• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 255с.
    Мінск 1992
    95.75 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Кампазіцыя партрэта Матросава, як і Гастэлы, дынамічная, але больш
    кампактная і аб’ёмная, дзякуючы чаму скульптура болып цэльна ўспрымаецца ў прасторы. Левае плячо Матросава высока паднята для моцнага руху, які павінен адбыцца праз імгненне. Скульптар безумоўна надаў твару героя індывідуальныя рысы, аднак непераадольнае імкненне да абагульненняў (рыса, уласцівая А. Бембелю як скульптару-манументалісту) у партрэце Матросава выразна пераважае. На самой справе, разглядаючы партрэт Матросава, глядач менш за ўсё думае аб знешнім падабенстве — увага яго паглынута агульным зместам твора, яркай і выразнай ідэяй.
    Моцным бокам таленту А. Бембеля з’яўляецца ўменне ўзняць пластычны вобраз да сімвалічнага гучанпя. Іменна таму творы Бембеля на ваенную тэму цяжка назваць партрэтамі — яны партрэтныя, паколькі на-
    136. 3. Азгур. Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік Н. Я. Чыбісаў. 1951
    званы імёнамі канкрэтных герояў. Але перш за ўсё гэтыя творы арыентаваны на ўвасабленне тыповых якасцей, захоўваючы як аснову індывідуальныя рысы канкрэтных людзей.
    Колькасць створаных А. Бембелем партрэтаў сучаснікаў невялікая, але ў кожным з іх скульптар знаходзіць характэрныя рысы, якія тактоўна вылучае, падкрэслівае выразнымі сродкамі. У адным з лепшых партрэтаў — «Народны артыст СССР П. С. Малчапаў» (1954) — захопліваюць эмацыянальнасць, вялікая глыбіня і выразнасць характарыстыкі вобраза. Уласцівая Бембелю энергічная пабудова кампазіцыі ў рэзкіх разваротах і ракурсах фігур знайшла па-свойму свежае і арыгінальнае вырашэнне ў
    137. 3. Азгур. Хо Шы Мін.
    1950. ДММ БССР
    138. 3. Азгур. Лу Сінь. 1953. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
    партрэце, дзе асноўным зместам з’яўляецца духоўная насычанасць і эмацыяналыіае багацце вобраза. У выразным твары, які нібы свеціцца багатай гамай глыбокіх і складаных пачуццяў і думак,— вялікая энергія, гатоўнасць да дзеяння. Вялікай выразнасці скульптар дасягае ў характарыстыцы жывых праніклівых вачэй артыста — момант, які не перастае захапляць скульптара ў кожпай новай рабоце. У Малчанава яны свецяцца глыбінёй думкі, энергіяй, нейкай прыцягальнай і пакараючай сілай. He выпадкова гэты адзін з самых вядомых у Беларусі выканаўцаў ролі У. I. Леніпа валодаў здольнасцю не толькі на сцэне, але і ў звычайпых адносінах з людзьмі пакараць фізічнай бадзёрасцю, душэўнай пічодрасцю, захопленасцю жыццём.
    Вялікая адданасць натуры — рыса, характэрпая для Бембеля-партрэ-
    139. 3. Азгур. Рабіндранат Тагор.
    1956. ДММ БССР
    тым вобразе адну з самаадданых працаўніц, на плечы якіх лягла цяжкая праца на калгаспых палях пасляваенных гадоў.
    Прастатой кампазіцыйнага вырашэння, пластычнай непераборлівасцю вызпачаюцца іпшыя, менш вядомыя партрэты А. Бембеля, прысвечаныя нашаму сучасніку. У адрозненне ад разгледжаных вышэй работ партрэты доктара С. I. Ліяранцэвіча і заслужанага настаўніка I. В. Пісарчыка не надзелены той усвядомленай і накіраванай мастаком праграмай. Яны адрозніваюцца ўжо самой пастаноўкай творчай задачы і спосабам раскрыцця тэмы. Дзякуючы даволі вялікаму вопыту партрэтыста скульптару лёгка ўдаецца перадаць знешняе падабенства чалавека, падкрэсліць індывідуальную своеасаблівасць кожнага, але, як справядліва адзначалася крытыкай, партрэты гэтыя ўяўляюць сабой не больш як «аналітычныя штудыі», «якія не ўключаюць у сябе яшчэ выразпага контуру адлюстраванага характару»35. Гэта хут-
    тыста. Вострае вока і высокае майстэрства надаюць яго творам жыццёвую праўдзівасць і пластычную пераканаўчасць. Скульптар умела выбірае толькі галоўнае ў характары чалавека, выразна выяўляе яго ў дакладных і строгіх формах.
