Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Разам з тым у творчасці майстроў, асабліва сярэдняга пакалення, адчуваецца і пэўны адыход ад традыцыйных формаў, што звязана са спробамі надаць ім сучаснае гучанне. Міскі з выразным зломам сценак саступаюць месца вырабам плаўнага мяккага сілуэта, кубкі нагадваюць аналагічны фарфоравы посуд, шырокае распаўсюджанне набылі графіны ўсходніх формаў. Некаторыя з такіх твораў з’явіліся натуральным прадаўжэннем мясцовых традыцый, іншыя не прыжыліся і былі зняты з вытворчасці.
Формы традыцыйнага мясцовага посуду амаль дакладна паўтараліся ў вырабах сувенірнага характару, што ўяўлялі сабой мініяцюрныя копіі спарышоў, глякоў, слоікаў, місак, збанкоў і інш. Калі ў сучасным побыце дакладна скапіраваныя традыцыйныя формы далёка не заўсёды маглі знайсці сваё месца, то для вырабаў сувенірнага характару гэта было цалкам апраўданым, паколькі іх асноўнае прызначэнне — нагадваць пра характэрныя асаблівасці мясцовага рамяства. Вырабам падобнай сувенірнай прадукцыі займаўся I. Малчановіч — адзін з лепшых майстроў бытавога посуду.
М. Звярко ўзнавіў вытворчасць фігурных ляпных сасудаў традыцыііных формаў, да якіх дадаліся і новыя ў выглядзе зубраў, фальклорных ге-
рояў і інш. Канструктыўна' яны захоўвалі характэрныя асаблівасці, уласцівыя падобным вырабам даваеннага часу, але талент і асаблівае мастацкае бачанне майстра надалі ім большую дэкаратыўнасць і мастацкую вытанчанасць.
Значна пашырыўся асартымент фабрыкі пасля яе рэканструкцыі ў 1966 г. Двухразовы абпал павысіў якасць прадукцыі, шырокае прымяненне эмаляў і каляровай глазуры павысіла дэкаратыўныя якасці вырабаў. Значны ўплыў на характар прадукцыі стала аказваць творчасць прафесійных мастакоў П. Скрыпкі, В. Карунова, М. Шостака, М. Шаўцовай і інш., якія аддавалі перавагу творам дэкаратыўнага характару. Працэнт посуду бытавога прызначэння, вырабленага на ганчарным крузе, стаў зніжацца, большасць прадукцыі стваралася шляхам адліўкі ў гіпсавыя формы. Гэта дало магчымасць ускладніць характар вырабаў, надаць ім больш багаты рэльеф. У тэхніцы адліўкі выпускаліся разнастайныя прадметы утылітарнага і дэкаратыўна-мастацкага характару: наборы для віна і квасу, падсвечнікі, вазачкі, флаконы, кветачніцы і інш. Многія з гэтых твораў былі самі па сабе ўдалыя і па форме, і па дэкоры, з’яўляліся неблагой аздобай сучаснага інтэр’ера, але не мелі амаль нічога агульнага з традыцыйна мясцовымі вырабамі, якія прадаўжалі сваё жыццё практычна толькі ў творчасці ганчароў, што працавалі на крузе.
На некаторы час была адроджана вытворчасць глінянай цацкі, якой займаўся галоўным чынам М. Звярко. Аднак гэты выдатны майстар, які тонка адчуваў патрабаванні сучаснасці, досыць далёка адышоў ад традыцый народнай глінянай цацкі. Вырабы значна павялічыліся ў памерах, сталі больш нагадваць дэкаратыўную пластыку. Дасканалыя формы іх пазбаўлены галоўных якасцей народнай глінянай цацкі — непасрэднасці і рукатворнасці.
Як відаць, развіццё івянецкай керамікі ішло не столькі па шляху пошукаў новых пластычных рашэнняў, колькі ў сферы дэкаратыўнасці, што дасягалася аздабленнем вырабаў не ляпнінай, а роспісам.
У 60-я гады вытворчасць мастацкай керамікі пачалася на Мазырскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. Пытанне аб прадаўжэнні народных традыцый тут не ставілася, і напрамак быў узяты на стварэнне недарагіх рэчаў мастацкага характару па ўзорах, створаных прафесійнымі мастакамі. Асноўная частка прадукцыі выраблялася шляхам адліўкі ў гіпсавыя формы.
Накіраванасць мазырскай керамікі вызначылі майстры I. Кашаед, Т. Кіршчына, М. Пушкар. Іх лепшыя работы сведчаць пра творчую інтэрпрэтацыю традыцыйных формаў у адпаведнасці з новай тэхналогіяй вытворчасці. Нярэдка ў вырабах праглядваюцца формы збанка, але ён аздабляецца рознымі рэльефнымі дэталямі, каляровай палівай, часта з пераходамі і адценнямі.
