• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Са з’яўленнем мастацкага праектавання і канструявання адбываецца размежаванне ў сферы матэрыяльнамастацкай творчасці. Ідзе актыўны працэс сцвярджэння самастойнасці і духоўнасці формы. Мысленне мастакоў знаходзіць выражэнне ў ідэалізацыі вобраза. Дэкаратыўнае мастацтва паступова вызваляецца ад функцый
    прыкладнога мастацтва мінулага, па свайму зместу ўсё больш набліжаецца да твораў выяўленчага мастацтва і займае пэўнае месца ў радзе пластычных і прасторавых мастацтваў. Гэтыя тэндэнцыі пачалі праяўляцца ў дэкаратыўным мастацтве з другой паловы 60-х гадоў.
    79. Л. Мягкова. Дэкаратыўная кампазіцыя «Карнавал». Фрагмент. 1967
    Пераход ад чыстай утылітарнасці да дэкаратыўнай формы ў значнай ступені звязаны з імем Б. Смірнова. Творчасць гэтага яркага мастака-наватара аказала станоўчы ўплыў на многіх беларускіх майстроў дэкаратыўнага мастацтва. Цікавасць да наватарства і смелага эксперымента ў спалучэнні з беражлівымі адносінамі да традыцый ён прывіў і сваім вучням (у яго вучыліся Л. Мягкова, У. Мурахвер).
    Рысы дэкаратыўнасці і манументальнасці праяўляюцца ў самых звычайных бытавых формах, павышаецца іх змястоўнасць і эмацыянальнасць. Паўсядзённыя прадметы набываюць новыя дэкаратыўныя якасці. У наборы Л. Мягковай «Карнавал» (1967, каляровае шкло, гута) прадметы актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні вобраза, ствараюць пэўны эмацыянальны настрой. Гэта сведчыць аб пашырэнні іх функцый і самога паняцця «функцыянальнасць». Прадметныя формы то быццам уваходзяць у зямлю, то вырываюцца на паверхню, застываючы на імгненне вясёлкавымі шарамі, каб зараз жа рассыпацца на паўшар’і бакалаў ці ўскінуцца ўверх вузкімі горлачкамі графінаў. Тэма народнага гуляння і вясёлага свята раскрываецца ў простых формах, якія тым не менш выклікаюць у памяці пэўныя паэтычныя асацыяцыі. Аўтар стварае тэатральна-ўмоўны свет, у якім рэчы набываюць іншую якасць, адыгрываюць іншыя, чым раней, ролі. Колер таксама дэкаратыўны і яркі, што ўласціва дадзенаму перыяду. Каларыстычныя спалучэнні ў другой палове 60-х гадоў характарызуюцца кантрастнасцю. Чырвоны і сіні, чырвоны і зялёны часта супрацьпастаўляюцца адзін аднаму, уступаюць у дысананс. Гэта прасочваецца ў творах Л. Мягковай «Карагод», «Іван-ды-Мар’я» (абодва 1967), работах С. Раўдвеэ, У. Мурахвера.
    Як характэрную рысу неабходна адзначыць не толькі дэкаратыўнасць у прызначэнні прадметаў, але і дэкаратыўнасць формаў. Нават у выкарыстанні калісьці утылітарных формаў мастакі імкнуцца да іх дэкаратыўнага гучання. Гэтаму садзейнічаюць дэталі, якія ўжываюцца для кампазіцыйнага завяршэння — дэкаратыўныя коркі, ляпныя ўпрыгожванні і г. д. Яны знайшлі прымяненне ў камплекце для вячэрняга стала «Свяціла» (1968, дымчатае шкло, гута, прылепы), кампазіцыі
    80. Л. Мягкова. Дэкаратыуны графін «Карагод». 1967
    «Паўночныя матывы» (1969, шкло, гута) В. Дзівінскай. Фантазія мастакоў змяняе утылітарныя функцыі бытавых прадметаў, ператварае іх у дэкаратыўныя кампазіцыі. Традыцыйныя формы хоць і захоўваюцца, але гратэскавая мадыфікацыя маштаба ці выразныя дэталі надаюць ім іншы вобразны сэнс, іншую эмацыянальную афарбоўку.
