Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
95.75 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Калі ўважліва прыгледзецца да ўсяго абсталявання кватэры, можна заўважыць, што жывуць Каліберавы
12 Дскада белорусского нскусства н лнтературы в Москве 11—21 февраля 1955 г.: Сб. ст. Мн., 1955. С. 271.
тут часова. Іх не задавальняюць раённыя маштабы. Таму няма ніякага сэнсу раскручваць рулоны дываноў, развязваць велізарныя цюкі, разбіраць скрынкі з дабром, што былі прывезены са сталіцы. I ў гэтым скрупулёзным пераліку дэталей абсталявання мы паступова распазнаём характар герояў.
У другім акце мастак перадае зусім іншы ўклад жыцця. Перад гледачом адкрываецца двор руплівага гаспадара, які неаддзельны ад дома, двара, ад гэтых жывапісных краявідаў з шырокімі калгаснымі палямі і сенажацямі, дзе Гарошка самааддана працуе за лепшую будучыню сяла. Дэкарацыя напісана шырока, эмацыянальна, з пачуццём гарачай любві да сваёй бацькаўшчыны. У афармленні прываблівае арганічнае ўзаемадзеянне будаванага першага плана з пісанымі дэкарацыямі фону, што дазваляе раскрыць па-сапраўднаму жывую атмасферу падзей спектакля. I ў гэтым акружэнні ва ўсёй паўнаце раскрываецца вобраз сельскага працаўніка Гарошкі.
Асаблівую ўвагу мастак удзяліў праўдзівым, адпаведным характарам герояў касцюмам і грымам. Яркім прыкладам можа служыць знешняе аблічча Гарошкі. «Кожная складка яго пінжака, яго фуражка, форма яго ботаў, малейшая інтанацыя голаса, ледзь прыкметныя змены выразу твару — усё, абсалютна ўсё ў яго знешнім абліччы і ў яго ігры жыццёва праўдзіва, рупліва адабрана, выразна ў сваёй тыповасці» 13. Быццам гэты вобраз узяты з жыцця і перанесены на сцэнічную пляцоўку.
Дэкарацыі, касцюмы, грымы, створаныя I. Ушаковым, значна ўзмацнялі сатырычны, гратэскавы характар спектакля.
У дэкарацыях да «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча П. Масленікаў выступае сапраўдным знаў-
13 Сов. Бел. 1955. 22 февр.
цам мінулага жыцця і побыту народа. Ён шырока выкарыстоўвае народны арнамент, ткацтва і вышыўку ў партале да спектакля, праз які адкрывалася вясковая вуліца з простымі сялянскімі хатамі, калодзежам-жоравам, парканамі і дрэвамі. Нацыянальны касцюм і народная архітэктура, сцэнічны пейзаж і прадметы побыту набылі тут сапраўды арганічнае адзінства і вобразнасць.
Падобны прыём выкарыстоўвае I. Пешкур у афармленні спектакля «Папараць-кветка» I. Козела. У дэкарацыях арганічна спалучаюцца каларыстычная і пластычная завершанасць, маляўнічасць і разнастайнасць нацыянальных касцюмаў.
Поспехі ў развіцці дэкарацыйнага мастацтва музычнага тэатра рэспублікі канца 40-х і 50-х гадоў у вялікай ступені звязаны з імёнамі С. Нікалаева і П. Масленікава, якія зацвердзілі на сцэне Тэатра оперы і балета жывапісную дэкарацыю («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса, «Князь-возера» В. Залатарова, «Надзея Дурава» А. Багатырова ў афармленні С. Нікалаева; «Салавей» М. Крошнера, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «Яснае світанне» А. Туранкова — П. Масленікава).
Калі ў дэкарацыях да «Кастуся Каліноўскага» болып напружанасці, драматызму, каларыстычнай насычанасці, якія дазваляюць мацней адчуць падзеі ў Пецярбургу, у невялікім пакоі Каліноўскага, у панскай сядзібе ў час сялянскага паўстання 1863 г., у мураванай камеры з нізкімі скляпеннямі віленскай турмы, на плошчы ў час пакарання Кастуся Каліноўскага, то ў балеце «Князь-возера» кранае лірызм і паэтычнасць беларускай прыроды.