Цікавы раздзел мазырскай керамікі складае дробная пластыка, узоры якой стваралі Т. Кіршчына і М. Пушкар. У іх работах адчуваюцца прыёмы стылізацыі, характэрныя для прафесійнай керамікі 60-х гадоў. Майстры пакідалі чарапок натуральнага колеру, дабіваючыся яго дэкаратыўнасці рознымі мастацкімі прыёмамі. Але гэтыя работы былі настолькі своеасаблівыя і індывідуальныя, што маглі тыражыравацца толькі аўтарамі, і калі яны пакінулі прадпрыемства, вытворчасць дробнай пластыкі спынілася.
На многіх фабрыках мастацкіх вырабаў атрымала сваё развіццё традыцыйнае мастацтва саломаі лозапляцення. Першымі асвоілі лозапляценне Мазырская, Гродзенская і Гомельская фабрыкі. Асаблівых стылявых адрозненняў у характары іх прадукцыі на першым часе не наглядалася. Вырабляліся разнастайныя
творы утылітарна-дэкаратыўнага характару. кошычкі, падносы, хлебніцы, фруктоўніцы, латкі. Ужываліся тонкія, ачышчаныя ад кары пруткі лазы, часамі падфарбаваныя, што
86. М. і В. Дзехцярэнкі. Куфэрак. 1975
стварала прыгожае спалучэнне адценняў. Дэкаратыўнасць вырабам надавалі розныя тэхнікі пляцення, чаргаванне суцэльна сплеценых участкаў з ажурнымі. У большасці выпадкаў вырабы вызначаліся арганічнасцю, прыгажосцю і сучасным гучаннем.
Шырокае развіццё ў 60-х гадах набыла мастацкая апрацоўка с а л о м ы, якая развівалася ў двух напрамках: аплікацыя на плоскай паверхні і выраб дробнай дэкаратыўнай пластыкі.
Аплікацыя саломай па дрэве вызначыла асноўны напрамак дзейнасці Жлобінскай фабрыкі мастацкай інкрустацыі, адкрытай у 1961 г. на базе цэха26. Узоры стваралі народныя майстры М. і В. Дзехцярэнкі, якія за аснову сваіх вырабаў узялі традыцыйныя творы мясцовага народнага мастацтва. Першыя ўзоры не заўсёды адрозніваліся цэласнасцю і
26 Фабрыка атрымала назву «мастацкай інкрустацыі», хоць яе прадукцыя выраблялася ў тэхніцы аплікацыі.
арганічнасцю. У мініяцюры яны капіравалі формы куфраў, паверхня амаль цалкам пакрывалася ўзорам з саламяных квадрацікаў і ромбікаў. Але настойлівыя пошукі майстроў дазволілі ім значна ўдасканаліць узоры, дабіцца выразнасці і лаканізму дэкору. Механізацыя сталярных работ, высокі тэхнічны ўзровень выканання арнаменту і яго апрацоўкі садзейнічалі хуткаму росту папулярнасці прадукцыі фабрыкі.
Прыкметную ролю ў гэтым працэсе адыграла творчасць прафесійнага мастака У. Басалыгі, які з канца 60-х гадоў займаўся стварэннем узораў для Жлобінскай фабрыкі. Абапіраючыся на вопыт народных майстроў і ўласную прафесійную падрыхтоўку, ён выканаў шэраг дэкаратыўных пано ў тэхніцы аплікацыі саломай па дрэве: «Ганчар Лявон», «Бондар Васіль», «Свята ў вёсцы» і інш. Работы вызначаюцца выдатнай кампазіцыяй, умелай стылізацыяй, вобразнасцю персанажаў. Кавалачкі саломы, размешчаныя ў розных напрамках, ствараюць багатую каларыстычную гаму. Праўда, пэўны час мастак захапляўся падфарбоўкай саломы ў зялёны і чырвоны колеры, і хоць яна рабілася прадумана, у стылі твора, прыродныя ўласцівасці саломы зніжаліся і абясцэньваліся. Адчуваючы гэта, мастак хутка адмовіўся ад паліхроміі, больш увагі ўдзяліўшы ўласным мастацкім якасцям матэрыялу.
