• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Да ліку лепшых твораў мастачкі адносіцца літаграфія «Гаспадыня» (1971), у якой добра відаць харак-
    тэрныя асаблівасці абагульнена-сінтэтычнага стылю А. Паслядовіч. Як у большасці ранейшых работ, кампазіцыя тут мае партрэтны характар. 3 правага боку аркуша паказана фігура калгасніцы, злева ад яе на белым ручніку — толькі што выпечаныя боханы хлеба. Уласцівая раннім творам (пастэль «Беларуска» і інш.) канкрэтнасць знікла — перад намі сінтэзаваны вобраз, пазбаўлены ўсяго другараднага. Абагульненасць дамінуе ва ўсім: у трактоўцы твару сялянкі, яе рук, хлеба, фону, на якім лёгкімі абрысамі паказаны збаны. Уражанне важкасці, манументальнасці яшчэ больш узмацняе колеравае вырашэнне літаграфіі, вытрыманае ў інтэнсіўных вумбрыста-чырванаватых тонах.
    У такім жа народна-эпічным стылі зроблены і іншыя літаграфіі А. Паслядовіч 70-х гадоў. У іх адчуваецца жаданне зрабіць са звычайнага сюжэта нешта вечнае, што павінна зацвердзіцца ў народнай памяці накшталт манументальнай фрэскі. Адсюль скульптурная рэльефнасць аб’ёмаў («Рабіна», 1971), манументалізацыя выявы («Ткачыхі», 1973), эпічная прыўзнятасць эмацыянальнага настрою («Песня», 1975). Большасць літаграфій гэтага часу двухмерная, вялікая ўвага ў іх надаецца колеру, які ў эмацыянальным уздзеянні на гледача адыгрывае ледзь не першаступенную ролю.
    Вечная тэма мацярынства, што намецілася ў ранніх графічных цыклах, развіваецца ў літаграфіях «Маці» (1972), «Калыханка» (1973) і інш. Вобраз маці ў эстампах А. Паслядовіч — гэта вобраз беларускай мадонны, стрымана спакойнай, паэтычнай, высакароднай у сваёй будзённасці. Нацыянальнае, беларускае выяўляецца тут выразней, чым у творах іншых графікаў. Яе аркушам уласцівы гуманізм і чалавечнасць, паэтызацыя вобразаў, сувязь з народнымі традыцыямі. Аднак А. Паслядовіч ніколі механічна не пераносіць
    у іх кампазіцыйную будову беларускіх посцілак, ручнікоў, матывы разьбы па дрэве — іншымі словамі, ніколі не «цытуе» гэтыя матывы. Графік імкнецца перш за ўсё адчуць і данесці да гледача дух народнага мастацтва, яго настрой, каларыт4.
    Пэўны ўплыў народнай творчасці адчуваецца таксама і ў шматлікіх аркушах А. Лось — графіка з шырокім творчым дыяпазонам, майстра эстампа (літаграфія, лінарыт), ілюстрацыі, актыўнага ўдзельніка шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставак.
    У ранніх работах А. Лось адчуваецца ўплыў літоўскага мастацтва. Аднак з цягам часу ў яе аркушы арганічна ўваходзіць народная стылістыка, фарміруючы іх выяўленчапластычны лад, уздзейнічаючы на манеру, стыль і графічны почырк мастачкі. Паэтызацыя і цеплыня вобразаў у нечым збліжаюць творы А. Лось і А. Паслядовіч.
    Сярод ранніх твораў А. Лось — цыкл каляровых лінарытаў, створаных у 1962 г. разам з Г. Якубені на тэмы беларускіх народных песень. У вобразную тканіну гэтых у цэлым яшчэ недастаткова самастойных аркушаў актыўна ўводзіцца тэкст народных песень, які зліваецца ў арнаментальнае цэлае з сімвалічнымі выявамі кветак, птушак, дрэў і г. д. У графічнай мове цыкла асноўную выяўленчую функцыю нясе сакавіты чорны контур, які ўдала аздабляецца дадатковымі чырвонымі, аранжавымі і зялёнымі фарбамі. Плоскасная будова прасторы ў кампазіцыі і арнаментальнасць выяўленчых кампанентаў набліжаюць серыю да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    Важным крокам на шляху фарміравання ўласнага почырку А. Лось з’явіліся лінарыты серыі «Скарб» (1965), створаныя па матывах вядо-
    4 Падрабязней аб творчасці А. Паслядовіч гл.: Шматаў В. Ф. Алеся Паслядовіч. Мн., 1975.
