• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Цікавай была прапанова аўтар-
    скага калектыву ў складзе архітэктараў В. Волчака, Н. Бурдзіна, С. Мусінскага, Я. Печкіна, Ю. Шпіта і інш., у якой асноўным элементам мемарыяльнага комплексу быў архітэктурны аб’ём панарамы абароны Брэсцкай крэпасці, дапоўнены асобнымі мемарыяльнымі збудаваннямі на месцах, звязаных з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.
    Вынікам названых конкурсаў было стварэнне ў 1966 г. праектнай групы ў складзе У. Караля, Г. Сысоева, В. Волчака, В. Занковіча, А. Стаховіча, Ю. Казакова. У аўтарскі калектыў увайшоў скульптар А. Бембель (пазней скульпт. У. Бабыль), узначаліў творчую групу скулыітар А. Кібальнікаў. К 1969 г. у асноўным былі завершаны праектныя работы, у якіх адлюстраваўся вопыт, назапашаны ў ходзе шматгадовай конкурснай дзейнасці лепшых архітэктурных і мастацкіх сіл краіны.
    У верасні 1971 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». За час, які прайшоў ад праектавання да ўвасаблення творчай задумы, адбыўся шэраг змен у прасторава-планіровачным і канструктыўным вырашэнні.
    Генеральны план мемарыяльнага комплексу вырашаў горадабудаўнічую задачу сувязі яго з існуючай забудовай Брэста, якая падышла да крэпасці амаль ушчыльную. Маскоўская вуліца, перасякаючы горад, вядзе да галоўнага ўваходу праз плошчу прыёму наведвальнікаў. Ад вантавага моста, перакінутага праз Мухавец, ідзе дарога да Гісторыка-археалагічнага музея старажытнага гарадзішча Бярэсця на месцы старога горада.
    У мемарыяле ў значнай ступені зберагаецца гістарычнае асяроддзе — яго тэрыторыя абмежавана сценамі крэпасці і водамі ракі з пракапанымі каналамі. Гэтыя сцены з адбіткамі куль і снарадаў стаяць як нямыя сведкі таго, што адбылося ў гарнізоне ў першыя дні вайны.
    69. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Скулыгт. А. Кібальнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архіт. У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў. 1971
    Архітэктурна-пластычная кампазіцыя ўваходу — удалая творчая знаходка аўтараў. На першы погляд расколатая, але не страціўшая сваёй канфігурацыі зорка — звычайны сімвал воінскай славы. Аднак пластыка складанай формы галоўнага ўваходу з улікам аптычнай перспектывы (калі па меры руху наведвальніка змяняюцца рысы аб’ёму і нечакана адкрываецца сілуэт Галоўнага манумента са штыком-абеліскам) дапамагае вырашыць важную задачу візуальнай сувязі асноўнага мемарыяльнага аб’екта з зонай падыходу. Магутная гарызантальная бэлька, раздзеленая на дзве часткі праёмамі ў выглядзе зоркі выразнай дынамічнай формы, абапіраецца з левага боку на вал разбуранага Кобрынскага ўмацавання, з правага — арганічна спалучаецца з паўразбуранай сцяной з чырвонай цэглы. На ёй прымацавана мемарыяльная дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні крэпасці звання «Брэсцкая крэпасцьгерой».
    Сэнсавую сувязь галоўнага ўваходу з руінамі крапаснога вала падкрэслівае гук кулямётнай чаргі, паведамленне аб пачатку вайны, мелодыя песні «Свяшчэнная вайна», a таксама «святложывапіс» вячэрняй падсветкі, што не толькі ўзбагачае эмацыянальнае ўспрыманне пластычнай формы, але і напаўняе яе новым зместам.
    Мастацкае вырашэнне галоўнага ўваходу ў мемарыял падкрэслівае тэндэнцыю да развіцця аб’ёмнай архітэктурнай формы як спецыфічнай прасторава-пластычнай кампазіцыі, якая сведчыць аб відавочным уплыве скульптурнай формы на архітэктурную.
