Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
Найбольш поўнае ўвасабленне жывапісная культура беларускіх мастакоў атрымала ў вырашэнні маладзёжнай тэматыкі. Многія з іх пачалі сваю творчую дзейнасць іменна з паказу жыцця савецкіх дзяцей. В. Жол-
так, П. Раманоўскі, A. і G. Ткачовы і іншыя жывапісцы, распрацоўваючы школыіую тэматыку, зрабілі вялікі крок у сваім творчым росце. Жанравыя карціны на гэту тэму ахопліваюць галоўным чынам вучобу і адпачынак дзяцей.
Сваё найвышэйшае развіццё бытавы жанр атрымлівае ў карціне В. Волкава «Вузаўцы» (1947). Глыбокая індывідуалізацыя, паўнакроўнасць характараў савецкай моладзі прадстаўлены ў поўнай закончанасці мастацкай формы. У карцінах Р. Кудрэвіч «У родны калгас» (1948), «Сяброўкі» (1952) і Ф. Дарашэвіча «Пасля працы» (1954) паказаны дзяўчаты ў мінуты душэўнага хвалявання
і рамантычных летуцешіяў. У іх вобразах улоўлены новыя рысы савецкай моладзі пачатку 50-х гадоў. Адухоўленасць і павышаная інтэлектуальнасць асвяцілі іх твары, змянілі эстэтычныя густьг. 3 тонкай назіральнасцю заўважаны і падкрэслены гэтыя змены мастачкай Р. Кудрэвіч у карціне «Сяброўкі».
У канцы 50-х гадоў ідуць пошукі сродкаў для шырокага паказу карэнных сацыяльных і культурных змен у нашай рэчаіснасці. У звычайных штодзённых з’явах навакольнага жыцця мастакі імкнуліся ўбачыць і вобразна адлюстраваць станаўленне новага ў жыцці савецкага чалавека. Асэнсаванне новых з’яў калгаснай вёскі, натхнёныя адносіны да прадмета адлюстравання найболып глыбока адбіліся на распрацоўцы станоўчых вобразаў нашых сучаснікаў («На родных палетках» Г. Бржазоўскага, «У горад на вучобу» С. Ткачова, «Каля калодзежа» A. і С. Ткачо-
вых). Жыццёвая паўната вобразаў у гэтых карцінах — лепшае дасягненне жанравага жывапісу на калгасную тэму.
Выразная і акрэсленая ва ўсіх кампанентах карціна «На родных палетках» (1952) Г. Бржазоўскага. Мастак паказаў сябе за мальбертам у цені вялікага парасона, калі ён малюе ўборку багатага калгаснага ўраджаю. За яго працай назіраюць калгасныя дзеці. Збоку ад мастака спыніўся механізатар, каб паглядзець, як мастак намаляваў яго камбайн за работай. Уся карціна дыхае непасрэдным успрыманнем натуры: трава з кветкамі, іржышча з радамі зжатага жыта, мора хвалістага збожжа на гарызонце, залітага сонечным святлом і ажыўленага дыханнем ледзь адчувальнага ветру.
53. Р. Кудрэвіч. У родны калгас.
1948. ДММ БССР
Сталасцю майстэрства вылучаецца карціна «Каля калодзежа» (1954) братоў A. і С. Ткачовых. У гэтым творы вобразы калгаснай моладзі распрацаваны ва ўсёй жыццёвай паўнаце. Маладосць, здароўе, вясёлы звонкі смех дзяўчат, белізна халатаў, ззянне пырскаў сцюдзёнай вады на яркім ранішнім сонцы — усё гэта злілося ў маляўнічую паэму, у магутную гармонію мажорнага жыццесцвярджальнага гучання. У карціне няма знешняга апісальніцтва, дробязей, указальных ярлыкоў, якімі часта карыстаюцца мастакі для данясення да гледача сваёй думкі, сваёй канцэпцыі. У гэтым эпізодзе, у простым жыццёвым жарце жывапісцы раскрылі тыповыя характары савецкіх людзей, паказалі дыханне сучаснага жыцця калгаснай вёскі.
