• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    3 творчасцю Я. Куліка звязаны таксама спробы выкарыстання фотаілюстрацый і фотамантажу ў афармленні дзіцячай навукова-папулярнай кнігі. У кнізе «Необычайные прнключення дедушкя Антрацята
    я его внучат» М. У. Праўдзіна і I. Ц. Шышова мастак уключае фотаздымак у складаную кампазіцыю ілюстраванага развароту, дапаўняе яго лаканічным пяровым малюнкам, ужывае элементы аплікацыі, дабіваючыся высокай выразнасці ўсяго ансамбля кніжнага афармлення.
    Кампазіцыйнаму і каларыстычнаму ўзбагачэнню вырашэнняў мастацкага афармлення выданняў 60-х гадоў спрыяў зварот да яго майстроў жывапісу М. Савіцкага, Н. Паплаўскай, Н. Шчаснай і інш., якія спрыялі працэсу фарміравання новых мастацкіх тэндэнцый у афармленні кнігі ў рэспубліцы.
    Першая работа М. Савіцкага ў беларускай кніжнай графіцы — афармленне казкі «Зязюльчыны слёзы» М. Машары (1961). У ёй мастак выкарыстоўваў творчыя знаходкі майстроў кніжнай графікі «Света мастацтва», якія далі бліскучыя ўзоры спалучэння выявы і арнаменту ў графічнай кампазіцыі.
    Магчымасці дэкаратыўных вырашэнняў прыцягнулі М. Савіцкага да наступных работ у кнізе. У 1964 г. у яго афармленні выйшлі «Сонечны агарод» Г. Куноўскага і «Зялянушка і Кракатушка» М. Машары. Ад прыгожых дэкаратыўных разваротаў у гэтых выданнях павявае духам вясёлай выдумкі і рацыяналізму. Мастак канструюе выяўленчы сюжэт з плоскіх каляровых сілуэтаў. У вырашэнні задач анімалістычнага характару ён улічвае спецыфіку жанру і ўзрост адрасата — і жабы, і птушкі, і насякомыя з дзіўнай натуральнасцю ажываюць у яго ілюстрацыях.
    У першай палове 60-х гадоў у практыку работы Дзяржвыда БССР трывала ўваходзіць метад выдання кніг па арыгіналу-макету. Гэта патрабавала ад мастака добрага ведання паліграфічнага боку справы і садзейнічала выхаванню майстроў кнігі, якія рознабакова і творча вырашалі задачы КЕііжнага афармлення, умелі дабіцца адзінства ўсіх яго элементаў.
    Пошук прадуманых канструкцыйных вырашэнняў, разнастайнасць прыёмаў уласцівыя творчасці маладых беларускіх ілюстратараў 60-х гадоў — П. Драчову, Л. Дубару, В. Шаранговічу, А. Салькову, А. Дэмарыну, Г. Скамарохаву. Увагай да архітэктонікі кнігі, дакладна знойдзенай пабудовай макета і добрым разуменнем асаблівасцей аўтарскага
    58. А. Александровіч. Ілюсграцыя да паэмы Я. Коласа «Рыбакова хата». 1975
    тэксту вылучаецца афармленне кнігі «Шчаслівага ўсплыцця» Б. Умецкага (1964), выкананае П. Драчовым. Светлыя малюнкі пяром (туш), добра ўраўнаважаныя ў кампазіцыях разваротаў з паласой набору, ствараюць на старонках кнігі ўражанне водных глыбінь з іх дзівоснай фаунай.
    Істотнай рысай мастацкага стылю многіх мастакоў кнігі шасцідзесятых
    гадоў стаў зварот да выяўленчай метафары як да сродку, які дапамагае перадаць агульны настрой літаратурнага твора, яго падтэкст, характар вобразнага ладу. Майстры кніжнай графікі пачынаюць усё актыўней выкарыстоўваць магчымасці метафарычнай сістэмы ілюстравання. У іх ліку Г. і Н. Паплаўскія, А. Кашкурэвіч, Б. Забораў, Я. Кулік і інш.
    У 60-я — першай палове 70-х гадоў паспяхова працягвала развіццё сюжэтна-апавядальная лінія ў кніжнай ілюстрацыі, якая была прадстаўлена ў асноўным работамі мастакоў старэйшага пакалення. У сутыкненні з новымі стылістычнымі плынямі яна паказала высокія мастацкія якасці, сталую каштоўнасць сваіх ідэйнатворчых прынцыпаў, якія ўвабралі ў сябе вялікі гістарычны вопыт развіцця савецкай кніжнай графікі ў 30 — 50-я гады.
