• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Праз некалькі гадоў мастачка разам з жывапісцам В. Сахненкам працуе над афармленнем паэмы Я. Коласа «Рыбакова хата» (1962) і паэмы Т. Шаўчэнкі «Кацярына» (1964). На
    змену тэхніцы танальнага малюнка ў гэтых работах прыходзіць лінагравюра з яе жорсткім чорна-белым кантрастам. А. Паслядовіч у ілюстрацыях здолела стварыць разгорнутае выяўленчае апавяданне, трапна акрэсліць асобныя вобразы, знайсці характэрныя пейзажныя матывы. Дарэчы, гэта была адна з першых спроб выкарыстання гравюры ў пасляваеннай беларускай кніжнай графіцы.
    У 60-я гады ў поўную сілу раскрываецца талент Г. Паплаўскага, А. Кашкурэвіча, В. Грамыкі і іншых выпускнікоў мастацкага факультэта БДТМІ, якія пачалі працаваць над афармленнем дзіцячай кнігі ў другой палове 50-х гадоў.
    Дэбютам А. Кашкурэвіча ў кніжнай графіцы з’явілася афармленне невялікага зборніка вершаў для дзяцей «Юрачка» К. Буйлы (1957). У акварэльных ілюстрацыях да кнігі мастак аддае перавагу аб’ёмна-прастораваму вырашэнню. Традыцыйным застаецца падыход і ў афармленні паэтычнага зборніка «Чароўны луг» Д. Сімановіча (1959), дзе малады мастак злучае з тэкстам лёгкі акварэльны эцюд. Яго творчая думка знаходзілася нібыта ў палоне адпаведнай мастацкай традыцыі, якая патрабавала прытрымлівацца зместу твора, дакладнага паўтарэння формаў і фарбаў прадметнага свету. Разам з дзіцячымі пісьменнікамі ілюстратарам неабходна была перабудова мастацкай сістэмы ў адпаведнасці з узросшымі запатрабаваннямі чытачоў. Тое, што раней здавалася бясспрэчным дасягненнем, станавілася перашкодай у далейшым развіцці жанру. Гэта ўсё разумелі як самі беларускія мастакі, так і кіраўнікі Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Фарміраванню прынцыпаў больш дакладнай і аб’ектыўнай ацэнкі зробленага мастакамі і паліграфістамі ў значнай ступені дапамаглі штогадовыя ўсесаюзныя конкурсы на лепшыя па мастацкаму афармленню і паліграфічнаму выкананню кнігі.
    У 1959 г. у афармленні А. Кашкурэвіча выйшла беларуская народная казка «Жаронцы». Гэта кніга для мастака з’явілася пачаткам актыўнага пошуку, шырокага абнаўлення выяўленчых сродкаў у мэтах завастрэння выразнасці. Асноўным аб’ектам мастацкага эксперыменту з’явілася тут прасторавая арганізацыя старонкавых ілюстрацый. Заключаючы кампазіцыю ў традыцыйны прамавугольнік, мастак выносіць дзеянне на пярэдні план, за межы кампазіцыйнай плоскасці, у якўір, як у дзверы, могуць зайсці альбо выйсці персанажы. Малюнак атрымліваецца настолькі блізкім і асязальным, што чытач пачынае адчуваць «эфект прысутнасці», робіцца жывым сведкам пацешнай барацьбы пана і яго слуг з дзедавым пеўнікам.
    Мастак настойліва авалодваў сакрэтамі пабудовы кніжнай кампазіцыі, шукаў формы яе графічнага выяўлення. Танальную манеру змяніў лінеарны малюнак альбо дэкаратыўны каляровы сілуэт з дакладна падмечанымі дэталямі. Мова адлюстравання становіцца больш вобразнай, лаканічнай. Інтарэсы мастака ўсё часцей выходзяць за межы дзіцячай кнігі, цяпер ён звяртаецца да станковай графікі і афармлення мастацкай літаратуры. Такое пашырэнне творчага дыяпазону спрыяльна ўплывала на работу майстра ў кніжнай графіцы. У супастаўленні і змене жанраў і тэхнікі выпрацоўваліся здольнасць да паглыбленага ўспрыняцця літаратурнага тэксту, уменне ствараць у ілюстрацыях бачныя пластычныя вобразы, якія раскрываюць не толькі і не столькі змест, колькі выяўляюць вобразную метафару, заключаную ў вершах альбо ў прозе.
