Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
60. А. Бархаткоў. Першая песенька.
1957. ДММ БССР
сюжэтнага дзеяння, якое выступае «галоўным героем» апавядання. Чалавек для мастака патрэбны толькі для пабудовы сюжэта, для інфармацыі аб фактах вытворчага або грамадскага жыцця. Таму мы бачым пагрузку трактароў на грузавікі для адпраўкі іх у калгас, трактаразаводцаў, якія чакаюць аўтобуса на прыпынку («Раніца ў заводскім раёне»), Жывапіс, пабудаваны на арганізацыі разнастайных лакальных колераў, асобных элементаў, рэчаў, узмацняе дакументалізм апавядання, відавочнасць «факта».
Больш яркія і паўнакроўныя вобразы рабочых створаны ў тых нешматлікіх карцінах бытавога жанру, дзе мастакі акцэнтавалі сваю ўвагу на псіхалагічным стане чалавека, што ў значнай ступені абумовіла жыццёвасць гэтых палотнаў, хоць сюжэты іх і не вылучаюцца асаблівай знач-
насцю. Зразумела, у карціне важны не сам сюжэт, а тая праблема, якую вырашае мастак на тым ці іншым матэрыяле. У гэтых адносінах вылучаецца жывапіс А. Шаўчэнкі. Гранічная напружанасць колеравай арганізацыі палатпа — неад’емная якасць яго сюжэтна-тэматычных твораў. Дэкаратыўная насычанасць колеру ўзнімаецца да манументальнага гучання ў сваёй важкай матэрыяльна-рэчыўнай сутнасці ў карціне «Горад аднаўляецца» (1958). Кантраст святлоценявой кампазіцыі ў паказе горада падначалены раскрыццю псіхалагічнай атмасферы працоўнай дзейнасці чалавека.
У карціне тры муляры — гэта тры своеасаблівыя біяграфіі людзей, нялёгкая праца якіх прыносіць лю-
61. Р. Кудрэвіч. Гарманісг ідзе. 1957
дзям дабрабыт і шчасце. Тут няма героікі і пафасу. Праца карпатлівая, метадычна размераная і як бы непрыкметная, але дзякуючы ёй ствараецца асаблівая прыгажосць вуліц роднага горада.
Блізкая да гэтага характару жывапісу творчая накіраванасць Я. Красоўскага. Жывапіс яго маляўнічы, яркі, іншы раз танальна-каларытны, ікшы раз матэрыяльна-дэкаратыўны. Але заўсёды важкі ў сваёй якаснай пэўнасці.
Мастак не парывае сувязей з вытворчым жыццём трактаразаводцаў. У карціне «Выплаўка сталі» (1957) ён паказвае ліцейны цэх як цэласны маляўнічы вобраз складанага арганізма вытворчасці. Рытміка вытворчага жыцця перададзена чырвона-карычневым, падзвычай насычаным каларытамі. Ствараючы цэлы рад, твораў, прысвечаных гэтаму магутпа-
му заводу («Кавальскі цэх», 1958; «У канвееры МТЗ», 1958; Зборачны цэх», «Электразварачны цэх»), Я. Красоўскі выступае песняром беларускай індустрыі.
Пасляваенны перыяд — самы плёнпы ў творчасці мастакоў Беларусі і самы прыкметпы ў стварэнні манументалыіых палотнаў. Тэматычная карціна набыла вялікае грамадскае гучанне. Лепшыя палотпы вызначаюцца глыбокай змястоўнасцю. Мастакі здолелі раскрыць у іх гістарычную значнасць новых з’яў у жыцці беларускага парода, яго культуры, новыя рысы ў маральным абліччы савецкага чалавека. Узмацпілася ўвага да складапай распрацоўкі сюжэта, драматызму дзеяння, тыпізацыі грамадскіх з’яў, псіхалагічнай характарыстыкі вобраза сучасніка. Да такога ўзроўшо беларуская тэма-
тычная карціна прыйшла шляхам складаных пошукаў, шляхам асваення творчага вопыту савецкага мастацтва.
