• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Традыцыі капыльска-клецкага ткацтва прасочваюцца ў сувенірных ручніках Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў, а таксама ў работах ткачых-надомніц вёсак Макраны, Морач, Семежава, Кіевічы і інш. Адметная асаблівасць мясцовых ручнікоў — далікатны срабрыста-шэры геаметрычны малюнак па ўсім полі, паўтораны па канцах чырвоным колерам. Характэрнымі мясцовымі асаблівасцямі вызначаюцца вырабы майстрых і іншых фабрык мастацкіх вырабаў.
    У работах беларускіх прыкладнікоў 60-х гадоў фарміруюцца агульныя, асноўныя мастацкія асаблівас-
    ці, якія захоўваюцца і пазней: вобразныя кампаненты, тэмы, матывы. Для першай паловы 60-х гадоў характэрна спрашчэнне формаў, што перарастала часам у абстрагаваную геаметрызацыю. Пазней формы ўскладняюцца, у іх супастаўляюцца розныя па характары аб’ёмы. Шырэй выкарыстоўваюцца магчымасці матэрыялу, падкрэсліваецца сілуэтнасць, франтальнасць вырабаў. Узмацняецца дэкаратыўнасць, унікальнасць твораў, ідзе інтэнсіўны пошук новых формаў, якія ўзбагачаюцца выяўленчымі элементамі. Важная роля ў вобразнай характарыстыцы твораў адводзіцца колеру, ён імкнецца да адкрытых, лакальных спалучэнняў.
    Тэндэнцыя станкавізацыі дэкаратыўнага мастацтва, якая атрымала развіццё ў канцы 60-х гадоў, адыграла важную ролю ў павышэнні прафесійнага ўзроўню беларускіх мастакоў керамікі і шкла, дала магчымасць для больш шырокага праяўлення наватарства мастакоў, іх творчых індывідуальнасцей.
    60-я гады — перыяд інтэнсіўнага развіцця мастацкіх промыслаў, арганізаваных на дзяржаўнай аснове. У гэты час набываюць шырокую папулярнасць вырабы з саломы, івянецкая кераміка, жлобінская інкрустацыя і іншыя цікавыя віды промыслаў, якія развіліся дзякуючы шырокаму прыцягненню народных майстроў да актыўнай арганізаванай мастацкай дзейнасці.
    Глава II
    МАСТАЦТВА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 70-х — СЯРЭДЗІНЫ 80-х ГАДОЎ
    ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА I АРХІТЭКТУРА
    Як і ў папярэдні перыяд, у канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў працягваліся работы па рэгіянальнай планіроўцы. У 1981 г. з улікам планавых прапаноў была распрацавана карэктура «Схемы размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў Беларускай ССР да 2000 года» (БелНДШгорадабудаўніцтва пры ўдзеле БелНДІгіпрасельбуда, архіт. I. Сянкевіч, Ю. Шпіт, Я. Заслаўскі, Э. Міхайлава; інж. Г. Балкунец, В. Базакуца, С. Барадзін і інш.). У ёй прадугледжана далейшае ўдасканаленне тэрытарыяльнай структуры населеных месцаў на аснове пераважнага развіцця малых і сярэдніх гарадоў пры абмежаванні росту буйных і планамернага пераходу ад адносна аўтаномнага да ўзаемазвязанага развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў з фарміраваннем адзінай сістэмы рассялення ў рэспубліцы. У развіцці «Схемы...» быў распрацаваны шэраг галіновых схем: перспектыўнага развіцця аўтадарожнай сеткі, устаноў культуры і мастацтва, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання, санаторна-курортнага лячэння, адпачынку і турызму і інш.
