Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛбВА ў мовазнаўстве, асноўная структурнасемантычная адзінка мовы. С. называе прадметы, з’явы, дзеянні, прыкметы і выражае розныя адносіны паміж імі. Выступае сродкам выражэння паняццяў пра цэлыя класы аднародных прадметаў і з’яў, адлюстроўвае ступені абстрагаванага пазнання рэчаіснасці, уступае ў сэнсавыя і грамат. сувязі з інш. С., служыць сродкам фарміравання і выражэння думак, выражае пэўныя адчуванні. пачуцці, эмоцыі ўдзельніка моўных зносін да выказанай ці ўспрынятай інфармацыі. Разнастайнасйю функный С. тлумачыцца дыялектычнае спалучэнне ў ім канкрэтнага і агульнага, прамога і пераноснага значэнняў, наяўнасць іх розных эмацыянальнаэкспрэсіўнаацэначных і стылістычных адценняў, якія набывае С. ў працэсе функцыянавання ў літ. і гутарковай мове. Спалучэнне прамога (устойлівага) і пераноснага (зменлівага) у семантыцы С. дае магчымасць дася
гань узаемаразумення паміж усімі носьбітамі пэўнай мовы, выкарыстоўваць С. як адзінку наймення новых прадметаў і з’яў, як фактар стварэння яркіх вобразнавыяўл. сродкаў у мове маст. лры. На ўжыванні С. ў пераносным значэнні засн. метафара, метанімія, перыфраза, сінекдаха, сінестэзія; змснлівы элемент значэння ляжыць у аснове маст. прыёмаў адлюстравання рэчаіснасці (аксімаран. алегорыя, іронія, ув<ісабленне). У якасці структурнай адзінкі мовы С. характарызуецца як гук ці спалучэнне гукаў. Яму ўласціва семантычная ідыяматычнасць (умоўнасць сувязі гукавога комплексу з пэўным значэннем). У творах маст. лры, асабліва ў паэзіі, маст.выяўл. і экспрэсіўная выразнасць С. падкрэсліваецца і ўзмацняецца гукавой арганізацыяй мовы. На гукавой сугучнасці С. і іх частак засн. рыфма і асобныя віды эўфаніі (алітэрацыя, анафара. асананс. гукаперайманне, эпіфара). У С. вылучаюць два бакі: план выражэння (знешняя форма) і план зместу (значэнне). Сувязь паміж гэтымі бакамі ў пэўны пёрыяд існавання мовы можа быць матываванай (напр., «снягір», «лістапад») і нематываванай («рука». «маці»), С. мае грамат. і лексічнае значэнне. Грамат. значэнне ўласціва адначасова цэламу класу ці вял. групе С (напр., род, лік, склон характэрны для назоўнікаў, трыванне, лад, час, спражэнне — для дзеясловаў). Лексічнае значэнне з’яўляецца індывідуальным, яно непасрэдна суадносіцца з адпаведным паняццем, адрознівае змест кожнага слова ад інш. слоў. Сукупнасць усіх С. пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад і ўзровень наз. лексікай. Лексіку вывучаюць лексікалогія, граматыка, фразеалогія. стылістыка і інш. лінгвістычныя дысцыпліны. Фіксацыяй і сістэматызацыяй лексікі займаейца лексікаграфія.
Ліпі Уфнмцева A А Слово в лекснкосемантпческой снстеме языка. М., 1968; В it ноградов ВВ Нзбр труды: Лексякологня м лекснкографня. М.. 1977: Т н мофеев Л.Н. Слово в стнхе. М., 198.2; Плотннков Б.А., Трайковская В.Ф Дяхотоммческая лексякологня. Мн.. 1989; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994; К р а с н е й В.П. Грані слова. 3 выд. Мн„ 1996. В П Крас ней. СЛОВА, твор аратарскай прозы ў форме прамовы, пропаведзі або паслання; жанр старажытнай пісьменнасці. Блізкае да казання, але больш шырокае па значэнні. Паводле зместу, накіраванасці і агульнага характару С. падзяляліся на свецкія і царк.рэліг., сярод апошніх вылучаліся ўрачыстапанегірычныя і павучальнадыдактычныя (гл. Павучанне). У стараж. рус. і бел. лры С. наз. творы розных жанраў: легендарнае паданне «Слова пра Меркурыя Смаленскага», апакрыфічнае «Слова пра Адама і Еву», агіяграфічнае «Слова пра жыццё і смерць вялікага князя Дзімітрыя Іванавіча», перакладная аповесць «Слова пра Іасафа царэвіча». Выдатны помнік стараж. лры ўсх. славян, у якім спалучаны асаблівасці апавядальнай прозы і гіст.