Тормазам у развіцці сюжэтна-тэматычнай карціны пасляваеннага перыяду з’явілася няправільнае вызначэнне яе грамадскай значнасці. Актуальнасць тэмы або важнасць падзеі, узятай мастаком для вобразнага ўвасаблення, часта служыла галоўнай асновай у вызначэнні грамадскай значнасці сюжэтнага твора. Сама тэма, а не яе мастацкае вырашэнне ў большасці выпадкаў адыгрывала вызначальную ролю пры ацэнцы твора. «Кан’юнктурныя» тэмы, якія высока ацэньваліся, прыкоўвалі ўвагу вядучых мастакоў рэспублікі. Уся сістэма размеркавання творчых заказаў і набыцця твораў развівала ў некаторых мастакоў «усяяднасць», якая нараджала нямое, бясплённаа мастацтва.
Патрабаванні часу, сацыялістычнай рэчаіснасці высоўвалі перад мастакамі надзённыя задачы пошукаў для развіцця жанравага, тэматычнага і стылістычнага аспектаў тэматычпай карціны. Глыбокае разуменне ўсёй разнастайнасці рэчаіснасці з’явілася той глебай, на якой расцвілі творчыя індывідуальнасці, стылі, стала абрысоўвацца нацыянальная спецыфіка жанравага жывапісу. Нацыянальная спецыфіка мастацтва пачынае разглядацца як праўдзівае адлюстраванне жывых асаблівасцей рэальнага жыцця беларускага народа, яго гістарычпага і культурнага шляху.
Вялікае значэнне мела таксама асваенне мастакамі рэспублікі традыцый класічнага рэалізму і вопыту ўсяго савецкага выяўленчага мастацтва, умацаванне сувязей з сацыялістычнай рэчаіснасцю. Усё гэта стварыла трывалую базу для ўмацавання і росквіту лепшых традыцый тэматычнага жывапісу, які атрымаў шырокае развіццё ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
* * *
Значная частка партрэтаў, напісаных у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, услаўляла патрыятызм і гераізм савецкага чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне. Але, на жаль, толькі невялікая колькасць з іх вызначалася высокім мастацкім узроўнем. Ілюстрацыйнасць, пасіўная апісальнасць і невысокі ўзровень мастацкага абагульнення былі характэрны для большасці партрэтаў гэтага перыяду. Тым не менш у шэрагу палотнаў пераважаючы гераічны пачатак асэнсоўваецца праз раскрыццё ўнутранага свету, псіхалогіі персанажаў. Гэтыя рысы характэрны для твораў 3. Паўлоўскага, П. Явіча, У. Кухарава, I. Ахрэмчыка, В. Пратасені і інш.
У партрэце партызана Героя Савецкага Саюза I. П. Ціткова (1945) 3. Паўлоўскі стварае тыповы вобраз савецкага чалавека-патрыёта, узгадаванага ў гады ваеннага ліхалецця. Статычнасць у пастаноўцы фігуры, аскетызм асяроддзя і адзення, агульная стрыманасць колерава-пластычнага вырашэння з’яўляюцца ўмовамі, ггры дапамозе якіх раскрываецца псіхалогія героя. Акцэнтам для спасціжэння гераічнага вобраза з’яўляюцца ўзнагароды на грудзях Ціткова, бачныя з-пад накінутага на плечы шыняля. Позірк, скіраваны на гледача, дапамагае выяўленню характару рашучага, неспакойнага.
Складаны па эмацыянальна-псіхалагічнай структуры вобраз Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова (1952) створаны П. Явічам. Пры ўсёй пафасна-параднай атрыбутыцы, выпісанасці асобных дэталей герой твора ўражвае цэльнасцю і глыбінёй характару. Суровы, нават жорсткі погляд глыбока пасаджаных цёмных вачэй быццам нагадвае гледачу трагічны лёс героя. Удала напісаныя маршчыпісты твар, шчыльна сціснутыя вусны, круты валявы падбародак выдаюць чалавека вялікай духоўнай энергіі, нявыказанага эмацыянальнага
напружання. Гэту характарыстыку добра падкрэслівае выразная колеравая мадэліроўка прасторы і пластычных асаблівасцей формы. Павернутая да гледача ў тры чвэрці фігура Міная Піліпавіча Шмырова выяўлена дакладнай сэнсавай размеркаванасцю светлавых акцэнтаў, галоўным чынам на твары і руках.
63. В. Волкаў. Партрэт М. Я. Наталевіча.