Падзеі першай карціны адбываюцца на маляўнічым беразе возера з сочна-зялёным дываном травы, стройнымі бярозкамі, задумлівымі вербамі. У блакітнай смузе знікае далячынь. На празрыстай роўнядзі вады, быццам у люстэрку, адбіваецца бя-
розавы гай. Пры набліжэнні вечара губляецца пэўнасць колераў. Асаблівую маляўнічасць на гэтым фоне набывае дзявочы карагод, які арганічна ўваходзіць у музычныя і зрокавыя вобразы.
Казачная таямнічасць, разнастайпасць дзівосных пераўтварэнняў у сцэне лясных духаў змянялася кантрастнасцю і багаццем колераў шатра князя. Калі ў фінале спектакля дабро перамагае зло, шацёр князя гіне ў хвалях возера. Усё навокал успыхвае сонечным святлом, якое ўспрымаецца як гімн перамозе.
Абапіраючыся на лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, П. Масленікаў у дэкарацыях да балета М. Крошнера «Салавей» праз стан прыроды імкнецца перадаць цяяікую працу прыгонных, беднасць і галечу сялян. ...Вузкая палоска недажатага жыта. Над ёй павольна ўздымаецца чорная хмара. Каля яра туліцца сялянская хатка. На небасхіле ў густой зеляніне парку вырысоўваецца панскі маёнтак. Непадалёк дарогі нахілены крыж, некалькі снапоў, на ўзмежку адзінокая калыска і пакрыўленая агароджа.
Углядаючыся ў густуіо, нібы нафта, хмару, што павольна рухаецца над зямлёй, у рэдкія прасветы вячэрняга неба, пачынаеш адчуваць вялікую моц надыходзячай навальніцы, якая асацыіруецца з набліжэннем паўстання, што рыхтуюць прыгонныя сяляпе. Мастак любуецца не хараством пейзажу, а яго веліччу і сілай. Вялікую дзейсную сілу набывае афармленне ў фінале спектакля. Успышкі пажару і танец гпеву паўстаўшых сялян надалі балету гераічнае гучапне.
Добрае веданне народнай архітэктуры, сялянскага побыту, напыянальнага касцюма дазволілі П. Масленікаву стварыць глыбока праўдзівыя дэкарацыі да опер «Міхась Падгорпы» Я. Цікоцкага і «Яснае світанне» А. Туранкова. Яны вызначаюцца кампазіцыйнай выразнасцю,
жывапісным майстэрствам і каларыстычнай сугучнасцю зрокавых і музычных вобразаў, з’яўляюцца арганічным звяном у жыцці і дзейнасці герояў спектакля. Дэкаратар не ілюструе падзеі, а падае іх афармленню глыбокую сэнсавую нагрузку.
Цікавым прыкладам можа служыць апошняя карціна оперы «Яснае світанне», падзеі якой пачынаюцца ўначы. Старажытпы напаўразбураны замак ператвораны ў турму. Паступова пачынае світаць. Першыя прамяні сонца асвятляюць турэмны двор. Нечакана адчыняюцца вароты турмы, і ў двор урываюцца чырвонаармейцы на чале з Міколам. Яны вызваляюць палітзняволеных. Праз вароты і разбураную сцяну адкрываецца шырокая панарама беларускіх прастораў. Прамяні сонца поўняць радасцю ўрачыстую хвіліну ўз’яднання працоўных Заходняй і Усходняй Беларусі, а шырока расчыненыя вароты сімвалізавалі шлях да новага жыцця. Опера заканчвалася гімнам народу-вызваліцелю, гімнам доўгачаканаму шчасцю.
Дзейспасць дэкарацый П. Масленікава, іх арганічнае ўзаемадзеянне з музыкай у многім узмацнялі ідэйную сутнасць твора.
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў тэатры рэспублікі звяртаюцца да вытворчай тэматыкі. Гэта не магло не адбіцца, не паўплываць і на мастацтва дэкаратараў, якія імкнуліся па-новаму адлюстраваць рэчаіснасць. Ствараліся зрокавыя вобразы будаўнічых пляцовак і гмахаў заводскіх карпусоў, вытворчых цэхаў і складанага абсталявання. I хоць у вырашэнні гэтай тэмы ў дэкарацыйным мастацтве не было асаблівых дасягненняў, арыгіналыіых рашэнняў, выяўлепчы рад большасці спектакляў быў глыбока праўдзівым. Яркім прыкладам гэтаму могуць служыць дэкарацыі Я. Нікалаева да спектакляў «Песні нашых сэрцаў» (1949) і «Калі зацвітаюць сады» В. Палескага (1950), «Блізкае» Ю. Чапурына
(1950)	у тэатры імя Я. Коласа; I. Ушакова да спектакляў «Макар Дубрава» А. Карнейчука (1952) і «Зацікаўленая асоба» К. Крапівы (1953) у тэатры імя Я. Купалы.
