Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
Поспехі дзіцячай кніжнай графікі першага пасляваешіага дзесяцігоддзя ў значнай ступені былі звязаны з ілюстраваннем казак, выпуск якіх у гэтыя гады прыкметна ўзрос. Прынцыпы мастацкага афармлення жанру выпрацоўваліся ў дыскусіях вакол праблемы выяўлення казачнасці. Ва ўмовах барацьбы за ўмацаванне рэалістычнага пачатку ў савецкім мастацтве казачнасць спрабавалі ўвасабляць у рэалістычных формах, не звяртаючы ўвагі на ўмоўнасць такіх твораў, іх жанравую спецыфічнасць. Ужо ў даваенныя гады вызначаюцца розныя шляхі ў ілюстраванні казак: адны мастакі падкрэслівалі іх рэалістычную аснову, другія — казачнасць, трэція спалучалі і тое і другое.
У беларускай кніжнай графіцы 30-х гадоў традыцыі ілюстравання казак толькі пачыналі складвацца. У пасляваенны перыяд казка стала важнай галіной мастацкіх пошукаў многіх беларускіх майстроў кнігі. У гэты час ілюстраваннем казак займаліся А. Волкаў, В. Ціхановіч, М. Гуціеў, I. Давідовіч, М. Бельскі, П. Астроўскі і інш.
У першым пасляваенным дзесяцігоддзі завяршаецца ў асноўных рысах фарміраванне творчай манеры А. Волкава, мастака шырокага дыяпазону, карыкатурыста, ілюстратара, плакатыста, аўтара цікавых станковых малюнкаў і акварэляў. Характэрныя асаблівасці яго творчасці — уменне разгарнуць выяўленчае алавяданне, займалыіасць і вастрыня графічнай мовы. Вялікая яго роля ў стварэнні вясёлай, дынамічнай кнігі для дзяцей. У 1946 г., працягваючы
лінію, вызначаную ім яшчэ ў даваенных работах да казак «Пых» (1938) і «Ровушка-каровушка» (1939), А. Волкаў праілюстраваў народную казку «Рэпка». Развароты кнігі ствараюць непарыўны ланцуг паўпалосных ілюстрацый, жывое і эмацыяпальнае «апавядашіе ў малюнках», якое падрабязна ўзнаўляе рытміку развіцця сюжэта. Імкненне А. Волкава стварыць своеасаблівы дыяфільм на паперы прыкметна і ў афармленні казкі «Саламяны бычок» (1949) і повага выдання казкі «Пых» (1948). Мастак знайшоў кампазіцыю макета, якая дапамагае выявіць рытм казачнага апавядання: персанажы разыгрываюць захапляльны спектакль, жэсты і міміка іх выразна перабольшаны. Калі ў ілюстрацыях да казак «Пых» і «Рэпка» малюнак плоскасны, пазбаўлены глыбіні, то ў афармленпі кніжкі «Саламяпы бычок» мастак разгортвае дзеянне ў глыбіні ўмоўнага асяроддзя, якое не парушае плоскасці старонкі. Шліфуецца знепші выгляд персанажаў, выпрацоўваецца пэўная графічная сістэма вобразаў, ствараецца своеасаблівы «волкаўскі тыпаж».
У «Саламяным бычку» ўскладняецца роля вокладкі. Малюнак на ёй не проста ўзнаўляе эпізод сюжэта, a падаё чытачу персанажаў казкі такім чынам, што становіцца своеасаблівым графічным ключом да ілюстрацыйнай серыі, вызначае яе характар. Большых поспехаў мастак дасягае ў тых кампазіцыях, дзе ён дапаўняе тэкст сваім уяўленнем, спалучаючы казачны характар падзей з сапраўдным рэалізмам у адлюстравашіі пародііага побыту.
Новыя магчымасці ў раскрыцці зместу выявіў А. Волкаў пры вырашэнні ілюстрацый да вершаванай казкі М. Багдановіча «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1947). Гісторыя мужнага, элегантпага кавалера-камарыка і бестурботнай, распешчанай дамы-мухі — гэты сплаў сатыры і фантазіі знайшоў да-
кладнае графічнае ўвасаблепне. Надзяляючы населыіікаў травянога царства чалавечымі рысамі, мастак паказвае шлях да правільнага разумення тэксту. У кнізе бліскуча аб’ядналіся абодва бакі таленту мастака — ілюстратара і карыкатурыста; малюнкі вытрыманы ў даступнай для дзяцей сатырычпай манеры.
А. Волкаў аперыруе шырокім наборам сродкаў выразнасці, праяўляючы багатую фантазію ў кампазіцыях заставак, канцовак, арыгінальна аб’ядноўваючы тэкст і малюнкі ў разваротах кнігі.
