• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    «СЛбВА ПРА МЕРКЎРЫЯ СМАЛЕНСКАГА . «А п о в е с ц ь пра Меркурыя Смаленскага», помнік стараж. лры ўсх. славян. Узнікла як нар. эпічнае паданне пасля манголататарскага нашэсця (верагодна, у 2й пал. 13—14 ст.), літаратурна апрацавана ў 15 ст. Падставай узнікнення падання паслужыў той факт, што манголататары не змаглі заваяваць Смаленскую зямлю і не разрабавалі Смаленск, гэта было вытлумачана заступніцтвам Меркурыя — абаронцы хрысніян ад ворагаў (у яго асобе аб’ядналіся рысы нар. волата і блажэннага). Аповесць блізкая да твораў гіст.агіяграфічнага жанру, напісана лірычна, усхвалявана, асабліва вылучаюцца маналогіплачы Смаленскай зямлі па воінах, што загінулі. Твор мясй. паходжання, мова царк.славянская. Вядома каля 80 спісаў, найб. раннія датуюцца 16 ст. Першая. самая стараж. паводле паходжання, рэдакцыя захавалася ў адзіным спісе 17 ст. «Слова...» адкрыў і даследаваў у 19 ст. Ф Буслаеў.
    Пуб.і Памятннкн лвтературы Древней Русв, XIII в М , 1981.
    Літ: Белейкнй Л.Т. Лнтературная нсторня повестн о Меркурнн Смоленском. Пг.. 1922
    «СЛбВА ПРАЦЫ», газета рэвалюйыйнадэмакратычнага кірунку. Выходзіла з 5 да 31.10.1928 у Вільні на бел. мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча зах.бел. працоўных, паказвала ўзмайненне рэпрэсій польскіх улад супраць народаў нац. ускраін пасля выбараў у польскі сейм і сенат. Шмат увагі аддавала барацьбе вучняў Віленскай бел. гімназіі супраць паланізацыі зах.бел. народа, бел. школы Пісала пра сял. за
    бастоўкі, дзейнаснь Тва бел. школы, пра яго барацьбу за нац адраджэнне бел. народа. Друкавала маст. творы, вершы М.Васілька. Выйшла 9 нумароў, 5 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі. С В.Говін
    СЛОВАЗЛУЧЭННЕ свабоднае сэнсавае і фармальнае аб'яднанне двух і болей паўназначных слоў. якое служыць для выражэння адносін паміж паняйцямі, што абазначаны гэтымі словамі. Напр.. «сонечны дзень», «бегчы лесам». «нехта з супрацоўнікаў рэдакцыі». У адрозненне ад сказа не мае прэдыкатыўнага значэння. не перадае закончанага выказвання. У маўленні С. выступае ў якасці часткі паведамлення. Найб. агульныя разрады С вылучаюцца на падставе колькасйі аб’яднаных слоў (двухслоўныя. ці простыя. і шматслоўныя, ці складаныя) і тыпу адносін паміж імі (спалучальныя і падпарадкавальныя). Утварэнне і ўжыванне спалучальных С. («гарады і вёскі», «слухаў. але не рэагаваў») падпарадкоўваюцца правілам функйыянавання аднародных членаў сказа. Падпарадкавальныя С. па ступені злітнасці кампанентаў падзяляюцца на сінтаксічна свабодныя і сінтаксічна несвабодныя («пераплёты кніг» — «некалькі кніг»). У залежнасці ад галоўнага слова вылучаюць С. дзеяслоўныя («скласйі план»), назоўнікавыя («папера для чарчэння»), прыметнікавыя («варты ўзнагароды»), прыслоўныя («далёка ад дому»), лічэбнікавыя («трое ў шынялях») Усе падпарадкавальныя С. маюць бінарную структуру, падзяляюцца на гал. частку і залежную («ліст ад маці», «стары ясень каля нашай хаты»), У бел. мове выкарыстоўваюцца 3 асн. спосабы пабудовы падпарадкавальных С.: дапасаванне. кіраванне. прымыканне. Сродкі выражэння падпарадкавання: флексіі, службовыя словы, рловапарадак і інтанацыя (у сказе).
    Літ:. М і х н е в і ч АЯ. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. Мн.. 1965; Падгайскі Л.П. Словазлучэнне ў беларускай мове. Мн., 1971; Нарк е в і ч А.І. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове. Мн.. 1981; Бандарэвка Т.П. Аднатыпныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1981; Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн.. 1986. А.Я.Міхневіч.
