Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
95.75 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У 1952 г. графік на аснове натурных замалёвак, накідаў стварае графічны цыкл «Партызаны Беларусі». Яго склалі малюнкі вугалем «К. Заслонаў у дэпо станцыі Орша ў 1941 годзе», «Партызанка Рыма Кунько на баявым заданні», «Апошні бой Сільніцкага», «Камбрыг Дз. Гуляеў перад разгромам варожага гарнізона ў м. Любань у 1942 г.», «Вяртанне з трафеямі». Гэтыя аркушы як бы падвялі выпік творчай працы мастака ў жанры ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
Да ліку лепшых аркушаў серыі адносіцца «К. Заслонаў у дэпо станцыі Орша ў 1941 годзе» — партрэтная ў сваёй аснове выява, выкананая ў тэхніцы вугальнага малюнка. Заслонаў паказаны на пярэднім плане на фоне вагонаў, узарваных беларускімі партызанамі. Непадалёку намаляваны маленькія і, здаецца, зусім нікчэмныя, выпадковыя на гэтай зямлі фігуркі фашысцкіх салдат. У вобразе Заслонава С. Раманаў хацеў увасобіць валявы, моцпы характар. Пры ўсіх станоўчых якасцях — дэталёвай распрацоўцы сюжэта, задавальняючым малюнку, добрасумленным выкананні — аркушы серыі «Партызаны Беларусі» па мастацкіх якасцях часцей за ўсё саступаюць падрыхтоўчым натурным замалёўкам і накідам. У асобных творах з’яўляюцца засушанасць і малапераканаўчая імпазантнасць, якія часам пераходзяць у плакатнасць («Камбрыг Дз. Гуляеў перад разгромам варожага гарнізона ў м, Любань v 1942 г.»). Наватулепшым з лістоў, прысвечаным Заслопаву, ёсць адзнакі нейкай тэатральнай
гераізацыі, і ад гэтага не выратоўваюць ні старанна вьшісаны цэнтралыіы вобраз, ні скрупулёзная дэталізацыя другога плана.
На Усесаюзнай юбілейнай выстаўцы 1958 г. у Маскве С. Раманаў паказаў серыю «Першы дзень Савецкай улады ў Мінску», «Сакавік 1917 года», «Раззбраенне жандармерыі ў Мінску», «Падзел панскага маёнтка», «Першае выступленне рабочых дружын у Мінску».
Як і ў асобных аркушах цыкла «Партызаны Беларусі», у апошніх творах адчуваецца рамесна-пасіўны падыход да вырашэння тэмы, чыста фатаграфічная трактоўка вобразаў, краявідаў, на фоне якіх адбываецца тая або іншая падзея.
Вышэй сказанае адносіцца і да тагачасных работ М. Гуціева з іх рамесніцтвам, мастакоўскай бясстраспасцю (выкананы ў 60-я гады цыкл «Беларусь індустпыяльная», які аб’яднаў малюнкі «Панарама будоўлі», «Дарога пракладваецца», «Новая траса» і інш.).
У пасляваенны перыяп актыўна ўдзелыіічаў у выстаўках П. Дурчын. У 1956 г. ён разам са скульптарам Ф. Зільбертам пвыстушў да стварэння дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці», прысвяціўшы ёй амаль 20 гадоў напружанай творчай працы.
Манументальны брэспкі цыкл Дурчына налічвае каля 200 работ — пастэлей, афортаў, літаграфій, малюнкаЎ пяром, вугалем, фламастэрам і г. д. Tie ўсе яны аднолькавыя па мастацкіх якасцях: у адных ёсць адзнакі плакатнасці, у другіх пратакольна-дакументальнае адлюстраванне падмацавана сапраўдным душэўным хваляваннем творцы. Аднак лепшыя работы графіка выразныя і прафесійныя, маюць гісторыка-дакументальную каштоўнасць. У іх як бы ажываюць камяні легендарнай крэпасці над Бугам — нямыя сведкі гераізму савецкіх людзей.
У цэлым першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў развіцці графікі —
складаны і няроўпы перыяд. Як адзначана, у творчасці мастакоў дамінавалі ілюстратыўныя творы з іх павярхоўным адлюстраваннем падзей і фактаў. Але ў канцы 50-х гадоў у развіцці графікі намеціліся некаторыя зрухі. У гэты час у Мінск вярнуліся некалькі мастакоў, якія скончылі ВНУ ў Вільнюсе, Кіеве, Леніпградзе. Такім чынам, творчы калектыў беларускіх графікаў папоўніўся мастакамі з вышэйшай прафесійнай адукацыяй, што не магло пе адбіцца на агульным развіцці розных графічных жанраў.
