Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Асаблівага плёну дасягнуў Ю. Тур у рабоце над афармленнем спектакляў у Рускім тэатры імя М. Горкага. У сваёй творчай дзейнасці мастак часта звяртаецца да адзінай канструкцыі, што патрабуе універсальнага
ўжывання дэталі, шырокага выкарыстання разнастайнага асвятлення. Сведчаннем гэтаму могуць служыць дэкарацыі да спектакляў «Дзеці сонца» М. Горкага (1965), «Макбет» У. Шэкспіра (1974), «Васіль Цёркін» паводле А. Твардоўскага (1975) і інш.
Варта адзначыць, што ў 60-я — пачатку 70-х гадоў побач з пошукамі новых прынцыпаў у рабоце над афармленнем сцэнічнага твора многія мастакі шырока выкарыстоўваюць традыцыі папярэдніх дзесяцігоддзяў. Аднак у гэтым запазычанні мінулых дасягненяў шмат творчага падыходу і асабістага разумення ў стварэнні пэўнага пластычнага асяроддзя, здольнага больш поўна і глыбока раскрыць характар твора ў адпаведнасці з рэжысёрскай канцэпцыяй і ідэйнай накіраванасцю.
ГРАФІКА
Так званая «хрушчоўская адліга» спрыяла, як вядома, пэўнаму ажыўленню культурнага жыцця, развіццю мастацтва. Праўда, прынцып «трымаць і не пушчаць» распаўсюджваўся на выяўленчую творчасць; розныя дагматычныя каноны і прадпісанні «зверху», што скоўвалі творчую волю мастакоў, па-ранейшаму заставаліся звычайнай нормай. Погляд на мастацтва як на нейкую вузкую сістэму дагматычных рэцэптаў, пропісаў і рэгламентацый захоўваўся па-ранейшаму і ў разглядаемы перыяд. I ўсё ж пэўная пераацэнка каштоўнасцей, выкліканая зменамі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, асуджэнне культу асобы Сталіна, перагляд розных вульгарных тэорый «славутага» сацрэалізму прымушалі мастакоў глыбей задумацца над праблемамі мастацтва. Крытыка тэорыі бесканфліктнасці ў нечым абнадзейвала і, здавалася, адкрывала перад мастакамі новыя далягляды, а пачуццё прасторы, творчай свабоды — іс-
тотная неабходнасць сапраўднай творчасці. Як і ў іншых відах мастацтва, у развіцці г р а ф і к і ў 60— 70-я гады назіраюцца пэўныя, праўда, пакуль што вельмі сціплыя зрухі. У 1953—1957 гг. у Мінск вярнуліся некалькі здольных мастакоў, якія скончылі ВНУ ў Вільнюсе, Кіеве, Ленінградзе (С. Герус, А. Лось, М. Бельскі, А. Паслядовіч). У рэспубліцы гэта былі першыя графікі з вышэйшай мастацкай адукацыяй, што мела істотнае значэнне для агульнапрафесійнага ўзроўню мастакоў алоўка і разца. Але асабліва важна тое, што пачынаючы з 60-х гадоў творчы саюз рэспублікі пачаў сістэматычна папаўняцца прафесійнымі кадрамі графікаў — выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, заснаванага ў 1953 г2. У 60-я — пачатку 70-х гадоў у наша мастацтва прыйшла цэлая кагорта творча актыўных графікаў: А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, Ю. Тышкевіч, Л. Асецкі, Н. Паплаўская, Г. Лойка, Г. Віткоўскі, В. Шаранговіч, У. і М. Басалыгі, Я. Кулік і інш. З’яўленне новых творчых індывідуальнасцей, несумненна, спрыяла актывізацыі жыцця, тым больш што ўсе згаданыя графікі атрымалі вышэйшую прафесійную падрыхтоўку ў БДТМІ.
Нельга не сказаць і пра пэўныя змены ў тэхнічна-фармальным арсенале мастакоў 60-х гадоў. У пасляваеннай графіцы дамінавала так званая танальная манера, абумоўленая агульным звяртаннем да тэхнікі алоўкавага або вугальнага малюнка (у лінарыце зрэдку працавалі толькі А. Тычына, I. Гембіцкі, Л. Ран). Са
2 Першы выпуск графічнага аддзялення (А. Кашкурэвіч, I. Немагай, Я. Раманоўскі, Г. Віткоўскі) адбыўся ў 1959 г.; другі (Л. Асецкі, Ю. Тышкевіч, Г. Лойка, Ю. Выхадцаў) — у 1960 г.; у 1961 г. графічнае аддзяленне скончылі В. Ткачук, П. Лысенка, Ф. Выпас, В. Ягораў; у 1962 г.— М. Моўчан, Л. Шакінка, В. Шматаў.