    Значнай вяхой на шляху да мастацкай сталасці была яго дыпломная работа — серыя станковых ілюстрацый да рамана вядомага ісландскага пісьменніка X. Лакснеса «Атамная станцыя» (1959). Годам пазней А. Кашкурэвіч зноў звярнуўся да гэ-
    тага твора, выканаў кніжны варыянт афармлення: ілюстрацыі, пераплёт і супервокладку. Палосныя ілюстрацыі, у якіх спалучаліся розныя тэхнікі (акрамя каляровай літаграфіі былі выкарыстаны туш і пяро), атрымаліся змястоўнымі па задуме, з выразнай эмацыянальнай афарбоўкай. Калі X. Лакснес пазнаёміўся з гэтай працай беларускага графіка, ён даў ёй высокую ацэнку.
    У 1960—1962 гг. А. Кашкурэвіч выконвае для Дзяржвыда БССР ілюстрацыі і афармленне кнігі «Твае сябры» М. Ганчарова (1960), аповесці «Паездка Гонзіка ў вёску» Б. Ржыгі (1961), зборніка вершаў для дзяцей «Дзе жыве зіма» А. Дзеружынскага (1962). У пошуках новых выяўленчых сродкаў мастак звяртаецца да лінагравюры і гравюры на пластыку. У лінагравюрах да рамана «Трэцяе пакаленне» Кузьмы Чорнага (1960) ён імкнуўся адлюстраваць гераічны і разам з тым трагічны час калектывізацыі. У ілюстрацыях дакладна ўзноўлена атмасфера сялянскага жыцця тых далёкіх дзён, цікавы тыпаж адпавядае літаратурнай аснове. Менш удалае тэхнічнае выкананне работ, асабліва заставак, у якіх адчуваецца нейкая агрубленасць і схематызм.
    Найбольшых вынікаў у авалоданні новай графічнай тэхнікай дасягнуў мастак пры афармленні кнігі «Тры паэмы» Янкі Купалы (1962), выкананым у гравюры на пластыку (дыплом II ступені на Усесаюзным конкурсе). А. Кашкурэвіч зрабіў да выдання тры шмуцтытулы, на адвароце якіх франтыспісы-ілюстрацыі суседнічаюць з ілюстрацыямі-застаўкамі, канцоўкі і восем старонкавых ілюстрацый. Удала знойдзеная агульная кампазіцыя макета кнігі, адпаведнасць выразнай і эмацыянальнай графічнай мовы эпічнаму характару купалаўскіх паэм вылучаюць гэту работу сярод іншых.
    Высокую ацэнку атрымала афармленне А. Кашкурэвічам рамана «Сэрца на далоні» I. Шамякіна
    (1964)16. Лаканічныя танальныя малюнкі палосных ілюстрацый, зробленыя чорнай гуашшу, стварылі своеасаблівы выяўленчы эквівалент літаратурнага зместу. Выразнасць і адметны псіхалагізм вобразаў далі падставу пісьменніку ў адным з артыкулаў назваць графіка сваім раўнапраўным сааўтарам.
    Адной з лепшых работ мастака ў дзіцячай кнізе стала афармленне зборніка казак Г. X. Андэрсена (1966). Графік імкнуўся не паўтарыць сваіх папярэднікаў, у ліку якіх былі такія выдатныя мастакі дзіцячай ілюстрацыі, як У. Канашэвіч, В. Алфееўскі, бацька і сыны Траўготы і інш. Характар выяўленчай мовы ілюстрацый дапамог мастаку пераканаўча перадаць своеасаблівасць казачнага свету, створанага вялікім дацкім пісьменнікам. Мастак смела ўжывае гратэск, іншасказанне, вобразную метафару, якія значна больш гавораць даросламу, чым дзіцяці. Метафарычнасць вобразнага мыслення вылучае і яскравую дэкаратыўна вырашаную вокладку кнігі.
    А. Кашкурэвіч, ствараючы шэраг мізансцэн-ілюстрацый, ператвараецца ў рэжысёра спектакля, у якім удзельнічаюць забаўныя, гратэскава вырашаныя персанажы казак. Усе ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы чорна-белага малюнка тушшу. Мастак спалучае плямы сілуэта з лінеарнымі дэталямі, з вялікай вынаходлівасцю і густам распрацоўвае фактуру адзення герояў і рэчаў. Ён здолеў улавіць надзвычайнае змяшэнне забаўнага і сур’ёзнага, смешнага і журботнага, звычайнага і дзівоснага, што ляжыць у аснове казак Г. X. Андэрсена.