    У пачатку 60-х гадоў намячаецца адыход ад залішняй жывапіснасці мастацкай манеры ў ілюстрацыях А. Волкава. У рабоце над зборнікам беларускіх народных казак «Днво» (1962) абдуманая стрыманасць колеравага вырашэння спрыяе аб’яднанню ўсіх элементаў кніжнага афармлення. Двухколерныя застаўкі і буквіцы своеасабліва пераклікаюцца з паліхромнымі старонкавымі ілюстрацыямі, вырашанымі ва ўмоўным каларыце. У гэтым ілюстрацыйным цыкле А. Волкаў значна менш завастрае выяўленчую характарыстыку персанажаў, а імкнецца глыбей раскрыць унутраныя матывы іх паводзін. Праблема адлюстравання нацыянальнай своеасаблівасці беларускага казачнага фальклору вырашаецца мастаком на падставе вялікага асабістага вопыту ў распрацоўцы нацыянальнага казачнага тыпажу, дакладных этнаграфічных ведаў аб жыцці беларускай дарэвалюцыйнай вёскі.
    Шэраг работ А. Волкава набліжаецца да сатырычнай графікі, напрыклад «Вася Веселкнн летнт на Лу-
    ну» С. Грахоўскага (1962), «Пра жывёл і пра звяроў» У. Корбана (1963) і інш. У творчасці мастака сустракаліся і выпадкі адваротнага перакладу вобразаў кнігі ў часопісную графіку. Так, кемлівы, дапытлівы і вясёлы хлопчык Вася Вясёлкін хутка апынуўся на старонках дзіцячага часопіса «Вясёлка», здабыўшы шырокую вядомасць і сімпатыю ў беларускіх дзяцей.
    Узбагачэнне графічнай манеры назіраецца ў гэтыя гады і ў творчасці В. Ціхановіча. Графік пачынае больш уважліва вывучаць характар твора, які ілюструе, імкнецца знайсці новыя мастацкія сродкі для раскрыцця яго жанрава-стылявых асаблівасцей. Найбольш яскрава гэта праявілася ў афармленні зборніка літоўскіх народных казак (1961).
    В. Ціхановіч у трактоўцы літоўскіх казак, ажыццёўленай сучаснай выяўленчай мовай, здолеў з жывой непасрэднасцю бытавой інтанацыі перадаць настрой народнага апавядання, яго глыбокі маральна-этычны сэнс. За казачнай абалонкай мастак убачыў сучасныя ўяўленні народа аб жыцці, аб дабры і ліху і зрабіў задачу іх раскрыцця галоўнай у сваіх ілюстрацыях. Як і заўжды, графіку ўдаюцца выявы жывёл. Мяккім гумарам сагрэта застаўка да казкі «Почему кот моется только после еды», на якой адлюстраваны верабей, што адлятае ад абдуранага ката. Кот, які збянтэжана праводзіць вачыма згубленую здабычу, мімаволі выклікае ўсмешку.
    Адной з найбольш цікавых работ В. Ціхановіча стала афармленне казкі «Конь і Леў» М. Танка (1965). Выкарыстоўваючы фламасцеры, графік надае сілуэтам выяў чыстую, яркую афарбоўку. Каляровыя плямы, апраўленыя патоўшчанай выразнай лініяй, набылі вітражную гучнасць. Упершыню каларыт у яго ілюстрацыях мае рысы такой адкрытай дэкаратыўнай накіраванасці.
    Да работы над казачнай тэмай
    вярнуўся ў сярэдзіне 60-х гадоў і М. Гуціеў. Як і ў іншых майстроў старэйшага пакалення, у яго кніжнай графіцы гэтага часу больш прыкметна ўвага да спецыфікі дзіцячай кнігі, смеласць у абыходжанні з матэрыялам. У аформленай ім беларускай казцы «йльюша, Нванов сын» (1965) мастак здолеў, захаваўшы прастату інтанацыі, падкрэсліць маральны пафас твора, зрабіць вобразы казкі, эпічныя па свайму характару, зразумелымі і цікавымі чытачу-дзіцяці.
    Ілюстрацыі А. Волкава да зборніка беларускіх народных казак «Людзей слухай, а свой розум май» (1964), апавядання «Кавылёк» А. Пысіна (1973); кніжкі «Вада і вуда» А. Вялюгіна (1967) і «Экзамен» Р. Барадуліна (1969) у афармленні В. Ціхановіча; казкі «Цудоўная дудка» (1967) і «Каваль-Вярнідуб» А. Якімовіча (1974), аформленыя М. Гуціевым, новыя работы іншых майстроў кнігі пацвердзілі, што сюжэтна-апавядальная ілюстрацыя здольная ўвабраць у сябе многія дасягненні нашай графікі — шырыню вобразных абагульненняў, навізну сродкаў пластычнай выразнасці і г. д.
