Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Трапнасцю формы, пластычнай разнастаіінасцю, глыбокім філасофскім мыс.кчшем вызначаюцца дэкарацыі А. Грыгар’янца да спектакляў «Чацвёрты» К. Сіманава (1962), «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н. Дум бадзе і Р. Лордкіпанідзе (1965), «На дне» М. Горкага (1968), «Трыбунал» А. Макаёнка (1971) у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы; «Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта (1962), «Ворагі» М. Горкага (1970) у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага і інш.
У дэкарацыях да спектакля «Чацвёрты» К. Сіманава ўжыта адзіная канструкцыя, якая нагадвае штосьці накшталт прыпынку таксі. Скупымі сродкамі намячае мастак месца дзеяння, падкрэсліваючы, што падзеі разгортваюцца ў вялікім заходнееўрапейскім горадзе — ад сюль цэлы лес небаскробаў, якія ўзвышаюцца над заснуўшым горадам. Адзін з чатырох сяброў, што застаўся жывым пасля другой сусветнай вайны, імкнецца разабрацца ў складаным вадавароце жыцця. Каб падкрэсліць напружанасць міжнароднай абстаноўкі, мастак знаходзіць нечаканы ракурс у паказе небаскро-
баў, ад чаго стваралася ўражанне хісткасці, няўстойлівасці.
Зусім інакш стварае А. Грыгар’янц зрокавы вобраз у спектаклі «Я, бабуся, Іліко і Іларыён». Мастак тонка адчуў і перадаў нацыянальны каларыт, характар грузінскага пейзажу, архітэктуры, своеасаблівасць адзення. У спектаклі мы быццам акунаемся ў жывапісны куточак грузінскай вёскі між горных масіваў. Арганічным звяном афармлення з’явіліся касцюмы і прадметы побыту сялян.
У спектаклі «На дне» М. Горкага вобразнае асяроддзе мастак падпарадкоўвае ідэі, зместу, духу гістарычнай эпохі, стылю ўвасаблення твора. «Дно», у якім апынуліся пэўныя сацыяльныя групы людзей, А. Грыгар’янц паказвае як турму. Адсюль зразумела, чаму ён дзеліць сцэнічную прастору на мноства клетак, загрувашчаных убогім скарбам. У начлежцы заўсёды пануе змрок. Толькі прыгледзеўшыся, можна заўважыць дашчатыя нары, лаўкі. Стваралася ўражанне безвыходнасці і няўцешнасці. I сцвярджэнне Саціна, што «Чалавек нараджаецца для лепшага», якое ён некалькі разоў паўтарае ў апошнім акце, успрымаецца як нязбыўная мара.
Добрае веданне жыцця, звычаяў, побыту дэманструе А. Грыгар’янц у дэкарацыях да спектакля «Людзі на балоце» I. Мележа. 3 дапамогай пано-заставак, якія нагадваюць традыцыйную разьбу па дрэве, мастак дасягае асаблівай цеплыні, утульнасці ў перадачы атмасферы жыцця простых працавітых людзей беларускай палескай вёскі.
Асабліва ярка праявіўся талент А. Грыгар’янца ў стварэнні вобразнага асяроддзя спектакля «Трыбу нал» А. Макаёнка. У глыбіні сцэны глядач бачыў пано-лубок «Мамаева пабоішча», у якім трагедыя мінулага пераклікаецца з жахамі другой сусветнай вайны. Нахілены дашчаты станок нагадваў «лобнае месца». Над ім, быццам шыбеніцы, з цемры выры-
соўваюцца бэлькі сялянскай хаты, прадметы побыту, фатаграфіі. Разам з бядою, што прыходзіць у гэту сям’ю, рушыцца хата, знікне печ і застаецца толькі дашчаты памост ды чорная хмара, што павольна рухаецца над зямлёй, захопленай ворагам.
Стараннасць у выбары выразных сродкаў, трапнасць формы, лаканізм мовы дазволілі А. Грыгар’янцу стварыць дэкарацыі, якія арганічна зліваюцца з падзеямі спектакля. Асаблівую ўвагу мастак надае касцюмам, блізкім па характары падзеям, акцёрскай індывідуальнасці, жанравай своеасаблівасці пастаноўкі.
Прастата, дакладнасць і жыццёвасць вызначаюць дэкарацыі Я. Нікалаева да спектакляў «Лявоніха» П. Данілава (1960), «Крыніцы» паводле I. Шамякіна (1961), «Бацькаўшчына» паводле К. Чорнага (1966), «Улада цемры» Л. Талстога (1969) у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа.