    Ад уваходу адкрываецца агульны выгляд помніка. Першая скульптура на шляху да яго — «Смага» — размешчана над ракой, яна распластана па зямлі — воін намагаецца зачарпнуць каскай ваду. Адсюль ясна відаць паўфігуру воіна з аўтаматам. Гэта — Галоўны манумент. 3 набліжэннем да яго эмацыянальнае напружанне ўзрастае. Памер помніка праяўляецца паступова (вышыня скульптуры 33,5 м). Манумент уяўляе сабой абагульнены вобраз абаронцы цытадэлі, у сілуэце і ў пластыцы твару якога прачытваецца тэма стойкасці савецкага воіна і смутку аб загінуўшых.
    Плошча Цырыманіялу візуальна і планіровачна аб’ядноўвае такія важныя элементы комплексу, як мемарыяльныя могілкі з Вечным агнём, Галоўны манумент, штык-абеліск. Тут пераважае планіровачны прынцып узаемадзеяння, заснаваны на лінейна-восевай сувязі ўсіх элементаў з акцэнтаваннем на прасторавых дамінантах. Яны расстаўлены такім чынам, каб правесці наведвальніка па ўсім маршруце мемарыяла і мемарыяльных могілак, якія ўяўляюць сабой тры тэрасы на розных узроўнях з надмагільнымі плітамі з чорнага лабрадарыту, дзе перазахаваны 823 удзельнікі абароны крэпасці.
    Шырокая лесвіца вядзе да Вечнага агню ў заглыбленай квадратнай пляцоўцы, абліцаванай чорным лабрадарытам з пяціканцовай зоркай, у цэнтры якой пульсуе полымя вечнага агню.
    Неад’емнай часткай мемарыяла стала экспазіцыя Музея абароны Брэсцкай крэпасці, адкрытага ў 1956 г. Гэта быццам інтэгральны элемент мемарыяла, крыніца абагульненай дакументальнай інфармацыі аб гісторыі абароны крэпасці. Музей паказвае бяспрыкладную мужнасць, стойкасць байцоў, якія дзень за днём вялі няроўны бой. У месцах найбольш значных падзей гісторыі абаро-
    70. Мемарыяльны комплекс «Хатынь». Скульпт. С. Селіханаў, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін, В. Занковіч. 1969
    ны крэпасці ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі з тэкстамі-анатацыямі (на руінах Белага палаца, на месцы гібелі камісара Фаміна і інш.), якія дапаўняюць і звязваюць у адзіную сістэму шматлікую інфармацыю.
    Ацэньваючы станоўчыя якасці мемарыяльнага комплексу, нельга не адзначыць некаторыя памылкі і пралікі. Першая яго частка — ад уваходу да скульптуры «Смага» — вельмі расцягнутая і бедная ўражаннямі: гэта вымашчаная плітамі дарога без ніякіх акцэнтаў. Другая ж, пасля «воднага рубяжа», наадварот, перанасычаная інфармацыяй. He заўсёды тут улічваліся законы ўспрыняцця прасторавага ансамбля. Выклікае сумненне мэтазгоднасць размяшчэння з адваротнага боку аб’ёму Галоўнага манумента сюжэтна-тэматычных рэльефаў, якія выглядаюць неарганічнымі ў агульным пластычным вырашэнні помніка, становяцца элементамі, штучна прыўнесенымі ў сучасны архітэктурна-мастацкі ансамбль стылявымі асаблівасцямі 40— 50-х гадоў.
    Будаўніцтвам мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» закончыўся этап станаўлення новага для беларускіх майстроў манументальнага мастацтва жанру — мемарыяльнага комплексу.
    Мемарыял «Хатынь» (1969, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін, В. Занковіч, скульпт. С. Селіханаў) створаны пры дапамозе зусім іншых кампанентаў, хоць і блізкіх да «Брэсцкай крэпасці-героя» сваім асацыятыўным метадам уздзеяння. Каб у поўную сілу загучала трагедыйная тэма, неабходны быў творчы вопыт, а таксама час для асэнсавання падзей Вялікай Айчыннай вайны. Дакладна скампанаваны кампазіцыйна, з ускладненай прасторавай структурай, гэты мемарыял выклікае пачуцці, падобныя на катарсіс, чаго немагчыма было дабіцца 30 гадоў назад — занадта блізкімі былі гора страт, разбурэнні, рэальнасць вайны. Ён створаны ў першую чаргу сродкамі архітэктуры,
    на аснове беражліва захаванай планіроўкі былой вёскі з яе рэальным прыродным асяроддзем. У мемарыяле «Хатынь» толькі адна скульптура — гэта група каля ўваходу, дзе паказаны селянін з мёртвым сынам на руках.
