• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Далейшы творчы шлях А. Кашкурэвіча звязаны з актыўнымі пошукамі эмацыянальна выразнай выяўленчай формы. Асобныя яго аркушы сведчаць аб пераасэнсаванні італьянскай і мексіканскай графікі. «Хачу паказаць у серыі жыццё людзей ад ранішняга аўтобуса да вячэрняга канцэрта, паказаць у арганічным адзінстве з гарадскім пейзажам, з жыццём горада. Мастак павінен працаваць толькі над тым, што ён добра ведае, любіць і адчувае. Мінск — горад, які я ведаю з дзяцінства»,— тлумачыў графік сваю задуму ў артыкуле «У майстэрнях мастакоў»7.
    У серыі «Горад і людзі» няма адзінай сюжэтнай лініі, тут кожны эстамп з’яўляецца як бы самастойным творам. Тэхніка выканання работ таксама розная. Адны з іх — лінагравюры («Більярдная», «Мост»), другія — літаграфіі («Пасля канцэрта»), трэція — афорть. («На пляжы», «Аўтобус», «Перакрыжаванне»). Графіку больш удаліся эстампы, выкананыя ў тэхніцы афорта. У іх напружаным ладзе, парывістых, вострых штрыхах ужо як бы мільгаюць адзнакі таго абвостранага, «нервовага» стылю, які пазней ртане адметнай рысай графічнага’ почырку А. Кашкурэвіча. Стыль гэты часткова ідзе ад Р. Гутуза.
    У пазнейшых творах А. Кашкурэвіч працягвае пошукі ў рэчышчы заходнееўрапейскай мастацкай традыцыі, аб чым сведчыць новы графічны цыкл «Майстры» (1966). У яго ўвайшлі аркушы «Дуэт», «Гута», «Гранільшчыцы», «Майстры», «Натхненне» і інш. Усе яны выкананы ў тэхніцы афорта. Гэта спрыяла
    7 Літ. і мастацтва. 1963. 25 чэрв.
    стылістычнаму адзінству — серыя выгадна адрозніваецца ад іншых ра~ бот сваёй цэльнасцю. Прафесійнае выкананне аркушаў больш упэўненае, смелае, уласцівыя асобным ранейшым работам («Гранільшчыцы», «Гута» і інш.) дэталізацыя і апавядальнасць зніклі.
    У новым цыкле «Партызаны» (1970) графік як бы падвёў вынікі ранейшым пошукам. Подзвіг народа ў барацьбе супраць фашызму — асноўны лейтматыў афортаў «Партызанская маці», «Смага», «Развітанне», «На шчасце, на гора». Сярод лепшых — аркуш «Партызанскія маці». Тры кабеты, седзячы на зямлі, напаўняюць патронамі кулямётныя стужкі. Напаўняюць спакойна, як быццам выконваюць сваю спрадвечную працу. Выразнасць афорта выяўляецца ў арыгінальнай кампазіцыі, жыццёва пераканаўчым тыпажы, майстэрстве графічнага выканання.
    Драматызмам і экспрэсіяй пластычнай мовы вылучаюцца таксама аркушы «Смага», «Развітанне». Сме-
    45. А. Кашкурэвіч. Смага.
    3 серыі «Партызаны». 1970
    лы, упэўнены контур у іх спалучаецца з кантрастнай мадэліроўкай. Жывая, неспакойная фактура, востры малюнак, кантрасты святла і ценю — усё падпарадкавана мэце стварыць яркія эмацыянальныя вобразы, перадаць настрой трывожных
    46. Г. Паплаўскі. Чэрвень. 1941. 1965
    гадоў. А. Кашкурэвіч, бясспрэчна, адзін з найболып таленавітых графікаў8.
    На 60-я гады прыпадае пачатак творчасці Г. Паплаўскага, аднаго з найбольш працаздольных творцаў, што актыўна і аднолькава паспяхова працуе ў эстампе і кніжнай графіцы. Ім выканана вялікая колькасць графічных цыклаў — у літаграфіі, лінарыце, афорце, акватынце, акварэлі. «Дапытлівасць, зоркасць погляду, схільнасць да разважання ў Паплаўскага спалучаецца з рамантычным светаадчуваннем, якое не пакідае яго пры самым старанным аналітычным падыходзе да выяўляе9 мага» .
    8 Падрабязней аб творчасці А. Кашкурэвіча гл.: Ганчароў М. Арлен Кашкурэвіч. Мн., 1976.
    9 Акнмова Л. Г. Поплавскнй. М., 1986. С. 3.