122. А. Волкаў. Ілюстрацыя да паэмы Я. Коласа «Новая зямля». 1949
Цікавая па задуме вокладка: на павуціпцы, што павісла паміж дзьмухаўцоў, пагушкваецца мушка-зелянушка. Павуціпка-гушкалка, неаднаразова выкарыстаная ў ілюстрацыйнай серыі, стала тым маляўнічым элементам, які дапамог выразна адлюстраваць падтэкст твора, адносіны да сітуацыі з боку паэта і мастака.
Рысы мяккага гумару ўласцівы ілюстрацыям да казкі «Лёгкі хлеб» (1948), дзе мастак зноў звяртаецца да прыёму антрапамарфізму. Дакладпасць і лаканізм у абмалёўцы персанажаў і іх асяроддзя выяўляюць у ім сталага мастака-ілюстратара.
Адна з цікавейшых з’яў у беларускай кніжнай графіцы першага пасляваепнага дзесяцігоддзя — ілюстрацыі А. Волкава да кнігі Я. Коласа «Новая зямля» (1949). У ёй у значнай ступені размыта розніца паміж «дарослай» і «дзіцячай» інтэрпрэтацыяй вобразаў эпічнай паэмы класіка беларускай літаратуры. Ад ліста да ліста мастак узбагачае ўяўленне аб героях паэмы, пераканаўча малюе іх лёс, з вялікім пачуццём паказвае беларускую прыроду. Добра перададзены ў ілюстрацыях нацыяналыіы дух твора — і ў знешнім выглядзе персанажаў, і ў дакладна падмечаных дэталях іх побыту, і ў замалёўках прыроды.
Сапраўднага драматызму дасягае А. Волкаў у фінальным лісце графічнай серыі, на якім адлюстравана смерць Міхала. Нерухома ляжыць ён на ложку, у выглядзе і жэстах брата і жонкі адчуваецца безвыходпасць. Япа ўзмацняецца чорнымі плямамі ценяў ад іх постацей на сцяне.
Тая ж графічная манера ўласціва ілюстрацыям А. Волкава да рамана «Будучыня» Э. Самуйлёнка (1947), апавядання «Сярэбранае капытца» П. Бажова (1949), зборніка апавяданняў «Заўтра ў школу» А. Васілевіч (1956) і інш. У малюнку «Натка збіраецца ў школу» мастак з вялікай цеплынёй паказвае юную гераіню на парозе вельмі важнай падзеі ў яе жыцці. Ён адмовіўся ад кампаноўкі сюжэта ў традыцыйным прамавугольніку, пакінуўшы рысунак маляўнічай плямай на белым полі старонкі. Моцнае бакавое святло дазваляе акрэслена вылепіць аб’ём тонам, абыграць фактуру прадметаў.
Вядомы майстар савецкай графікі
123. А. Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі А. Васілевіч «Заўтра ў школу». 1956
Д. Дубінскі пры абмеркаванні выстаўкі выяўленчага мастацтва і народнай творчасці Беларусі, якая адбылася ў лютым 1955 г. у Маскве, высока ацаніў работы А. Волкава, што экспанаваліся на ёй. «Па-мойму, гэта цудоўны і надзвычай разнастайны па жанрах майстар... Характэрна для яго багацце прыёмаў і добрае веданне матэрыялу. Лепш за ўсё яму ўдаюцца каляровыя акварэльныя рэчы. Такімі з’яўляюцца свежыя і вясёлыя, зробленыя з вялікай выдумкай малюнкі для дзіцячых кніг «Саламяны бычок» і «Казка пра папа і пра работніка яго Балду» 25.
Далейшая творчасць А. Волкава як мастака кнігі не пазбаўлена пэўных супярэчнасцей і недахопаў. Графік паступова адмаўляецца ад умоўпасці адлюстравання. У яго, як і ў
25 Декада белорусского нскусства н ліітературы в Москве 11—21 февраля 1955 г. С. 299.
іншых беларускіх мастакоў кнігі, знікаюць адрозпеппі ў падыходзе да станковай работы і кніжнай ілюстрацыі. Ён стварае завершаныя жывапіспыя кампазіцыі з дэталёва распрацаваным асяроддзем і прасторавымі адпосінамі. Трэба ўсё ж адзначыць, што падобпае імкненне да стапкавізму, уласцівае многім савецкім майстрам ілюстрацыі, у Беларусі праявілася ў адпосна сціплых памерах, што тлумачылася слабасцю паліграфічнай базы выдавецтваў, якія арыентавалі мастакоў на больш зручпую для друку тэхніку штрыхавога або сілуэтнага малюнка.
