Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
Над увасабленнем тэмы Вялікай Айчыннай вайны на опернай сцэне працавалі мастакі С. Нікалаеў, П. Масленікаў, М. Блішч.
Пасля прэм’еры оперы Я. Цікоцкага «Алеся» С. Нікалаеў разам з усім калектывам тэатра працягваў працаваць над пастаноўкай оперы ў повай рэдакцыі. Дэкаратар сустракаецца з былымі партызанамі, робіць
замалёўкі на месцы баёў, піша з натуры зямлянкі, набывае касцюмы, рэчы, якія належалі партызанам.
У 1953 г. на сцэне зноў ажываюць хвалюючыя падзеі гераічнай барацьбы беларускіх партызан у новай пастаноўцы оперы цяпер ужо пад назвай «Дзяўчына з Палесся». Кампазітар дапісаў першы акт, у якім расказаў аб свяце працоўнай перамогі на Палессі. Гэта дало магчымасць больш рэльефна паказаць карціны мірнай працы і гадоў вайны, больш жыццёва раскрыць вобразы асноўных дзеючых асоб.
Праз увесь спектакль праходзіць тэма Радзімы. Калі ў першым акце мастак любуецца хараством краявідаў Палесся, дзе на месцы вечных балот раскінуліся шырокія палі квітнеючага льну з роўнымі радамі асушальных каналаў, то ў другім, трэ-
цім і чацвёртым актах С. Нікалаеў раскрывае вобраз зямлі, якая палыхае ў агні вайны, Асаблівую дзейсііую сілу набывае неба, каляровае рашэнне якога мяняецца ў залежнасці ад падзей спектакля. Пачынаючы ад сонечнага, блакітнага, яно стаповіцца барвовым, з чорнымі клубамі дыму, водбліскамі далёкіх пажараў у карцінах «На чыгунцы», «Партызанскі лес» і ў фінале, калі перад гледачом узнікалі спаленая і зруйнаваная беларуская вёска, пачарнелыя ад дыму і агню дрэвы. Створаная мастаком карціна зруйнаванай, але непакоранай беларускай зямлі выклікала пачуццё вялікай гордасці за свой ларод.
Важную ролю ў стварэнні жыццёвай атмасферы вайны іграла асвятленне. Яно з’явілася глыбока эмацыянальным, дзейсным, вобразным кампанентам спектакля ў перадачы напружанасці падзей у гады Вялікай Айчыішай вайны.
У афармленні оперы 10. Мейтуса «Маладая гвардыя» П. Масленікаў
ужывае адзіны для ўсіх карцін партал у выглядзе аркі з нахілепымі сцягамі, афарбоўка якога змянялася ў залежнасці ад падзей карціны ад карычневага да чырвона-чорнага колеру. Мастак выкарыстоўвае разнастайныя выразныя сродкі, якія на яго думку найбольш поўна выяўлялі мужнасць, гераізм, рапіучасць маладагвардзейцаў, іх вялікую веру ў сілу народа і блізкую перамогу над ворагам.
У першай дзеі гэта жывапісны прыём, якім мастак паказвае піырокія прасторы стэпу за Донам — вобраз Радзімы, на якую вось-вось ступяць фашысты.
Чорныя сілуэты дрэў гарадскога парку ў трэцяй карціне, за якімі вырысоўваліся зруйнаваныя будынкі і біржа працы, стваралі сумны пейзаж акупіраванага горада. Яркія языкі
101. С. Нікалаеў. Эскіз дэкарацыі да оперы Я. Цікоцкага «Дзяўчына
з Палесся» ў т-ры оперы і балета ў Мінску. 1953
полымя ад падпаленай біржы асвятлялі ўсё навокал пульсуючым чырванаватым колерам, падкрэсліваючы напружанасць барацьбы з ворагам.
3 асаблівай выразнасцю была вырашана фінальная карціна оперы, дзе мастак вынес прысуд неймавернай жорсткасці фашызму. У ледзяной прасторы ночы, праз заснежаныя руіны ўзарванай шахты глядач бачыў высокія копры, на фоне якіх босыя, у парваным адзенні, знясіленыя ад катаванняў, але няскораныя маладагвардзейцы спяваюць сваю апошнюю песню. Над маналітнай групай змагароў узвіваўся чырвоны сцяг, і на яго фоне прамень пражэктара асвятляў помнік героям, сімвалізуючы перамогу жыцця над смерцю-
Майстэрства М. Блішча як жывапісца і дэкаратара асабліва поўна раскрылася ў яго рабоце над афармленнем оперы Р. Пукста «Марынка» (1955), у якой расказваецца аб подзвігах піянераў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У пралогу на высокім узгорку ён паказвае велізарны дуб. Шырокая панарама калгасных палёў, сенажацей, празрыстай ракі на фоне бледна-ліловага небасхілу, якая адкрывалася адсюль, уводзіла гледача ў атмасферу мірнага жыцця, перадавала хараство роднай прыроды.
