Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
78. П. Сергіевіч. Партрэт М. Танка. 1957
Пашырэнне сувязей з замежнымі краінамі, камандзіроўкі беларускіх мастакоў у розііыя краіны свету з’явіліся падставай для стварэння піэрага партрэтаў нашых сучаснікаў за мяжой. У гэтым плане выклікаюць цікавасць творы I. Стасевіча «Галава афрыканца», «Іожэ з Нігерыі», «Бэмбі», «Партрэт Граўбэ з Сенегала» (канец 50-х гадоў). У выніку творчай камандзіроўкі I. Ахрэмчыка ў Манголію ў 1959 г. з’явіліся партрэты партызана Матык Сурэпа, артыст-
Кубы адчуваецца ў трактоўцы вобраза студэнта-кубінца, створанага Б. Няпомняшчым (1963). Пры ўсёй зацікаўленасці знешнім бокам жыцця і побыту замежных пародаў — адзеннем, абраднасцю, асаблівасцямі культуры — мастакоў больш прываблівае ўнутраны свет, псіхалогія нашых сучаснікаў за мяжой. Яркія і выразныя этнаграфічныя дэталі надаюць гэтым
79. Р. Кудрэвіч.
A. С. Пушкін у Міхайлаўскім. 1951
кі Цэрын Дулма, некалькі жаночых партрэтаў сялян. У 1961 г. «Партрэт Патрыса Лумумбы» напісаў 3. Паўлоўскі. Свабода і пезалежнасць, скіраванасць да лепшага будучага народа
партрэтам своеасаблівую прыгажосць і каларыт.
Са стылістыкай тэматычнага партрэта цесна звязапа стварэппе г істарычных партрэтаў-кар-
80. А. Гугель, Р. Кудрэвіч. Мікалай Астроўскі.
1957. ДММ БССР
ц і н. Імкненне перадаць уласныя ўяўлепні аб характары гістарычнай асобы прыкметна ў палатне «А. С. Пушкіп у Міхайлаўскім» (1951) Р. Кудрэвіч. Вобраз паэта прываблівае глыбінёй і шматграннасцю пачуццяў, свабодай мыслення і цэльпасцю характару. Вялікую ролю ў адлюстраванні эмацыянальнага настрою, перажыванняў героя адыгрывае шматзначнасць рэчаў у інтэр’еры, жывапіснае вырашэнне кампазіцыі.
Пошук першаасновы савецкага гераізму кіраваў А. Гугалем і Р. Кудрэвіч у сумеснай працы над палатном «Мікалай Астроўскі» (1957), прысвечаным апошнім дням жыцця і дзейнасці пісьменніка-змагара за ідэалы Савецкай улады. Мастакі знаходзяць
удалае кампазіцыйнае рашэнне, псіхалагічна дасканала асэнсоўваюць вобраз. Герой паўляжыць на ложку, моцна сціснуўшы ў правай руцэ аловак. Побач на коўдры — лісты паперы. У праёме расчыненага акна бачны гарадскі пейзаж. Веснавы настрой нібы пануе ў паветры. Бурнае жыццё горада стварае драматычны кантраст слабому фізічна Астроўскаму. Рукі з худымі пальцамі, валявы твар узмацняюць жыццесцвярджальпую энергію вобраза, веру ў перамогу чалавечага духу. Мужны юнак, які мэту свайго жыцця, нават будучы хворым, бачыць у выкананні грамадзянскага абавязку, пераконвае гледача. Барацьба за актыўнае жыццё, пепахіснасць, унутраная сіла становяцца
метафарычнай ідэяй вобраза, уздымаючы яго да сімвалічнага гучання.
Характарызуючы развіццё партрэтнага жанру 1945—1960 гг., трэба адзначыць рост прафесійпага майстэрства жывапісцаў, пастаноўку і вырашэнне імі складаных мастацкіх задач, імкненне да выпрацоўкі індывідуальнага выяўленчага почырку. Партрэт пачынае набываць псіхалагічную і эмацыянальную глыбіню. У адлюстраванні вобразаў розных сацыяльных груп мастакі імкнуліся выказаць свае адносіны да існуючай рэчаіснасці. Больш глыбокімі і асэпсаванымі сталі вобразы абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пакладзены пачатак у стварэппі тыповых вобразаў нашых сучаснікаў — працаўнікоў калгасных палёў, рабочых, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.
Нягледзячы на негатыўнае ўздзеянне культу асобы Сталіна, што на некаторы час звузіла характар творчых пошукаў жывапісцаў, у партрэтным жанры ўсё ж зроблены пэўны крок наперад у адлюстраванпі існуючай рэчаіснасці.
