Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
95.75 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У 1945—1955 гг. быў створаны шэраг партрэтаў прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Цікавасць да вобразаў пісьменнікаў, артыстаў, мастакоў, скульптараў, кампазітараў, дзеячаў навукі сведчыла аб значных зменах, якія адбыліся ў жыцці савецкіх людзей, у іх адносінах да творчай працы.
Цікавы па глыбіні вобразнай характарыстыкі партрэт народнага артыста БССР кампазітара М. Чуркіна, напісаны ў 1949 г. X. Ліўшыцам. На
палатне адлюстраваны аўтар першых беларускіх сімфаньет і песень на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, самаадданы фалькларыст. Мастак стварыў надзвбічай яркі і запамінальны вобраз інтэлігента таго часу, які ўсё жыццё і творчасць звязаў з народам, беларускай музычнай культурай. Be­nin творчага патэнцыялу Чуркіна, чыё імя ставілася ў адзін рад з Рымскім-Корсакавым, адчуваецца ў выразнасці манументальнага абрысу фігуры, класічнай строгасці касцюма, натхнёным твары. Майстар прытрымліваўся класічнай арганізацыі прасторы ў партрэце, шукаючы дасканаласці ў перадачы колеру і планаў. Пластычная лепка твару Чуркіна, выразны жэст пакладзенай на бамбуковую палку рукі выяўляюць характэрныя асаблівасці мадэлі.
Стварэнне галерэі партрэтаў дзеячаў мастацтваў працягвае I. Ахрэмчык. У пасляваеішыя гады ім былі напісаны партрэты народнага артыста СССР У. I. Уладамірскага (1948), народных артыстаў БССР М. I. Дзянісава (1951) і Е. А. Міровіча (1952). Свежасць і раскаванасць мастацкай мовы адчуваецца ў партрэце У. I. Уладамірскага. Эцюдная манера трактоўкі вобраза надае яму жывы і пераканаўчы характар. Акцёр паказаны сядзячым у прасторпым крэсле. Паклаўшы адну руку на падлакотнік, другой трымаючы рукапіс, што ляжыць па каленях, ёп на хвіліну адарваўся ад тэксту і глядзіць на нас. Сур’ёзны, напружаны і ў той жа час натхнёны позірк, азораны мяккім унутраным святлом, сведчыць аб напружанасці думкі.
Аб партрэце спевака М. I. Дзянісава шмат якія мастацтвазнаўцы пісалі як аб добра выкананым малюнку, аб адсутнасці сухасці ў перадачы характару, якая была ўласціва шэрагу ранейшых палотпаў Ахрэмчыка. Гэтыя ж якасці адзначаліся і ў партрэце вядомага беларускага рэжысёра і драматурга Е. А. Міровіча. Зпешняя стрыманасць пачуццяў вызначае
вобраз чалавека, што стаяў ля вытокаў развіцця нацыянальнага беларускага савецкага тэатра. У поглядзе глыбока пасаджаных вялікіх вачэй адчуваюцца нейкая трывога і неспакой. Абраны мастаком ракурс, дынамічнае размеркаванне святла дапама-
Н. Воранаў («Партрэт заслужанай артысткі БССР Т. Пастунінай», 1946), А. Шыбнёў (партрэт жонкі, «Партрэт Разінай», 1946) і інш.
65. М. Гусеў. Я. Купала на беразе Волгі. 1949. ДММ ВССР
гаюць стварыць запамінальны вобраз выдатнага майстра сцэны. Эмацыянальная выразнасць уласціва і каларыстычнаму ладу палатна, які ўключае цёплыя чырвона-фіялетавыя тоны.
