• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ Слонова Н.Н. Честь актерская: М.А.Слонов на сцене н в жнзнн М . 1966.
    СЛбНІКІ, даўганосікі (Curculionidae), сямейства падатр. разнаедных жукоў. 2 аддзелы: даўгахобатныя (Phanerognatha; найб. старажытныя паявіліся ў раннім мезазоі), караткахобатныя (Adelognatha; узніклі ў сярэдзіне мезазою). Да 45 тыс. відаў. Трапляюцца на раслінах, у гнілой драўніне, каля вады. На Беларусі 395 відаў. пераважаюць даўгахобатныя; найб. распаўсюджаны: бураковы даўгпносік, свірнавы даўганосік, канюшынавы семяед (Apion apricans), скрытнахобатнік каранёвы капусны (Ceutorrhynchus pleurostigma), С клубеньчыкавы (Sitona), а таксама кветаеды — яблыневы (Anthonomus pomorum), малінавы (A. rubi); y лясах C. вял. хваёвы (Hylobius abietis), смалёўка хваёвая (Pissodes ріпі), пладажыл арэхавы (Curculio nucum).
    Даўж. ад некалькіх да 60 мм (у тропіках). Цела — ад шара да палачкападобнай формы, укрытае валаскамі або лусачкамі, якія ўтвараюць стракаты малюнак. Галава выцягнута ў галаватрубку, на канцы якой грызучыя ротавыя органы. Ў даўгахобатных С. галаватрубка даўжэйшая за галаву, іншы раз за ўсё цела, тонкая, часта патончаная на канцы. У
    СЛОНіМ
    13
    Да арт. Сюнікі: 1 — семяед канюшынавы; 2 — слонік паласаты: 3 — слонік шэры бураковы; 4 — слонік вялікі хваёвы; 5 — кветаед яблыневы; 6 — смалёўка хваёвая; 7 — скрытнахобатнік каранёвы капусны: 8 — кветаед малінавы.
    караткахобатных С. галаватрубка не даўжэйшая за асн. ч. галавы, амаль заўсёды простая, не патончаная на канцы. Крылы ў большасці добра развітыя, многія караткахобатныя С. іх не маюць. Лічынкі бязногія, белыя, укрытыя рэдкімі валасамі, з жоўтакарычневай галавой і грызучымі сківіцамі. Жукі і іх лічынкі кормяцца травяністымі і дрэвавакустовымі раслінамі. Шкоднікі многіх культур, расл. прадуктаў і тэхн. драўніны.
    слбнім, горэд, цэнтр Слонімскага рна Гродзенскай вобл., на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. Чыг. ст. на лініі Баранавічы—Ваўкавыск; вузел аўтадарог на Баранавічы, Івацэвічы, Ружаны, Зэльву, Дзятлава. За 143 км ад Гродна. 51,6 тыс ж. (2001).
    Паводле археал. даследаванняў, горад узнік у 11 ст. на месцы невял. паселішча. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252. У 1254 уваходзіў у ГаліцкаВалынскае княства. 3 2й пал. 13 ст. ў ВКЛ. 3 канца 13 ст. ў С. быў
    умайаваны замак (гл. Слонімскія замкі). вакол якога рос горад. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410. Пасля Гарадзельскай уніі /413 С. уключаны ў Трокскае ваяв. У 1531 С. атрымаў ад вял. кн. Жыгімонта I Старога самакіраванне паводле магдэбургскага права; пацверджана ў 1591 Жыгімонтам III (тады ж дадзены герб: залаты леў з падвойным сярэбраным крыжам на блакітным полі) і ў 1679 Янам III Сабескім, у 1776 скасавана. 3 1560 належаў маршалку Р.Валовічу, з 1586 — канцлеру ВКЛ Л.Сапегу, з 1655 — князям Агінскім. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 горад заняпаў. Яго эканам. ўздым звязаны з дзейнасцю слонімскага старосты Міхала Казіміра Агінскага, вял. гетмана літ., які ў 2й пал. 18 ст. заснаваў тут сваю рэзідэнцыю, стварыў Смнімскую друкарню, Слонімскую капэлу Агінскага,