У спектаклі «Песні нашых сэрцаў» перадавалася атмасфера шырокага будаўніцтва па аднаўленню зруйнаванага вайной горада. Каб пазбегнуць фрагментарнасці ў паказе падзей, арганічна звязаць, аб’яднаць у адно цэлае шматлікія карціны, эпізоды, Я. Нікалаеў знаходзіць цікавае пластычнае рашэнне партала, які ўяўляе сабой напаўразбураныя, у рыштаваннях калоны з надпісам «Адновім наш любімы горад», і праз гэта абрамленне глядач сцэна за сцэнай сачыў за зменамі, што адбываліся на будаўнічых пляцоўках горада.
У цэлым радзе сцэн мастак не праявіў асаблівай вынаходлівасці, перш за ўсё ў афармленні жылых пакояў і рабочых кабінетаў, а застаўся верным традыцыям папярэдніх дзесяцігоддзяў, калі асноўная ўвага ўдзялялася бытавым дэталяім, мэблі, інтэр’еру.
Болыпую цікавасць уяўляюць дэкарацыі да спектакля «Блізкае» Ю. Чапурына, дзе Я. Нікалаеў імкнецца знайсці іменна той зрокавы вобраз, які б з найбольшай паўнатой раскрываў характар падзей. Праз увесь спектакль праходзіць велічны вобраз Волгі з шырокай панарамай неабсяжных прастораў, з блакітам нябёс. На гэтым фоне вырысоўваліся гмахі магутнага трактарнага завода. Ідучы ўслед за драматургам, мастак радуецца новабудоўлям вялікіх індустрыяльных цэнтраў, якія мяняюць аблічча пейзажу. У пачатку 50-х гадоў яшчэ не думалі аб экалогіі, не ўяўлялі, якую шкоду прынясе індустрыялізацыя краіны навакольнаму асяроддзю. Адсюль зразумела імкненне мастака ўславіць размах будаўніцтва. На фоне блакітнага неба, роўнядзі вады велічна паўставаў гмах індустрыі, да якога далучаюцца новыя будынкі. Аб гэтым сведчаць
рыштаванні і пад’ёмны кран, што ўзвышаецца над будоўляй. Прасторны двор завода, абсаджаны дрэвамі, светлыя цэхі са складаным абсталяваннем — усё падкрэслівае зладжаны працоўны рытм буйнога завода.
Удалы зрокавы вобраз стварыў I. Ушакоў у спектаклі «Макар Дубрава» А. Карнейчука, прысвечаным жыццю і працы шахцёрскага пасёлка ў Данбасе.
Пры адкрыцці заслоны перад гледачом адкрывалася залітая сонцам веранда. Лёгкая вытанчаная мэбля, прасторныя вокны, лозы вінаграду, што абвівалі веранду, стваралі атмасферу святочнасці. Удалечыні, на гарызонце вырысоўваліся панарама пасёлка, які тануў у зеляніне садоў, і тэрыконы шахт.
Зусім іншая каларыстычная афарбоўка дэкарацыі ў трэцім акце, падзеі якога адбываюцца ўвосень усё на той жа верандзе. Барвовы колер пейзажу, насычапасць перадвячэрняга неба стваралі напружаную атмасферу, што адпавядала характару падзей.
У дэкарацыях I. Ушакова да спектакля «Зацікаўленая асоба» К. Крапівы варта адзначыць выразнасць і прастату планіроўкі, лаканічнасць колеравага рашэння, арганічную, жыццёвую ўзаемасувязь зрокавых вобразаў з падзеямі спектакля. Інтэр’еры жылых пакояў, кабінетаў кіраўнікоў завода, сам цэх стваралі патрэбную атмасферу, у якой дзейнічаюць героі твора.
Асаблівай выразнасці дасягае мастак у рашэнні дэкарацыі да карціны «На таварнай станцыі». Тут вялікае свята. Мінскія аўтазаводцы адпраўляюць на Волга-Дон вялікую партыю самазвалаў. Шырокія вароты пагрузачнай пляцоўкі аздоблены гірляндамі яловых галін. Платформы з новымі машынамі, страла пад’ёмнага крана на фоне блакітнага вясенняга неба і свежасць зеляніны дрэў падкрэслівалі ўрачыстасць моманту.