    СЛОВАЗМЯНЁННЕ, утварэнне граматычных форм гаго самага слова, якія выражаюць яго адносіны да інш. слоў у сказе і. адпаведна, адносіны паміж пэўнымі паняццямі. з’явамі, uno абазначаюцца гэтымі словамі (параўн. «стол стаіць». «няма стала». «ляжыць на стале»).
    Сродкі С. — словазменныя (сінтаксічныя) марфемы. якія і выяўляюць сінтакс. залежнасць адных слоў ад другіх у маўленчай плыні. У бел. мове да гэтых марфем адносяцца гал. чынам флексіі (канчаткі). што далучаюцца да формаўтваральных асноў. Пры дапамозе флексій утвараюцна склонавыя формы ўсіх
    12 СЛОВАСКЛАДАННЕ
    скланяльных слоў (назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў), формы роду і ліку прыметнікаў, займеннікаў. дзеепрыметнікаў, асабовыя формы дзеясловаў у розных часах і ладах. Шырокае выкарыстанне флексій як сродкаў С. вызначае флектыўны характар бел. мовы (як і блізкароднасных рус. і ўкр. моў). Многія сучасныя даследчыкі С. адрозяіваюць ад яго формаўтварлше. Аднак часта С. і формаўтварэнне не размяжоўваюнна і супрацьпастаўляюцца як агульная з’ява словаўтварэн
    ПЮ.
    Літ.. Впноградов В.В. О формах слова // Впноградов В.В. Мзбр. тр.: Мсслед. по рус. грамматнке. М.. 1975; Гсрд А.С. Словообразованме, формообразованне н словонзмененне // Лмнгвмстнка н моделн рсчевого поведення. Л.. 1984; Беларуская граматыка. Ч I. Мн . 1985. Л.М.Шакун.
    СЛОВАСКЛАДАННЕ. марфалагічны спосаб ыоваўтварэння шляхам складання двух ці больш слоў або ўтваральных асноў. У сучаснай бел. мовс вылучаюць складаныя сювы, утвораныя шляхам складання слоў (уласна С.) і складання асноў (асноваскладаннс). Пры С. аб’ядноўваюцца 2 граматычна аформленыя лексічныя адзінкі, сярод якіх вылучаюцца раздзельнааформленыя (абедзве часткі слова маюць грамат. формы словазмянення — «сцежкідарожкі») і цэласнааформленыя (маюць толькі адну, звычайна апошнюю, словазмяняльную частку — «плашчпалатка», «вечназялёны»), У сучаснай бел. мове слоў, утвораных шляхам С., параўнальна нямнога. Значна больш складаных слоў, утвораных шляхам асноваскладання. Іх падзяляюць на 2 падгрупы лексем; у 1й адна частка складанага слова з’яўляецца ўтваральнай асновай, а другая — утваральным словам («новабудоўля» ад «нов(ая) будоўля»); у 2й — словы, утвораныя шляхам складання асноў і суфіксацыі (складанасуфіксальныя словы: «ціхаакіянск(і)» ад «Ц’х(і) акіян»). Разнавіднасць С. — утварэнне складанаскарочаных слоў або абрэвіятур. С. — адзін з найб. актыўных спосабаў папаўнення слоўнікавага складу мовы, асабліва характэрна для розных галін навук. і тэхн. тэрміналогіі.
    Літ:. Ш а к у н Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978. А.А.Лукатанец. СЛОВАЎТВАРЙННЕ, 1) утварэнне новых слоў (словатворчасць) ад аднакаранёвых слоў або ад словазлучэнняў спосабамі, прынятымі ў пэўнай мове. У бел. мове б.ч. новых слоў утвараецца шляхам афіксацыі — далучэння да ўтваральнай асновы суфікса («трактар — трактарыст»), прыстаўкі («магутны — звышмагутны») або іх разам («мяжа — узмежак»), Прадуктыўнае складанне — аб’яднанне ў складанае ыова слоў ці іх асноў («новая будоўля — новабудоўля») або толькі частак слоў ці пачатковых літар і гукаў, т.зв. абрэвіятур («Мінскі аўтамабільны завод — МАЗ»). Радзей узнікаюць словы за кошт пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую (напр., прыметніка ў на
    зоўнік — «хворы чалавек — хворы ачуняў»), пераасэнсавання значэння слова («куль» — вялікі рагожны мяшок і задняя частка рыбалоўнай снасці). С. — найважнейшая крыніца ўзбагачэння слоўніка мовы, гал. шлях узнікнення тэрмінаў. С. супрацьстаіць формаўтварэнню і словазмяненню. 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае словаўтваральную сістэму мовы. Уключае марфеміку (вучэнне пра значымыя часткі слова — марфемы) і ўласна С. (вывучае структуру і значэнне вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння, спосабы групоўкі вытворных слоў у словаўтваральныя тыпы, рады і гнёзды; ступень рэгулярнасці і прадуктыўнасці словаўтваральных сродкаў — фармантаў і тыпаў — на сучасным этапе і ў гіст. развіцці бел. мовы).