    Жанравая, сюжэтна-апавядальная ілюстрацыя стала галіной творчай дзейнасці не толькі майстроў старэйшага пакалення. Выстаўка кніжнай ілюстрацыі для дзяцей і юнацтва, якая была арганізавана ў 1964 г. у Мінску, паказала, што гэты напрамак мае шмат паслядоўнікаў і сярод маладых мастакоў кнігі.
    К сярэдзіне 60-х гадоў дэкаратыўная трансфармацыя формы, пазбаўленая арэолу навізны і арыгінальнасці, стала ў шэрагу выпадкаў тормазам на шляху паглыблення вобразных характарыстык. Знешняя лёгкасць у авалоданні яе фармальнымі прыёмамі пачынае прыводзіць да павярхоўнай графічнай стылізацыі і штампу. Многія мастакі кнігі адмаўляюцца ад знешняй кідкасці дэкаратыўнага стылю. У іх расце імк-
    ненне выкарыстоўваць магчымасці арыгінальнага графічнага прыёму для вырашэння новых ідэйна-творчых задач.
    Своеасабліва праламаліся некаторыя мастацкія тэндэнцыі ў работах Н. Паплаўскай. Хоць першыя кнігі ў афармленні мастачкі выйшлі яшчэ ў канцы 50-х гадоў, станаўленне яе творчай індывідуальнасці адбылося значна пазней і звязана са зваротам да літаратурнай казкі і казачнага фальклору.
    Абрыс яе ўласнага стылю можна ўбачыць ужо ў работах 1968 г. і перш за ўсё ў афармленні «Казак» М. Горкага. Стыль, які выпрацоўвае Н. Паплаўская, аб’яднаў у сабе элементы народнага мастацтва, некаторыя прыкметы дзіцячай творчасці і тэхнічныя прыёмы сучаснай станковай акварэлі. Яго адметнымі рысамі стала імкненне да тонкай лірычнай трактоўкі вобразаў і паэтызацыі графічнага прыёму, што выкрывае сувязь яе творчага мыслення з народным жыццеўспрыманнем і народным адчуваннем формы.
    У 1969 г. Н. Паплаўская праілюстравала беларускую народную казку «Музыка-чарадзей» у тэхніцы літаграфіі22. У ёй мастачцы ўдалося арганічна спалучыць лірычны настрой у трактоўцы сюжэта з багаццем дэкаратыўных формаў у адлюстраванні расліннага і жывёльнага свету. Тонкай, тактоўнай стылізацыяй выяў звяркоў вылучаюцца акварэлі Н. Паплаўскай да казкі Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1973), у якіх і слонік, і пітон, і кракадзіл уяўляюць сабой арганічнае адзінства са шчодрай экзатычнай прыродай Афрыкі.
    У другой палове 60-х гадоў у савецкім выяўленчым мастацтве вызна-
    22 Дыплом II ступені на XI Усесаюзным кон-
    курсе лепшых кніг 1969 г.
    чылася тэндэнцыя, якая атрымала назву лірыка-рамантычнай. Гэта было звязана з прыходам у кніжную графіку такіх мастакоў, як Ю. Зайцаў, Я. Жылін, В. Бароўка і інш., і падрыхтавана развіццём самой літаратуры, якая ўсё актыўней авалодвала маляўнічай, глыбока вобразнай мовай, сакрэтамі паэтычнай метафары, тонкім, пранікнёным поглядам на прыроду.
    Да твораў, у якіх былі прыкметныя лірыка-рамантычныя рысы, можна аднесці ілюстрацыі Ю. Кухарава да апавяданняў «Залаты конь» У. Костылева, работы А. Дэмарына, Г. Грубінай, Л. Зяневіч, М. Казлова. Гэтая тэндэнцыя, пашыраючы дыяпазон сродкаў мастацкай выразнасці ілюстрацыі, у значнай ступені спрыяла новаму, арыгінальнаму адлюстраванню тэм і сюжэтаў, што сталі ўжо традыцыйнымі.
    Удала пераасэнсоўваюць народныя традыцыі ў кніжнай графіцы браты У. і М. Басалыгі. Да лепшых работ гэтых мастакоў належаць аформленыя імі «Мая Іліяда» У. Караткевіча (1969), зборнікі вершаў П. Броўкі (1971) і «Ключ жураўліны» М. Танка (1972). Іх ілюстрацыі вабяць добрым дэкаратыўным густам, тонкасцю выканання і паэтызацыяй вобразаў, якія цесна звязаны з літаратурнай асновай.