Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
лянская хустачка, якой павязана Палашка, і выгляд мядзведзя, пышпага магната, і вусаты паляўнічы, ганарлівы шляхціц — усё гэта характэрнабеларускае ў поўнай адпаведнасці з казкай Бядулі» 28. Удалося мастаку перадаць і другі, сацыяльна-гістарычны план апавядання, які ў іншасказальнай форме адлюстраваў успаміны пра цяжкае мінулае беларускага народа, пра яго змаганне з прыгнятальнікамі. Кніга па праву стаіць у шэрагу лепшых па мастацкаму афармленню дзіцячых выданняў пасляваеннага часу і некалькі разоў перавыдавалася. Графічная Manepa мастака вастрынёй і дакладнасцю лінейных вырашэнняў нагадвае ў нечым манеру А. Канеўскага, які ў тыя гады выступіў з цудоўнымі ілюстрацыямі да «Прыгод Бураціпа» А. Талстога.
Важнай ступенькай у фарміраванні арыгіпальнага стылю В. Ціхановіча з’явілася праца над афармленнем казкі «Як кот звяроў напалохаў» (1949). Мякчэйшым і багацейшым на дэталі робіцца малюнак, ускладняецца колеравае вырашэнне ілюстрацый, узрастае ступень «ачалавечвання» жывёл, што дазваляе стварыць шматпланавыя вобразы герояў народнай казкі, якія раскрываюць яе сатырычную накіраванасць.
Калі для кніг канца 40-х гадоў характэрна разнастайнае графічпае вырашэнне ілюстрацый, то ў 50-я гады мастак пачынае абмяжоўваць кола прыёмаў вобразнай выразнасці. Амаль усе работы ён выконвае ў тэхніцы малюпка тушшу, злёгку падсвечанага акварэллю. Так праілюстраваны ім кнігі-альбомы «Звяры нашых лясоў» (1951) і «Рыбы на-
28 Орлова М. ІІскусство Советской Белорусснн. С. 260.
127. М. Гуціеў. Атрад Налівайкі ў Магілёве. 1954
шых рэк» (1952) А. Вялюгіна, казкі «Дзяцел, Варона і Ліс» (1953), «Сабака і Воўк» (1955), «Конь і Леў» (1965) і інш.
128. М. Гуціеў. Ілюстрацыя да казкі A. С. Пушкіна «Казка пра рыбака і рыбку». 1956
Адданасць адной манеры ў афармленні кніг розных жанраў, розных аўтараў калі-нікалі перашкаджала правільна схапіць характар твора, з’яўляліся рысы мастацкага штампа. У многім тут была павінна і паліграфія, якая абязлічвала працу мастака: ілюстрацыі ў кнігах вельмі моцна адрозніваліся ад арыгінала, малюнак прыкметна агрубляўся, скажаўся колер.
Асобную групу сярод работ В. Ціхановіча склалі ілюстрацыі да кніг В. Біянкі, I. Сакалова-Мікітава, М. Прышвіна, В. Вольскага, А. Вялюгіна, у якіх мастак паказаў сябе ўважлівым і ўдумлівым наглядальнікам жывой прыроды, што ўмее па-
казаць жыццё яе насельнікаў у паэтычных графічных кампазіцыях.
У другой палове 50-х гадоў у творчасці В. Ціхановіча назіраецца імкненне да аднаўлення мастацкай манеры. Мастак, які раней пазбягаў захаплення грунтоўнай танальнай і жывапіснай распрацоўкай ілюстрацый, цяпер актыўна звяртаецца да яе. Вынікам з’явілася афармленне «Зімоўя звяроў» (1956) і «Казкі пра смелага вожыка» (1957). Гэтыя работы дазваляюць наглядна прасачыць характар змен, што адбыліся ў падыходзе да ілюстравання. Вялікую ролю набывае колер, лінейны малюнак змяпяецца жывапіснай распрацоўкай аб’ёму і прасторы, кампазіцыя палосных ілюстрацый грунтуецца на выкарыстанні ўсёй плоскасці традыцыйнага прамавугольнага фармату і набывае некаторую статычнасць. Жывёлы адлюстроўваюцца з вялікім пабліжэннем да натуры. Але, парушыўшы знойдзеную ім раней раўнавагу ў спалучэнні анімалістычнага і аптрапаморфнага пачаткаў, неабходных у ілюстрацыях да казак падобнага роду, мастак не дасягнуў адпаведнай натуральнасці ў графічным вытлумачэнні вобразаў і падзей.