У невялікай па памеры карціне «На калгасным пчальніку» (1950) К. Касмачова ідэйна-змястоўнае і
мастацкае выступаюць цэласным арганізмам, жывапісным сплавам высокай эстэтычнай каштоўнасці. Мы бачым намаляваны светлы інтэр’ер, у якім тры калгасніцы счышчаюць пчаліныя соты. Адна з іх, прысеўшы на калені, падсоўвае толькі што вызвалены з-пад мёду таз да крана перагоннай машыны, за якой другая жанчына праз шырокае вакно прымае соты ад старога пчаляра. Прыпыніўшы ачыстку сотаў, з радаснай цікаўнасцю глядзіць на іх дзяўчына, непасрэдная і чароўная. У перспектыве доўгія рады вуллёў у садзе, бачныя праз вакно. Гэты твор арыгінальны, непаўторны па сваёй вобразна-маляўнічай структуры.
Яркім самабытным жывапісцам карцінамі «Вяртанне з працы» і
54. A. і С. Ткачовы. У горад на вучобу.
1952. ДММ БССР
55. A. і С. Ткачовы. Каля калодзежа.
1954. ДММ БССР
«Песня» (абедзве 1957 г.) уступае ў рады беларускіх мастакоў М. Савіцкі. Псіхалагічная маштабнасць зместу, жывапіснае і кампазіцыйнае майстэрства гэтых твораў як бы зноў раскрываюць бязмежныя магчымасці тэматычнага жанру выразна і прасякнута перадаваць духоўнае жыццё чалавека працы.
У новай якасці раскрываецца творчае аблічча П. Гаўрыленкі. Суровай заклапочанасцю напоўнена яго палатно «Вясна» (1958). Жыццёвай шматграннай характарыстыкай абмаляваны вобразы моцных, працавітых людзей калгаснай вёскі, якія кладуць пачатак веснавым работам. Матэрыяльным насычаным жывапісам выяўлена прахалода першай зеляніны. Бадзёры рабочы настрой складае агульную эмацыянальную танальнасць палатна.
У гэтыя гады змест твораў быта-
вога жанру становіцца болып значным і шырокім. Эвалюцыю жанру можна прасачыць у творчасці П. Гаўрыленкі, Я. Красоўскага, В. Савіцкага, Я. Радзялоўскай, В. Жолтак і іншых жывапісцаў. Болып выразную суб’ектыўную ацэнку адлюстраваных з’яў мы бачым у невялікай карціне «Ідзе эшалон» П. Гаўрыленкі (1957). Глыбіня задумы тут далёка выходзіць за межы назвы. За штодзённай з’явай стаіць напружанасць працоўнага жыцця рэспублікі, прыгажосць стваральнай дзейнасці савецкага чалавека. Мара калгасных дзяцей, як гэты эшалон, імчыць у будучыню.
Магутным жывапісным акордам гучыць палатно «Студэнтка-завочніца» (1957) гродзенскага мастака В. Савіцкага. Шырокая, густая кладка фарбы з вялікай выразнаспю перадае лямпавае асвятленне пакоя і натуральны змрок прахалоднай вес-
навой ночы за акном. Увесь рэчавы свет, што акружае дзяўчыну, якая аблакацілася на падаконнік, арганічна ўпісаны ў маляўнічую атмасферу кампазіцыі. У гарманічных кантрастах зялёнага з чырвона-залацістым, ценявых плям падлогі і сцеп з іх асветленасцю максімальна выяўлены дэкаратыўны элемент колеру. Псіхалагічная напоўненасць усіх кампа-
нентаў твора, самога жывапісу робяць гэта палатно надзвычай жыццёвым, мастацкі каштоўным.
3 разнастайнай маладзёжнай тэматыкай выступае I. Давідовіч. Разгорнутая апавядальнасць яго палот-
56. Н. Касмачоў. На калгасным пчальніку. 1950. ДММ БССР
57. М. Савіцкі. Песня.
1957. ДММ БССР
58. П. Гаўрыленка. Вясна. 1958
наў заўсёды напоўнена своеасаблівасцю сюжэтнага дзеяння. 3 пачуццём гумару мастак вядзе свой вясёлы расказ у карціне «Маякоўскі сярод дзяцей». Цікавыя разнастайныя тыпажы малышоў. Своеасаблівымі рысамі надзелены вобраз паэта — велічнага, магутнага трыбуна і дэкламатара-артыста.
У бытавым жанры паспяхова паказалі сябе дэбютанты У. Стальмашонак (трохфігурная кампазіцыя «Маладыя будаўнікі Мінска», 1957) і А. Малішэўскі (карціны з працоўнага жыцця сельскай моладзі «Песня», 1957; «Жніво», 1958). У новай якасці бытапісальніка выступіў М. Савіцкі («Песня», 1957).