1946. ДММ БССР
Некалькі іншую трактоўку набываюць гераічныя вобразы ў другой палове 50-х — пачатку 60-х гадоў. Тыловай становіцца эпічная, з элементамі лірызму форма вобразнасці. Болып увагі надаецца раскрыццю псіхалагічнага стану індывідуальных рыс персанажаў. Пры гэтым захоўваецца агульная для ўсяго беларускага мастацтва таго часу натурнаілюстратыўная сістэма, у межах якой адбываецца стварэнне вобраза. Гэта добра прасочваецца ў партрэце У. Кухарава, прысвечаным М. П. Шмырову (1957). Ствараючы натурны nap-
трэт, мастак перш за ўсё імкнуўся перадаць асабістыя рысы характару Шмырова, яго душэўныя перажыванні і жыццястойкасць.
У 1965 г. У. Кухараў ізноў вяртаецца да напісання партрэта Шмырова. Характар вобраза ў ім ужо значна адрозніваецца ад папярэдняга па кампазіцыі і стылістычнаму вырашэнню. Ён цесна звязаны з эмацыянальным настроем зімовага пейзажу, які з’яўляецца фонам. Мастак шукае выразныя абагульненні, тыповыя рысы як у самім вобразе, так і ў выяўленчай мове.
«Партрэт Героя Савецкага Саюза М. Б. Осіпавай» (1959), напісаны I. Ахрэмчыкам, блізкі па стылю да раней прыгаданага твора П. Явіча. Удзельніца мінскага падполля і партызанскага руху на Міншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны паказана сядзячай у крэсле ў досыць спакойнай і незалежнай позе. Але на яе твары адбілася ўся гама пачуццяў чалавека, які прайшоў складаны жыццёвы шлях. У гэтым партрэце гераічнае знаходзіць выяўленне ў глыбокай эмацыянальнай выразнасЯ, душэўнай прыцягальнасці вобраза. Мастак быццам імкнецца паказаць патрыятычныя пачуцці сваёй гераіні як лагічны працяг усяго пражытага жыцця. Зялёна-ліловы каларыт нібы абагульняе ўсё жывапісна-пластычнае вырашэнне, падпарадкоўвае яго асноўнай вобразна-сэнсавай ідэі твора.
Глыбокая ўсхваляванасць, унутраная напружанасць вобраза характэрны для партрэта Героя Савецкага Саюза В. 3. Харужай (1965) В. Пратасені. Для перадачы псіхалагічнага стану сваёй гераіні мастак удала выкарыстоўвае эмацыянальныя магчымасці кампазіцыі, раскрыццё сюжэтнага дзеяння. Кантрастныя спалучэнні колераў добра дапаўняюць агульнае ўражанпе ад гэтага твора.
У развіцці жанру партрэта названага перыяду нельга не адзначыць і некаторыя негатыўныя з’явы, звяза-
64. X. Ліўшыц. Партрэт М. Чнркіна.
1949. ДММ БССР
ныя з уздзеяннем культу асобы Сталіна, калі асноўная ўвага аддавалася адлюстраванню высокапастаўленых кіраўнікоў партыі і дзяржавы. Падобныя творы экспанаваліся на рэспубліканскіх выстаўках 1947 і 1952 гг. Значная колькасць з іх у той ці іншай ступені можа быць аднесена да жанру партрэта, нават пры наяўнасці сюжэтнай арганізацыі кампазіцыі. Аснову вобразпасці ў гэтых творах складала ўслаўленне Сталіна як вернага паплечніка Леніна, як галоўнай дзеючай асобы ў перамозе над фашызмам. Такім чынам партрэты апасродкавана спрыялі зацвярджэнню культу асобы, падтрымлівалі міфы аб выключнасці і геніялыіай празорлівасці гэтага чалавека.
Партрэтныя кампазіцыі, напісаныя ў гэтыя гады, паказвалі Сталіпа ў розных сітуацыях: на фронце, у рабочым кабінеце і г. д. Япы няроўныя па сваіх мастацкіх якасцях, але блізкія па падборы вобразных характарыстык.
Побач з партрэтамі Сталіна ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе беларускімі жывапісцамі быў створаны шэраг партрэтаў іншых кіраўнікоў партыі і ўрада. Іх вобразныя характарыстыкі ўражваюць сваёй блізкасцю да выяў Сталіна — такія ж пампезныя і патэтычныя. Гэтым творам звычайна ўласцівы аднапланавасць, вузкасць вобразнай трактоўкі, афіцыйная і эмацыянальная халоднасць, мастацкая інертнасць. Прыкладам можа служыць партрэт М. Я. Наталевіча, выкананы В. Волкавым у 1946 г.