Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
69. А. Шыбнёў. Партрэт Разінай.
1946. ДММ БССР
шонка і шахцёра з Салігорска Л. Палякова (1961) I. Ахрэмчыка. У пагруднай выяве У. Любімава мастак увасобіў упэўненасць і спакой, пачуццё ўласнай годнасці рабочага чалавека. Гэтыя рысы, а таксама пластычная моц і жывапіснае багацце мадэлі падкрэслены дыпамічнай кладкай мазка. Вобраз шахцёра, створаны Ахрэмчыкам, таксама як і персанаж Стальмашонка, адзначаны ўнутранай раскаванасцю і адухоўленасцю. Розпыя па кампазіцыйнаму вырашэнню, мастацкіх якасцях творы Ахрэмчыка і Стальмашонка адзіныя ў імкненні спалучыць канкрэтную партрэтнасць з абагульненым, тыповым у характары савецкіх людзей.
Сярод партрэтаў гэтага плана па сіле характару, глыбіні вобразнасці, майстэрству мастацкага ўвасаблення вылучаецца работа Я. Красоўскага «Партрэт вядучага сталявара Мінскага трактарнага завода П. А. Ісачан-
кі» (1957). Мастак піша свайго героя на рабочым месцы — у доменным цэху завода. Гэта дапамагае паказаць рысы працоўнага чалавека «ў справе», а значыць, глыбей адлюстраваць самую духоўную сутнасць сучаснага рабочага. Багацце святлоценявых адценняў, якое ўзнікае ў выпіку змянення крыніцы святла ў працэсе працы, дапамагло абагаціць жывапісную палітру партрэта. Разам з тым мастак зводзіць да мінімуму дэталізацыю інтэр’ера, прыглушае на другім плане прадметна-прасторавае асяроддзе, што дазваляе глыбей угледзецца ў вобраз чалавека працы. Светлавыя водбліскі на мужным, натхнёным твары, смелая скульптурная лепка формы абвастраюць і акцэнтуюць у вобразе рысы характару, перадаюць папружанасць працы героя.
70. I. Рэй. Партрэт калгасніка.
1960. ДММ БССР
71. А. Гугель. Калгасны пастух.
1960. ДММ БССР
(1960) . У першым з іх створаны яркі па мастацкай выразнасці і маральнай прыгажосці вобраз сучасніцы. Жанчына ў рабочым камбінезоне, на імгненне адарваўшыся ад работы па тынкоўцы сцяны, адваротным бокам далоні папраўляе валасы, на якія пакінута чырвоная хусцінка. У гэтым жэсце адчуваюцца лёгкасць, упэўнепасць, любоў да працы. Нібы змахваючы стомленасць, будаўніца ўсміхаецца гледачу. Побач з жаноцкай мяккасцю, падкрэсленай жывапіснай і пластычнай мовай, мастак у той жа час акцэнтуе ўвагу на моцных працоўных руках. Пошук гарманічнага спалучэння духоўнай і фізічнай прыгажосці чалавека працы дапамаглі I. Фяцісаву стварыць пераканаўчы мастацкі вобраз.
Вобразы сучаснікаў, адданых сваёй прафесіі, смелых, гатовых да працоўнага подзвігу, знайшлі адлюстраванне ў «Партрэце тыпкоўшчыцы
Блізкі па жывапіснай і сюжэтнай трактоўцы вобраз рабочага ў «Партрэце старшага абпальшчыка цэглы П. А. Сабанцава» (1960) А. Гугеля. Упэўненасць і цвёрдасць вызначаюць постаць героя ў рабочым капелюшы і накінутай на плячо спяцоўцы. Вызначальную ролю ў кампазіцыйнай пабудове партрэта адыгрывае асяроддзе. Аднак імкненне больш шырока паказаць вытворчы працэс прыводзіць да некаторай аднапланавасці і абмежаванасці ва ўспрыманні твора.
Партрэты будаўнікоў па характары вобразнасці былі цесна звязаны сэнсавымі паралелямі і нават прамымі аналогіямі з працэсам грамадскага развіцця. Актыўнымі пошукамі ўзаемасувязей асобы і грамадства адзначаны палотны I. Фяцісава: «Будаўніца» (1958), «Партрэт П. Валашчука», «Партрэт будаўпіка Бярозаўскай ДРЭС Сярмяжкі»
72. А. Шаўчэнка. Партрэт свінаркі A. С. Загорскай.
1956. ДММ БССР
Малінінай» (1957) I. Давідовіча; «Партрэце будаўніцы Полацкага пафтабуда» М. Тарасікава; «Партрэце кранаўшчыцы Н. I. Тамашовай» В. Волкава; «Партрэце электраманцёра Якаўлева» Я. Харытоненкі (усе 1960 г.) і інш.
