церашчатава.
СЛбНІМСКІ БЕЛАРЎСКІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР Створаны 1 1.1990 у г. Слонім Гродзенскай вобл. на базе Слонімскага нар. тэатра. Заснавальнік і першы кіраўнік М Варвашэвіч. У рэпертуары пераважаюць спектаклі камед. жанру, пастаўленыя ў традыйыях бел. чар. тэатра: «Прымакі» Я.Купалы, «Не абыцца і паспець на сябе хамут адзець» Л.Родзевіча, «Лекі ад кахання» і «Каханне з падманам» У.Галубка. Ставяцца п’есы сучасных бсл. драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У.Сауліча, «Жаніх па перапісцы» А.Федарэнкі, «Чужыя грошы» У.Бутрамеева, «Камедыя» У.Рудава паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча, «Чарнакніжнік» С.Кавалёва паводле твораў Я.Баршчэўскага. Значнае месйа ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рус. і замежнай драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А.Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С.Лабазёрава, «Пакуль яна памірала» Н.Птушкінай, «Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні. «Непаразуменне» А.Камю, «Жарты Парыжа» К.Маньс Сярод пастановак для дзяцей: «Чарадзейныя суніцы». «Хітрыкі бабы Ягі», «Апошні дыназаўрык», «Добры змей». «Маўглі» А.Якімовіча, «Драўляны рыцар» Кавалёва, «Прынцэса і салдат» У.Ягоўдзіка, «Дзед Мароз і Лясун» Л.Рублеўскай, «Зайказазнайка» С Міхалкова. «Папялушка» Т.Габэ. «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра.
С. М. Чыгрын.
СЛбНІМСКІ КАРДбННАПАПЯРбВЫ ЗАВбД Засн. ў 1927 у г Слонім Гродзснскай вобл. як кардонная фка «Альбярцін». Выпускала шматслойны белы і каляровы кардон У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946 За псрыяд 1954—1972 пушчаны 2я—5я кардонавырабныя машыны. 3 1961 кардонная фка «Беларусь», з 1972 папяровакардонны камбінат, з 1976 — кар
Слонімскі беларускі лраматычны тэатр. Сцэна са спекгакля «Непаразуменне» А.Камю.
Слонімскі беларускі драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Пакуль яна памірала» Н.Птушкінай.
18 СЛОНІМСКІ
доннапапяровы зд, з 1988 — народнае прадпрыемства «Альбярйін», з 1995 адкрытае акц. тва «Слонімскі кардон
тар перададзены манашкам ордэна Бязгрэшнага Зачацця Дзевы Марыі (непакалянкам).
Касцёл пабудаваны ў 1664—70 ці 1670—96 на месцы драўлянага храма, які згарэў у 1656. 1нефавы прамавугольны ў плане будынак з паўкруглай
корпуса рытмічна расчлянёны пілястрамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам і поясам. Паўд.зах. вугал будынка вылучаны рызалітам, умацаваным магутнымі контрфорсамі
A.М. Кулагін, А.А.Ярашэвіч.
Слонімскі кардоннапапяровы завод. Цэх па выгворчасці папяровай масы.
напапяровы завод «Альбярцін». Асн. прадукцыя (2001): кардон паліграф. і запалкавы, папера ўпаковачная, пачкавая, парафінаваная, мелаваная, мяшочная, туалетная, сурвэткі (белыя і каляровыя). шпагат папяровы, шпалеры, канцылярскія вырабы, тавары для школьнікаў і інш.
СЛбНІМСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНАК, помнік архітэктуры барока і ракако ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 2й пал. 17 — 2й пал. 18 ст. з цэглы на б. Рыначнай пл. Пашкоджаны пажарам у 1790, адноўлены ў 1793. Комплекс быў абнесены магутнай мураванай сцяной з барочнай уязной брамай (не захавалася).
Кляштар засн. К.ЮдзіцкайСалятыцкай, А.Юдзійкім, пры ўдзеле братоў 3. і К Працлаўскіх. 3 1696 пры кляштары існавала брацтва св. Міхаіла. У 1830 сюды пераведзены бернардзінкі з Брэста. Пасля 1905 кляш
апсідай з рознавял. сакрысціямі і 3яруснай чацверыковай вежайзваніцай пры ўваходзе. Верхні ярус вежызваніцы дэкарыраваны здвоенымі лапаткамі, арачнымі нішамі, завершаны 4схільным пакатым дахам. Сцены будынка расчлянёны масіўнымі слупаміпілястрамі, капітэлі якіх дэкарыраваны стылізаваным расл. арнаментам. Інтэр’ер у 1751—64 упрыгожаны гал. 2ярусным і 4 бакавымі алтарамі, амбонам, спавядальняй у стылі ракако (стукавыя арнаменты і скульптура выкананы майстрам І.Гедэлем паводле малюнкаў І.К.Глаўбіца); вылучалася барочная печ сакрысціі, абліцаваная зялёнай кафляй (17 ст., у 1970 знішчана). У 1764 да касцёла прыбудаваны 2павярховы будынак жылога корпуса з замкнёным прамавугольным дваром (арх. І.Авадовіч). Фасады
Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак. Выгляд касцёла з боку апсіды.
СЛбНІМСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Засн. ў Ій пал. 17 ст. па ініцыятыве Я.Жарскага і A. і С. Лукашэвічаў як апорны пункт сістэмы rap. абарончых збудаванняў. Касцёл пабудаваны ў 1639—45 (кіраўнік буд. работ майстар С.Тарашкевіч з Нясвіжа) па фундацыі каралеўскага сакратара А.Радвана. У 1655 згарэў, у 1671 адбудаваны. У 1861 у касцёле адбываліся патрыятычныя маніфестацыі, за што на яго быў накладзены штраф. У 1866 касйёл пераабсталяваны пад Троіцкую правасл. царкву (цяпер Троіцкі сабор). Уяўляе сабой Інефавы мураваны будынак з выцягнутым прэсбітэрыем, сакрысціямі і паўкруглай апсідай, 3яруснай вежайзвані
Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак Галоўны алтар касцёла.
Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Сучасны Троіцкі праваслаўны сабор.
слонімскі 19
цай (1ы ярус квадратны ў плане. умацаваны контрфорсамі, 2 верхнія — 8гранныя, аздобленыя пілястрамі), накрытай шатровым дахам. У 1668 і 1750 да апсіды прыбудаваны 2 бакавыя квадратныя ў плане капліцы Працлаўскіх і Слізняў, завершаныя шлемападобнымі купаламі. Сцены касцёла ўмацаданы контрфорсамі, вял. аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Уваходны партал касцёла аформлены ордэрнымі элементамі: паўкалонамі, спрошчаным антаблементам, архівольтамі. Гал. і бакавы алтары ў стылі ракако 1й пал. 18 ст. Пасля 1864 у алтары ўстаноўлены іканастас. 3 паўд. боку ад касцёла размяшчаецца корпус кляштара (пабудаваны ў 1749) — 2павярховы Ппадобны ў плане мураваны будынак, глухія сцены якога прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены пілястрамі і міжпаверхавай цягай.