У жанры партрэта ў гэты час паспяхова працавалі Я. Красоўскі («Партрэт мастака М. Філіповіча», 1946; «Партрэт народнага артыста СССР У. I. Уладамірскага», 1951), 3. Паўлоўскі («Партрэт Якуба Коласа», 1947 і «Партрэт кампазітара Р. К. Пукста», 1958), А. Шаўчэнка («Партрэт заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т. К. Лапацінай», 1951), Я. Ціхановіч («Партрэт скулыітара А. Глебава», 1947),
Сярод групавых партрэтаў, створаных у канцы 50-х гадоў, трэба адзначыць «Партрэт народных артыстаў СССР Г. Глебава, У. Уладамірскага і народнага мастака БССР А. Марыкса» (1959) В. Волкава. У гэтай кампазіцыі ярка праявіліся тыпалагічныя рысы групавых кампазіцыйных партрэтаў таго часу. Аснову вобразнасці ў творы складае сцэнічна-драматургічная распрацоўка дзеяння. 3 сюжэтнай асновай мастакі наогул звязвалі магчымасць аб’яднання некалькіх персанажаў у адзіным творы. Між тым яны часам мала ўвагі надавалі асабістай псіхалогіі герояў, іх духоўнаму свету. Палатно В. Волкава — станоўчы прыклад выкарыстан-
ня сцэнічнага прыёму ў групавым партрэце. Мастак кампануе фігуры, дасканала выпісвае асобныя элементы кампазіцыі. Кожны вобраз у партрэце эмацыянальна і псіхалагічна выразны і індывідуалізаваны. Пры гэтым вобразы аб’яднаны адзіным сюжэтам — атмасферай агульнага творчага настрою і пошуку ў тыя рэдкія хвіліны, калі артысты, музыканты, мастакі збіраліся разам, каб паразмаўляць аб жыцці, сваёй творчасці, проста адпачыць. Паглыбляючыся ў тонкасці духоўнага ладу персанажаў, Волкаў дакладна выбірае стыль мастацкага адлюстравання. Гэта — рэалізм, заснаваны на добрым веданні пластычнасці формы, законаў колеравай арганізацыі асяроддзя і перспектывы.
Сярод палотнаў, выкананых В. Волкавым у пасляваенны час, трэба нагадаць «Партрэт Каланадзэ-Разуваева» (1946), «Партрэт акадэміка Д. Маркава» (1960). Увага да вобразаў вучоных была выклікана размахам сацыялістычнага будаўніцтва, узмацненнем ролі навукі ў прагрэсіўным развіцці грамадства. У плыні гэтых сацыяльных тэндэнцый узмацняліся пэўныя мастацкія інтарэсы і іншых мастакоў. Сведчанне таму — шэраг партрэтаў дзеячаў навукі («Партрэт прафесара Л. Н. Ніканава», 1947 і інш.), створаных Л. Ранам.
Мастацтва партрэта ў пасляваеннай Беларусі развівалася ў адзіным рытме з той напружанай аднаўленчай працай, якая ішла ў краіне. Адносіны да працы становяцца вызначальным момантам у партрэтных характарыстыках рабочых і сялян. Пры гэтым прафесія людзей, якія працуюць па зямлі, не толькі адзначалася ў назве твора, але станавілася акцэнтам усёй кампазіцыі, і герой твора паказваўся ў характэрных для яго абставінах. Прыкладам могуць служыць партрэты калгасніц A. I. Стыкут (1948), У. I. Пайграй (1948) і A. I. Чарняўскай (1954), выкананыя
Я. Зайцавым у час творчых паездак у некаторыя раёны рэспублікі.
Найбольш удалым з гэтай серыі з’яўляецца партрэт Героя Савецкага
66. I. Ахрэмчык.
Партрэт пісьменніка П. С. Пестрака.
1968. ДММ ВССР
Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага (1956), напісаны Ф. Мадоравым. Значнасць і ўнутраная цэльнасць вобраза перададзены ў энергічным развароце фігуры, амаль што скульптурнай лепцы твару, пранікнёным адкрытым позірку шэрых вачэй, шчыльна сціснутых тонкіх вуснах. Грамадская завостранасць вобраза сведчыць аб актыўнай жыццёвай пазіцыі Арлоўскага, пачуцці ўласнай годнасці, упэўненасці і рашучым тэмпераменце героя твора. Маштабнасць фігуры, умоўны светлы фон пазбаўляюць прастору грыбіні, надаюць вобразу манументальны характар. Мастак імкнецца да дасканаласці малюнка і колеру, узважваючы і падпарадкоўваючы вобразнасці кожную дэталь партрэта.
Побач з адлюстраваннем канкрэтных прадстаўнікоў калгаснага сялянства жывапісцы стваралі і абагульненыя вобразы. Таму многія творы мелі аднатыпныя назвы: «Партрэт даяркі» (1955) А. Шаўчэнкі і «Партрэт даяркі» (1957) Р. Кудрэвіч; «Партрэт калгасніцы» (1960) I. Ах-
рэмчыка і «Партрэт калгасніка» (1960) I. Рэя і многія іншыя.