    Цікавым у гэтым плане ўяўляецца партрэт камбайнера Н. Мазурэнка. Гэта бліскучы прыклад глыбокай сацыяльнай характарыстыкі чалавека, дакладнай і глыбокай ацэнкі яго ўнутранай сутнасці. Тут скульптар імкнецца да выяўлення чыста чалавечых вартасцей сваёй гераіні — прастаты і чалавечнасці, сур’ёзных адносін да сваёй справы. Жывы выраз твару, шырока расплюшчаныя вочы, усё яе аблічча многае гаворыць гледачу. Ён беспамылкова пазнае ў гэ-
    38 Орлова М. А. Андрей Онуфрневнч Бембель. С. 55.
    140. А. Бембель. Герой Савецкага Саюза A. М. Матросаў. 1948
    141. А. Бембель. Народны артыст СССР П. С. Малчанаў. 1954. ДММ БССР
    та — у яго іх сапраўды нямнога. Але па глыбіні адлюстравання характараў і мастацкіх вартасцях яны займаюць прыкметнае месца ў яго творчасці. Паводле сцверджання скульптара, праца над гістарычным партрэтам ставіць перад мастаком вельмі вялікае і складанае кола творчых праблем, пераадолець якія часта бывае вельмі цяжка. Тут мастак павінен умець сілай мастакоўскага абагульнення пераканаць гледача ў праўдзівасці вобраза. Пры гэтым ён павінен лічыцца не толькі з дакладнымі, гістарычна верагоднымі данымі асобы, але і памятаць, што яе дзейнасць і роля ў грамадстве з часам адкладваюцца ў свядомасці людзей у даволі канкрэтных вобразах. Натуральна, што гаворка ідзе не толькі аб знешняй, болын ці менш дакладнай характарыстыцы гістарычнай асобы, але і аб яе ўнутраных, душэўных
    чэй сур’ёзна прапрацаваныя эцюды з натуры, якія дакладна фіксуюць асаблівасці знешняга аблічча чалавека. Эцюднасць, незакончанасць, якія, аднак, захоўваюць чароўнасць непасрэдных, жывых адносін скульптара са сваёй натурай, з’яўляюцца, на наш погляд, характэрнымі рысамі Бембеля-партрэтыста. Адзначаючы гэта як станоўчую якасць скульптара, нельга не заўважыць, што сам метад тоіць у сабе некаторую абмежаванасць у матэрыялах. Партрэты Бембеля заўсёды лепш глядзяцца ў ліцці (бронза) і амаль выключаюць магчымасць пераводу іх у цвёрдыя матэрыялы. Можа, іменна таму сярод твораў партрэтнага жанру, створаных Бембелем яа працягу доўгіх гадоў, вельмі мала выкананых у мармуры або ў граніце.
    А. Бембель не лічыць сябе вялікім майстрам гістарычнага партрэ-
    142. А. Бембель. Камбайнер Н. Мазурэнка. 1955
    143. А. Бембель. Заслужаны ўрач БССР С. I. Ліяранцэвіч. 1955
    якасцях. Найболып завершанымі работамі А. Бембеля, у якіх ён звяртаецца да вобразаў гістарычных дзеячаў мінулага, з’яўляюцца скульптура вялікага рускага вучонага Д. I. Мендзялеева, устаноўленая ў 1952 г. перад будынкам хімічнага факультэта МДУ на Ленінскіх гарах, і фігурная кампазіцыя «Адам Міцкевіч», выкананая як станковы твор. Мы ні ў якім разе не маем намеру параўноўваць і супастаўляць гэтыя зусім розныя па змесце і пластычнаму вырашэнню творы, а толькі хочам звярнуць увагу на спецыфічнасць прыёмаў, выкарыстаных скульптарам у кожным з іх у залежнасці ад прызначэння і месца, якое япы займаюць у акаляючым асяроддзі. Натуралыіа, што велізарная па памерах фігура вучонага, разлічаная на пэўны, без змен архітэктурны фон (шматпавярховы вучэбны корпус), павінна была ўяўляцв сабой ураўнаважаную ста-
    тычную кампазіцыю сярод людской плыні. Яна арганізуе навакольную прастору, сама з’яўляючыся неад’емнай яе часткай — звыклай і нязмеянай. Нейкае арыгінальпае вырашэнне вобраза вучонага ў дадзеным выпадку было б проста не да месца, паколькі і сама постаць вучонага і яго стан закліканы сцвярджаць вечныя, непарушныя ўяўленні аб карысці ведаў, сімвалізаваць бескарыслівае служэнне навуцы, Строгія і дакладныя рэалістычныя формы скульптуры, крыху ўзбуйненыя і абагульненыя, сведчаць аб імкненні мастака да манументальнага вобраза.