    Слонімскі тэатр Агінскага, пры якім працавалі Слонімская балетная школа, Слонімская музычная школа. пабудаваў Слонімскія мануфактуры дываноў (гл. ў арт. Смнімскія мануфактуры), Агінскі канал і інш. 3 1795 С. у складзе Рас. імперыі, цэнтр Слонімскай губерні, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губерні, цэнтр Слонімскага павета. У вайну 1812 каля С. 20 кастр. адбыўся бой паміж рас. і франн. войскамі. У 1897 у С. 15 893 ж., 1312 жылых дамоў, у т.л. 333 мураваныя, 5 піваварных, 4 ганчарныя, 2 гарбарныя зды, 2 канатныя фкі, некалькі млыноў, 2класнае павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча, пачатковае яўр. вучылішча, прыватны жаночы пансіён, 2 царквы, 2 касцёлы, 7 сінагог, мячэйь. У пач. 20 ст. адкрыты слонімскія гімназіі і Слонімскае рэальнае вучылішча. Вял. ролю ў развіцці прамсці горада ў 19 — пач. 20 ст. адыгралі буйныя землеўладальнікі графы Пуслоўскія, якія ў прыгарадзе С. —Альбярціне адкрылі медную. дывановую, лесапільную мануфактуры, Альбярцінскую суконную фабрыку і інш. У 19 ст. створана Слонімская сядзіба «Альбярцін». У 1921 — 39 у складзе Польшчы, павятовы цэнтр Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Слонімскага раёна Баранавіцкай вобл. 26.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 42 тыс. чал., у т.л. ў С. больш за 10 тыс. чал. Дзейнічала Слонімская раённая антыфашысцкая арганізацыя. 10.7.1944 вызвалены войскамі Іга Бел. фронту ў ходзе наступлення на БаранавіцкаБрэсцкім напрамку. 3 8.1.1954 С. — цэнтр раёна Гродзенскай вобл., з 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання. У 1973 — 32,5 тыс. ж. 3 1990 у С. працуе С.юнімскі беларускі драматычны тэатр.
    У 14—15 ст. фарміравалася забудова пасада, у С. было 9 цэркваў. У 16 ст. на месцы разбуранага замка пабудаваны драўляны палац, перад якім сфарміравалася гандл. плошча (цяпер вул. Першамайская), да якой сыходзіліся асн. вуліцы. У 17—18 ст. узведзены шэраг мураваных кляштараў, храмаў і інш. пабудоў, якія ўвайшлі ў сістэму абарончых умацаванняў: касцёл дамініканцаў, калегіум езуітаў (не захаваліся), кляштар бснедыкці
    Слонім. Гарадскія асабнякі 19 — 1й пал. 20 ст.
    J4 СЛОНІМСКАГА
    нак, Слоніліскі кляштар канонікаў латэранскіх, Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак, Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Слонімская сінагога, Слонімская капліца Дамініка, Слонімскі Андрэеўскі касцёл, аўстэрыя і ратуша (барока). 3 2й пал. 18 ст. забудова горада фарміравалася вакол звязаных паміж сабою плошчаў: гал. гандлёвай, перад касцёлам дамініканцаў (цяпер пл. Леніна) і перад сінагогай. Вулійы (пераважна брукаваныя) накіраваны да гандл. плошчы. У 19 ст. распрацаваны праекты перапланіроўкі С., якія прадугледжвалі захаванне гіст. планіровачнай структуры горада. Паводле іх пабудаваны 2—3павярховыя цагляныя дамы ў цэнтры горада. Захаваліся фрагменты характэрнай для пач. 18 — пач. 20 ст. жылой забудовы, гар. асабнякі 19—20 ст. У стылі мадэрн — Слонімскага вакзала будынак, банк. У пас. Фабрычны (уключаны ў межы горада) — Слонімская сядзіба «Альбярцін» Сучасны горад размешчаны абапал р. Шчара. Генпланы С. распрацаваны ў 1963 (інт «Белдзяржпраект», арх. Л.Васільеў, С.Мамаева. карэкціроўка 1966) і 1973 (Мінскі філіял ЦНДІПгорада
    будаўніатва, арх. А.Агафонава, карзкціроўка БелНДІПгорадабудаўніцтва 1987, арх. Т.Татарынцава). У 1980 зроблены праект дэталёвай планіроўкі цэнтра (БелНДІПгорадабудаўніцтва, арх Татарынцава). Паводле генплана 1999 (БелНДІПгорадабудаўніцтва. арх. У.ісачанка. Татарынцава, Ю.Чантурыя, пры ўдзеле арх. А.Пархуты, У.Казырновіча) rap. тэрыгорыі пашыраюцца на Пд і ПдЗ. ствараецца новы грамадскі цэнтр. Зона адпачынку — р. Шчара, канал Агінскага з паркам, парк у пас. Фабрычны, воз. Лабазоўка.
