Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Многія таленавітыя мастакі працуюць у галіне кніжнай графікі. Іх лепшыя дасягненні не толькі ўзбагацілі скарбонку беларускага нацыянальнага мастацтва, але і набылі шырокую вядомасць ва ўсёй нашай краіне, не аднойчы прадстаўлялі рэспубліку за мяжой. Агляд усяго лепшага, што было зроблена мастакамі кнігі Беларусі на Рэспубліканскай выстаўцы кніжнай графікі ў 1976 г., з’явіўся важным пацвярджэннем плённасці абранага імі шляху, грамадскай значнасці іх творчасці.
* * *
Змены ў грамадскім жыцці аказалі вызначальны ўплыў на аднаўленне публіцыстычных жанраў мастацтва. У прыватнасці, быў узноўлены беларускі агітацыйны п л а к а т, традыцыі якога ўзыходзяць яшчэ да 20-х гадоў. На новым этапе перад мастакамі паўстала канкрэтная задача зрабіць плакат разнастайным па форме і прыёмах выканання, распрацаваць новыя тэмы для стварэння свежых і арыгінальных твораў.
Аб тагачасным становішчы плаката сведчаць матэрыялы V з’езда мастакоў Беларусі (1960), дзе заняпад беларускага плаката тлумачыўся шэрагам перашкод: лімітам паперы, у выніку чаго выдавалася не больш 10 плакатаў і 11 заклікаў, складанай сістэмай зацвярджэння эскізаў, недастатковай колькасцю майстроў жанру. Да таго ж мала працавала ў гэтым напрамку рэдакцыя выяўленчай прадукцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вытворча-мастацкія майстэрні, якія займаліся афармленнем гарадоў да розных свят, у асноўным капіравалі сталічных творцаў. Плакаты сваімі трафарэтнымі муляжнымі фігурамі, тварамі з усмешкамі нагадвалі хутчэй за ўсё наглядныя дапаможнікі.
Пачатак 60-х гадоў з’явіўся пераломным этапам у развіцці гэтага жанру, характэрнай прыкметай якога становіцца тэндэнцыя да дэкаратыўнасці, абагульнення формы, стылізацыі. Фарміруюцца адметныя асаблівасці яго тэматычнай і выяўленчай накіраванасці, адбываецца станаўленне мастакоўскіх індывідуальнасцей23. У жанры плаката сталі працаваць выхаванцы розных плакатных і графічных школ Масквы, Ленінграда, Кіева, Вільнюса. Гэта мастакі Т. Ігнаценка, М. Лісоўскі, I. Радун-
скі, П. Калінін, А. Чуркін, Л. Чурко, Р. Ганцэвіч і інш. А стварэнне ў 1953 г. мастацкага факультэта ў БДТМІ дало неўзабаве магчымасць прыцягнуць да работы над плакатам прафесійна падрыхтаваную моладзь.
26 жніўня 1980 г. пачаў тыражавацца «Агітплакат» Саюза мастакоў Беларусі (рэдактар М. Гуціеў, старшыня секцыі плаката Т. Ігнаценка). Было наладжана выданне спосабам шаўкаграфіі каля тысячы экземпляраў плакатаў, якія распаўсюджваліся па калгасах, саўгасах, прадпрыемствах рэспублікі24. У 1966 г. было надрукавана 24 аркушы памерам 120X80 см. Прынцып сацзаказу ў гэтым жанры публіцыстыкі працаваў бездакорна: тэмы і сюжэты эскізаў зацвярджаліся ў ідэалагічных аддзелах гаркамаў. Гэта накладвала свой адбітак і на дзейнасць плакатыстаў. Галоўнымі лічыліся тэмы выканання рашэнняў з’ездаў партыі, міжнароднае значэнне Вялікага Кастрычніка, роля КІІСС і яе правадыра У. I. Леніна ў жыцці народа, праслаўленне гераізму савецкіх людзей. Увогуле ў той час грамадска-палітычнае значэнне плаката не ставілася пад сумненне. Аднак самастойнасці ў параўнанні з іншымі відамі мастацтва, безумоўна, не было.
«Агітплакат» прыцягваў да работы мастакоў розных відаў і жанраў мастацтва. Тут актыўна супрацоўнічалі мастакі з «Беларусі» і «Вожыка», мастацка-вытворчых майстэрняў, нават жывапісцы і графікі-станкавісты. На аркушах «Агітплаката» адточвалі сваё майстэрства А. Волкаў, В. Шматаў, Л. Кроль, Л. Замах, М. Гурло, Я. Бусел, А. Чуркін, Ф. Выпас, С. Волкаў, Р. Маліноўскі, Я. Тарас і інш.
Сёння па выданнях «Агітплаката» можна скласці цікавы мастацкі
23 Атраховіч А. Лаканізм, логіка, Мастацтва Беларусі. 1987. №
пачуцці // 4. С. 5-8.