Рысы карціннасці ўласцівы ілюстрацыям А. Волкава да зборніка беларускіх казак «Каток — залаты лабок» (1955). Цікавая ў цэлым работа не пазбаўлена педахопаў, на асобных лістах адчуваецца налёт сентыменталыіасці, колеравая вяласць. Затое сюжэтныя застаўкі і канцоўкі, выкананыя ў падкрэслена графічнай манеры двума колерамі (чорным і чырвоным), упрыгожваюць кнігу. Імкненне да вытанчанасці формы, да стараннай апрацоўкі кожнай дэталі ігрывяло мастака да частковай страты казачнай інтанацыі ў афармленні казкі «Дванаццаць месяцаў» (1956). У далейшым А. Волкаў здолеў вярнуцца да болып лаканічнай, абагульненай мовы адлюстравання, якая садзейнічала болыпай выразнасці ілюстрацый і цэльнасці кніжнага макета. Паступовае адмаўленне ад залішняй маляўнічасці заўважаецца ў афармленні зборніка казак «Бацькаў дар» (1957) і «Беларускіх народных казак» (1958). У пемалой ступені гэтаму садзейнічала праца ў сатырычным часопісе «Вожык».
Цікавымі знаходкамі ў галіне афармлення такога спецыфічнага жапру дзіцячай літаратуры, як казка пра жывёл, адзначана пасляваенпая творчасць В. Ціхановіча. Прынцып паказу звяроў, пры якім яны дзейпічаюць у адпаведнасці з псіхалагічнай сітуацыяй казкі, надзяляюцца
рысамі людзей і рознымі чалавечымі якасцямі, што атрымаў паслядоўнае ўвасаблеппе ў такіх мастакоў дзіцячай кнігі, як К. Кузняцоў, Я. Рачоў, Ю. Васняцоў, быў добра засвоелы і не раз паспяхова выкарыстапы ў творчай практыцы беларускага графіка. Казачпыя антрапаморфныя вобразы ствараюцца ім з дапамогай «тонка падмечапага падабепства паміж паводзінамі чалавека і звычкамі той ці іншай жывёлы» 26. Як і Я. Ра-
124. Л. Волкаў. Ілюстрацыя да казкі «Дзед і жораў». 1955
чоў, мастак у сваіх анімалістычпых малюнках імкнецца паказаць чалавечыя ўзаемаадносіны і ўчынкі.
У 1945 г. у яго афармленні выйшла кпіжка А. Якімовіча «Вераб’ёвы
26 Шантыко II. Н. Кннга, художннк, время. М , 1962. С. 112. Выдаіше, выкананае ў вельмі рэдкай для ЕССР форме кніжкігармоніка, было падрукавапа ў адзін колер на паперы вельмі нізкай якасці.
госці. Нашы прыяцелі», адно з першых пасляваешіых дзіцячых выданняў у БССР 27. Графіку ўдалося ў серыі малюнкаў тушшу жыва і пераканаўча паведаміць дзецям аб гаспадарлівым і гасцінным вераб’і. В. Ціхаповіч бліскуча справіўся з задачай паказу птушак у адзенні, надзяліў іх выразпым, запаміналыіым абліччам.
Другой вялікай работай у гэтым плане з’явілася афармленне кнігі
125. А. Волкаў. Ілюстрацыя да казкі «Каток — залаты лабок». 1955
3 . Бядулі «Мурашка-Палашка» (1948). Ілюстрацыі былі выкананы ў тэхніцы каляровага малюнка тушшу. Стрыманая заліўка сілуэтаў акварэллю захавала празрыстую лёгкасць графічнага малюнка.
Звяртаючыся да прыёму «ачалавечваяпя» жывёл, мастак падкрэслі-
27 Кнігу «Вераб’ёвы госці. Нашы прыяцелі» В. Ціхаповіч афармляў разам з М. Гуціевым.
126. В. Ціханоеіч. Вокладка. 1949
вае сацыялыіую прыналежнасць персанажаў. Працалюбівыя мурашкі перасоўваюцца, як людзі, трымаючы ў пярэдніх лапках зброю для абароны ад ворага; у мядзведзя, апранутага ў багатыя строі, яўна выступаюць рысы самалюбавання, ганарлівасці. В. Ціхановічу давялося вырашаць даволі складаную задачу адлюстраванпя на адпым лісце такіх рознамаштабных істот, як мурашкі, мядзведзь, паляўнічы, захоўваючы пры гэтым уяўленне пра сапраўдную велічьшю адважных мурашак і іх буйпых ворагаў. Мастак змяшчае маленькіх насякомых у самых блізкіх і выйгрышных пунктах кампазіцыі: на лісцях, грыбах і г. д., і яны не губляюцца ў сцэнах, дзе сустракаюцца са сваімі вялікімі суседзямі. Удала раскрыты ў ілюстрацыях нацыяпальны каларыт: «I простая ся-