песні, — «Слова аб паходзе Ігаравылі». Арыгінальнасцю, багаццем вобразнапаэт. мовы, лірызмам вызначаліся С. Кірылы Тураўскага. У 16—17 ст. С. царк.рэліг. характару сталі важным сродкам вострай ідэалаг. барацьбы, набылі некат. асаблівасні палемічнай літаратуры (словыказанні Л.Карповіча, I Пацея, М.Сматрьшкага). Актуальныя праблемы грамадскапаліт. жыцця краіны закраналіся ў свецкіх С. (прамовы Р.Хадкевіча, Л.Сапегі, «Прамова Мялешкі»). В.А.Чамярыцкі. «СЛбВА> («Slowo»), польская газета Выдавалася з 2(14).1 да 21.2(5.3).1859 у Пецярбургу штодзённа. Выдавец Ыгрызка. 3 дэмакр. пазіцый асвятляла пытанні сял., міжнар. жыішя, асветы. Надрукавала вершы У.Сыракомлі, А.Чайкоўскага, матэрыялы пра літ дзейнасць Г.Марцінкевіча. У «С» супрацоўнічалі Ю.Барташэвіч, М.Балінскі, З.Жалігоўскі (А.Сава), З.Серакоўскі, У.Спасовіч, У.Сыракомля, магчыма. В Каліноўскі (брат К.Каліноўскага). 3 газетай быў звязаны бел. паэт Я.Вуль. Забаронена за публікацыю ліста польскага гісторыка ІДялевеля. В.Ф.Шамкевіч.
«СЛбВА АБ ПАХОДЗЕ П АРАВЫМ». «Слова аб палку Ігаравым», «Слова пра паход Ігаравы»(«Слово о пльку Нгореві, Нгоря, сына Святьславля, внука Ольгова»), помнік літаратуры Кіеўскай Русі 12 ст. Узнік на аснове агульнай культуры рус., бел. і ўкр. народаў. Створаны, верагодна, у канцы 1185—86 у Кіеве. Аўтар невядомы. У «Слове» апавядаецца пра няўдалы паход на полаўцаў у 1185 ноўгарадсеверскага кн. Ігара Святаславіча (1151—1202). Паэт. апісанне паходу, бітвы і паражэння перарастае ў творы ва ўсхваляванае, пранікнёнае і праўдзівае слова пра Радзіму, напоўненае глыбокім роздумам і трывогай за лёс роднай зямлі і яе народа. Прычыны няўдач, аслаблення ваеннапаліт. магугнасці Русі аўтар бачыў у абставінах, якія склаліся на ўсх.слав. землях ва ўмовах феад. раздробленасці, у княжацкіх міжусобіцах, адсутнасці згоды і адзінства, няспынных нападах знешніх ворагаў. Асуджаючы своекарыслівыя паводзіны князёў, паэт заклікае іх спыніць сваркі і паслужыць агульнай справе ўмацавання абароны ўсёй Русі, аднаўлення паліт. аўтарытэту і магутнасці стольнага Кіева. Змест і вобразы паэмы йесна звязаны з рэальнагіст. жыццём сярэдневяковай Русі і сведчаць пра шырокі кругагляд яе аўтара, пра яго глыбокую дасведчанасць у складанай гісторыі ўсх.слав. зямель і княстваў, якую ён паказаў з вял. аб’сктыўнасцю і дакладнасцю. Разнастайныя звесткі «Слова», аўтарскія апісанні падзей і дзейнасці гіст. асоб у цэлым не супярэчаць інш. тагачасным пісьмовым крыніцам, у прыватнасйі летапісам, a месцамі ўдакладняюць і дапаўняюйь іх. Твор — каштоўная крыніца пазнання далёкай мінуўшчыны ўсх. славян, у т.л. Беларусі. Яркай гіст. асобай, мудрым і
СЛОВАЗМЯНЕННЕ 1 1
дзейным валадаром, княземчарадзеем і адначасова несправядліва пакрыўджаным. няшчасным чадавскам паказаны ў «Слове» легендарны Усяслаў Брачыславіч, намаляваны ў духу вуснапаэт. нар. традыцый з цеплынёй і спачуваннем. Уражвае сваім трагізмам і трапнасцю маст. апісання Нямігская бітва 1067. Значная ўвага. аддадзеная ў паэме Полацку і яго мінуламу, сведчыць пра важную ролю Полайкага княства ў гісторыі ўсх. славян, пра яго цесныя і даўнія ўзаемасувязі з Кіеўскай Руссю. Старонкі, прысвечаныя полайкім князям, у йэлым сугучныя агульнаму элегічнаму тону паэмы. Фінал «Слова» аптымістычны, напоўнены глыбокай