24 Ігнаценка Т., Шматаў В. Прапагандыст, агітатар, выхавацель // Мастацтва Беларусі. 1984. № 8. С. 56-57.
летапіс «працоўных перамог» нашага народа — будаўніка гмахаў хімічнай вытворчасці, нафтабудаў, меліяратара, шахцёра, мартэнаўца («Вугаль знойдзены і руда ў нас! Багацейшай, Беларусь, ты стала. Пацякуць з мартэнаў, прыдзе час, рэкі беларускага металу!» А. Чысцякоў, 1966; «Зашумела Палессе і ўраз ажыло. Наваполацк паўстаў цуда-волатам і па трубах стальных пацякло беларускае «чорнае золата», Л. Замах, 1966, і інш.). Галоўным у кампазіцыях такіх аркушаў з’яўляецца сувязь чалавека і вытворчасці. У касцы, хустцы, камбінезоне, рабочы часцей за ўсё ўяўляў сабой манументальны помнік у бронзе. Нараджаліся цэлыя серыялы плакатаў, графічных станковых гравюр аб будаўнічых пляцоўках у ІІолацку, Гродне, Салігорску.
Лічылася, што плакат — гэта інтэрнацыянальны від мастацтва без моўных і культурных бар’ераў і патрэбна толькі інфармацыя. Але практыка паказала, што і плакат абавязаны захоўваць і развіваць нацыянальныя рысы, своеасаблівасці, мець свае тыпажы і дакументальныя атрыбуты. Серыя аркушаў аб героях часу давала цікавыя прыклады пошукаў дакументальнасці і рэалізму. Да іх адносяцца творы У. Салаўёва і I. Стасевіча пра Героя Сацыялістычнай Працы I. Сакольчыка, А. Рэпіна і паэта А. Скрыпкі пра Героя Сацыялістычнай Працы Ніну Букатую і інш.
Шлях да творчай сталасці праходзіў даволі складана, бо ўся створаная публіцыстыка больш нагадвала фотаздымкі з Дошак гонару. Натуралістычны падыход да распрацоўкі вобразаў, карціннасць самой кампазіцыі з матывамі гарызонту, святлоценявой распрацоўкі адкідвала беларускі плакат у былое. Паказальнымі для беларускіх плакатыстаў былі творы суседзяў-літоўцаў, што смела выкарыстоўвалі магчымасці каляровай палітры, не баючыся чорнай абводкі, кантрастаў, прыёмаў мантажу.
Выстаўкі станавіліся сапраўднай школай у справе вывучэння новых тэхнік і прыёмаў, запазычвання тэм і вобразаў. На Усесаюзнай выстаўцы плаката ў 1959 г. экспанаваліся творы Т. Ігнаценкі, П. Калініна, С. Раманава. У гэты час адчуваецца імкненне плакатыстаў рэспублікі да кансалідацыі, у выніку чаго яны маглі б ставіць і вырашаць свае спецыфічныя задачы — задачы жанру, які павінен не толькі выхоўваць і ідэалагічна накіроўваць, але і дэманстраваць мастацкія якасці. У 1961 г. была створана секцыя плаката Саюза мастакоў, куды ўвайшлі Т. Ігнаценка, Л. Кроль, I. Маслан, Р. Ганцэвіч, I. Радунскі.
Першая рэспубліканская выстаўка плаката прайшла ў 1968 г. На ёй экспанаваліся творы 23 мастакоў, якія ахоплівалі даволі разнастайную тэматыку ў кантэксце тагачаснай ідэалогіі — ад прызываў да перамогі камунізма да розных сельскагаспадарчых праблем. Выстаўка паказала, што беларускі плакат развіваецца ў рэчышчы агульных тэндэнцый савецкага плаката і трывала звязаны з усёй духоўнай культурай нашай краіны. Актыўна засвойваліся гераічны, сатырычны, апавядальны і прапагандысцкі жанры. Значна пашырылася кола мастакоў-плакатыстаў. На выстаўцы ўпершыню экспанаваліся работы I. Міско, I. Давідовіча, А. Гершановіча, Ю. Зайцава, П. Лысенкі, I. Капеляна і М. Моўчана25.
Поспехі асобных плакатыстаў неўзабаве былі заўважаны. Станоўчай ацэнкі заслужылі плакаты Т. Ігнаценкі «Час не чакае!» (1958) і I. Радунскага «Чытайце, зайздросце, я грамадзянін Савецкага Саюза» (1960), якія дэманстраваліся на Усесаюзнай выстаўцы, прысвечанай 50-годдзю савецкага плаката (1967). У 1970 г. I. Радунскі прыняў удзел
25 Плакат. Першая рэспубліканская выстаўка. Каталог. Мн., 1968.
у міжнароднай выстаўцы «30 пераможных год», якая праходзіла ў Маскве.
