Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
95.75 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
лес і водарам напаўняецца паветра. У рабоце «Свіслач вясной» (1954) матэрыяльнасць і прадметнасць прыроды перададзены праз добра прапрацаваную на прыглушаных тонах і мяккіх пераходах жывапісную гаму.
У некаторых работах Г. Азгур наглядаецца пераход ад эцюднасці да карцінных тэндэнцый. Сур’ёзна прадуманай кампазіцыяй, упэўнена выяўленымі прасторавымі планамі, цэльнасцю вобраза прыроды вылучаецца карціна «Лагойскія ўзгоркі» (1954). На аснове канкрэтнага маты-
83. В. Жолтак. Званочкі лясныя. 1958
палотнах «Бярозкі. Вясна» (1949), «Паводка. Раўбічы» (1954), «Снег сышоў» (1957), «Канец сакавіка» (1960) апявае пару абуджэнпя прыроды, топка перадае пабліжэшіе вясны, яе першы подых, калі ажывае
ву аўтар імкнецца абагульніць тыповыя асаблівасці беларускай прыроды. У рабоце «Вечар. Каралішчавічы» (1952) з тонкай назіральнасцю і любоўю перададзепы паэтычны вобраз цёплага вечара, прыгажосць саснова-
га бору. Цяжкі і цёмпы сілуэт леса перасякае вузкая дарога, якая паступова губляецца ў глыбіні.
Лірычную плыпь у беларускім пейзажы развіваў таксама і У. Кудрэвіч. Яго мастацкая манера ў многім пераклікаецца з традыцыямі рускага
Асаблівай выразнасцю вызначаюцца творы У. Кудрэвіча, прысвечаныя Дпяпру: «Днепр каля Лоева»,
84. В. Цвірка. Лагойскі сказ.
1960. ДММ БССР
перадзвіжніцтва. Левітан, Саўрасаў, Шышкін, Куіпджы былі яго любімымі мастакамі. Кудрэвіч вучыўся ў іх, як трэба лаканічнымі прыёмамі, без паказнога бляску адлюстроўваць багацце прыроды, як можна раскрыць прыгажосць самага, здавалася б, звычайнага матыву5. У пейзажах «Сакавік» (1945—1946), «Беларускі пейзаж» (1949), «Веснавы матыў» (1952), «Бярэзіна» (1953), «Лясная рака» (1956) мастак не стылізуе прадметны свет, лірычны пачатак пазбіаўлены імітацыі, жывапісная манера не выяўляе і не вылучае штонебудзь з матыву, а дапамагае стварэнпю агулыіага пастрою.
5 Лейтмап Ф. Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч. Мн., 1958. С. 13-14.
«Глыбокі змрок», «Світанне» (усе 1947 г.), «Раніца на Дняпры» (1954). Кампазіцыя будуецца ў залежнасці ад вобразнага сюжэта, якому падпарадкоўваюцца выразныя сродкі. Калі ў першым і апошнім палотнах яго прыцягваюць дняпроўскія прасторы, шырокія заліўныя лугі, панарамныя віды з крутых берагоў, то ў іншых мастак акцэнтуе ўвагу на перадачы стану прыроды і рашае яго ў цёмнасініх тонах агульнай гамы. Ва ўсіх гэтых работах аўтар падкрэслівае непадзельнасць чалавека і прыроды, напружаны рытм працоўных будняў на прасторах Дняпра.
Кожны мастак уносіў штосьці сваё, асабістае ў разуменне лірычнага пейзажа. У палатне «Масток» (1946) М. Беляніцкі гучанне аднаго колеру ўзмацняе суседствам другога,
85. В. Цвірка. Каля млына.
1954. Музей рускага мастацтва. Львоў
дапаўняючы іх тонавую градацыю колерамі сонечпага зімовага дня. I. Пушкоў у палотнах «Вечар на Нёмане» (1948), «Позняя восень» (1950) паветранасці вялікай прасторы Прынёманскага краю дасягае мяккай жывапіснай манерай выканання. Формы прадметнага свету ў значнай меры абагульнены. Пейзажы «Разліў» (1950), «Рака Сож» (1951), «Восень» (1957) В. Казачэнкі, «Ранняя вясна» (1952), «Блакітная далячынь» (1954) А. Каржанеўскага пранікнуты ўнутраным захапленнем прыродай. У жывапісным характары гэтых работ праглядаюцца рысы дэкаратыўнасці. Уменне дакладна перадаць канкрэтны стан прыроды, улавіць яе яскравасць і свежасць характэрны для пейзажаў А. Шыбнёва «Над Свіслаччу» (1945), «Пераддажджом» (1954), «Улетку» (1955).