На рубяжы 50—60-х гадоў В. Ціхановіч, падсумоўваючы асабісты вопыт і дасягненні іншых мастакоў, паступова намячае для сябе новыя накірункі працы над кнігай, якія вызначаюцца болыпай гібкасцю ў выкарыстанні тэхнічных сродкаў, імкненнем да раскрыцця не толькі зместу, але і стылю кнігі, выразнасцю графічнай мовы.
Значны ўклад у развіццё кніжнай графікі рэспублікі зрабіў М. Гуціеў. У 1945 г. ён быў прызначаны галоўным мастаком Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Важнай і адказнай рабоце па мастацкаму рэдагаванню кніг, падбору і выхаванню кадраў мастацкіх і тэхнічных рэдактараў ён аддаў болып за 27 гадоў. Паспяхова і разнастайна выступаў ён і як афарміцель і ілюстратар кнігі.
3 яго работ па вонкаваму афармленню кнігі вылучаюцца эмацыянальна выразпая вокладка да нарыса В. Вольскага «Гастэла» (1946) — дыпамічная, нібыта распаленая назва кпігі пад чырвонымі языкамі ахопленай полымем калоны нямецкіх танкаў; вокладка рамана М. Лыпькова «Векапомпыя дні» (1951), на якой выява бяскопцай стужкі партызанскай калопы зрабілася сімвалічнай выявай шырыпі і непераможнасці партызанскага руху.
He задаволіўшыся магчымасцямі тонавай акварэлі, якая была выкарыстана ім у серыі ілюстрацый да «Вечароў па хутары ля Дзіканькі» М. Гогаля (1949), М. Гуціеў на шляху пошукаў новых сродкаў выразнасці ў кніжнай графіцы звяртаецца да даволі рэдкай тэхнікі гратажу — рысунка, які атрымліваецца метадам прадрапванпя пяром або іншым вострым іпструментам ліста паперы, залітага тушшу. У гэтай тэхніцы, імітуючы гравюру на дрэве, ім былі выкананы выяўленчыя шмуцтытулы і фроптыспіс да «Трагедый» У. Шэкспіра (1954). Наступным крокам быў зварот да тэхнікі тарцовай ксілаграфіі ў певялічкіх па памерах цікавых ілюстрацыях да «Аповесці аб ясным Стахоры» М. Садковіча (1956).
Звяртаўся М. Гуціеў і да літаратурнай казкі. 3 яго ранніх работ цікавае афармленне зборпіка казак A. С. Пушкіна (1948), дзе ўпершыню за пасляваенныя гады ў афармленні беларускай кнігі былі выкарыстаны супервокладка і мастацкі форзац. На ім памаляваны карабель, што ітлыве да далёкага вострава-крэпасці са спадарожным ветрам. Стрыманая графічпая стылізацыя форм і спалучэпне спакойпых вохрыстых і шэраблакітпых колераў дапамагаюць мастаку дасягнуць уяўлепня казачнай даўніны. Мастацкі форзац стварае адпаведны пастрой і падводзіць чытача да казачпых падзей. Палосныя ілюстрацыі-ўклейкі, што ўяўляюць
старанна распрацавапыя акварэльныя кампазіцыі, захапляюць займальнасцю адлюстраваных матываў, рамантычнай афарбоўкай вобразаў.
Да гадавіны пушкінскага юбілею М. Гуціеў праілюстраваў «Казку пра рыбака і рыбку» (1956). Знаходзячыся пад уплывам багатай мастацкай традыцыі яе афармлення29, ён пайшоў па шляху жанравай інтэрпрэтацыі казкі. Падкрэсліваючы ненасытную хцівасць пыхлівай і злой старой і безадказную пакорлівасць старога, графік вылучае на першы план бытавы бок у з’едлівай пушкінскай сатыры.
Над афармлешіем беларускіх літаратурпых казак працаваў М. Красілыіікаў, вядомы майстар сатырычнай графікі, які нямала зрабіў для развіцця гэтага жанру ў Беларусі. Яго ўплыў быў прыкметны ў фарміраваіші творчага почырку маладых графікаў часопіса «Вожык». Вокладкі і тытульныя лісты яго дзіцячых кніжак адзначаны высокай шрыфтавой культурай, арыгінальныя па кампазіцыі.
