• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 255с.
    Мінск 1992
    95.75 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Шматбаковым і перакапаўчым атрымаўся і вобраз Сымона Латушкі ў партрэтнай ілюстрацыі да паэмы «Рыбакова хата» Я. Коласа (1957), які па задумцы паэта ўвабраў у сябе лепшыя рысы беларускага народнага характару: незвычайную дабрыню, гасціннасць, аптымізм, знаходлівасць у любых абставінах. Сымон адлюстравапы ў момант, калі ён, уладкаваўшыся тіа печы, слухае журботную гісторыю маладой сям’і. У позірку гэтага мудрага, кемлівага чалавека паяўляецца ледзь прыкметная ўсмешка, адчуваецца, што выхад будзе знойдзепы, зло будзе пакарана.
    Прафесійнае валоданне каляровай акварэллю ў спалучэнні з дакладна выкарыстаным гісторыка-этнаграфічпым матэрыялам вабіць у серыі ілюстрацый М. Бельскага да зборніка «Паэмы» Я. Купалы (1957). Свежыя сакавітыя лісты з выразпа знойдзеным псіхалагічным рашэннем сюжэтаў добра ўпрыгожваюць кнігу.
    У пасляваенныя гады ў кніжнай графіцы значнае месца пачала займаць тэма ваеннага дзяцінства. Ваенная тэма прыцягнула ўвагу мастакоў — франтавікоў, партызан.
    Малюнкамі да зборніка вершаў Э. Агпяцвет «Васількі» (1947) пачаў свой шлях у мастацтве кнігі С. Раманаў. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі, ёп з вялікай перакапальнасцю ілюстраваў творы аб Вя-
    30 I. С. Іжакевіч (1864—1962) — пародны мастак УССР.
    лікай Айчыннай вайне, апавяданні аб гераічным мінулым нашай Радзімьг. Асноўным напрамкам у яго рабоце як мастака кнігі стала афармленне літаратуры для дзяцей малодшага і сярэдняга школьн&га ўзросту.
    Тэма станаўленпя юнага характару ў цяжкіх выпрабаваннях ваенпага часу знайшла адлюстраванне ў малюнках алоўкам да кнігі I. Сіўцова «Самыя юныя» (1949). У найболып удалых з іх («Лёня і сержант Анікін у лесе») у паставах, жэстах хлопчыка і параненага байца, які аддае апошпі загад, добра выяўлены драматызм, трывожны стап надыходзячай небяспекі. Уласны жыццёвы вопыт і майстэрства дапамаглі мастаку зрабіць серыю ілюстрацый да кнігі жывой і пераканаўчай. Пазней С. Раманаў пачынае работу над вялікай серыяй танальных ілюстрацый да зборніка «Ніколі не забудзем» 31, хвалюючай кнігі ўспамінаў беларускіх дзяцей — сведкаў і ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.
    Добра валодаючы малюнкам. асабліва яго стапковымі формамі, С. Раманаў даволі хутка засвоіў законы пабудовы кніжнай ілюстрацыі. Значна слабей выкананы ім вокладкі дзіцячых кніг. Падобнае адставанне знешняга афармлення кнігі ад узроўшо ілюстрацый, певысокая шрыфтавая культура, уласцівыя многім выданням гэтага перыяду, былі вынікам адсутнасці ў болыпасці маладых мастакоў выдавецтва спецыялыіай падрыхтоўкі, прафесійных ведаў у гэтай галіне, якія набываліся большай часткай у практычнай рабоце над кнігай, вучобай у старэйшых таварышаў.
    Над афармленнем кніг патрыятычпай тэматыкі для дзяцей школьнага ўзросту плённа працаваў П. Астроўскі. У другой палове 40-х —
    31 3 іліострацыямі С. Рамапава кпіга выйшла ў 1951 г., з нязпачпымі змепамі ў афармленні яна была перавыдадзена ў 1956, 1959, 1961 і 1965 гг.
    пачатку 50-х гадоў, працуючы ў Дзяржвыдавецтве БССР, ён выканаў змястоўныя ілюстрацыйпыя серыі ў тэхніцы рысунка пяром да твораў «Далёка на Поўначы» (1947) А. Міронава, «Прыгоды цымбал» (1948) А. Куляшова, «Няхай свеціць» (1959) А. Гайдара, «Карасік» М. Носава і інш. У ілюстрацыях адчуваецца пе толькі прафесійнае майстэрства, але і разуменне спецыфікі работы мастака ў дзіцячай кнізе, што не вельмі часта сустракалася ў кніжітай графіцы рэспублікі тых гадоў. Яркасць і перакапальнасць дзіцячых вобразаў, дакладпасць псіхалагічных характарыстык спалучаюцца ў яго з чароўпасцю лёгкага рысунка пяром.