Цікавасць выклікаюць работы В. Цвіркі і М. Дучыца пад агульнай назвай «Беларускі пейзаж», у якіх мастакі імкнуцца стварыць абагульнены вобраз беларускай прыроды. Пры шматпланавай пабудове прасторавага асяроддзя, эмацыянальнай выразнасці галоўная ўвага ўдзяляецца паказу прыгажосці роднага краю з яго бяскрайнімі ўзгоркавымі прасторамі. Калі ў М. Дучыца пераважае непасрэдная лірычная накіраванасць, стрыманая колеравая гама, то В. Цвірка імкнецца да стварэння эпічнага вобраза прыроды. Рысы эпічнасці можна назіраць у цэлым шэрагу палотнаў В. Цвіркі. Складанасць кампазіцыйнага рашэння ў спалучэнні з умелым выкарыстаннем колеравых суадносін дазваляе мастаку перадаць глыбіню прасторы ў пейзажах «Возера Сялява», «Лагойск» (1952), «Цішыня» (1954). У апошняй прысутнічае канкрэтны матыў. Позірку адкрываецца люстэркавая гладзь лясной ракі з жывапіснымі кустамі і дрэвамі. Багацце планаў зеленаватага і вохрыстага колераў дапамагае перадаць пару восені. Адлюстраванае ў рацэ блакітнае неба дапаўпяе палітру
пейзажа новымі каларыстычнымі акордамі.
Эташіай работай у творчасці В. Цвіркі і ў пейзажным жывапісе пасляваеннага перыяду з’яўляецца карціна «Каля млына» (1954). Палатно ўздзейнічае на гледача кампазіцыйнай стройнасцю, цэльнасцю вобраза. Удала знойдзеная перспектыва моста, размяшчэнне яго ў цэнтры ўносіць у карціну шмат паветра і быццам бы вядзе гледача ўглыбіню, да сюжэт-
86. В. Цвірка. Сакавік.
1947. ДММ БССР
най завязкі кампазіцыі. 3 гэтай работы пачынаецца «рашучая заваёва гэтым пейзажыстам прасторы» 6. Свабодная манера пісьма, вастрыня і сакавітасць колеравай гамы перадаюць усю палітру летняга сонечнага дня. Мажорны вобраз прыроды гарманічна спалучаецца з адлюстраваннем працоўнай дзейнасці чалавека. Карціна В. Цвіркі «Каля млына» мела такое ж
6 Орлова М. ІІскусство Советской Белорусснн. С. 178.
значэнне для беларускага пейзажнага жывапісу таго перыяду, як і творы Р. Ніскага для рускага савецкага мастацтва. У ёй адбіўся пасляваенны свет, убачаны вачыма сучасніка, свет радасці, прыгажосці.
Пры стварэнні карцін «Сакавік», «Сакавік. Халодны дзень» (абедзве 1947 г.) В. Цвірка скарыстоўвае прыём кампазіцыйнага сумяшчэння асобных матываў. У «Сакавіку» мажорная дынаміка адчуваецца і ў пабудове кампазіцыі з крутым разваротам дарогі, і ў перадачы кантрастнасці рэфлексаў і ценяў, аранжавай зямлі, што вызвалілася ад снегу. Асаблівую жыццёвасць і гучнасць усёй рабоце надае адзінокая фігурка жанчыны. Колеравай выразнасцю прыцягвае пастознае пісьмо, якое ў далейшым набывае важкую значнасць у творчасці мастака.
У карціне «Сакавік. Халодны дзень» адлюстраваны просты беларускі матыў з маленькай рэчкай, якая нясе свае веснавыя воды. Згіб ракі ўводзіць у глыбіню карціны, дзе, як і ў папярэднім пейзажы, прысутнічае жаночая фігура. Калі ў першай рабоце мастак стварае вобраз веснавога абуджэння з ноткамі мажорнасці і дыпамікі, то ў другой пануе пачуццё насцярожанасці і цішыні.
В.	Цвірка ўнёс у пейзаж ясны погляд на прыроду. Яго творчая канцэпцыя была сугучна з задачамі часу.
У лепшых работах праявіўся каларыстычны дар мастака. Яны вызначаліся гарманічным адзінствам усіх кампанентаў.
Плённа працуюць у гэты перыяд мастакі К. Максімцоў, Б. Звінагродскі, Я. Красоўскі, М. Чураба, П. Данелія і інш. У сваіх творах яны не імкпуцца да канкрэтызацыі той ці іпшай мясцовасці, а шукаюць абагульнены вобраз прыроды з яе характэрнымі рысамі. У пейзажах Б. Звінагродскага «Баржы на Сожы» (1949), «Сож. Вялікая вада» (1953) побач з пошукамі паэтычнага пачатку праступаюць рысы абагульненасці. Прыкметы сучаснасці падаюцца не столькі праз сюжэтныя завязкі працоўнага жыцця рачных прыстаней, колькі праз унутраную напоўненасць і эмацыянальны настрой вобразаў.