У другой і трэцяй карцінах мастак паказвае прыкметы жудасных гадоў нямецкай акупацыі: напаўразбураная школа, зламанае дрэва, нахілены слуп з абарванымі правадамі, а над усім гэтым быццам застылыя чорныя слупы дыму далёкіх пажараў.
Цікава рашае дэкаратар карціну партызанскага лесу. Велічныя дрэвы змяняюцца чорнымі ценямі нямецкіх салдат. Калі знікаюць цені, зноў перад гледачом паўставалі лясныя волаты. У сцэне сна Марынкі мастак паказвае незвычайныя кветкі, грыбы,
102. М. Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы Р. Пукста «Марынка» ў т-ры оперы і балета ў Мінску. 1955
мноства звяроў. У эпілогу глядач зноў бачыў высокі ўзгорак з велічным дубам, асветленым апошнімі сонечнымі прамянямі, пад якім піянеры слухалі расказ пра гады вайны, пра мужнасць і гераізм савецкіх людзей у барацьбе супраць фашызму.
зела (1957) у Тэатры юнага гледача. У спектаклі «Алазанская даліна» Я. Нікалаеў паказвае беларускую вё-
103. М. Блішч. Эскіз дэкарацыі да балета А. Крэйна «Лаўрэнсія» ў т-ры оперы і балета ў Мінску. 1955
У рабоце над п’есамі беларускіх драматургаў мастакі-дэкаратары яскрава перадавалі не толькі месца падзей, але і характар часу, у якім жывуць і дзейнічаюць героі твораўСучаснае і мінулае беларускага народа, яго мары, спадзяванні і імкненні знайшлі выяўленне ў дэкарацыях Я. Нікалаева да спектакляў «Алазанская даліна» К. Губарэвіча і I. Дорскага (1949), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1951) у тэатры імя Я. Коласа; I. Ушакова — «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950), П. Маслепікава— «Піпская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1954) у тэатры імя Я. Купалы; I. Пешкура да спектакля «Папараць-кветка» I. Ко-
ску адразу пасля вызвалення. ...Напаўразбураная сялянская хата. Паўзмрок закуранага ад выбуху пакоя кантрастуе з жыццярадасным сонечным пейзажам.
Падзеі наступнай карціны разгортваюцца на ўзлессі бярозавага гаю, за якім праходзіць электралінія. Чырванню гараць сцягі над новымі будынкамі калгаснікаў. У блакіце высокага неба, золаце спелай збажыны, святочным убранні вёскі, свежай зеляніне бярозак гучыць гімн стваральнай працы на вызваленай зямлі. Дэкарацыі былі сугучны святочнаму настрою калгаснікаў, падзеям, якія разгортваліся на сцэне.
Глыбокай праўдай жыцця адзна-
чаюцца дэкарацыі Я. Нікалаева да спектакля «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, у якіх з вялікай эмацыянальнасцю раскрываецца цяжкае мінулае беларускага народа, яго барацьба за лепшую долю.
Бедная сялянская хата. Столь і сцены пачарнелі ад часу. У пакоі паўзмрок. На ложку ляжыць хворая Марыля, Данілка майструе скрыпачку, на лаўцы ў лахманах з торбамі за плячыма сядзіць стары жабрак. На ўсім ляжыць пячаць гора і беднасці. Калі ў пачатку дэкарацыя адпавядала спакойнаму цячэнню дзеяння, то ў канцы — кантраставала з напружанасцю, дынамікай падзей, калі рушацца сцены хаты, а сям’ю выганяюць на вуліцу.
пачатку ліпеня, як указана ў аўтарскай рэмарцы. На месцы хаты Зяблікаў сіратліва стаіць размытая дажджамі печ, побач — голае дрэва з абразом, пакрыты белым абрусам стол і ложак. Штосьці варыцца на вогнішчы. Нізка плывуць цяжкія хмары, падкрэсліваючы сум і няўцешнасць у агульным настроі карціны.