    Дэкаратыўны напрамак захапіў усіх беларускіх мастакоў шкла. У 1967 г. пачынаюць работу на шклозаводзе «Нёман» К. Вакс, В. Дзівінская, У. Жохаў, якія таксама аддалі даніну гэтай тэндэнцыі. Рамантычная паэтычнасць, мудрагелістая карункавасць характэрныя для шкла В. Дзівінскай. Яна шырока выкарыстоўвае ў дэкоры элементы народнай разьбы па дрэве, ткацтва (набор ваз «Карункавы», кампазіцыя «Паўночныя ма-
    81. С. Раўдвеэ. Дэкаратыуны свяцільнік «У некаторым царстве». 1969
    Цікавыя работы Р. Багінскага ў традыцыях народнага гутнага шкла. Яго мініяцюры поўныя вынаходлівасці і дасканалыя па выкананні. Ён не толькі стварае мастацкія творы, але і ўдасканальвае тэхніку вырабу шкляной скульптуры. Да фальклорных вобразаў звяртаецца Р. Багінскі ў работах «Чорт» (1968, шкло, гута), «Бабы» (1969, шкло, гута). Своеасаблівай ілюстрацыяй да казкі A. С. Пушкіна «Залаты пеўнік» сталі скульптуры-графіны «Цар Дадон». Умела выкарыстоўваюцца майстрам традыцыі народнага мастацтва, багатыя пластычныя якасці шкла ў простых, але выразных па аб’ёму анімалістычных скульптурах («Баран», 1969, шкло, гута). Мяккія пераходы адной формы ў другую, дакладнасць у вырабе дэталей характэрныя для скульптур Р. Лінкевіча. Яго вогненны былінны «Конь-агонь» (каляровае шкло, гута, бясколерны крышталь) прыгожы па колеры і пластычна-выразны.
    тывы», блюда «Леў»). У. Жохаў шукае новыя выразныя магчымасці ў гутнай скулыітуры. А. Федаркоў, скарыстоўваючы традыцыйныя формы бытавога глінянага посуду (талеркі, міскі, гладышы і г. д.), з дапамогай арыгінальнага дэкору з рознакаляровых ніцей стварыў шэраг цікавых твораў (прыбор «Малочны», вазы «Карзінкі» і інш.).
    Народны пачатак праяўляецца і ў гутнай скульптуры са шкла, у якой выразна прасочваецца імкненне да абагульненасці формы. Якасці расплаўленага шкла дазваляюць весці работу з прымяненнем розных тэхнічных прыёмаў. 3 мас гарачага шкла выдзімаецца агульны аб’ём скульптуры, а затым з дапамогай лепкі робіцца яе канчатковая дапрацоўка. Да гэтага жанру звяртаюцца не толькі гутныя майстры Р. Багінскі, Г. Лінкевіч, I. Пухоўскі, але і мастакі шкла, напрыклад У. Мурахвер, В. Дзівінская, У. Жохаў, С. Раўдвеэ.
    82. Г. Лінкевіч. Алень. 1969
    У. Мурахвер узнаўляе старажытны прыём шкларобства, калі да паверхні вырабаў прымацоўваюцца размякчаныя кавалачкі шкла, на якіх з дапамогай штампа робіцца адбітак патрэбнай выявы. У гэтай тэхніцы ён выконвае серыю дэкаратыўных рэльефных пано. Адбітак выявы, выгнутай з паласавогажалеза, У. Мурахвер выкарыстаў і пры стварэнні дэкаратыўнага пласта
    83. У. Мурахвер. Дэкаратыўнае пано «Леў». 1967
    «Леў» (1967, каляровае шкло, ліцЦё).
    3 актывізацыяй выставачнай дзейнасці і пашырэннем магчымасцей для абмену інфармацыяй творчыя дасягненні майстроў той ці іншай рэспублікі ці мастацкай школы становяцца здабыткам усіх. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўзбагачэнне традыцый нацыянальнага мастацтва павінна арганічна ўваходзіць у культуру нацыі. Толькі ў гэтым выпадку можна гаварыць аб плённасці такога працэсу. Творчае супрацоўніцтва і ўзаемаўплыў беларускіх майстроў шкла, якія выхоўваліся ў розных мастацкіх школах, з’яўляецца станоўчым прыкладам узаемадзеяння культур.
    Значныя змены адбыліся ў характары мастацкіх промыслаў рэспублікі, што было звязана з павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства і адпаведнымі зменамі ў структуры бытавання і арганізацыі. Рост матэрыяльнага дабрабыту, павышэнне культурнага ўзроўню людзей патрабавалі ад мастацкіх промыслаў больш актыўнага ўключэння іх у побыт, прадметна-прасторавае асяроддзе, у якім жывуць і працуюць людзі. Калі ў папярэдні перыяд майстры мастацкіх промыслаў займаліся ў асноўным стварэннем унікальных вырабаў выставачнага характару, то ў 60-я гады перад імі была пастаўлена задача задаволіць масавы попыт у мастацкіх творах, якія маглі б аздабляць жылое асяроддзе. Намнога ўзрасла эстэтычная функцыя вырабаў мастацкіх промыслаў, паколькі побыт ужо быў насычаны масавымі прамысловымі таварамі машыннай вытворчасці.