стварэннем жа эстампнай майстэрні ў БДТМІ (яе кіраўніком з 1953 г. быў С. Герус, а з 1957 г.— П. Любамудраў) у нашым нацыянальным мастацтве пачынае актыўна развівацца эстамп.
Спачатку ў асноўным засвойваецца лінарыт, затым мастакі звяртаюцца да літаграфіі, а крыху пазней наглядаецца пераход да афорту (сухая іголка, мяккі лак). У цэлым пачынаючы з 60-х гадоў графіка (станковы эстамп, ілюстрацыя, плакат і інш.) займае болып важнае месца, становіцца адным са значных раздзелаў беларускага выяўленчага мастацтва. У нечым яна ў гэты перыяд ідзе наперадзе іншых відаў і жанраў. Па-ранейшаму выступаюць на вернісажах мастакі старэйшага пакалення, якія пачалі творчую дзейнасць у даваенныя гады (А. Тычына, Л. Ран, С. Раманаў, А. Волкаў і інш.). Але пальма першынства паступова пераходзіць да «шасцідзесятнікаў» (так называюць мастакоў, якія ўпершыню выступілі на вернісажах у 60-я гады), у творчасці якіх далейшы працэс крышталізацыі нацыянальнай школы графікі праявіўся асабліва ярка.
Стылістыка іх твораў прыкметна адрозніваецца ад работ мастакоўветэранаў: уласцівая малюнкам апошніх апісальнасць, разгорнутая сюжэтная фабула нярэдка саступае месца сімволіка-алегарычным кампазіцыям або выяўленчай метафары ці паэтычнаму абагульненню. На змену канкрэтнаму часцей прыходзіць збіральны вобраз, дакументальная фіксацыя падзей і фактаў часам змяняецца ўмоўна-асацыятыўным вырашэннем кампазіцый. Характэрнай рысай станковай графікі зрабілася серыйнасць (вырашэнне задумы з дапамогай некалькіх асобных аркушаў).
У 60-я гады прыкметна пашырылася і кола зыходных традыцый. Пасляваенныя графікі (I. Гембіцкі, С. Раманаў, Н. Галоўчанка, М. Гу-
ціеў і інш.), якія атрымалі адукацыю ў навучальна-мастацкіх школах Расіі, арыентаваліся, натуральна, на рускае мастацтва3. Новае пакаленне
39. А. Паслядовіч. Антонаўкі. 1975
творцаў, выхаваных у родным асяроддзі (маецца на ўвазе БДТМІ), упершыню пасля 20-х гадоў пачынае задумвацца над праблемамі беларускага нацыянальнага стылю. Праўда, у 60-я гады ў напрамку засваення нашых нацыянальных традыцый рабіліся толькі першыя сціплыя крокі (аркушы Я. Раманоўскага па матывах творчасці Я. Купалы, эстампныя краявіды Ю. Тышкевіча і інш.), але недаацэньваць іх, вядома, нельга.
Цікавым і плённым быў зварот да традыцый беларускага народнага мастацтва. Мастакі як бы звяралі сучаснае жыццё са шматвяковымі народнымі асновамі, сцвярджалі бліз-
3 Гл. пра гэта: Шматаў В. Ф. Сучасная беларуская графіка. Мн., 1979. С. 10.
касць народных пластычных традыцый і сучасных эстэтычных шуканняў. Паказальныя ў гэтым плане творы А. Паслядовіч — аднаго з таленавітых графікаў, якія як бы ўвабралі ў сябе тое лепшае, што характэрна для мастацтва 60-х гадоў. Гэта графік з уласным творчым абліччам, адметным почыркам, індывідуальнай творчай манерай — прызнаны майстар станковага эстампа, акварэлі, малюнка.