Падзеі наступнага акта адбываюцца на тым жа месцы. Але як мяняецца ўсё навокал, калі ўспыхвае пажар у панскім маёнтку. Неба засцілаюць барвовыя клубы дыму. Рэз-
104. Я. Нікалаеў. Эскіз дэкарацыі да спектакля Я. Купалы «Раскіданае гняздо» ў т-ры імя Я. Коласа ў Віцебску. 1951
Падзеі другога акта адбываюцца на тым месцы, дзе калісьці стаяла хата. Каб узмацніць напружанасць падзей, мастак стварае карціну пахмурнага, халоднага восеньскага дня, а не
кім сілуэтам вырысоўваецца адзінокае дрэва, водбліскі пажару асвятляюць печ, быццам набліжаючыся да гэтых развалін. Пульсуючым чырванаватым колерам асвятляюцца ўсхва-
105. С. Нікалаеў. Эскіз дэкарацыі да оперы А. Багатырова «Надзея Дурава» ў т-ры оперы і балета ў Мінску. 1956
ляваныя твары сялян. I словы Сымона: «На вялікі сход! За Бацькаўшчыну!!!» гучаць як заклік да барацьбы за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць народа. У фінале мастак выкарыстаў усю інтэнсіўнасць колеру і святла, надаючы падзеям напружанасць і драматызм.
У дэкарацыях да спектакля «Пяюць жаваранкі» I. Ушакоў яскрава раскрыў жыццё пасляваеннай калгаснай вёскі, калі замест спаленых зруйнаваных будынкаў паўсталі новыя дамы з электрычнасцю, радыё, добрым абсталяваннем. Так выглядаюць хата Аўдоцці Захараўны, пакой праўлення калгаса «Новая ніва», кабінет сакратара абкома партыі.
Асаблівай выразнасці і маляўнічасці дасягае мастак у карціне вяселля. «Ва ўсю шыр ляглі ўдалечыні нівы, сады і лясы. Гэтыя прасторы
ўдала гарманіравалі з агулыіай святочнай, радаснай сцэнай, якая адбывалася ў калгасным садзе: багатыя вясельныя сталы, вакол ажыўленне, віншаванні, радасныя воклічы, песні, танцы. Пад жыццярадасную песню, у якой славяцца працоўныя подзвігі народа, заслона закрывалася» п.
I. Ушакоў шырока выкарыстоўвае беларускае ткацтва, вышыўку, нацыянальны арнамент, прадметы побыту, маляўнічыя народныя касцюмы. Адмовіўшыся ад аўтарскай рэмаркі, якая ўказвала, што вяселле адбываецца ў хаце, мастак больш шырока і разнастайна пабудаваў мізансцэны, у якіх была занята вялікая колькасць народу.
11 Няфёд У. I. Сучасны беларускі тэатр. Мн., 1961. С. 125.
106. П. Масленікаў. Эскіз дэкарацыі да оперы А. Туранкова «Яснае світанне» ў т-ры оперы і балета ў Мінску. 1958
Афармляючы вострую сатырычнуіо камедыю А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!», I. Ушакоў стварыў цэласны зрокавы вобраз спектакля, выявіўшы тонкую назіральнасць, уменне пранікнуць у сутнасць драматургіі, патрабаванні рэжысёра. Барацьбу з недахопамі дэкаратар бачыў не ў яўным акарыкатурванні рэчаіснасці, а ў глыбокім пранікненні ў характары герояў. Ён бачыў у іх жывых людзей з іх псіхалогіяй, звычаямі, нягодамі і радасцямі.
Каб з максімальнай паўнатой паказаць мяшчанскія густы жонкі Каліберава і асабіста яго абмежаваныя духоўныя запатрабаванні і інтарэсы, мастак у афармленні кватэры старшыні райвыканкома «ўдала спалучае сапраўдныя рэчы з бутафорскімі, як гэта часта бывае на сцэне.
Наадварот, сапраўднае піяніна,
на якім ніхто не іграе і пад векам якога захоўваецца цэлая батарэя запалкавых пачак, набывае, дарэчы кажучы, неабходную сцэнічную знешнасць. Яно не выглядае натуралістычным сярод фікуса, настоек на падаконніку, чучала і вялікага авальнага партрэта кошкі, што вісіць над прыёмнікам і тэлефонам, які стаіць на стале, пакрытым бязгустоўным, кідкім абрусам, вязаных стракатых падушак на канапе і сціплага маленькага запыленага стосіка кніг на этажэрцы» 12.