У той час літоўскі плакат з яго квяцістасцю, яскравай пластычнай мовай, што набліжала яго да народных традыцый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у прыватнасці, габелена), быў для нашых мастакоў прыкладам. Да таго ж ён пачаў распрацоўваць новыя жанры — культурна-асветніцкі, відовішчны, тэатральны. Усё гэта суправаджалася пошукамі адпаведных сродкаў. Беларускі плакат яшчэ толькі пачынаў засвойваць працэсы сінтэзу вобраза і слова, карыстацца мантажным прыёмам, фотаздымкамі і г. д. Тэму роднай зямлі, яе свят, лепшых людзей патрэбна было асэнсоўваць нанава і перадаць новымі яркімі фарбамі, беларускімі словамі. Да 900-годдзя Мінска некалькі эскізаў былі надрукаваны ў «Агітплакаце». У 1966 г. М. Чэпік выканаў твор пра Мінск.
59. У. Крукоўскі.
Назаўсёды ў памяці народа. 1975
Побач са словамі: «Горада-воіна — слава падвоена, сцягі вакол абеліска...» намаляваны ордэн Леніна. Цэнтрам кампазіцыі стаў абеліск Перамогі — сімвал народнай мужнасці і гераічнага мінулага беларускага народа. На доўгі час сюжэт М. Чэпіка служыў своеасаблівым прыкладамштампам для марак і паштовак, станковых твораў.
Тэму Беларусі пачалі распрацоўваць вельмі актыўна. Сімвалам радзімы з’яўлялася постаць жанчыны, якая трымала ў руках ручнік, кветкі, сцягі, шчыты і г. д. Напрыклад, мастак Л. Замах у плакаце «Беларусь, зямля працоўнай славы...» (тэкст X. Жычкі) стварыў тыповы вобраз беларускай дзяўчыны, што сімвалізуе Беларусь. Твор прасякнуты цеплынёй, пяшчотнай танальнасцю фарбаў — охра, жоўтая, чырвоная, сіняя. Фон аркуша размаляваны пад габелен — бягуць трактары па палях, ззяе сонейка ўверсе.
Плакат «Квітней, квітней, наш родны край!» Р. Маліноўскі выканаў каляровымі фарбамі, што ў пластычным вырашэнні больш нагадвае дэкаратыўнае пано. Выявы рабочага і жанчыны ён падпарадкоўвае аднаму стылявому прынцыпу. Па рукавах кашулі, спадніцы ідуць стужкі арнаменту. Зялёна-аранжавы каларыт удала спалучаецца з абводкай.
Тэме памяці народа, тым, хто загінуў У баях за Радзіму, беларускія мастакі прысвяцілі шмат плакатаў — амаль да кожнага свята Перамогі, дня вызвалення Мінска і іншых гарадоў. Гэта плакаты Т. Ігнаценкі «Ніхто, нішто не забыта» (1963), I. Радунскага «Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці неўміручы» (1967) і «Беларусь! Край мой родны, партызанскі» (1967), Ф. Выпаса «Паклон салдацкім абеліскам, з якіх адбыўся вольны свет. Чырвоны сцяг над родным Мінскам і на брані ліпнёвы цвет» (1969) і інш. Яшчэ ў 50-х гадах мастак С. Раманаў адкрыў гэту тэму сваёй серыяй «Партызанам і
партызанкам Беларусі слава!» (1948), якую ён асэнсоўваў на працягу многіх гадоў. Найбольш канцэнтраванае асэнсаванне мінулага прыйдзе потым, у 70—80-я гады. На дадзеным этапе вызначаліся асноўныя тэматычныя лініі, спрабаваліся жывапісныя і графічныя варыянты пластычнай мовы.
Распрацоўваюцца ў беларускіх плакатах 60-х гадоў тэмы міжнародных падзей. У прыватнасці, пачынаецца засваенне сюжэтаў, дзе крытыкуюцца буржуазныя гюгляды і лад жыцця на Захадзе. У жанры сатыры працавалі А. Чуркін, Л. Кроль, А. Жыхарэвіч, М. Гурло, В. Шматаў і інш. А. Чуркін выконвае серыі аркушаў у розных выданнях, часопісах, брашурах. Дзеля большай выразнасці вобразаў мастак карыстаецца даволі шырокім арсеналам сродкаў-сімвалаў, папулярных у тыя гады: бомбы, кіпцюры драпежнікаў, боты салдат, зброя ўсіх кантынентаў, ваенныя карты і г. д. А. Чуркін стварыў шмат плакатаў пра падзеі ў В’етнаме, на Блізкім Усходзе, на Карыбскім перашыйку і г. д. Гэта «Сайгонская ператасоўка», «У амерыканскім каледжы», «Антыкубінскі аўтамат» (усе 1967). У 1967 г. карыкатуры мастака былі выдадзены асобнай кніжкай.