Афармленне казкі В. Віткі «Вавёрчына гора» (1948) — адна з цікавейшых яго работ. Адмыслова вырашаны вокладка кнігі, шрыфт загалоўка. Выкарыстанне элементаў раслінпага арнаменту, каляровыя спалучэнні дапамагаюць зацікавіць дзяцей, настроіць іх на ўспрыняцце гісторыі пра сімпатычных дружных зверанят. Аўтар пачынае казку з паэтычпай анатацыі, у якой лаканічна раскрывае яе змест. Мастак апраўляе тэкст анатацыі рамкай і падае яго на фоне ляснога пейзажу. Вакол рамкі размешчаны персанажы казкі, пра якіх апавядаецца ва ўступе.
3 сумяым відам сядзіць на яловай галіпцы хворая вавёрачка, бусел у акулярах уважліва чытае ліст.
29 Гэту казку A. С. Пушкіпа ілюстравалі М. Несцераў, I. Білібін, У. Канашэвіч, Б. Дзегцераў і многія іншыя мастакі.
3 густам карыстаецца мастак прыёмам «ачалавечвашія жывёл». Звяры і птушкі ў ілюстрацыях М. Красільнікава валодаюць здольнасцю думаць, адчуваць, рабіць добрыя справы.
Выконваючы тытульны ліст да апавядання Я. Брыля «Ліпка і клёнік» (1949), мастак дапаўняе рысаваны шрыфт лаканічнымі замалёўкамі пяром зверанят, злучае надпісы і малюнкі ў выразную кампазіцыю з рытмічным чаргаваннем выявы і слова. Шмат якія работы М. Красілыіікава засталіся незавершанымі. Заўчасная смерць не дала ажыццявіцца творчым планам вядомага графіка.
Традыцыйная на той час эвалюцыя ад графічнасці да жывапіснасці была ўласціва і творчасці I. Давідовіча, які спалучаў заняткі кніжнай графікай са станковым жывапісам. На змену дэкаратыўнай умоўнасці колеру ў стылі Ю. Васняцова ў яго ілюстрацыях да казкі «Заечая хатка» (1949) прыходзіць дакладная перадача форм і фарбаў натуры ў акварэлях да казак «Рэпка», «Курачка-раба» (1954), «Карэйскіх казак» (1954) і «Апавядапняў для маленькіх» Л. Талстога (1955). Ускладнеіь не тэхнікі выканання, якое ішло разам з пошукамі вобразнасці па жанрава-псіхалагічнай аснове, прыводзіла ў некаторых выпадках да страты казачнасці. У ілюстрацыі да «Курачкі-рабы» сцэна гора (старога і старой) занадта акцэнтавана, і гэта, па сутнасці, скажае ідэю казкі, у якой асуджаецца ўсялякае хваляванпе з-за дробязей. Больш удала выканана I. Давідовічам афармлеппе зборпіка казак М. Тапка «Ехаў казачпік Бай» (1955), у якім забаўныя малепькія чорна-белыя малюнкі заставак і канцовак дапаўняюцца гучнымі, сакавітымі па колеры акварэлямі палосных ілюстрацый.
Цікавую грань у мастацтве афармлення казкі ўяўляе творчасць М. Бельскага. Ад пяўдалай, у мно-
гім спрошчапай, неглыбокай трактоўкі ілюстрацый да казкі П. Яршова «Капёк-Гарбунок» (1954) ён звяртаецца да стылізацыі. У ілюстрацыях да юбілейпага выдання пушкінскай
129. М. Бельскі. Ілюстрацыя да казкі
I. Яршова «Канёк-Гарбунок». 1954
«Казкі пра цара Салтапа» (1956) расліпы ператвараюцца ў мудрагелісты геаметрычны арнамент, сілуэт лодкі мараходаў ствараецца з каляровай мазаікі, іх адзенне пакрываецца ўзорам. Усё гэта дапамагае аўтару накінуць покрыва рамантычнай таямнічасці на канкрэтпыя жыццёвыя з’явы, пакладзепыя ў аснову малюнкаў.
Як і А. Волкаў, М. Бельскі не абмяжоўваўся казачнай тэмай у кніжпай графіцы. Выпускнік графічнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута, ёп ужо ў першых сваіх работах, якія захоўвалі сляды вучнёўства і былі блізкія стылёва да твораў вядомага ўкраінскага графіка I. Іжа-
кевіча30, паказаў добрае валодаппе рысункам і акварэльнай тэхнікай.
У буйпапланавых кампазіцыях да апавядання «Максімка» К. Станюковіча (1954) мастак стварыў вобраз простага рускага матроса, чалавека нялёгкага лёсу, які захаваў душэўную дабрыню, адкрытасць, чалавечнасць. Ілюстрацыя-партрэт Івана Лучкіна захапляе глыбінёй пранікнення ў чалавечы характар, дакладнасцю дэталей.