У спектаклі «Лявоніха» мастак імкнецца з этнаграфічнай дакладнасцю ўзнавіць эпоху, жыццё і побыт беларускага сялянства ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Перад гледачом паўстае бедная сялянская хата з маленькімі акенцамі, няхітрай мэбляй і прадметамі побыту, у якой жыве Лявоніха. Беднасць і галечу падкрэслівае і адзенне гэтай жанчыны, і сялянскі двор, і агарод.
Цікавае дэкарацыйнае вырашэнне прапанаваў Я. Нікалаеў у рабоце над афармленнем спектакля «Крыніцы». Каб пазбегнуць фрагментарнасці і дасягнуць цэласнасці падзей, ён выкарыстоўвае старонкі кнігі, ілю страцыі да якой і выконваюць ролю дэкарацый. Арганічная мэтанакіраванасць, імклівы рытм, вобразнасць прысутнічаюць пры перадачы розных месцаў дзеяння. Гэта вясковая хата, поле, двор, бераг ракі і сонечная раніца. Пачатак новага дня ўспрымаўся як новае жыццё, якое раскрывалася перад героямі твора.
Значнай падзеяй у мастацкім
жыцці рэспублікі з’явілася пастаноўка рэжысёрам Б. Эрыным драмы «Улада цемры» Л. Талстога, дэкарацыі да якой былі створаны Я. Нікалаевым. Пастаноўшчыкі паказалі павольнае цячэнне жыцця ў вёсцы. Пацямнелі ад часу сцены некалі багатай хаты. Увесь побыт цесна звязаны з жыццём герояў. Цмянае асвятленне не адразу дазваляе заўважыць, што каля дзвярэй вісіць збруя, рэшата, стаіць кадушка, а каля печы — дровы, сякера.
Стваральнікі спектакля імкнуцца да шырокіх абагульненняў у раскрыцці сацыяльнай асновы твора. Сцэну абрамляе велізарная шыбеніца, што вырысоўваецца на чорным фоне ночы. Дзе б ні адбываліся падзеі — у хаце, на двары, у клеці — над усім уладарыць шыбеніца і вечная цемра.
Спектакль «Улада цемры» — глыбока праўдзівы, дзейсны, эмацыянальны. I ў гэтым вялікая заслуга мастака Я. Нікалаева, які вызначыў сэнсавыя акцэнты, характар пастаноўкі, знайшоў абагульнены пластычны вобраз, выкарыстаў буйны план і складаную светлавую партытуру. Гэта адна з лепшых работ у беларускім тэатральна-дэкарацыйным мастацтве 60-х гадоў.
Плённа працуюць у гэты перыяд мастакі В. Галубовіч, М. Якунін, М. Волахаў, I. Пешкур, А. Кляўзер і інш., якія сваёй творчасцю значна ўзбагацілі лепшыя традыцыі дэкарацыйнага мастацтва рэспублікі.
У дэкарацыях В. Галубовіча да спектакляў «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава (1963), «Да мораакіяна» Ю. Петухова (1965), «Маскарад» М. Лермантава (1966), «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына (1967) і інш., створаных на сцэне Рускага тэатра імя М. Горкага, неабходна адзначыць пластычную і каларыстычную выразнасць зрокавых вобразаў.
Калі ў афармленні «Узнятай цаліны» і «Да мора-акіяна» мастак
перадаваў бяскрайнасць палёў, звілістую стужку шырокай ракі і блакітнае неба з імклівымі воблакамі, што дазваляла раскрыць веліч і прыгажосць спраў чалавека, то ў «Маскарадзе» асноўная ўвага ўдзялялася псіхалагічнай распрацоўцы характару падзей драмы М. Лермантава. На фоне чорнага аксаміту асаблівую прывабнасць набывалі карціны заснежанага Пецярбурга, філігранная вытанчанасць інтэр’ераў пакояў і балю, а таксама касцюмы, выкананыя з вялікім густам і ўмельствам.
У «Варшаўскай мелодыі» мастак раскрывае глыбокую філасофскую праблему жыцця. Выкарыстаўшы чорны фон, дэкаратар дасягае павелічэння глыбіннасці сцэны. Два яркія промні пражэктара рассякаюць чорны аксаміт, сімвалізуючы скрыжаванне жыццёвых шляхоў Герояў спектакля. Нешматслоўнасць у выбары выразных сродкаў, пластычная завершанасць формы дапамаглі В. Галубовічу паказаць рэтраспекцыю падзей, аб’яднаўшы іх у адзінае цэлае. Спектаклі, аформленыя мастаком, служаць яркім сведчаннем высокага прафесіяналізму дэкаратара.