    42. А. Лось. Лясны букет. 3 цыкла «Дзеці Белавежы». 1966
    май казкі 3. Бядулі. У іх адчуваецца імкненне графіка рэалізаваць задуму праз пэўны псіхалагізм казачных вобразаў, спасцігнуць багацце мастацка-выяўленчай мовы графікі. Уласцівыя серыі актыўнасць графічнай палітры, дэкаратыўнасць, шырокае выкарыстанне белага штрыха ў яго складаным мажорным узаемадзеянні з чорным пазней стануць адметнай рысай лінарытаў А. Лось.
    У яе далейшай творчай эвалюцыі значную ролю адыгралі шматлікія паездкі па Палессі (у 60-я гады яна збірае натурны матэрыял на Тураўшчыне). Гэта садзейнічала болып глыбокаму вывучэнню беларускага народнага мастацтва і, натуральна, станоўча адбілася на яе работах. Іх нацыянальная спецыфіка акрэслівалася больш выразна. Праўда, у асобных аркушах можна адзначыць уздзеянне стылю рускай мастачкі Т. Маўрынай. «Але маляўнічасць пры ўсёй яе агульнасці ў гэтых мастачак розная. У Маўрынай свабодная манера пісьма, нешта ад гарадзенскай прасніцы, у Лось яна больш стрыманая, ідзе ад строгіх,
    амаль геаметрычна вывераных узораў беларускай вышыўкі»5.
    Цыкл «Дзеці Белавежы» (1966) сведчыць пра далейшыя пошукі мастаком свайго творчага «я». У яго ўвайшлі лінарыты «Лясны букет», «Гаспадар пушчы», «Егерская дачка». Дасягнутая ў серыі «Скарб» «казачная» дэкаратыўнасць атрымала тут новае развіццё. Адлюстраванне набывае характар святочнага відовішча, шматфарбнасці і яскравасці, уласцівых народнаму мастацтву. Графік месцамі ўмоўна стылізуе вобразы дзяцей, жывёл, птушак, але стылізацыя не пераходзіць у схему.
    Новым творчым дасягненнем графіка сталі графічныя серыі «Палессе» (1970) і «Людзі на Прыпяці» (1973). «Людзі і прырода» — гэтыя словы могуць стаць эпіграфам да абедзвюх серый. Працавітыя жыхары Палескага краю паказаны ў аркушах А. Лось на ўлонні роднай прыроды, яны як бы зліліся з ёй у адзінае і непадзельнае цэлае. Асобныя аркушы згаданых серый («Буравы майстар», «Марыя», «Матуля») маюць партрэтны характар. Пры гэтым яны па стылі блізкія да асобных лінагравюр літоўскай мастачкі А. Макунайтэ. Але ўласцівыя А. Макунайтэ эпічнасць, драматызм і манументальнасць вобразаў у творах А. Лось замяняюцца большай лірычнасцю, своеасаблівай песеннасцю. У цэлым творчасць А. Лось вельмі разнастайная, эмацыянальна насычаная, прычым мастацкая індывідуальнасць графіка выяўляецца ў шматлікіх аркушах ярка і выразна.
    Акрамя А. Паслядовіч і А. Лось да традыцьійнай народнай творчасці ў 60-я гады звяртаецца таксама Н. Паплаўская, у асобных эстампах якой (асабліва ранніх) заўважаецца этнаграфізм выявы. У серыю літаграфій «Палессе» (1969) увайшлі ра-
    5 Латун 3. I. Алена Лось. Мн„ 1977. С. 28-29.
    боты «Нядзеля», «Размовы» і інш. Прыгожы ў сваёй багатай дэкаратыўнасці аркуш «Нядзеля»: на фоне пышна арнаментаваных ручнікоў тут адлюстравана вясковая дзяўчына ў народным адзенні. Святочнасць, прыўзнятасць эмацыянальнага гучання, упэўненасць тэхнічнага вырашэння — яго адметныя рысы. Мажорная
    43. А. Лось. Матуля.
    3 серыі «Людзі на Прыпяці». 1973
    ігра светлага і чорнага, арнаментальнасць, багатая фактура — гэтыя якасці пазней стануць характэрнымі для графічнага почырку Н. Паплаўскай.
    Трэба адзначыць, што дэкаратывісцкія тэндэнцыі атрымалі ў тагачаснай графіцы пэўнае развіццё. Графічны твор-ілюстрацыя ці станковы эстамп вырашаюцца часам мастакамі як узорная посцілка, інкрустацыя або вітраж.
