Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛІЗЕНЬ Рафал (27.6.1804, б. маёнтак Бортнікі, Баранавійкі рн Брэсцкай вобл. — 20.5.1881), бел. скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе базыльян у мяст. Вольна (Навагрудскі пав.), пасля вучэння ў езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на юрыдычны фт Віленскага унта, адначасова наведваў Віленскую маст. школу, вучыўся ў
Слізевікі: 1 — цэратыямікса; 2 — лікагала; 3 — фізарум; 4 — леакарпус.
Р Слізень. Медальён з выявай Т.Зана. 1я пал 19 ст.
Я.Рустэма і К.Ельскага. Пасля сканчэння унта ў 1826—29 працаваў у Мінве ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак, дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі. Франнішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 мсдальёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люйыяна, Браніслава Слізняў. барэльефы і медальёны Т.Зана, Я.Чачота, А.Э.Адынца, А.Міцкевіча, К. і Я. Тыш
кевічаў, А.Храптовіча, Г.Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыный класіцызму і рамантызму. Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гасп. пабудоў. А К.Лявопава.
СЛІЗІ. рэчывы расліннага, жывёльнага і мікробнага паходжання, якія ўтвараюйь вязкія водныя растворы. У р а с л і н С. — гідрафільныя полійукрыды, назапашваюцца пераважна ў слізевых хадах насення, каранёў, кары. Здольнасць С. да набракання ў вадзе спрыяе прарастанню семя, назапашванне С. ў тканках раслін (напр., кактусы, малачаі) павышае іх засухаўстойлівасць. У ж ы в ё л С. — сакрэты слізістых залоз, якія выдзяляюцца на паверхню скурнага покрыва і ва ўнутр. паласці некат. органаў. Па хім. прыродзе — складаныя сумесі глікапратэідаў. Прадухіляюць органы і покрыўныя тканкі ад мех. пашкоджванняў, спрыяюць руху ежы па стрававальным тракце, маюць імуналагічную і бактэрыцьшную актыўнасць. У некат. бактэрый клетачная сценка пакрыта слізістай капсулай, якая ахоўвае патагенныя мікробы ад фагацытаў.
СЛІЗКТАЯ АБАЛбнКА, абалонка, якая высцілае ўнутр. паверхню стрававальнага тракту, дыхальных і мочапалавых шляхоў, прыдаткавых поласцей носа, сярэдняга вуха, вывадных пратокаў залоз. Паверхня С.а. пастаянна ўвільгатняецца ыіззю, якая выпрацоўваецца размешчанымі ў ёй слізістымі залозамі і засцерагае ўнутр. паверхню органаў ад высыхання.
Складаецца з 3 слаёў: эпітэлію (адна або шматслойнага), злучальнай тканкі (аснова С.а., дзе размешчаны крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы, лімфоідныя намнажэнні) і мышачнай пласцінкі. С.а. бывае гладкая або складкавая. Тканкавыя элементы С.а. здольныя да рэгенерацыі. А.С.Леанцюк.
СЛІЗНІ шляхецкі род уласнага герба ў ВКЛ. Вядуць радавод ад паўлегендарнага Ратшы, нашчадкі якога служылі ў кн. Аляксандра Неўскага, вял. князёў цвярскіх і маскоўскіх. Некат. прадстаўнікі роду перасяліліся ў ВКЛ. Іван Андрэевіч ТолпыкСлізень, паводлс некат. звестак, быў прызначаны вял. кн. ВКЛ Вітаўтам ваяводам бранскім. Найб. вядомыя:
Аляксандр (1579—11.1.1651), сын Рыгора, стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву. С т а ф а н Я н (7 — да 5.7.1707), сын Аляксандра, рэферэндар ВКЛ з 1705, староста крэўскі, пасол на
сойм 1696, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1705. М і х а л Брунон (? — да 12.5.1729), сын Аляксандра, генеральны стражнік войска ВКЛ з 1698, падстолі ашмянскі ў 1708—15, пісар скарбовы ВКЛ з 1715. Міхал (7—11.11.1760), сын Стафана Яна, падканюшы ВКЛ з 1736, староста крэўскі, быў 12 разоў паслом на соймы, тройчы дэпутатам
СЛІЦ
9
Трыбунала ВКЛ. С т а ф а н (?—1780?), сын Міхала, староста крэўскі, падкаморы слонімскі з 1756, ген.маёр войска ВКЛ. Рафал (?—2.6.1817), сын Юзафа, стольнік старадубскі ў 1776—83, пісар скарбовы ВКЛ у 1781—82, інстыгатар ВКЛ з 1782, староста крэўскі з 1781, ген.ад’ютант войска ВКЛ. Юзаф (? — каля 1856), сын Міхала, бабруйскі маршалак у 1804—07. У сваім маёнтку Мсціж Барысаўскага пав. сабраў вял. калекцыю манет і скарбаў, мінералаў, прадметаў мастацтва. Заклаў бат. сад і аранжарэю, меў заапарк.