Яркім гуманістычным пачаткам, высокім узроўнем грамадзянскасці прыцягваюць да сябе ўвагу кампазіцыі, у якіх адлюстраваны вобразы педагогаў, урачоў, дзеячаў мастацтва, вучоных. Падкрэсліваючы мірны стваральны характар працы, мастакі акцэнтуюць галоўную ўвагу на інтэлекце асобы. Прыкметны ў гэтых адносінах партрэт «Настаўніца» (1960) М. Лісоўскага. Вобраз маладой настаўпіцы ў гэтым творы надзелены складанай гамай пачуццяў і эмоцый. Захоплепасць і самаадданасць, ча-
73. М. Тарасікаў.
Партрэт будаўніцы Полацкага нафтабуда.
1960. ДММ БССР
74. В. Волкаў. Хірург Г. Ф. Лось.
1963. ДММ БССР
канне станоўчых вынікаў сваёй працы адчуваюцца ў поглядзе гераіні. Аптымістычнае светаадчуванне ў спалучэнні з духоўнай азоранасцю адлюстроўваюць як характар гераіні твора, так і яе сацыяльна-прафесійныя імкненні. Унутраная сабранасць, высокая адказнасць за даручануіо справу знаходзяць увасабленне ў арганізацыі і дынаміцы кампазіцыйнага ладу, упэўненай пластыцы, гарманічным каларыце. Знешняя ўрачыстасць у перадачы псіхалагічнага стану, у выбары колеру надае эмацыянальную афарбоўку ўсяму твору.
Імкненне да тонкага псіхалагічнага аналізу вобраза характэрпа для партрэта «Хірург Г. Ф. Лось» (1963) В. Волкава. На першы погляд у палатне можна ўбачыць і кампазіцыйную пезавершанасць, і наўмыснасць у адлюстраванні героя. Але гэты прыём апраўданы, бо ён падпарадкаваны
выяўленню псіхалогіі і духоўнага свету партрэтаванага. Персанаж паўстае перад гледачом у поўнай псіхалагічнай вызначанасці. Пачуццё асабістай адказнасці за сваю працу, упэўненасць у сваіх ведах і здольнасцях надаюць вобразу спакой і велічнасць. У гэтым партрэце В. Волкаў адлюстраваў яркую індывідуальнасць і разам з тым наблізіўся да высокамастацкай тыпізацыі вобраза сучасніка.
Велічна і ўрачыста выглядае MacTan П. Гаўрыленка на партрэце, напісаным М. Савіцкім у 1962 г. Аўтар перадаў такі стан свайго героя, калі псіхалагічна і эмацыянальна мастак гатовы да дыялогу са сваім гледачом ці субяседнікам. Аптымізм і перакананасць у праваце сваіх жыццёвых прынцыпаў, шчырасць і знешняя абаяльнасць з’яўляюцца асноўнымі рысамі ў трактоўцы вобраза. Значную ролю адыгрываюць колер, эмацыянальна-выразная жывапісная пласты-
ка і канструктыўная лепка формы, характэрныя для жывапісу М. Савіцкага.
Асаблівую старонку ў развіцці беларускага партрэта на рубяжы 50— 60-х гадоў займае адлюстраванне вобраза У. I. Леніна. Найбольш значнымі творамі на гэту тэму з’явіліся партрэты А. Шыбнёва «У. I. Ленін» (1960) і В. Волкава «У. I. Ленін» (1964), а таксама партрэты-карціны А. Гугеля «У. I. Ленін і Н. К. Крупская ў Горках» (1963), А. Гугеля і Р. Кудрэвіч «Апасіяната» (1964).
Карціны А. Шыбнёва і В. Волкава розныя па свайму кампазіцыйнаму рашэнню і па характару адлюстравання вобраза правадыра рэвалюцыі. А. Шыбнёў галоўную ўвагу засяроджвае на абставінах, у якіх раскрываецца асоба У. I. Леніна, імкнецца да гістарычпай вызначанасці. Кастрыч-
75. А. Шыбнёў. Ленін у Разліве.
1955. ДММ БССР
ніцкія падзеі, што сталі ўнутранай асновай для стварэння вобраза, выяўляюцца ў партрэце дынамізмам кампазіцыі, напружанасцю і высокай эмацыянальнасцю пейзажу, які з’яўляецца фонам карціны.