У адрозненне ад работ Б. Звінагродскага пейзаж Я. Красоўскага «На Бярэзіне» (1954) болып стрыманы ў кампазіцыйным плане. Удалае каларыстычнае рашэнне надае яму ўнутраную цэласнасць. У пейзажы «Яхты на прычале» (1955) Я. Красоўскі працягвае пошукі новых сродкаў мастацкай выразнасці, імкнецца да гранічнай дынамічнасці і экспрэсіі MasKa, да абагульнення форм. Для палотнаў лірычнага плана характэрпы
87. Б. Звінагродскі. Сож. Вялікая вада.
1953. ДММ БССР
88. М. Беляніцкі. Пейзаж са сланечнікамі.
1956. ДММ БССР
колеравая насычанасць, яркія светлавыя рэфлексы і кантрасты без дэталіроўкі і наступнай прапрацаванасці.
Пошукі новых форм і колеравых спалучэнняў характэрны для творчасці П. Данелія і М. Чурабы. У пейзажах «Вясна», «Зіма. Бярозкі» (абодва 1954 г.), «Плывуць воблакі» (1957) П. Данелія імкнецца выявіць своеасаблівасць і хараство беларускай прыроды шляхам перадачы колеравых мас зеляніны, абагульненых форм воблакаў. У адрозненне ад П. Данеліі М. Чураба ў рабоце «Сяброўкі» (1954) любоўна выпісвае кожную дэталь, не парушаючы пры гэтым асноўнага кампазіцыйнага цэнтра на залацістым фоне, які перадае атмасферу летняга дня. Валёрны жывапіс, зіхацеппе колеравых адценняў уносяць хісткасць, пяшчоту і кволасць
у формы прадметаў, якія ён адлюстроўвае.
У плане лірычнага апавядання цікавая работа М. Дучыца «Зіма ў Зялёным» (1954). Мастак адыходзіць ад знешняй сузіральнасці ў адлюстраванні прыроды. Убачанае асэнсоўваецца ў збіральным вобразе зімы, які ствараецца серабрыстай гамай, усім эмацыянальным ладам.
Завершанасцю жывапіснай пабудовы вызначаюцца напісаныя тэмпераментна, за адзін сеанс маленькія пейзажы Я. Зайцава «Лясная дарога» (1953), «На Палессі» (1955), «Дубкі» (1959). Іх кампазіцыя вельмі лаканічная. Увага аўтара канцэнтруецца на непасрэдным успрыняцці і перадачы выяўленчага матыву.
Рамантычная напоўненасць вобраза характэрна для работ Ф. Дарашэвіча «Пойма ракі Бярэзіны»
(1953), «На Бярэзіне» (1957). Аб прыгажосці беларускіх азёр апавядаюць невялічкія па фармаце пейзажы А. Шыбнёва «Возера Браслаў» (1953), «Ветраны дзень», «Азёрныя далячыні» (абодва 1954 г.). Яны напісаны дынамічна, экспрэсіўна. Каларыт пабудаваны на таналыіых пераходах, якія перадаюць зменлівасць станаў прыроды, дзе пераважае гама халодных сіне-шэра-зялёных тонаў.
Ідэі пленэрнага жывапісу, адыход ад дэталізацыі маюць месца ў пейзажы I. Ахрэмчыка «Летні дзень» (1955). Мастак не спыняецца на выяўленні прадметнай матэрыяльнасці, ён захоўвае прынцып натурнага паказу прыроды, нібы назірае за ёй. Гэта пепасрэдпае ўспрыняцце дапаўняецца эстэтычнай ацэнкай матыву. Мастацкая праўда ў перадачы стану прыроды падае зместу карціны навізну. Ідэйпа-эстэтычныя задачы «па-
этызацыі сціплых матываў» I. Ахрэмчык рашае ў карціне «Каля сажалкі. Паланга» (1957). Аўтар піша не кранутую чалавекам прыроду. Імкнучыся перадаць эмацыянальнае пачуццё прыгажосці, трапяткое хваляванне перад ёю, мастак быццам набліжае створапы вобраз да гледача. Карціпы I. Ахрэмчыка дэманструюць праўду пачуццяў. Адданасць аўтара простай беларускай прыродзе і жывапісны лад вызначаюць галоўную каштоўнасць яго карцін.