    У 1966 г. у афармленні А. Кашкурэвіча выйшлі кнігі «Новый дом» В. Сурскай і «Мншка-пялот» М. Ганчарова. Працягваючы пошукі выяўленчай метафары, якая дапамагае
    6 Кніга атрымала дыплом П ступені на Усесаюзным конкурсе лепшых выданняў 1964 г.
    глыбей раскрыць літаратурны вобраз, мастак праявіў шмат выдумкі, выкарыстоўваў прыёмы манатыпіі, аплікацыі, дабіваючыся выразнасці ў падачы матэрыялу. Дэтальна распрацоўваючы ўсе элементы афармлення, ён імкнуўся стварыць суцэльны арыгінальны макет кнігі.
    Сталым майстрам А. Кашкурэвіч зноў звяртаецца да паэмы Я. Купалы «Курган» (1967). Сувенірнае малафарматнае выданне купалаўскай паэмы на трох славянскіх мовах — беларускай, рускай і ўкраінскай — стала значнай падзеяй у беларускай кніжнай графіцы.
    Удалым з’явілася вонкавае афармленне і ілюстрацыі мастака да тома выбраных твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа «Стнхотворення н поэмы» з серыі «Бібліятэка сусветнай літаратуры» (Масква, 1969). Наогул у канцы 60-х — першай палове 70-х гадоў А. Кашкурэвіч выканаў шмат цікавых работ. Сярод іх — афармленне рамана «Каласы пад сярпом тваім» у двух тамах (1968), аповесці «Чазенія» У. Караткевіча (1970), «Снежныя зімы» I. Шамякіна (1970), паэмы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1973) і кнігі «Хатынская аповесць» А. Адамовіча (1974). Варта адзначыць мастацкае вырашэнне супервокладак — элементаў вонкавага афармлення кніг, які быў паспяхова ўжыты А. Кашкурэвічам у многіх выданнях.
    Падзеі Вялікай Айчыннай вайны таксама знаходзяць адлюстраванне ў яго станковай і кніжнай графіцы. У рабоце над афармленнем кнігі А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я — з вогненнай вёскі... » (1975) А. Кашкурэвіч пры распрацоўцы макета выдання шырока выкарыстоўваў фотахроніку, асобныя фотаздымкі былі пераведзены ў фатаграфіку. Сваю задачу мастак бачыў у тым, каб усвядоміць вялізны і драматычны фотаматэрыял, надаць адабраным фотадакументам цэльнасць і
    кампазіцыйную вастрыню, прымусіць па-новаму загучаць ужо вядомыя ваенныя фотаздымкі.
    А. Кашкурэвіч — мастак глыбока нацыянальны. I не толькі таму, што лепшыя творы яго прысвечаны беларускай літаратурнай класіцы. Зварот да беларускай гісторыі і культуры
    57. А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра». 1973
    знаходзіцца ў майстра ў арганічным адзінстве з пошукамі вобразнага ладу твораў, здольнага адлюстраваць грунтоўныя пласты нацыянальнага характару без павярхоўнага этнаграфізму. У вострай напружанасці вобразаў яго ілюстрацыйных цыклаў да паэм Янкі Купалы, твораў У. Караткевіча, І.Шамякіна, А. Адамовіча, I. Пташнікава і інш., станковых афортаў на партызанскую тэматыку, у якіх бачна арыентацыя на традыцыі экспрэсіянізму, адчуваецца цесная сувязь з гісторыяй Беларусі. I творчасць А. Кашкурэвіча ў гэтым плане — не выключэнне. Асаблівы драматычны пафас пачынае прыкметна вылу-
    чаць беларускае мастацтва сярод іншых нацыянальных школ СССР у 60 —70-я гады.
    Прыкладна такі ж творчы шлях прайшоў беларускі графік Г. Паплаўскі. Як і А. Кашкурэвіч, ён вучыўся ў БДТМІ і сумяшчаў вучобу з працай у выдавецтвах і часопісах. Ілюстраваннем дзіцячых кніг Г. Паплаўскі займаўся параўнальна невялікі адрэзак часу, паступова пераарыентаваўшыся ў сваёй творчасці на станковую графіку і афармленне мастацкай літаратуры для дарослых. Ён паспяхова працаваў над афармленнем гісторыка-рэвалюцыйнай і прыгодніцкай літаратуры, твораў аб падзеях ваенных гадоў і з жыцця падлеткаў.