Вобраз У. I. Леніна ў В. Волкава ўражвае вялікай канцэнтрацыяй думкі, што выяўлена ў пранізлівым,
Глыбокае пранікненне ў цудоўную музыку Бетховена, уменне Ільіча слухаць і захапляцца ёй адлюстраваны ў «Апасіянаце» А. Гугеля і Р. Кудрэвіч. Аднак, нягледзячы на сугучча эмацыянальнага настрою і музыкі,
76. Я. Харытоненка. Леначка.
1960. ДММ БССР
уважлівым позірку. Здаецца, нават тады, калі Ленін на хвіліну адарваўся ад кнігі, мозг яго не спыняе распачатай работы, вырашае складаныя пытанні. Інтэр’ер кабінета, мяккая мэбля з белымі чахламі, кніжная шафа дапамагаюць зразумець знешне спакойную, але напружаную дзейнасць правадыра, раскрыць вялікі творчы патэнцыял Ільіча.
Вобразы ў партрэце-карціпе А. Гугеля «У. I. Ленін і Н. К. Крупская ў Горках» болып будзённыя і ў значнай ступепі абумоўлепы лірычным настроем у пейзажы. Апошні дапамагае мастаку перадаць гармонііо і чысціню адносін паміж Уладзімірам Ільічом і Надзеяй Канстанціпаўнай. Ленін у гэтым творы просты і блізкі, не пазбаўлекы чалавечых пачуццяў.
вобраз здаецца залішне патэтычным. Асабліва гэта датычыць надуманай паставы Леніна. Усё гэта некалькі зніжае ўражанне ад па-майстэрску напісанага жывапіснага палатна.
У другой палове 40-х — 50-я гады атрымлівае развіццё так званы і нт ы м н ы п а р т р э т. Пэўная частка жывапісцаў аддала даніну напісанню партрэтаў сваіх блізкіх, што абумовіла характар іх жывапіснай трактоўкі і кампазіцыйнага вырашэння. Сярод твораў гэтага жанру можна прыгадаць «Партрэт беларускай дзяўчыпы» (1947) I. Ахрэмчыка, «Партрэт дачкі» (1947) і «Партрэт дзяўчынкі» (1945) 3. Паўлоўскага, «Партрэт жонкі» (1956) Я. Зайцава, «Партрэт жопкі» (1959) М. Савіцкага і інш. У гэтых творах асноўная ўвага нада-
77. А. Бархаткоў. Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
1946. ДММ БССР
ецца індывідуальпай характарыстыцы, асаблівасцям духоўнага свету партрэтаваных. У вобразнай структуры пераважаюць не эмацыянальныя, а псіхалагічныя рысы.
Абаяльнасцю, душэўнай чысцінёй і адкрытасцю характару ўражваюць вобразы дзяцей у партрэтах 50-х — пачатку 60-х гадоў. Такімі і ўспрымаюцца персанажы на палотнах П. Крохалева «Слаўка», «Школьніца» (абодва 1960), «Дзеці» (1962), «Дзяўчыпкі» (1964).
Непасрэднасць маленства добра перададзена ў «Хлопчыку з кнігай» (1958), як і ў вялікай колькасці іншых дзіцячых партрэтаў, напісаных Я. Харытоненкам. Ніякай нарачытасці, пазіраванпя нямаўвобразехлопчыка, які, седзячы на зручным драўляным стуле, адарваўся ад кнігі і глядзіць на нас. Чысты светлы погляд уважлівых, дапытлівых вачэй добра акрэслівае эмацыянальна-псіхалагічны стан маленькага героя. Мастак дасягае гэтага ўмелай арганізацыяй кампазіцыі, выразнасцго пластыкі і
колеру. Сярод найболып удалых партрэтаў дзяцей і падлеткаў, напісаных Я. Харытоненкам,— «Леначка» (1960), «Віця», «Ташоша», «Партрэт Тані і Галі» (усе 1963 г.).
Цудоўны па абаяльнасці дзіцячы вобраз стварае У. Кухараў у палатне «Дзяўчынка ў блакітным» (1957). Сур’ёзны твар з шырока раскрытымі прыгожымі вачыма, абраны мастаком ракурс вызначылі лірычны лад партрэта. Смелы, упэўнены жывапіс робіць невялікае па памерах палатно асабліва прыцягалыіым.
Беларускія мастакі не часта звярталіся да аўтапартрэта. Створаныя ў 50-я гады аўтапартрэты часцей за ўсё насілі эскізны характар, пе вылучаліся глыбокім пранікненнем у сутпасць вобраза. Сярод найбольш удалых і выразных па мастацкаму вырашэншо «Аўтапартрэт» I. Ахрэмчыка (1956). Просты па кампазіцыі, але надзвычай востры па псіхалогіі, гэты твор уражвае ўпэўненасцю малюнка і жывапіснай пластыкай.