У. М. Вяроўкін Шэлюта.
СЛІМАКІ, с л і з н я к і, наземныя бруханогія падкл. лёгачных малюскаў пераважна атр. сцяблініставокіх, у якіх няма вонкавай ракавіны або яна недаразвітая. Больш за 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, пераважна лясныя жывёлы. Актыўныя ноччу. На Беларусі найб. пашыраны С.: палявы (Deroceras agreste), сеткаваты (D. reticulatum). вялікі (Umax maximus) з роду арыён (Arion) і інш.
Даўж. цела 15—200 мм. Цела чэрвепадобнае або цыліндрычнае, складаецца з галавы. вантробнага мяшка са скурнай складкаіі (мантыяй) і нагі. Органы дыхання — лёгачныя мяшкі. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі (кормяцна глебавымі алігахетамі і інш. відамі малюскаў). Шкоднікі пасеваў. Некат. — прамежкавыя гаспадары паразітаў с.г. жывёл.
Слімакі: 1 — вялікі; 2 — сеткаваты; 3 — арыён субфускус; 4 — арыён руфус.
СЛІННАКАМЯНЁВАЯ ХВАРбБА, хранічнае запаленне с/іінных залоз з утварэннем слінных камянёў у вывадных пратоках. Найб. часта бывае С.х. падсківічнай залозы, радзей — калявушной, зрэдку некалькіх залоз адначасова. Прыкметы: боль, прыпухласць залозы, зрэдку ўскладняецца абсцэсамі. Лячэнне ХІрурГІЧНае. /М.Семяненя. СЛІННЫЯ ЗАЛбЗЫ, ротавыя залозы, экзакрынныя залозы, якія адкрываюцца ў ротавую поласць і выпрацоўваюць сліну. У млекакормячых і чалавека акрамя шматлікіх дробных залоз, размешчаных у слізістай абалонцы, у ротавую поласйь адкрываюцца прато'кі 3 пар буйных С.з. (калявушная, падсківічная і пад’язычная). За суткі чалавек выдзяляе 1,5—2 л сліны, буйныя с.г.
У.Слінчанка У XXI стагоддзе. 2000.
жывёлы — 40—120. л. Сліна мае ў сабе да 99.5% вады, арган. і неарган. злучэнні, аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне. Асн. яе функцыя — змочванне ежы для аблягчэння працэсаў жавання і праходжання праз стрававальны канал. Кансістэнцыя і хім. састаў ежы, асаблівасці жыццядзейнасці вызначаюць састаў сліны і характар слінавыдзялення. Напр., сліна змей мае ядавітыя рэчывы і выкарыстоўваецца як сродак аховы і нападзення, сліна некат. птушак багатая на злучэнні, неабходныя пры пабудове гнязда, сліна жывёлкрывасмокаў (камары, кляшчы, п’яўкі) звычайна мае антыкаагулянты, якія прадухіляюць згусальнасць крыві. Слінавыдзяленне ўзнікае рэфлекторна пад уплывам безумоўных (напр., знаходжанне ежы ў ротавай поласці) і ўмоўных (напр., надыход часу прыёму ежы) раздражняльнікаў; у чалавека ўмоўным раздражняльнікам можа быць і слова. На сакрэцыю сліны ўплываюць таксама гармоны гіпофіза, падстраўнікавай, шчытападобнай і палавых залоз. С.з. здольныя выконваць эндакрынныя функцыі (напр., у падсківічнай залозе грызуноў знойдзены фактар росту нерваў, які рэгулюе развіццё сімпатычнай нерв. сістэмы ў арганізме).
А. С.Леанцюк.