* * *
Значнае месца ў творчасці беларускіх жывапісцаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя займае п е йз а ж. Найбольш плённа працуюць у гэтым жанры мастакі старэйшага і сярэдняга пакаленняў, чыё майстэрства сфарміравалася яшчэ ў даваенныя гады: В. Бялыніцкі-Біруля, I. Ахрэмчык, У. Кудрэвіч, М. Дучыц, Г. Азгур, В. Цвірка, К. Максімцоў, М. Чураба, П. Данелія і інш.
Увага пейзажыстаў канцэнтруецца на перадачы зменлівасці прыроды, шматлікасці яе каларыстычных эфектаў. Адсюль вялікая колькасць лірычных эцюдаў з традыцыйным жывапіспым рашэннем, характэрпым для твораў 30-х гадоў. У той жа час гэты перыяд меў багатыя патэнцыяльныя
магчымасці для стварэння абагульненых, тыповых вобразаў беларускай прыроды, якія б неслі на сабе адбітак часу. Мастакі паступова адыходзілі ад канкрэтнасці сюжэта, традыцыйнасці жывапіснага і пластычнага рашэння, дакументальнасці ў адлюстраванні той ці іпшай мясцовасці. Тым самым пераадольвалася пасіўнасць творчага мыслення. Багаты жыццёвы матэрыял, вялікія пераўтварэнні па ўзнаўленні старога і будаўніцтве новага, павышэнне духоўнага і эстэтычнага ўзроўню людзей стваралі глебу для далейшага развіцця жанру пейзажа. У сваіх палотнах мастакі імкнуліся абагульніць дакументальны, канкрэтны матэрыял, дапоўніць яго яшчэ свежымі ўласнымі ўражаннямі і перажываннямі.
Пасля доўгіх гадоў вайны пейзажысты рэспублікі абвострана ўспрымаюць прыгажосць роднай зямлі. Лірычныя рысы ў адлюстраванні беларускай прыроды спалучаюцца ў іх творах з пачуццём савецкага патрыятызму, унутраным светам самога аўтара. Прыкладам можа служыць карціна «Беларусь. Зноў расцвіла вясна» (1947) В. Бялыніцкага-Бірулі. Фактычны матэрыял і асабісты жыццёвы вопыт далі магчымасць аўтару стварыць абагульнены вобраз беларускай прыроды першых пасляваепных год. Рэшткі разбітай нямецкай тэхнікі, якія напамінаюць аб нядаўніх жорсткіх баях, губляюцца ў празрыстай атмасферы настушўшай вясны. TonKi каларыт сакавітай першай зеляніны, паветранасць і мяккасць навакольнага асяроддзя з высокім небам, квецень яблынек гавораць не толькі пра пару абуджэння прыроды, але і праслаўляюць перамогу дабра над злом, сцвярджаюць вечнасць жыцця.
Гэтай тэме былі прысвечаны многія работы беларускіх пейзажыстаў. У 1944—1945 гг. В. Цвірка напісаў серыю пейзажаў, у якіх узнавіў месцы мужнай барацьбы беларускага народа і месцы катаванняў і знішчэння
многіх сотняў тысяч савецкіх людзей. Хоць япы і не з’яўляюцца закончанымі работамі, а носяць эцюдны характар, у іх з гістарычнай дакладнасцю перададзена памяць аб мінулым. Невялікія па памерах карціны «Руіны Мінска», «Камера пямецкага СД»,
81. В. Вярсоцкі. У Варшаве 17 студзеня 1945 года. 1965. Мастацкі фонд БССР
«Двор у лагеры «Масюкоўшчына» сваёй дакументальнасцю даносяць да нас трагедыю, якую перажыў наш народ у час нямецка-фашысцкай акупацыі.
Па гарачых слядах вайны, ужо ў вызваленай Беларусі, мастак М. Дучыц напісаў серыю пейзажаў, сярод якіх пеабходна адзначыць «На руінах Мінска», «Старабарысаўскі тракт» (1944), «Разбітая гармата», дзе ўсхвалявана расказаў пра гады варожага нашэсця.