Характэрная асаблівасць твораў У. Басалыгі — ярка выяўленая дэкаратыўнасць і арнаментальнасць, што дасягаецца геаметрызацыяй малюнка, своеасаблівым драбленнем яго на арнаментальныя дэталі, увядзеннем дэкаратыўных элементаў, характэрных для ткацтва, разьбярства, вышыўкі. Зааморфныя матывы ў работах «Белавежскі асілак», «Белавежская пушча» і іншых набываюць сімвалічнае гучанне. Напрыклад, рогі ласр ў рабоце «Белавежская пушча» ператвораны ў нейкае незвычайнае
галінастае дрэва, якое запаўняе значную плошчу пано і нагадвае «дрэва жыцця» ў народным мастацтве.
Гэтыя ж якасці ўласцівы і творам сюжэтна-тэматычнага характару: «Ільнаводы», «Гасціннасць», «Свята» і інш. Аўтар пазбягае ілюстрацыйнасці або падробкі пад наіўнарэалістычны характар твораў народных майстроў. Пано вызначаюцца ўмоўнасцю і метафарычнасцю, іх дэкаратыўнасць падкрэсліваецца шматлікімі дэталямі арнаментальнага характару. Вытрыманыя ў адзіным лаканічным стылі, яны арганічна ўпісваліся ў тагачасны інтэр’ер з яго строгімі геаметрычнымі формамі.
3 канца 60-х гадоў узоры для Жлобінскай фабрыкі пачынае ствараць таксама прафесійны мастак В. Котаў. Як і У. Басалыга, ён актыўна абапіраўся на мясцовыя традыцыі, перапрацоўваючы іх у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснасці. Серыя куфэркаў-эталонаў, створаных В. Котавым, па характары блізкая творам М. і В. Дзехцярэнкаў, але мастак больш творча адносіцца да народнага арнаменту, актыўна ўводзіць касмаганічныя матывы, адлюстраванні птушак, жывёл, чалавека. Бн смела звяртаецца да рэвалюцыйнай і ваеннай тэматыкі, адлюстроўвае юбілейныя даты, важнейшыя падзеі ў жыцці краіны. Такія работы насычаюцца геральдычнымі матывамі, кампазіцыя нярэдка дапаўняецца тэкстам, які арганічна ўпісваецца ў агульны арнаментальны строй твораў.
Дэкаратыўныя пано В. Котава, тэматычна блізкія творам У. Басалыгі, адлюстроўваюць галоўным чынам сцэнкі з народнага жыцця і фальклорныя матывы: «Вясна», «Палясоўшчык» «Сям’я», «Маладыя» і інш. Аднак у яго работах адсутнічае залішняя геаметрызацыя і раздробленасць, уласцівая работам У. Басалыгі. Кампазіцыя больш свабодная, тэхніка аплікацыі больш шчыльная, без знарочыстага драблення фігур. Арнаментальнасць дасягаецца імітацыяй
народных касцюмаў, лаканізмам фігур, дынамікай размяшчэппя іх на плоскасці. У некаторых работах («Пеўні», «Сустрэча») заўважаецца своеасаблівая стылізацыя зааморфных матываў у выглядзе трохвугольных формаў, якія гарманіруюць з геаметрычным арнаментам і не пярэчаць прынцыпам аплікацыі саломай па дрэве. У цэлым работы В. Котава адпавядалі лаканічным формам тагачаснага інтэр’ера.
У пачатку 60-х гадоў на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў і Гомельскай фабрыцы мастацкіх вырабаў адрадзіўся промысел па вырабу утылітарна-дэкаратыўных і мастацкіх тво раў з саломы: шкатулак, сумак, фруктоўніц, цукерачніц, дробнай саламянай пластыкі ў выглядзе розных фігур і сюжэтных кампазіцый.
Ініцыятарам арганізацыі промыслу саломапляцення на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў з’явілася старэйшая народная майстрыха рэспублікі В. Гаўрылюк. Традыцыі саломапляцення ёй былі знаёмыя з дзяцінства, і на першым часе майстрыха паўтарала здаўна вядомыя вырабы. Для творчасці В. Гаўрылюк характэрны прастата і лаканізм формы вырабаў, імкненне выявіць і падкрэсліць прыродную прыгажосць матэрыялу. Традыцыйныя віды і тэхнікі пляцення майстрыха ўдасканальвае і развівае, формы колішніх вырабаў дапасоўваюцца да патрэб сённяшняга дня. Асабліва вызначаюцца саламяныя жаночыя сумкі. Кардонная ці са шчыльнай тканіны аснова закрываецца саламяным пляценнем крыжовай формы, месцы злучэнняў і ручка абшываюцца плеценымі стужкамі. Сучасныя формы сумак у спалучэнні з прыгажосцю матэрыялу забяспечылі ім шырокі попыт.