    На пачатку 70-х гадоў у значнай
    ступені графічныя аркушы Н. Паплаўскай становяцца больш змястоўнымі, а выяўленчая мова — стрыманай, лапідарнай. Паказальная літаграфія «Музыка-чарадзей» (1969). Казачны вобраз народнага музыкі, чароўнай ігрой якога заслухаліся ў лесе жывёлы, насякомыя і расліны, пры ўсёй эскізнасці даволі абаяльны. Літаграфія прыгожая паводле кампазіцыйнай рытмікі, умела стылізаванага малюнка і святочна-прыўзнятага эмацыянальнага настрою.
    Стылістычна блізкія па зместу да гэтай літаграфіі «Дзядок», «Залатая яблынька», «Пастушок» (усе 1971), якія аб’яднаны мастаком у цыкл «Героі беларускіх казак». Дэкаратыўнасць, што намецілася ў серыі «Палессе», была развіта ў цыкле «Дзеці і прырода» (1973). Літаграфіі вабяць ажурным малюнкам, свежасцю выканання.
    Н. Паплаўская аформіла таксама значную колькасць казак для дзяцей, аб’яднаных агульнай серыяй «Казка за казкай», асобныя з іх былі выдадзены выдавецтвам «Савецкі мастак» (Масква) у выглядзе паштовак6. Ілюстрацыі зроблены акварэллю, выкананы ўпэўнена і прафесійна. На жаль, некаторым з іх шкодзіць манернасць малюнка, празмерны гратэск у характарыстыцы персанажаў казак (ілюстрацыя да казкі «Лёгкі хлеб» і інш.).
    Акрамя народна-фальклорнага напрамку, які ў 60-я гады яскрава выявіўся ў творчасці А. Паслядовіч, А. Лось і Н. Паплаўскай (пазней у працах маладых мастакоў У. Савіча, М. Селяшчука і інш.), прыкметнай тэндэнцыяй развіцця тагачаснай графікі было пашырэнне кола зыходных традыцый з улікам дасягненняў заходнееўрапейскіх майстроў. Нельга забываць, што пачынаючы з 30-х гадоў асноўнай крыніцай стылю
    6 Белорусскне нароДные сказкн. Рнсункн Н. Н. Поплавской. М., 1975.
    твораў беларускага мастацтва было рускае (у жывапісе — перасоўнікі, у графіцы — сацрэалізм Д. ПІмарынава, Я. Кібрыка, Д. Дубінскага і інш.). Заходнееўрапейскае мастацтва крытыкамі трактавалася як «буржуазнае», «мастацтва загніваючага Захаду».
    У пачатку 60-х гадоў у сувязі з ажыўленнем мастацкага жыцця (актывізацыя творчых кантактаў і інш.) бездапаможнасць гэтых «канцэпцый» рабілася ўсё больш відавочнай; дасягненні заходнееўрапейскіх мастакоў паступова ўваходзілі ў выяўленчую тканіну графічных цыклаў асобных графікаў, «зліваліся» з нацыянальнай тэматыкай, што нярэдка давала цікавыя вынікі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць творы А. Кашкурэвіча, несумненна, аднаго з найбольш яркіх і таленавітых графікаў, высокапрафесійнага майстра са
    сваёй адметнай манерай, выразным, вострым малюнкам, вынаходлівай, «нечаканай» кампазіцыяй, эмацыянальна насычаным ладам шматлікіх работ у лінарыце, літаграфіі, афорце.
    Раннія эстампы А. Кашкурэвіча нясуць на сабе адзнакі «школы Любамудрава». Паказальная першая самастойная серыя — «Аэрапорт» (1963). Карыстаючыся кантрастамі белага і чорнага, мастак дасягае ў літаграфіях уражання ўтульнасці аэравакзала, цемры і невядомасці ночы («Аэравакзал»), вострай дынамікі і руху («Старт»), трывожнага, напружанага настрою («Лакатары»). Асобныя аркушы цыкла «Аэрапорт» вабяць рамантычнасцю, загадкавым, таямнічым, некалькі неспакойным настроем. Выяўленчая стылістыка
    44. А. Кашкурэвіч. Партызанскія маці.
    3 серыі «Партызаны». 1970
    літаграфіі «Аэравакзал» блізкая да таго тыпу графікі, якая ўласцівая Я. Кібрыку, Д. Шмарынаву і іншым рускім майстрам.