    Цікавы раздзел яго творчасці ўтваратоць ілюстрацыйныя серыі да твораў мастацкай літаратуры для старэйшых школыіікаў і дарослых. Графік імкнуўся перадаць у іх не толькі знешнія абставіны апісаных падзей, але і настрой твора, раскрыць задуму пісьменніка, намеціць сацыялыіа-псіхалагічную характарыстыку героя. Мастака захапляла магчымасць пошукаў свежых, арыгінальных графічпых рашэнняў у тэхніцы рысунка вугалем, дзе ён мог выкарыстаць уласцівае ёй багацце градацый тону.
    Цэлыіасцю пабудовы афармлення, змястоўяасцю ілюстрацый, выкананых у алоўку, вылучаюцца «Апавяданні пра Чапаева» А. Копана (1949). Мастацкая якасць штрыхаваных рысункаў ілюстрацыйнай серыі да аповесці «Дрыгва» Я. Коласа (1952) узбагачае псіхалагізм у абмалёўцы персанажаў. 3 добрым густам аформлены вокладкі кніг «Белая бяроза» М. Бубёпава (1949), «Генерал Даватар» (1955) і інш.
    Цікава выступіў у сярэдзіне 50-х гадоў выпускнік Маскоўскага мастацкага інстытутэ імя В. I. Сурыкава А. Луцэвіч. У створаных ім ілюстрацыях да кнігі В. Асеевай «Чароўнае слова» (1955) відаць жаданне гра-
    фіка раскрыць маральна-этычпыя праблемы, пакладзеныя ў аснову сюжэта, даць адпаведную выяўлепчую іптэрпрэтацыю дзіцячых вобразаў. Станоўча ацаніў дэбют маладога майстра Д. Дубінскі пры абмеркаванні выстаўкі выяўленчага мастацтва і народнай творчасці БССР у Маскве (1955), назваўшы яго «таленавітым ілюстратарам».
    3 канца 40-х гадоў пачаў актыўную працу па мастацкаму афармленню кніг Ю. Пучынскі. Сярод яго беглых, выкананых у адной манеры малюнкаў да твораў розных аўтараў вылучаюцца серыі ілюстрацый чорнай акварэллю да рамана «У агні» I. Гурскага (1952) і аповесці «Антон-Гаротігік» Д. Грыгаровіча (1953). У яго работах адчуваецца апора на рэалістычную традыцыю тонавай ілюстрацыі і нават прамы ўплыў Кукрыніксаў і С. Герасімава.
    На рубяжы 40—50-х гадоў Дзяржаўнае выдавецтва БССР пачало больш шырока прыцягваць мастакоў-жывапісцаў. Разам з I. Давідовічам у галіне дзіцячай кнігі паспяхова выступалі М. Манасзон (афармленне кнігі «Хлопчык і лётчык» Я. Купалы, 1953), Я. Ціхановіч (ілюстрацыі да «Чапаева» Д. Фурманава, 1948), В. Грамыка (акварэлі да кнігі «Дзед Мазай і зайцы» М. Някрасава, 1955), Д. Парахня, Р. Кудрэвіч, Н. Паплаўская. Высокія мастацкія вартасці былі ўласцівы рысункам да паэмы «Паўлік Марозаў» С. Шчыпачова (1952) і ілюстрацыям да рамана «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага (1953), што стварылі вядомыя савецкія жывапісцы браты А. і С. Ткачовы, якія працавалі ў пачатку 50-х гадоў у Беларусі. Шырэй пачалі ўдзельнічаць у афармленні кніг графікі-станкавісты А. Тычына («Вавёрчына гора» В. Віткі, 1952), Л. Ран («Дзіцячы сад» А. Вялюгіна, 1954), Л. Лейтмап, М. Чураба (зборнік апавяданняў Я. Брыля «У Забалоцці днее», 1952) і інш.
    У другой палове 40-х — 50-я гады Белдзяржвыдавецтва даволі шырока запрашала да работы па мастацкаму афармленшо кніг графікаў Масквы і Ленінграда. Акрамя В. Басава, які захаваў творчыя сувязі з рэспублікай з даваеннага часу, Г. Нікольскага (Масква), Г. Фіціпгофа і М. Качэргіна (Лепіііград), для выдавецтва пачалі выконваць заказы маладыя лепінградскія мастакі В. Баранецкі і В. Бупдзін. У шэрагу выпадкаў такое супрацоўніцтва давала станоўчыя вынікі. Работы вядомых савецкіх мастакоў кнігі служылі добрай школай майстэрства, прыкладам спелых прафесійных рашэппяў кніжнага афармлення.
    Развіццё мастацтва кнігі Беларусі ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі працякала ў рэчышчы ўзбагачэнпя традьгцый кпіжнага афармлення, што склаліся ў асноўных сваіх рысах яшчэ ў канцы 30-х гадоў. А. Волкаў, В. Ціхановіч, М. Гуціеў, М. Бельскі, С. Раманаў і іпшыя графікі з узрастаючай упэўпенасцю і майстэрствам звяртаюцца да шырокага кола тэм і вобразаў мастацкай літаратуры, ствараючы ілюстрацыйныя серыі, адзначапыя глыбінёй ідэйнага зместу і багаццем мастацкага вырашэння. Новыя рысы пабыла праца над дзіцячымі вобразамі, больш адчувальнымі сталі асабістыя адпосіпы мастака да літаратурных герояў.