Створаны ў 1953 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску таксама пачаў падрыхтоўку прафесійных графікаў. Большасць пасляваенных графікаў Беларусі не мелі вышэйшай мастацкай адукацыі, што пэўным чынам адбілася на мастацкім узроўні іх работ. Напачатку тон у графіцы задавалі мастакі, якія вярнуліся на радзіму пасля заканчэння вышэйшых навучальных мастацкіх устаноў у іншых рэспубліках. Сярод іх варта перш за ўсё назваць М. Бельскага (вучыўся ў А. Шаўкуненкі, В. Касіяна, Т. Яблонскай) у Кіеўскім мастацкім іпстытуце. 3 1953 г. працаваў выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча, а пазней на кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. На рэспубліканскіх выстаўках з’яўляюцца акварэлі і малюнкі М. Бельскага. Графік толькі зрэдку звяртаецца да эстампа (афорта, літаграфіі), яго ўлюбёныя тэхнікі — акварэль, малюнак алоўкам, пяром, грызайль. Работа пад станковымі аркушамі спалучаецца ў яго творчасці з кніжнай графікай. Выдатны рысавалыпчык, ён працаваў хутка і лёгка-артыстычна.
М. Бельскі шмат працуе і як партрэтыст. Да ліку лепшых твораў у гэтым жапры адпосяцца «Партрэт літоўскай мастачкі К. ПетрыкайтэТулінэ» і «Мужчынскі партрэт» (або-
два 1954 г.). Гэта прафесійна смелыя акварэльныя партрэты з тонкім і дакладным малюнкам, праўдзівыя па колеру.
Неўзабаве М. Бельскі звяртаецца да вялікіх тэматычных серый. На Усесаюзнай выстаўцы 1958 г. у Маскве дэманстравалася яго вялікая акварэльная серыя «Зямлю сялянам», у якой апавядаецца аб падзеях, што адбываліся ў беларускай вёсцы ў Кастрычніцкія дні. Умелае валодашіе тэхнікай акварэлі відавочнае, але кампазіцыйна многія аркушы аднастайныя, залішне дэталізаваныя і недастаткова абагулыіеныя, што таксама значна зніжае мастацкія якасці твораў. Тое ж самае датычыцца pa601, прысвечаных У. I. Леніну. Упершыню яны былі паказаны ў 1967 г.
116. С. Герус.
Партрэт А. Эйнштэйна. 1960
177. С. Герус. Кастусь Каліноўскі. 1959
шы «Ленін у Разліве», «Лепія у Смолыіым», «Залп «Аўроры» і інш. 18 Выкананыя соусам і чорнай акварэллю, яны ўражваюць знешнім манументалізмам, але адкрыццяў у іх няма — работы носяць пераймалыіы характар. «Бельскі добра перадае партрэтнае падабенства Ільіча, грунтоўна, дэталёва характарызуе адзенне, зброю салдат і матросаў. А вось што датычыць псіхалогіі персанажаў, хацелася б, каб яна была распрацавапа болып глыбока» 19,— пісаў графік У. Сакалоў.
Значпа ярчэй талент М. Бельскага раскрыўся ў невялікіх па памерах акварэльных краявідах, партрэ-
на выстаўцы, прысвечаыай 50-годдзю Вялікага Кастрычніка. Гэта буйны графічпы цыкл «У. I. Ленін. 1917» (1960—1965), у які ўвайшлі арку-
18 Гл.: Вобраз У. I. Леніна ў беларускім мастацтве. Мн., 1970. С. 65.
19 Сакалоў У. Графіка набірае сілу // Літ. і мастацтва. 1968. 10 верас.
тах, архітэктурных замалёўках, якія пярэдка зроблены тонка і артыстычна. Асобай увагі заслугоўваэ і кніжная графіка мастака, у прыватнасці ілюстрацыі да твораў Я. Купалы20. Фактычна гэта былі першыя ўзоры
прошаны ў Мінск на пасаду выкладчыка толькі што створанага Беларускага дзяржаўпага тэатралыіа-ма-
118. С. Герус. Партрэт
кампазітара Я. К. Цікоцкага. 1957
графічнай Купаліяны, выкананыя на прафесійным узроўні.