Шмат цікавых работ было створана на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра М. Якуніным. У дэкарацыях да спектакляў «Навальніца» А. Астроўскага (1971), «Дні Турбіных» М. Булгакава (1973), «Апошні шанц» паводле В. Быкава (1973), «Прымакі» Я. Купалы (1974), «Тэмп — 1929» М. Пагодзіна (1974), «Трывога» А. Петрашкевіча (1975) варта адзначыць цэласнае бачанне мастаком ідэі пастаноўкі, адзіны мастацкі прынцып у вырашэнні асяроддзя жыцця герояў.
Высокімі жывапіснымі якасцямі вызначаліся дэкарацыі да драмы «Навальніца», у якіх М. Якунін паказаў сутыкненне перадавых, прагрэсіўных поглядаў з жорсткім светам Дзікіх і Кабанавых. Светлыя, паэтычныя карціны берагоў Волгі кантраставалі
са змрочным інтэр’ерам дома Кабанавых, старой царквой і навальніцай.
Жанравая дакладнасць, трапнасць у перадачы сялянскага побыту, маляўнічасць касцюмаў характарызуюць афармленне «Прымакоў» Я. Купалы. У дэкарацыях М. Якуніна ёсць цеплыня, павага да простага чалавека, вадэвільная лёгкасць і нешматслоўнасць у выбары выразных сродкаў.
Адзіная канструкцыя, якая ўяўляе сабой велізарныя будаўнічыя рыштаванні са шмалікімі пляцоўкамі, размешчанымі на рознай вышыні, і лесвіцамі, служыла афармленнем спектакля «Тэмп — 1929». 3 дапамогай складанай светлавой партытуры мастак значна пашырыў выразныя сродкі дэкарацый, арганічна звязаўшы іх з падзеямі спектакля.
Дэкарацыі, створаныя М. Волахавым на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра да спектакляў «Гэта было ў Магілёве» Я. Тарасава (1964), «Мурын бор» I. Ісачанкі (1967), «Паўлінка» Я. Купалы (1971), «Таблетку пад язык» А. Макаёнка (1972) і інш., вызначаліся выключнай пластычнай выразнасцю, вобразнай завершанасцю.
Аб барацьбе савецкіх людзей супраць фашысцкага нашэсця расказваюць дэкарацыі М. Волахава да спектакля «Гэта было ў Магілёве». Мастак яскрава ўзнавіў атмасферу тых трывожных гадоў. Асноўныя падзеі спектакля разгортваліся на фоне напаўразбуранай цаглянай сцяны, якая па ходу дзеяння часта трансфармавалася. 3 дапамогай складанай светлавой партытуры адбываліся імгненныя змеяы месцаў дзеяння, павялічвалася эмацыянальнасць спектакля.
У афармленні гістарычнай драмы «Мурын бор» М. Волахаў асноўную ўвагу ўдзяліў паказу сілы і велічы сялянскага паўстання XVIII ст. супраць панскага прыгнёту і каталіцызму. Спектакль пачынаўся шэсцем
сялянскага натоўпу, узброенага прыладамі працы — сякерамі, косамі, рагацінамі. Стваралася ўражанне, што ён выйшаў з ляснога бору. У глыбіні сцэны віднеліся ўспышкі далёкага пажару, якія высвечвалі лічбы, што нагадвалі гледачу гады буйных сялянскіх паўстанняў. Старанная распрацоўка грыма, выкарыстанне каляровага асвятлення садзейнічалі раскрыццю асноўнай задумы спектакля.
ІІрацуючы над афармленнем «Паўлінкі» Я. Купалы, М. Волахаў адмаўляецца ад традыцыйных дэкарацый, якія былі створаны раней да гэтага спектакля. Мастак сам добра адчуў і змог перадаць гледачу паэтычнае хараство маладосці, уласцівую ёй узнёсласць мар і надзей. 3 дапамогай складанай сістэмы блакітных цюляў, скупымі архітэктурнымі дэталямі малюе ён дом Крыніцкіх. Паэтычны вобраз сялянскай хаты з’явіўся ўдалым фонам для этнаграфічных сцэн спектакля з музыкай, песнямі, танцамі. Гэта было новае, сучаснае прачытанне беларускай класікі.