    Побач з гэтым у мастацтве кнігі БССР гэтых гадоў сталі прыкметпы і некаторыя негатыўныя моманты, што ўскладняла яго далейшае паспяховае развіццё. Паволыіы рост калектыву прафесійных мастакоў кнігі, абумоўлепы недахопамі сістэмы мастацкай адукацыі ў рэспубліцы, папаўненне яго ў большасці выпадкаў за кошт жывапісцаў і графікаў-стапкавістаў прывялі да перавагі станковых форм у кніжнай графіцы. Гэтаму садзейнічаў уплыў кніжнага мастацтва Масквьт і Ленінграда, дзе на pvбяжы 40—50-х гадоў вядучай зрабілася тэндэпцыя да сцірання адроз-
    ненняў паміж ілюстрацыяй і станковым графічным творам 32.
    У кнізе часцей сталі выкарыстоўвацца ўклейкі — шматколерныя палосныя ілюстрацыі ў тэхніцы акварэлі ці гуашы, якія друкаваліся асобпа ад набору. Магчымасць рэпрадуцыраваць у кнізе акварэлыіы жывапіс мела як станоўчыя, так і адмоўныя выпікі. 3 аднаго боку, кніга станавілася больш яркай, прыцягальнай, з другога — мастак, асабліва калі гэта быў жывапісец, выконваючы ілюстрацыі, усё менш задумваўся над спецыфікай работы ў кнізе. Ілюстрацыя ператваралася ў станковую акварэльную кампазіцыю. Кпіга ў піэрагу выпадкаў пераставала разглядацца як адзіны арганізм: крытэрыем ацэнкі стала якасць асобпых старонкавых ілюстрацый як самастойпых твораў мастацтва. Гэтаму садзейнічаў і прыпцып арганізацыі раздзелаў кніжнай графікі па выстаўках, дзе экспанаваліся, як правіла, толькі серыі палосных ілюстрацый.
    Цікавыя і рознабаковыя пошукі канца 40-х — пачатку 50-х гадоў выліліся к сярэдзіне 50-х гадоў у збліжэнне творчых манер ілюстратараў. Творчае асэнсаванпе зместу твора падмянялася перайманнем дасягнепняў сюжэтна-апавядальнай сістэмы ілюстравання. Многія мастакі збяднялі яе, зводзячы да простага выяўлепчага пераказу сюжэта.
    У другой палове 50-х гадоў у савецкай кніжнай графіцы у працэсе перагляду ўсталявапых меркавапняў традыцыя жывапіснай, тонавай жанрава-апавядалыіай ілюстрацыі, здробпепая эпігонствам і пятворчым перакладам фабулы на мову выяўлепня, аказалася ў многім няздольнай задаволіць узросшыя патрабаванні да кпіжпага афармленпя. Заканамернасцю мастацкага развіцця
    32 Гл.: Чегодаев А. Д. Современнос состоянне п задачн кпнжпой п станковой графпкн // Совр. состояпне н задачн сов. графнкн. М., 1951. С. 9—27.
    становіцца разнастайнасць творчых манер у іліостраваппі мастацкай літаратуры. Дасягненне мастаком максімальнага знешпяга падабенства ў сцэнах, у абліччы літаратурпых герояў, абстаноўкі і г. д. болып не разглядаецца як адзіна магчымы шлях. Пачыяаецца актыўны пошук сродкаў выразнасці на вобразнай, пластычнай аснове.
    У Беларусі падобныя перамены ў падыходзе да мастацкага афармлення кпігі таксама атрымалі водгук, але пачаліся некалькі пазней і праходзілі больш паволыіа. У капцы 50-х гадоў тэпдэнцыя сюжэтнай апавядальнасці ў кніжнай графіцы БССР паступова саступае месца новым творчым пошукам. Складанай аказалася тут роля мастакоў старэйшага пакалення. Япы падрыхтавалі глебу для далейшага развіцця кніжнага мастацтва ў рэспубліцы, але ўзначаліць гэты працэс давялося пастушіаму пакаленню здолыіых маладых графікаў — А. Кашкурэвічу, А. Паслядовіч, Г. і Н. Паплаўскім, А. Лось, I. Някрасаву і інш., якія прыйшлі ў кпігу на рубяжы 50—60-х гадоў. Яны пачыналі сваю работу, маючы за плячамі не толькі вопыт мясцовых мастакоў-ілюстратараў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, але ў значнай меры абапіраючыся на лепшыя дасягненні сучасных савецкіх і зарубежпых мастакоў кнігі.