    Натхнёны, поўны тонкіх і складаных пачуццяў, глыбока апаэтызаваны вобраз вялікага польскага паэта прадстае перад намі ў кампазіцыі «Адам Міцкевіч». У натуральнасці яго паставы, вытанчанай прастаце касцюма, плаўных лініях сілуэта выразна чытаюцца рамантычная настроенасць, паэтычная летуценнасць паэта. Гарманічнае адзінства фізічнай і духоўнай прыгажосці чалавека, яго свабодны мяцежны дух і ёсць галоўны змест твора. Ён разлічаны на блізкае ўспрыняцце гледачом у зале музея, на пастаянную няспешную сувязь з ім. Адсюль і тонкая, падрабязная трактоўка скульптурных форм: старанная прапрацоўка твару, элементаў касцюма, выгінаў складак. Гэты твор — прыклад выдатнага вырашэння станковай скульптуры, дзе ўсё адпавядае жанру і зместу твора.
    Наогул у творчасці кожнага мастака вялікую ролю адыгрываюць яго асабістыя сімпатыі да тых ці іншых жанраў — у іх ён праяўляецца найболып поўна і пераканаўча як мастак. Што ж датычыць А. Бембеля, то для яго як быццам не існуе праблемы станковага і манументальнага. Ён далёкі ад механічнага выкарыстання розных форм скульптуры, бяздумнага перанясення адных у другія. Гэта заўсёды залежыць ад зместу твора, над якім ён працуе. Самае галоўнае для скульптара — знайсці ад-
    паведную гэтаму зместу форму. Hi адзін з твораў А. Бембеля не нясе ў сабе сулярэчнасцей паміж задумай і яе пластычным увасабленнем. Нават у творах, дзе ёсць буйныя па маштабу фігуры людзей, разлічапыя на адкрытае паветра, у Бембеля няма імкпення да механічнага агрублення скульптурных форм, да знешніх прыёмаў манументальнасці. Ён шукае цэласнасці скульптуры ў гармоніі аб’ёмаў, у іх спалучэннях, у натуральных пераходах аднаго ў другі. А. Бембель заўсёды быў праціўнікам «фізіялагічнага трэску» ў трактоўцы чалавечай фігуры, твару. Для таго каб дабіцца значнасці вобраза, яго выразнасці, зусім не абавязкова рабіць яго пачварным, сцвярджае
    144. 3. Азгур. Калыханка. 1954
    145. С. Адашкевіч. Песня. 1963
    скульптар 36. Гэтай каштоўнай якасці скульптуры — выразнасці — Бембель дамагаецца ўнутранай напоўненасцю скульптурных аб’ёмаў, строгім пластычным разлікам, які ў канчатковым выніку дае гарманічны мастацкі вобраз.
    У творчасці А. Бембеля дастаткова прыкладаў, якія пацвярджаюць сказанае,— работ, у якіх прастата і натуральнасць вырашэння становяцца галоўнай пастаяннай. Няма сэнсу шукаць складанага вырашэння там, дзе гэтай складанасці няма, раіць скульптар вучням.
    Як своеасаблівае «крэда» скульптара-манументаліста ўспрымаецца адзін з самых выдатных твораў А. Бембеля, які ўвабраў у сябе ўсе
    36 3 размовы A. А. Бембеля з аўтарам.
    лепшыя якасці яго як мастака, яго разуменне сэнсу і прызначэння скульптуры, яе зместу і формы,— гэта статуя, якая вянчае павільён Беларускай ССР на ВДНГ у Маскве «Слава гераічнай працы калгаснага сялянства». Шасціметровая фігура жанчыны, якая ўвасабляе Савецкую Беларусь, зроблена з цэменту і абліцавана залатой смальтай. Узнесеная на велізарную вышыню, яна здаецца стройнай і лёгкай, дзякуючы правільна знойдзеным ракурсам, дакладнаму і выразнаму сілуэту, акругласці і паўнаважнасці форм. Яе асноўны змест раскрываецца ў самой назве скулыітуры — падрабязнай і ўрачыстай, яклозунг. «Вылепленая скульптарам прыгожая маладая жанчына з косамі, укладзенымі вакол галавы,