верай у будучыню роднай зямлі і свайго народа. Аўтар выступаў з высокай грамадзянскапатрыят. і гуманіст. пазіцыі, выявіў агульнанар. погляды і імкненні таго часу. Твор — своеасаблівая энцыклапсдыя Стараж. Русі, багатая крыніца пазнання тагачасных светапогляду. культуры і побыту. У яго мове адлюстраваліся асобныя рысы жывой гаворкі тагачаснай ЧарнігаваСеверскай зямлі. бел ўкр. моўнага сумежжа, дзе, верагодна, жыў і прайаваў аўтар паэмы. Скарбы бел. мовы дапамагаюйь больш дакладна зразумейь і вытлумачынь некат. т.зв. цьмяныя месцы «Слова». якое змяшчае нямала т.зв. беларусізмаў. Высокая маст. дасканаласць, багацце і самабытнасць вобразаў, музычнасць паэт. мовы, публіцыст. пафас і ўзнёсласнь, незвычайная змястоўнасць і праўдзівасць. глыбіня думкі і тонкі лірызм, падпарадкаваныя высокай ідэі, робяць твор помнікам неўміручага ідэйнамаст. гучання, маст. шэдэўрам сусв. значэння. Паэма паўплывала на лры ўсх.слав. народаў, сйвярджаючы традыйыі народнасці і патрыятызму
«Слова» адкрыў у пач. 1790х г. рус гісторык А.МусінПушкін у рукапісе 16 ст., які зберагаўся ў Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812. Упершыню тэкст «Слова» апублікаваны ў 1800. Паэтычнасць, маст. сіла і глыбокая ідэйнасць гэтага твора паланілі А.Мійкевіча і У.Сыракомлю, Я.Купалу і М.Багдановіча, пісьменнікаў, мастакоў, вучоных розных народаў. У ліку першых даследчыкаў «Слова» быў З.ДаленгаХадакоўскі. У 1910 паэт. пераклад урыўка паэмы пра смерць полацкага кн ізяслава зрабіў Багдановіч. Першыя поўныя празаічныя пераклады на бел. мову належаць Я.Купалу (1919) і М.Гарэцкаму (каля 1920), у 1921 Я.Купала ажыццявіў адзін з найлепшых вольных паэт. перакладаў «Слова». Сярод апошніх бел. псракладаў — вольны пераклад Я.Крупенькі (нап. 1966 —79, апубл. часткова 1976, цалкам 1994), дакладны і паэт. псраклад Р.Барадуліна (1984—85).
Публ:. Слово о полку Мгореве // Лнтературные памятннкн. М.; Л., 1950; Слово о полку йгореве. Л., 1985 (Бка поэта); Бел пер. — Слова пра паход Ігаравы. Мн , 1986.
Літ : Р ы б а к о в Б А. «Слово о полку Мгореве» к его современннкн. М., 1971; Л й х а ч е в Д.С «Слово о полку Мгореве»; Мст
лнт. очерк 2 нзд. М., 1982; Я го ж. «Слово о полку Йгореве» в культура сго временм 2 мзд. Л., 1985; Вечна жывое «Слова». Мн.. 1989; Ввноградова ВЛ Словарьсправочннк «Слова о полку Мгореве» Вып 1—6. М.; Л . 1965—84; Булахов М.Г. «Слово о полку Мгореве» в лктературе, нскусстве. HayKe. Мн., 1989; Энцнклопедня «Слова о полку Мгореве» Т I—5. СПб., 1995
В.А Чамярыцкі.
«СЛбВА I СПРАВА ГАСУДАРАВА», сістэма паліт. вышуку ў Расіі 17—18 ст Пашырылася з часоў царавання Міхаіла Фёдаравіча [1613—45], Кожны падданы пад страхам смерці абавязаны быў даносіць уладам пра вядомыя яму злыя намеры супраць цара або членаў яго сям’і, аб знявазе царскага імя і тытула, аб дзярж здрадзе. Пры гэтым ужываўся ўмоўны выраз: «Слова і справа гасударава!» або проста «Слова і справаі». Даносчыка і абгавораных ім людзей падвяргалі перакрыжаваным допытам і катаванням. Такія справы разглядалі ў Разрадным, Разбойным, Стралейкім і інш. прыказах; з 1702 —у Праабражэнскім прыказе, у 1721—26 — у Тайнай канцылярыі, у 1731—62 — у Канйылярыі тайных і вышуковых спраў. Адменена ў 1762.
Літ . С е м е в с к н й М 11. Тайная служба Петра I Мн„ 1993.