    Працуюць акц. тва «Слоніммэбля», Сюнімскі кардоннапапяровы завод, Сіонімская камвольнапрадзільная фабрыка, Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, фка «Гасйінічная мэбля», вінзавод, камбінат быт. абслугоўвання і інш.; 10 сярэдніх і базавая (санаторналясная) школа, муз. школа, 7 бк, раённы Дом культуры, Сюнімскі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік Вызваліцелям. У наваколлі горада 3 магілы і могілкі яўрэяў — ахвяр фашызму.
    Літ:. Мелешко В.Н. Слоннм: Мст. очерк. Мн., 1962; Караткевіч ВБ, Кулагін AM. Помнікі Слоніма. Мн., 1983; Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн . 1993; Супрун В. За смугою
    часу. Мн.. 1994. Яго ж. Дзеі пад Шчарай. Слонім. 2000. М.Б.Батвіннік (гісторыя).
    Ю.УЧантурыя Гархітэктура).
    СЛбНІМСКАГА ВАКЗАЛА БУДЫНАК, помнік архітэктуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1922 з цэглы. У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца 3ступеньчатым павышэннем аб'ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтр. аб’ём да мансардавага паверха. Франтальныя фасады маюць па цэнтры 2павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі. дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. Іпавярховы аб’ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. А М.Кулагін.
    СЛбНІМСКАЕ ЎЗВЫШША На 3 Беларусі, у паўд. ч. Гродзенскай і паўн. ч. Брэсцкай абласцей; у складзе ПаўднёваЗаходняга адгалінавання Беларускай грады. Мяжуе з Верхнянёманскай нізінай на Пн, Ваўкавыскім і Навагрудскі.м узвышшамі на 3 і У (аддзелена ад іх далінамі рэк Зальвянка і Шчара), Баранавіцкай раўнінай на Пд. Найб. выш. 228 м. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 65 км, шыр. да 42 км. Пл. каля 2 тыс. км2.
    У тэктанічных адносінах прымеркавана да Цэнтрмьнабеларускага масіву Беларускай ан
    Слонімскага вакзала бушнак.
    тэклізы. У рэльефе фундамента вылучаюцца Слонімскі купал і Зальвянская брахіантыкліналь Найб. магутнасйі платформавага чахла (300—350 м) прымеркаваны да паўд. і зах. схілаў Бел. антэклізы, найменшыя (150 м) — да купалападобных падняццяў. Чахол складзены з адкладаў верхняга пратэразою, мелавога, палеагенавага і неагенавага ўзросту. Даантрапагенавая паверхня моцна парэзаная (амплітуда расчлянення да 100 м). Трапляюцца ледавіковыя лагчыны з адзнакамі днішча да 20 м. У антрапагенавай тоўшчы (магутнасць да 160 м) вылучаны 4 гарызонты (нараўскі, бярэзінскі, дняпроўскі, сожскі). Фарміраванне С.ў. адбылося пад уплывам дняпроўскага ледавіка (перапрацоўка глыбокіх адорвеняў мелавых, палеагенавых і раннеантрапагенавых адкладаў), сучасны рэльеф створаны сожскім зледзяненнем.
    Рэльеф С.ў. буйнаўзгорысты і градаваўзгорысты. У цэнтры спадзістая слабахвалістая раўніна. Грады выцягнуты з ПнЗ на ПдУ, сярод іх вылучаны Залацееўскі пояс град і Косаўская града. Рэльеф моцна тэхнагенна пераўтвораны. Карысныя выкапні: гліны лёгкаплаўкія, пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі. На 3 С.ў. дрэніруецца правымі прытокамі р. Зальвянка (Трасцянка, Іванаўка), на Пд і У —левымі прытокамі р. Шчара (Грыўда, Шэя, Валобрынка, Бяроза, Луконіца, Сіпа). У межах узвышша воз. Бяздоннае. Частка былых азёрных катлавін ператварылася ў нізінныя балоты. Глебы пераважна дзярновападзолістыя, слаба і сярэднеападзоленыя, алювіяльныя поймавыя, па паніжэннях і лагчынах намыўныя пераўвільготненыя. Пад лесам каля 28% тэрыторыі Лясы захаваліся асобнымі масівамі. Найб. пашыраны лясы шыракалістаяловыя, яловаграбавыя, дубровы з ясенем, вязам і клёнам, ельнікі з дамешкам дубу, грабу і ліпЫ, хвойнікі баравыя і субаравыя з дамешкам елкі, Дубу. В.М.Фядзеня.