    Раннім лінарытам Г. Паплаўскага часта ўласцівы знешні. манументалізм і дэкаратыўнасць («Атлантыка», 1965; «Казкі і паданні Палесся», 1967), а часам адкрытая плакатнасць («Брэст. 1941», 1965). Калі «Атлантыка» з суровай рамантыкай працы рыбакоў Поўначы зроблена пад уздзеяннем твораў «суровага стылю», то ў «Казках і паданнях Палесся» выразна адчуваецца ўплыў літоўскай гравюры 60-х гадоў. Прычым у асобных аркушах дэкаратыўнасць штрыхоўкі месцамі становіцца самамэтай; за знешняй стылізацыяй і павышанай арнаментальнасцю часам губляецца сутнасць таго, што аўтар хацеў сказаць гледачу.
    Сярод творчых удач графіка — серыя літаграфій «Браслаўшчына — край азёрны» (1970) — манументальны цыкл, у якім мастакоўскае абагульненне ўдала спалучаецца з натурнай назіральнасцю.
    3 цягам часу творчасць Г. Паплаўскага ўскладняецца, графічная форма становіцца болып абагульненай, малюнак набывае рысы стылізацыі, якая часам мяжуе з гратэскам. Графік усё часцей звяртаецца да метафары, сімволікі. Адну за адной выконвае ён серыі «Памяць» (1968), цыклы па матывах паэмы «Новая зямля» (1967), «Камандоры» (1973), «Высокае неба» (1974) і інш. Спробы і прыёмы мастацкай інтэрпрэтацыі жыццёвага матэрыялу ў згаданых цыклах розныя: манументальнасць вобразаў, якая ўласціва «Атлантыцы», у аркушах «Ікар», «Чарот» (абодва 1971) і іншых змяняецца камернай інтымнасцю, што ідзе ад эстонскага мастацтва; на змену важкаму рэалізму 60-х гадоў прыходзіць сімволіка-алегарычнае вырашэнне тэмы. Магчыма, найбольш удалая серыя літаграфій «Памяць», у якую ўвайшлі аркушы «Чэрвень. 1941», «Сям’я», «Май», «Трасцянец» і інш.
    Складаны па задуме ліст «Чэрвень. 1941». На фоне руін і папялішчаў сімвалічны вобраз маці-радзі-
    мы. Манументальная паводле кампазіцыі літаграфія нагадвае скульптурны рэльеф. Няроўныя ўсполахі святла і ценю ўносяць у аркуш адчуванне трывогі, трагізму падзей. Кантрасты светлых, чорных і белых плям, якія спалучаюцца з маляўнічымі паўтонамі, выяўляюць усё багацце графічнай палітры.
    У больш позніх літаграфскіх серыях «Камандоры» і «Высокае неба» мастака вабіць рамантыка касмічных палётаў, мужныя вобразы маракоў, касманаўтаў. Г. Паплаўскі кампануе эстампі>і буйнымі масамі, умела арганізуючы ў іх прастору і плоскасць. На жаль, асобным з іх («Высокае неба» і інш.) уласціва халоднасць і некалькі абстрагаваная сімволіка, якая ў 70-я гады стала своеасаблівай модай у творчасці некаторых мастакоў. У цэлым жа творчасць гэтага прафесійна адмысловага майстра — прыкметная з’ява беларускай графікі.
    Цікавай тэндэнцыяй развіцця беларускай графікі разглядаемага перыяду быў зварот мастакоў да ўвасаблення ў станковых серыях твораў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў. На аснове таго ці іншага рамана, аповесці, паэмы або нават верша мастакі ствараюць графічныя серыі, цыклы, якія не проста ілюструюць літаратурную першакрыніцу, а досыць часта набываюць самастойнае жыццё. Да творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, 3. Бядулі і іншых неаднаразова звярталіся А. Паслядовіч, I. Немагай, У. і М. Басалыгі, Г. Віткоўскі, В. Шаранговіч, Л. Асецкі, Ю. Тышкевіч, Я. Кулік, М. Купава, У. Стасевіч і іншыя графікі.
    Асабліва шмат твораў зроблена на купалаўскія тэмы. У 60-я гады піянерам у гэтай галіне быў Я. Раманоўскі10 — здольны, арыгінальны мас-
    47. А. Дэмарын. Тут вырабляецца пража.
    3 серыі «Намвольшчыцы». 1974
    10 Ягоная маці — Леакадзія Дамінікаўна — малодшая сястра Я. Купалы («Маладосць». 1975. № 9. С. 167.).
    48. У. Басалыга. Справа бацькі майго.