СЛІНЧАНКА Уладзімір Пятровіч (н. 10.10.1922. с. Будаква Лохвійкага рна Палтаўскай вобл., Украіна), бел. скульптар, педагог. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1965), у 1968—94 выкладаў у ім. Гал. месца ў творчасці займаюць помнікі і мемар. знакі воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Блужа Пухавіцкага (1968), Рачэнь Любанскага (1969). Белічы Слуцкага і Зарэчча Лагойскага (1974) рнаў Мінскай вобл., мемар. комплекс «Бабруйскі кацёл» у
Бабруйску (1986, з П.Цомпелем і М.Бакуменка); станковыя кампазіцыі «Заслонаўцы» (1965), «Партызанка» (1966), «Партызаны» (1968); партрэты ветэранаў вайны В.М.Гінтаўта. К.І.Дзьяковіча. М.І.Кімбара, Р.Я.Марука, М.М.Рабцава (1970—80я г.), партыз. разведчыцы Т.Галабурды (1982) і інш. Аўтар надмагілля нар. артыста СССР Б.Платонава на Усходніх могілках у Мінску (1970), бюстаў Ф.Э.Дзяржынскага ў будынку Мінва ўнутр. спраў у Мінску (1984) і К.Маркса ў Віцебску (1985). мемарыяльнай дошкі мастаку М.Сеўруку ў г. Нясвіж (1989), партрэтаў скульптараў З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава (1995—97), кампазіцый «Праметэй» (1998), «У XXI стагоддзе» (2000) і інш. Э.А.Петэрсон.
СЛІНЯВІЦЫ, сямейства насякомых, гл. Пенніцы.
СЛШ (англ. slip літар. — слізганне), 1) пад’ёмнаспускавое збудаванне для кіруемага механізаванага спуску суднаў на ваду (пад’ёму іх з вады) на суднавозных цялежках па рэйкавых пуцях, якія ўкладзены на нахіленай плоскасці. Падводная частка рэйкавых пуцей забяспечвае апусканне цялежак на глыбіню, дастатковую для пастаноўкі на іх (усплывання з іх) судна. 2) Падоўжны нахілены ўчастак верхняй палубы прамысл. судна, які паглыбляецца пад паверхню вады і абмяжоўваецца верт. бакавымі сценкамі. Служыць для пад’ёму з вады трала з уловам і інш. Пачынаецца ад ватэртніі каля кармавога канца судна.
СЛІПЧЎК Пётр Аляксеевіч (19.1.1914, с. Леніна Жытомірскай вобл., Украіна — 5.11.1979), украінскі паэт. публіцыст. перакладчык. Засл. работнік культуры Украіны (1974). Працаваў на рудніках Данбаса, настаўнічаў. Аўтар сатыр. і гумарыстычных збкаў «Байкі» (1944), «Людаеды» (1945), «Калоссе і Чартапалох» (1957), «За і супраць» (1963), «Размаляваны слуп» (1964), «Юшка з перцам» (1967), «Смехам па ліху» (1970). На ўкр. мову пераклаў некат. вершы і байкі Я.Купалы. На бел. мову асобныя байкі С. пераклалі У.Паўлаў і Э.Валасевіч.
СЛІЦ Антон Іванавіч (17.5.1894, с. Анзулі Прэйльскага рна, Латвія — 28.7.1945), Герой Сав. Саюза (1944), ген.маёр (1944). Беларус. Скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў (1917), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1943). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Зах. франтах: камандзір узвода, роты, батальёна. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., 2м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Вязьмай, Масквой. Дывізія на чале з палк. С. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 пры фарсі
10 СЛІЧЭНКА
раванні рэк Бася, Дняпро, Друць, забяспечыла поспех у завяршэнні Магілёўскай аперацыі, вызваліла каля 300 нас. пунктаў.
А.І.Сліц. М.А.Слічэнка.
СЛІЧ&НКА Мікалай Аляксеевіч (н. 27.12.1934, г. Белгарад, Расія), спявак (барытанальны тэнар), акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Мінве культуры Расіі (1972). 3 1951 акцёр, з 1970 адначасова рэжысёр, з 1977 гал. рэжысёр Маскоўскага цыганскага тра «Рамэн». Сярод роляў: Васіль («Цыганка Аза» М.Старыцкага), Іван Кале («Рамбора» Шведава). Паставіў спектаклі: «Грушанька» М.Штока паводле МДяскова (1973; сыграў ролю маладога цыгана, Князя, Галавана), «Мы — цыгане» І.РомЛебедзева і С. (1976), «Непаклонаў» М.Мірашнічэнкі (1977; сыграў гал. ролю), «Вогненныя коні» РомЛебедзева (1979; роля чытальніка), «Браты» З.Таболкіна (1980), «Жывы труп» Л.Талстога (1984; сыграў ролю Федзі Пратасава) і інш. Выканаўца цыганскіх рамансаў, эстр песень. Аўтар кн. «Нарадзіўся я ў табары» (2е выд., 1987). Дзярж. прэмія СССР 1987.