    У 1960 г. у сувязі з ліквідацыяй прамысловай кааперацыі мастацкія арцелі былі пераўтвораны ў фабрыкі мастацкіх вырабаў і перададзены Міністэрству мясцовай прамысловасці. Гэта дазволіла значна расшырыць вытворчасць, актыўней выкарыстоўваць не толькі мясцовую сыравіну, але і адходы прамысловай прадукцыі. Была актывізавана работа па пошуку і далучэнню да промыслаў народных майстроў — ткачых, ганчароў, разьбяроў, пляцельшчыкаў і інш. Іх работа арганізоўвалася непасрэдна на прадпрыемстве ці ў выглядзе надомніцтва.
    Многія фабрыкі мастацкіх вырабаў пачалі прыцягваць для супрацоўніцтва ганчароў з навакольных ганчарных цэнтраў. Аднак у гэтай справе было шмат нявырашанага і супярэчлівага. Попыт на традыцыйны ганчарны посуд і дробную пластыку моцна знізіўся, фабрыкі цікавіў толькі нешырокі асартымент вырабаў: збанкі і гаршкі для кветак. Такое звужэнне творчага дыяпазону
    народных майстроў вяло да іх дэкваліфікацыі.
    Больш перспектыўным аказаўся іншы шлях — стварэнне на базе старажытных ганчарных цэнтраў
    84. В. Пракаповіч. Фляндраваная кераміка. 1970
    прамысловых прадпрыемстваў. Найболып прыкметнае месца сярод іх заняла Івянецкая фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі, арганізаваная ў 1960 г. на базе цэха. Аднак і гэта не дало магчымасці вырашыць праблемы промыслу. Малая магутнасць фабрыкі, недасканаласць абсталявання не дазвалялі ажыццявіць многія цікавыя задумы майстроў. Асартымент абмяжоўваўся ўсё тымі ж кветкавымі гаршкамі і збанамі. Вырабы дэкаратыўна-мастацкага характару, створаныя галоўным мастаком фабрыкі, выпускніком Абрамцаўскага мастацка-прамысловага вучылішча В. Каруновым, вызначаліся не ўласцівымі беларускаму народнаму ганчарству формамі і дэкорам. Ганчары вымушаны былі займацца прамысловым тыражыраваннем узораў пэўнага аўтара, што супярэчыла традыцыям народных промыслаў.
    Тым не менш іменна 60-я гады прынеслі івянецкай кераміцы шыро-
    кую вядомасць. Заслуга ў гэтым належыць народным майстрам, якія склалі аснову калектыву фабрыкі: Ф. Целішэўскаму, I. Малчановічу, В. Кулікоўскаму, А. Пракаповічу, М. Звярко. Хоць дзейнасць прафесійных мастакоў і стажыроўка ў сярэднеазіяцкіх ганчароў на першым часе моцна паўплывалі на творчасць івянецкіх майстроў, яны хутка здолелі зноў вярнуцца да традыцыйных формаў і дэкору, выкарыстоўваючы і пэўны вопыт мастацтва іншых народаў. На гэтым стыку і развілася своеасаблівая івянецкая кераміка з характэрным дэкорам (фляндроўкай), які надаў ёй яркую адметнасць. Звыклыя для майстроў традыцыйныя формы посуду дэкарыраваліся гладкімі і расчасанымі гарызантальнымі палосамі. Стужкавы дэкор белых, зялёных, карычневых адценняў у спалучэнні з натуральным колерам чарапка запаўняе амаль усю паверхню вырабаў, гарманічна спалучаючыся з формай і падкрэсліваючы яе лаканізм, скульптурнасць і манументальнасць. Старажытная форма выглядае надзвычай дэкаратыўна і па-сучаснаму.
    Большая частка ўзораў выконвалася ганчарамі старэйшага пакален-
    85. М. Звярко. Леў. 1972
    ня на чале з Ф. Целішэўскім і В. Кулікоўскім. На аснове традыцыйнага бытавога посуду яны стваралі керамічныя наборы для вады, квасу, малака, віна, што звычайна складаліся са збанка ці сасуда з S-naдобным носікам і некалькіх кубкаў. Часамі ў камплркт уключаліся вазачкі для варэння і цукру, маслёнкі і іншыя прадметы. Аздобленыя сакавітай фляндроўкай, такія камплекты вызначаліся адметнымі мясцовымі асаблівасцямі. Практычна ніводная значная выстаўка народнага мастацтва не абыходзілася без івянецкай керамікі.