    Ліпі С u я u к о П.У. Беларускае народнае словаўтварэнне. Мн . 1977; Ш а к у н Л.М. Словаўтварэнне. Мн.. 1978; Беларуская граматыка. Ч. 1 Мн., 1985. НУСцяцко. «СЛОВ’ЯНСЬКЕ ВІЧЕ — XXI СТОліггя>. міжнародны літ.маст. і грамадскапаліт. альманах. Выдаецца з сак. 1995 у Кіеве на ўкр. мове штоквартальна. Творы бел. і рус. аўтараў друкуе на мове арыгінала, інш. слав. аўтараў — у перакладзе. Mae раздзелы; «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Крытыка», «Мастацтва», «Дзелавы клуб». «Дзецям» і інш. Асвятляе пытанні грамадскапаліт. і кулы. жыцця краіны. Выступае за духоўнае аб’яднанне славян, адраджэнне традыцый узаемасувязей слав. лр. Змяшчае творы і пераклады сучасных слав. аўтараў, літ.крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, архіўныя публікацыі, успаміны, лісты, артыкулы па мастацтве і інш. Друкуе творы ўкр. дыяспары, знаёміць з новымі кнігамі і імёнамі.
    СЛОЙ, с л о і к. у беларусаў ганчарны выраб; высокая пасудзіна з пукатымі, радзей прамымі бакамі і шырокім горлам, з прамымі (пад накрыўку) ui расхілены.мі (каб абвязваць паперай або тканінай) беражкамі. Часам меў адно або два вушкі. Памеры ад 0.5 да 20 л. У вял. С. салілі агуркі, грыбы. капусту, мачылі яблыкі, у сярэдніх і маленькіх захоўвалі мёд, тлушч, смятану, варэнне і інш. прадукты. Выраблялі С. паліваныя, часам з ангобнай размалёўкай.
    Слаі.
    СЛОЙ у г е а л о г і і, геалагічнае цела плоскай формы, складзенае з аднаўзроставых парод (пераважна з асадкавых і вулканагеннаасадкавых, радзей метамарфічных) і абмежаваных з бакоў рознаўзроставымі паверхнямі; стратыграфічная адзінка гарызонту, світы. Плошча пашырэння С. значна перавышае яго таўшчыню (магутнасць). С. з’яўляецца асноўным элементам слаістай структуры асадкавых тоўшчаў. Літалагічны склад яго можа мяняцца па плошчы. С. бываюць кантрастныя (напр., тэкстура адкладаў), паступова зменлівыя ці малапрыкметныя (напр., колер, ажалязненне, акрамяненне, зярністасйь, уключэнні арган рэшткаў і інш). Гл. таксама Слаістасць горных парод. В.І.Ярцаў. СЛбНАЎ Iван Арцем’евіч (3.6.1882. Масква — 19.9.1945), рускі акцёр. Нар. арт. Расіі (1938). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, вучыўся на акцёрскім аддзяленні Маскоўскай філармоніі. На сцэне з 1903 (запрошаны ў Віцебскі тр). 3 1904 у Тры В.Камісаржэўскай у Пейярбургу, у 1906—15 у правінцыяльных тэатрах, вядучы акцёр тэатраў Адэсы і Кіева. 3 1915 у Саратаўскім тры, на развіццё якога значна паўплываў. Акцёрскае мастацтва С. вылучалася майстэрскім спалучэннем пачуццяў з тонкім псіхал. аналізам. Сярод роляў: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф Шылера), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Гай («Мой сябар» М Пагодзіна), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва), Мікалай 1, Пушкін («Дзекабрысты», «Паэт і цар» М.Лернера) і інш. Выступаў як рэжысёр. Займаўся пед. дзейнасцю (з 1916).