Як і некаторыя іншыя графікі (Г. Паплаўскі, А. Кашкурэвіч і інш.), А. Паслядовіч пачала сваю творчасць як мастак кнігі. Яе раннія работы блізкія да таго тыпу «жывапіснай» графікі, якая ўласціва настаўнікам А. Паслядовіч у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры, графікі і дойлідства імя I. Я. Рэпіна (К. Рудакову, Г. Епіфанаву і інш.). Іх пэўнае ўздзеянне адчуваецца ў шматлікіх станковых пастэлях мастачкі канца 50-х — 60-х гадоў: «Поры года» (1958), «Вясновыя кветкі» (1959), «Вясна» (1961) і інш. У іх А. Паслядовіч імкнецца паказаць навакольнае жыццё ва ўсёй паўнаце аб’ёмна-пластычнай характарыстыкі, жывой і адчувальнай «канкрэтнасці» вобраза. Пастэль «Беларуска» (1961), як і многія іншыя яе тагачасныя творы, зроблена непасрэдна з натуры. У вобразе маладой калгасніцы прываблівае і спакойная пастава, і лёгкі нахіл галавы, і загарэлы, жыццярадасны твар, асветлены шчырай, добразычлівай усмешкай. Тая абстрагаванасць і абагульненасць, што стане адметнай рысай літаграфій А. Паслядовіч 70-х гадоў, тут адсутнічае. Графік перш за ўсё імкнецца адлюстраваць вобраз у арганічным адзінстве канкрэтнаіндывідуальнай, сацыяльнай і нацыянальнай характарыстыкі.
Раннія творы А. Паслядовіч вылучаюцца пэўнай жанравасцю, увагай да ўсебаковай натурнай распрацоўкі дзеючых асоб, дэталізацыяй выявы і г. д. У якасці прыкладу можна пры-
40. А. Паслядовіч. Ткачыхі. 3 серыі «Народныя майстры». 1973
весці серыю афортаў «Жанчыны Палесся» (1917 — 1972), што складаецца з аркушаў «Раніца», «Поўдзень», «Вечар». Адлюстраваныя ў іх вобразы маладых беларускіх калгасніц вабяць унутранай абаяльнасцю і паэтычнасцю, нейкай асаблівай высакароднасцю, якая ўвогуле ўласціва жаночым вобразам А. Паслядовіч. Чыстыя, пластычныя афортныя лініі-штрыхі выяўляюць фігуры жанчын, навакольнае асяроддзе. Асобая дэкаратыўнасць афортаў дасягаецца ажурнай узорнай штрыхоўкай, што месцамі запаўняе акрэсленую контурамі прастору. Штрых у аркушах не толькі мадэліруе форму, але адначасова выконвае і дэкаратыўныя функцыі.
Неўзабаве ў працах А. Наслядовіч заўважаецца вобразная пераарыентацыя, паступовы пераход ад канкрэтна-дэталёвай графікі да больш абстрагаваных, абагульненых вырашэнняў мастацкага вобраза. Фальклорная тэма пачынае дамінаваць у творчасці таленавітай мастачкі, яна як бы «перакладае» на выяўленчую мову шматгалоссе беларускага народнага меласу.
Прыкметы новай вобразна-стылявой канцэпцыі даволі яскрава выяўляюцца ў літаграфскай серыі «Па матывах народных беларускіх песень» (1967), якая складаецца з аркушаў «Ой, рана на Йвана», «У садочку зязюля кукуе», «Наказалі на вайну», «Пайду па лужку». У іх А. Паслядовіч не проста ілюструе літаратурны сюжэт народных песень, а перадае іх настрой, раскрывае багаты філасофскі падтэкст. Разглядаючы гэтыя работы, мы як бы пераносімся ў чароўны, загадкавы свет народнай творчасці.
У пейзажных графічных цыклах А. Паслядовіч («Беларускія жанчыны», 1971, «Народныя майстры», 1973 і інш.) заўважаецца імкненне да метафарычнай абагульненасці, вобразаў-сімвалаў або вобразаў-«знакаў» з іх дэкаратыўна-манументальнай
статыкай, раўнавагай кампазіцыі і строгай сіметрыяй нерухомых фігур. Фальклорныя сюжэты, дзеючымі асобамі ў якіх часцей за ўсё з’яўляюцца жанчыны, сталі вядучымі ў творчасці мастачкі. Выкананым пераважна ў літаграфскай тэхніцы графічным аркушам уласціва паэтызацыя вобразаў, своеасаблівая напеўнасць і ў той
41. А. Паслядовіч. Вясковы нацюрморт. 1973
жа час адметная эпічнасць, манументальнасць (серыі «Ганчары», «Залатыя конікі», абедзве 1973). Круг тэм А. Паслядовіч устойлівы, пастаянны: мастачка як бы свядома паўтараецца ў тэмах, сюжэтах. У асобных эстампах 70-х гадоў празмерная ўмоўнасць прыводзіць яе да празмернага схематызму. Але ў работах А. Паслядовіч амаль заўсёды адчуваецца душэўная шчодрасць аўтара, спагадлівыя адносіны да людзей. Пры гэтым графік ніколі не губляе ўласцівых яе творам лірызму і паэтычнасці.