    Пачынаецца мемарыял з указальніка паварота з Віцебскай шашы, на якім з цяжкіх бетонных блокаў складзена слова «Хатынь». Кіламетровыя ўказальнікі вядуць адваротны адлік шляху, настройваючы наведвальніка на ўспрыманне трагічнага і велічнага рэквіема. Усыпаная шлакам — сімвалічным попелам пажарышчаў — «дарога смутку» прыводзіць да чорнага блоку з надпісам: «22 сакавіка 1943 года фашысты знішчылі вёску Хатынь з яе жыхарамі. У Беларусі акупанты ператварылі ў руіны 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак. Ад рук захопнікаў загінула 2230000 савецкіх грамадзян. Гэта ніколі не будзе забыта».
    Уваход вырашаны як комплекс скульптурнага манумента ў цэнтры і дзвюх стылізаваных стэл па яго баках. Справа — стэла з чорнага лабрадарыту, нагадвае дах, устаноўлены на месцы гумна, у якім фашысты спалілі жыхароў Хатыні. 3 левага боку — «вянок памяці» з белага мармуру на брацкай магіле.
    Дарога вядзе далей да абеліскаўкомінаў, пастаўленых на месцы кожнай з 26 спаленых хат. Чатыры бетонныя брусы ўтвараюць зрубы, веснічкі, якія быццам бы запрашаюць у неіснуючы ўжо дом, ад якога застаўся адзін комін, дзе высечаны імёны загінуўшых. Вымашчаныя шэрымі плітамі былыя вуліцы, мармуровыя зрубы на месцы чатырох вясковых калодзежаў дапаўняюць вобраз мёртвай вёскі. На галоўнай кампазіцыйнай восі мемарыяла размешчаны сімвалічныя «Могілкі вёсак», дзе знаходзяцца 185 урнаў з зямлёй са спаленых вёсак Беларусі. Злева — «Сцяна памяці» — змрочны жалеза-
    бетонны блок з нішамі, якія асацыіруюцца з казематамі канцлагераў. У нішы ўманціраваны мемарыяльныя пліты з назвамі лагераў смерці на тэрыторыі Беларусі і лічбамі загінуўшых там людзей. Для таго, каб іх убачыць, трэба самому зайсці ў паўкамеру, прыгнуцца, прыпасці да крат, адчуць сябе на хвіліну вязнем.
    Побач са «Сцяной памяці» — «Плошча Памяці». У цэнтры яе тры бярозы, сімвалізуючыя жыццё, і Вечны агонь — як памяць аб гібелі кожнага чацвёртага жыхара Беларусі. Яны хоць і нясуць пэўную інфармацыю, усё ж засталіся адасобленымі, не зліваюцца з мемарыялам «Хатынь» у адзінае мастацкае цэлае.
    Сапраўднае прыроднае асяроддзе былой вёскі і акцэнтаванне архітэктурнымі сродкамі кожнага са знішчаных гітлераўцамі будынкаў надае мемарыяльнаму комплексу «Хатынь» жыццёвую дакладнасць. Гучанне званоў, галасы дыктараў, дэкаратыўная падсветка ў вячэрні час, агонь, вада ў калодзежах-басейнах — усё гэта ўзмацняе эмацыянальнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці. Глыбокая чалавечнасць зместу, рэалістычная яснасць выяўленчых сродкаў дазваляюць лічыць мемарыяльны комплекс «Хатынь» адным з самых значных ансамбляў мемарыяльнага характару адзначанага перыяду. У 1970 г. аўтары «Хатыні» былі ўдастоены Ленінскай прэміі.
    Болып камерна тэма памяці ахвяр фашызму раскрыта ў мемарыяльным комплексе «Урочышча Гай», створаным на месцы расстрэлу фашыстамі трох тысяч чэхаславацкіх грамадзян (1973, скульпт. М. Альтшулер, архіт. Н. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў). Яго кампазіцыя таксама разгортваецца на тэрыторыі, дзе адбылася жорсткая расправа, дзе гвалтоўна абарвалася жыццё многіх людзей. Аўтары асобым прыёмам нібы высвечваюць рэаліі, узводзяць іх у сімвал-знак, ёмкі, красамоўны, які выклікае мноства асацыяцый.