У Р. Кудрэвіч склаліся свае традыцыі і пэўныя напрамкі ў распрацоўцы маладзёжнай тэматыкі. Прыгожы жывапіс у карціне «Гарманіст ідзе» (1957). Плыве ў вячэрнім змроку напеў гармоніка. На прыступках
ганка — тры сяброўкі, асветленыя водбліскам запаленай у хаце лямпы і прывідным ззяннем узыходзячага месяца. Далёкая мелодыя гармоніка выклікала бурную радасць у дзвюх дзяўчын і ціхую задуменнасць у трэцяй. Эмацыянальнасць каларыту, музычнасць жывапісу — вызначальныя кампаненты агульнай псіхалагічнай атмасферы адлюстраванага дзеяння.
Лірычнай напеўнасцю прасякнута ўся структура кампазіцыі «Першая песенька» (1957) майстра беларускага пейзажа А. Бархаткова. Героі гэтага палатна складаюць адзінае цэлае з паветрана-светлавым асяроддзем і наваколлем. Тут уся прадметная рэальнасць жыве музычным напевам. Захапленне дзяўчынкі, якая іграе першую песеньку на раялі, і перажыванне маці, што схілілася над маленькай піяністкай, жадаючы дапамагчы ёй выканаць маленькую п’есу без памылак і запінкі,— усё
пранікнута музычнасцю, ззяннем сонечнага дня, трымценнем рэфлексаў, дыханнем расцвітання прыроды.
У гэтай карціне, як і ў многіх іншых яго палотнах, паэтычны змест выяўлены формамі рэальнага жыцця. Манера, почырк, індывідуальнасць мастака нібы раствараюцца ў змястоўным напаўненні твора. Форма як бы матэрыялізуецца ва ўнутранай дынаміцы зместу і прадстае перад гледачом у якасці сфарміраванай духоўнай сутнасці. Адухоўленасць усіх матэрыяльных кампанентаў пануе непадзельна. Інтэлектуалізацыя эмоцый, характэрная для «Першай песенькі», узвышае творчасць жывапісца, надае ёй непаўторную арыгінальнасць.
Яркай іпдывідуальнасцю ўвайшоў у беларускае мастацтва М. Данцыг сваёй дыпломнай работай «Насустрач жыццю» (1958). Блізкую па настрою і рамантычнай імклівасці карціну «Раніца» (1956) стварае Я. Радзялоўская.
У кола жанравага жывапісу ўключаецца стваральная дзейнасць маладога індустрыяльнага рабочага класа рэспублікі. Да вырашэння гэтай высакароднай задачы звярталася нямала жывапісцаў. Такую мэту ставіў перад сабой У. Сухаверхаў у кампазіцыі «Пераможам у працы» (1950). Мастак убачыў новыя ўмовы працы савецкага рабочага, з вялікай стараннасцю перадаў глыбіню чыстага, залітага сонцам прасторнага заводскага цэха. Змясціў на пярэднім плане групу рабочых, што абмяркоўваюць якасць апрацоўкі новай дэталі, якая стала цэнтральнай «дзеючай асобай» сюжэтнай апавядальнасці. У гэтым творы мастак падначаліў свае прафесійныя магчымасці чыста тэхнічным мэтам — «зробленасці рэчы», накіраваўшы свой талент на вырашэнне ідэйна-эстэтычных задач.
На жаль, у аснове многіх палотнаў «рабочай» тэматыкі ілюстрацыйнасць, простая інфармацыя замяняла вобразнае, яскравае, мастацкае ад-
люстравашіе жыцця. Адназначнасць паказу жыццёвай з’явы без яе эмацыяналыіай ацэнкі, простая вобразпасць замест мастацкага абагульнення — вось што перашкаджала ўзняць тэхпічную даскапаласць выканання па ўзровень сапраўднага мастацтва.
59. В. Жолтак. Зіма прыйшла.
1954. ДММ БССР
Рад жанравых палотнаў, прысвечаных жыццю трактаразаводцаў, гараджан Мінска, стварае М. Манасзон. У розных па настрою і змесце кампазіцыях ён развівае далей свае лепшыя дасягненні ў вырашэнні праблем мастацкай формы. Метадалогія яго творчасці застаецца нязменнай — сузіральна-апавядальнай, рэпартажна-інфармацыйнай. Мы можам гэта бачыць на яго палотнах «Мінскі трактарны — палям» (1957), «Раніца ў заводскім раёне» (1959). Мастак нібы кінакамерай выхоплівае з жыцця асобныя моманты і наносіць іх на палатно. Галоўнай праблемай, што ён вырашае, з’яўляецца распрацоўка