У работах У. Кудрэвіча жыццёвасць адлюстравання канкрэтных месцаў пранікнута патрыятычным настроем, тпто дае магчымасць мастаку больш востра і дакладпа раскрыць тэму вайны. У пейзажы «Па дарогах
вайны» (1945) аўтар паказвае Вільнюскую шашу, разрытую коламі машын і гусеніцамі танкаў. Па абодвух баках дарогі раскінуліся беларускія палі і лясныя масівы, што сталі магілай для многіх гітлераўскіх салдат. Скарыстоўваючы колеравую кантрастнасць, мастак дабіваецца вялікай дынамікі і вобразнасці. Непасрэднасць уражання, шчырасць і вялікая жыццёвая праўда характарызуюць эцюды Я. Зайцава «Заходнія вароты», «Белы палац», «Ільінскія вароты», якія мелі вялікае значэнне пры стварэнні тэматычнай карціпы «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» (1950). Пейзажныя эцюды не сталі толькі дапаможным матэрыялам да карціны, а набылі самастойную каштоўнасць. Шэры каларыт твораў перадае трагізм падзей, якія адбываліся ў гэтых месцах. Сама прырода паўстае тут як сведка жорсткіх баёў. Ад палотнаў павявае журбой стрыманых шэрых, блякла-ружовых, зялёных тонаў. Яны прасякнуты тым хвалявапнем, што перажывае савецкі чалавек, калі бачыць перад сабой свяшчэнныя камяні. Мастак «захоўвае ў брэсцкіх пейзажах сваю звычайпую шырокую манеру пісьма тонамі роўнай святлосілы, але ў іх можна адзначыць багацце адцеппяў, асаблівую старапнасць выканання» 4.
У другой палове 40-х — пачатку 50-х гадоў у беларускім пейзажы асабліва паспяхова развіваецца лірычны накірунак. Пераважаюць простыя і сціплыя матывы, напісаныя непасрэдна з натуры ў прыёмах пленэрнага жывапісу.
Лірызм беларускага пейзажнага жывапісу асабліва ярка прадстаўлены ў творчасці В. Бялыпіцкага-Бірулі, якая мела вялікае значэнне для развіцця пейзажнага жывапісу ў пасляваенныя гады. Тонкі лірык, паслядоўнік дэмакратычных традыцый рускай
4 Орлова М. ІІскусство Советской Белорусснн. М., 1960. С. 170.
мастацкай школы, ён стварае цудоўную галерэю пранікнутых пачуццём цеплыні і шчырасці вобразаў беларускай прыроды. Свежасць, паўната непасрэднага ўспрымання прыроды спалучаюцца ў карцінах «Беларусь. Пачатак лета», «Вераснёўскі вечар»
тах В. Бялыніцкага-Бірулі можна ўбачыць раннюю вясну, калі прырода напаўняецца яшватворнай вільгаццю, набухаюць пупышкі, з’яўляюцца
82. В. Жолтак. Сон-трава. 1957. ДММ БССР
(абедзве 1947 г.) з музыкальнасцю і паэтычнасцю мастацкага ўзііаўлення.
В. Бялыніцкі-Біруля напружана працуе над вывучэннем своеасаблівасцей краявідаў Міншчыны. Урачыстасць вясновай прыроды перададзена ў палатне «Зацвіла лотаць» (1946). Лірызмам і спакоем напоўнены карціны «Беларусь. Змярканне ў маі», «Вясна ідзе», «Вясновая зямля», «Зялёны май» (1947), якія вырашаны з дапамогай прыглушанай каларыстычнай гамы на канкрэтных матывах беларускай прыроды. У рабо-
першыя кветкі; восеяь, калі пусцеюць палі і падае лісце; зіму, калі ўсё навокал пакрыта белым абрусам снегу. Непасрэдпыя ўражанні ад убачанага арганічна пераасэнсоўваюцца аўтарам. He канкрэтнае адлюстраванне прыроды дыктуе характар суладнасці ўсіх кампанентаў карціны — тут праяўляецца ўлада мастака пад прадметным светам. Таму светлая радасць, асабістыя пачуцці піколі не пераступаюць мяжы імклівай радасці фарбаў зямлі.
Работы «Зазелянелі беларускія
бярозкі» (1947), «Май зазелянеў» (1948) прыцягваюць увагу ўмелай перадачай мяккіх, ледзь улоўных змен у прыродзе, яе нацыянальнай своеасаблівасці. Эмацыяналыіы лад гэтых карцін сугучны веснавому стапу прыроды. Глыбокі лірызм, характэрны для беларускай прыроды, стаў вядучым матывам і ў творчасці В. Бялыніцкага-Бірулі.
Шчырасць і непасрэднасць ва ўспрыманні і перадачы вобразаў прыроды характэрны для творчасці Г. Азгур. Яе пейзажы адразу настройваюць гледача на лірычны лад. Працягваючы лепшыя традыцыі рускага класічнага пейзажа XIX ст., аўтар у