У цэлым творчасць М. Бельскага ў 50-я гады была прыкметнай з’явай у беларускай графіцы. Гэта быў адмысловы прафесіянал, выдатпы майстар малюнка, акварэлі, руплівы настаўнік.
Амаль адначасова з М. Бэльскім у Мінск прыехаў другі графік-прафесіянал — С. Герус. Пасля заканчэння Вільнюскага мастацкага інстытута ў 1952 г. ён пэўны час жыў і працаваў у Літве, а ў 1953 г. быў за-
29	Гл.: Шматаў В. Сучасная беларуская графіка. 1945—1977. Мп., 1979.
стацкага іпстытута. Герус быў арганізатарам і кіраўніком (да 1957 г.) графічнага аддзялення і эстампнай майстэрпі і першы пазнаёміў студэнтаў БДТМІ з рознымі тэхнікамі эстампа. Шматлікія лінарыты, літаграфіі і эстампы С. Геруса з’яўляюцца своеасаблівым звяном у ланцугу, што звязвае творчасць пасляваенных мастакоў з графікай 60-х гадоў. Ён аўтар міюгіх жаправа-тэматычпых кампазіцый, партрэтаў, графічных пейзажаў.
Да ліку лепшых станковых аркушаў мастака адносіцца «Кастусь Каліпоўскі» (1953). Мастак паказвае Каліноўскага сярод паўстанцаў, кампазіцыйна вылучаючы яго буйным
планам. У вобразе легепдарнага кіраўніка паўстання падкрэслены сіла волі, рашучасць, смеласць. Удала выкарыстаны эфекты асвятлення, якія ствараюць трывожпа-напружапы пастрой малюнка.
Неўзабаве С. Герус стварае цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры і мастацтва: Ф. Скарыпы (1953), В. Волкава, Я. Цікоцкага (1957) і інш., якія зроблены ў маперы экспромтпага малюпка. Мастак дакладна перадае знешпасць партрэтаваных, але яго работам не хапае вастрыпі псіхалагічных характарыстык, яркіх характараў, выпаходлііай кампазіцыі. I ўсё ж па фоне ма-
119. С. Герус. Будаўнік Мінска. 1958
патоннай танальна-малявальнай графікі канца 50-х гадоў асобныя эстампы С. Геруса здаваліся сапраўдным адкрыццём. Такі, напрыклад, лінарыт «Будаўнік Мінска» (1958). Просты па кампазіцыі, жыццёва пера-
капальны, пягледзячы на ўласцівыя яму, як і іпшым эстампам Геруса, адзнакі фатаграфізму, вобраз рабочага адлюстраваны не без мастаковай сімпатыі. Тэхнічнае выкананне лінарыта таксама задавальняючае 21.
У цэлым у пасляваеннай графіцы дамінуе рэпартаж, выяўленчая хроніка. Творы ваенна-патрыятычнай тэматыкі, гарадскія (пераважна мінскія) краявіды, замалёўкі будоўляў і прамысловых аб’ектаў вельмі рэдка ўздымаліся да мастакоўскага абагульнення. Часцей гэта было зняцце дакладнай «калькі» з аб’ектаў адлюстравання. Панаваўшая ў тыя часы танальная графіка аказалася няздольпай вырашыць сур’ёзныя творчыя праблемы. Фактычна ў пасляваешіыя гады яшчэ не было графікі ў пашым сённяшнім яе разуменні: чорпа-белай, каптрастнай, дэкаратыўнай, умоўпай, прызначанай для высокага ці глыбокага друку. Як убачым далей, такая графіка з’явілася ў Беларусі толькі ў 60-я гады.
Акрамя стапковай у пасляваенпым выяўленчым мастацтве пэўнае развіішё атрьтмала с а т ы р ы ч н а я г о а ф і к а. Яе прадстаЎляў часопіс «Вожык», які ўзнік у 1944 г. на база плаката-газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну». Ча^опіс згрупаваў вакол сябе мастакоў Д. Красільнікава, А. Волкава, М. Гурло, В. Ціханозіча, С. Раманава і іпш.22
Бесканфліктнасць, што моцна нівеліравала тагачаспую станковую графіку, у карыкатуры, найперш бытавой, на так званыя «ўнутраныя тэмы» дала асаблівы «плён». Сёння гэтыя карыкатуры ўспрымаюцца сапраўды смешнымі — не сатырычным пафасам, дасціпнасцю і вастрынёй выявы, а... сваёй бяззубасцю.
21 ІПматаў В. Ф. Сучаспая беларуская графіка. 1945—1977.