    3 серыі «Песні працавітасці». 1975
    так, жыццё якога абарвалася ў росквіце сіл. Аб сваёй працы графік пісаў: «Янка Купала ў маім сэрцы з самых ранніх дзіцячых гадоў. А яны прайшлі ў сям’і Купалы, майго роднага дзядзькі. Яшчэ малы я любіў маляваць, і дзядзька Янка быў маім першым крытыкам і дарадцам... Успамінаючы пра Янку Купалу, простага і абаяльнага чалавека і ў той жа час вялікага мастака, загарэўся я жаданнем паказаць яго такім, якім застаўся ён у маёй памяці».
    Сярод ранніх твораў Я. Раманоўскага на купалаўскую тэму — літаграфіі «А хто там ідзе?», «Малады Янка Купала ў Пецярбургу», «Дума аб Радзіме» і інш., выкананыя яшчэ ў БДТМІ ў якасці дыпломнай работы. Нягледзячы на адзнакі вучнёўства, гэтыя аркушы ў нечым былі новым словам у беларускай графічнай купаліяне.
    Пасля заканчэння інстытута (1959) Я. Раманоўскі стварае некалькі новых партрэтаў Я. Купалы, звяртаецца да ілюстравання яго твораў (большасць гэтых работ разам з ранейшымі ўвайшлі ў альбом «Янка Купала», які выдадзены літаграфскім спосабам у 1972 г. Мастацкім фондам БССР). Эстампы зроблены ў традыцыях рускай танальнай графікі, якая ішла ў наша мастацтва праз настаўніка Я. Раманоўскага — П. Любамудрава. Іх прафесійны ўзровень здавальняючы, уласных адкрыццяў тут яшчэ няшмат. Тым не менш недаацэньваць графічную купаліяну Я. Раманоўскага нельга. У 60-я гады таленавіты графік быў ля яе вытокаў, а яго работы — пачаткам графічнага летапісу жыцця і творчасці вялікага песняра.
    Графічныя аркушы па матывах твораў Я. KoJiaca занялі прыкметнае месца і ў творчасці Л. Асецкага, які ў 1973 г. зрабіў некалькі літаграфій да трылогіі «На ростанях». Пры ўсіх станоўчых якасцях у іх адчуваецца празмерная залежнасць ад літаратурнай першакрыніцы. Мас-
    так не здолеў пазбегнуць ілюстрацыйнасці нават у такіх шматфігурных кампазіцыях, як «Сходка», разгорнутая сюжэтная фабула якой давала магчымасць для стварэння арыгінальных самастойных твораў11.
    Кампазіцыі на гістарычную тэму («Кастрычніцкія дні», 1959 і «Забастоўка ў Смаргоні», 1963) у творчасці Л. Асецкага арганічна спалучаюцца
    49. Л. Асецкі. Да зброі.
    3 серыі «Мінскае падполле». 1968
    са шматлікімі эстампамі, прысвечанымі сучаснасці. Сярод лепшых ранніх работ графіка — лінарытная серыя «Мінскае падполле» (1968). Яго кампазіцыя дадзена як бы ў разрэзе: зверху — зруйнаваны Мінск, па вуліцах якога насцярожана ідуць фашысты. А ніжэй, у нетрах зямлі, сапраўдныя гаспадары горада, падпольшчыкі, якія ў цяжкіх умовах не склалі зброі. Уласцівая Л. Асецкаму публіцыстычнасць выявілася ў «Звяздзе» вельмі адкрыта і ярка. Уражвае і прафесіяналізм графічнай мовы, у аснове якой кантрастныя спалучэнні белага і чорнага.
    У 70-я гады Л. Асецкі звяртаецца да афорта. Гэта пашырыла дыяпазон яго выяўленчых сродкаў, садзейнічала персаналізацыі графічнага почырку — вострага, некалькі вугла-
    " Падрабязней пра гэта гл.: Шматаў В. Ф. Людвіг Асецкі. Мн., 1983. С. 37 —38.
    ватага, гратэскава-выразнага. Разам з тым у цыкле «Будні ваенна-марскога флоту» з’явіліся адзнакі рэпартажнасці, якая прыкметна адчуваецца ў пазнейшых «вытворчых» кампазіцыях (цыкл «Жодзіна», 1974 — 1976 і інш.).
    Сярод ранніх твораў I. Немагая вылучаецца серыя літаграфій па матывах аповесці 3. Бядулі «Салавей» (1959). У літаграфіях, дзе паказана цяжкая праца ў час жніва або паўстанне сялян, створаны яркія, запамінальныя вобразы-тыпы. Выкананыя лаканічна, проста, эстампы сведчылі пра патэнцыяльныя творчыя магчымасці графіка.