Псіхалагічнай тонкасцю і сацыяльнай пэўнасцю вызначаецца вобраз чалавека працы ў «Партрэце свінаркі A. С. Загорскай» А. Шаўчэнкі (1956). Абпалены сонцам твар, выразны позірк, у якім і радасць і стомленасць ад працы, моцныя жылістыя
67. I. Ахрэмчык.
Партрэт пісьменніка П. Ф. Глебкі.
1943. ДММ БССР
рукі пераканаўча характарызуюць гераіню. Жывая пластычная мова жывапісу, добры малюнак і ўдала знойдзеная кампазіцыя надаюць партрэту мастацкую выразнасць.
Шырокай і смелай трактоўкай вызначаецца пластычны і жывапісны лад у «Партрэце даяркі калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Е. Н. Басай»
(1959)	В. Жолтак. Падкрэслена аптымістычны характар вобраза высвечвае ў гераіні твора ўпартасць і дзелавітасць, энергічнасць і вялікую любоў да працы. Народны, нацыянальны каларыт партрэту надаюць простае сялянскае адзенне, ліха завернутая вакол галавы ўзорыстая хустка.
Адзначаны рысамі лірызму вобраз стварае П. Крохалеў у «Партрэце калгасніцы Вольгі» (1961). З’яўленне падобных твораў у пачатку 60-х гадоў сведчыла аб жыццёвасці тэндэнцыі дасканалага натурнага адлюстравання чалавека, аб развіцці і ўзбагачэнні традыцый лірычнага і бытавога партрэта. Цікавыя і своеасаблівыя ў гэтых адносінах партрэты свінаркі П. Тупік (1957) I. Фяцісава; каваля Н. Е. Цярэшчанкава (1958) і даяркі Палкінай (1961) А. Шаўчэнкі; брыгадзіра паляводчай брыгады Дукеля (1960) Я. Харытоненкі; пастуха Маруткі (1964) Я. Зайцава.
У пачатку 50-х гадоў ствараецца мноства палотнаў, прысвечаных вобразу рабочага. Прыцягвае ўвагу эмацыянальная вастрыня вобраза, падкрэсленая экспрэсія кампазіцыйных і колеравых вырашэнняў. Высокія маральныя якасці асобы знаходзяць адлюстраванне ў героіка-рамантычнай прыўзнятасці вобраза.
У партрэце дэлегаткі XIX з’езда КПСС К. В. Курчыцкай (1952) У. Сухаверхаў гераічную ўзвышанасць і мэтанакіраванасць вобраза перадае праз дынамічную жанрава арганізаваную кампазіцыю. Моцны ўплыў фотадакументалізму надае твору публіцыстычны, рэпартажны характар. Створаны вобраз жанчыны, што працуе на такарным станку, абумоўлены сапраўдным працоўным гераізмам тых гадоў. У аналагічным вобразным ключы вырашаюць свае кампазіцыі Я. Красоўскі («Партрэт стаханаўкі Галі Чарняк», 1953), I. Стасевіч («Партрэт лесаруба Брэсцкай ГЭС», 1959) і многія іншыя.
Гераічныя рысы, падкрэсленыя ў вобразах сучаснікаў, узвышалі іх над будзёнпасцю жыцця. У партрэтах пераважаў пафас самаадданай працы, што з цягам часу ператвараўся ў сімвал. У творчасці некаторых мастакоў з’явіліся рознага роду штампы, абумоўленыя імкненнем стварыць тыповы вобраз сучасніка. Гэта прыводзіла да схематызацыі і аднатыпнасці ў абрысоўцы характараў. Героямі многіх твораў становяцца прадстаўнікі такіх прафесій, праца якіх, на думку аўтара, ахутана арэолам рамантыкі,— ліцейшчыкі, кавалі, шахцёры. Шэраг такіх партрэтаў быў створаны М. Данцыгам. Яго «Сталявар» (1956) і «Партрэт начальніка ўчастка М. Сінелыіікава» (1960)
уражваюць своеасаблівым гераічным пафасам, імкненнем глыбей спасцігнуць сутнасць працоўнага чалавека. Асаблівасці творчай манеры майстра — адкрытыя і насычаныя колеры, пластычнае абагульненне формы — надаюць яго персанажам выразнасць, маштабнасць і нават манументальпасць.
Гераічная канцэпцыя вызначае характары і ў партрэтах начальніка будаўніцтва другой шахты ў Салігорску У. Любімава (1960) У. Стальма-
68. В. Волкаў.
Партрэт народных артыстаў СССР Г. Глебава, У. Уладамірскага
і народнага мастака БССР А. Марыкса.
1959. ДММ БССР