    Хуткія тэмпы урбанізацыі патрабавалі распрацоўкі генеральных планаў гарадоў з улікам новых параметраў развіцця. Асноўныя тэндэнцыі ў падыходзе да планіроўкі буйных гарадоў можна разгледзець на прыкладзе генеральнага плана сталіцы з разліковай колькасцю насельніцтва да 2000 г. 2 млн. чалавек (1982, Мінскпраект, архіт. Ю. Пурэцкі (кіраўнік), У. Кароль, Ю. Грыгор’еў, Я. Ліневіч, М. Гардзеенка, I. Ляўко, Д. Грышын, Я. Дзятлаў, Г. Белікаў, Г. Фадзеева, В. Шыльнікоўская, Л. Гафо, Л. Есьман, Э. Святлова, Н. Афанасьева, У. Часноў, Л. Ларына, Д. Жураўлёва; інж. М. Сакалоўскі, А. Стазаева, Г. Варакса і інш.). Уся гарадская тэрыторыя складаецца
    з трох буйных планіровачных зон (з насельніцтвам ад 600 да 800 тыс. чалавек), абмежаваных чыгункай, хуткаснымі і грузавымі аўтадарогамі; кожная з зон уключае па 3—4 раёны ад 100 да 300 тыс. чалавек, а яны ў сваю чаргу падзяляюцца на жылыя раёны ад 30 да 80 тыс. чалавек і вытворчыя зоны. Планіровачнай структуры адпавядае сістэма цэнтраў аб слугоўвання насельніцтва. Агульнагарадскі цэнтр пераўтвараецца ў сістэму прасторава і функцыянальна ўзаемазвязаных комплексаў, якія складаюць цэласную поліцэнтрычную структуру і ўключаюць цэнтральны раён, цэнтры трох планіровачных зон і планіровачных раёнаў, злучаных з цэнтральным ядром горада радыяльнымі праспектамі. Генеральны план Мінска абумовіў распрацоўку новага праекта дэталёвай планіроўкі цэнтральнага раёна (1984, Мінскпраект, архіт. Г. Белікаў, Ю. Грыгор’еў, Я. Ліневіч, М. Гардзеенка, Я. Дзятлаў, Ю. Пурэцкі, У. Часноў, У. Кароль, Н. Афанасьева, Э. Святлова, Е. Качашова, I. Пілатовіч; інж. М. Сакалоўскі, А. Стазаева і інш.), які ўдасканальвае архітэктурна-планіровачную структуру цэнтра, яго забудову, азеляненне, добраўпарадкаванне, а таксама прадугледжвае рэгенерацыю гістарычнай забудовы.
    Прасторавая арганізацыя цэнтра фарміруецца шляхам стварэння буйных кампазіцыйных вузлоў у месцах увахода ў яго асноўных гарадскіх магістралей (праспектаў Машэрава, Партызанскага, Дзяржынскага, вуліц Новавіленскай, Чарвякова, Горкага і інш.). Прынцыпова новым з’яўляецца фарміраванне цэнтраў трох планіровачных зон, тэрытарыяльна набліжаных да паўкольцаў Лошыцкай і Сляпянскай водна-паркавых сістэм; выкарыстанне падземнай гарадской прасторы для размяшчэння інжынерна-транспартных збудаванняў і камунікацый (метрапалітэн, аўтадарож ныя тунелі, пешаходныя пераходы, аўтастаянкі, гаражы і інш.), а такса-
    ма некаторых аб’ектаў абслугоўвання. Фарміруецца сістэма пешаходных шляхоў, якія аб'ядноўвалі агульнагарадскі цэнтр, водна-зялёны дыяметр з асноўнымі комплексамі грамадскай і жыллёвай забудовы.
    Многія мерапрыемствы першачарговай рэалізацыі праекта паспяхова ажыццяўляюцца. Так, завершана рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчаў Перамогі, Леніна; працягваюцца работы па рэканструкцыі Прывакзальнай плошчы і чыгуначнага вакзала; на Кастрычніцкай плошчы ўзводзіцца буйны грамадскі будынак універсальнага прызначэння — Палац культуры рэспублікі; завершана першая чарга лініі метрапалітэна з дзевяццю станцыямі і частка другой.
    Скарэкціраваны генплан Віцебска (1982, БелН ДI Пгорадабудаўніцтва, архіт. В. Жаўняк, Л. Смірнова; інж. Л. Каўчынскі, А. Яромін) развівае гістарычную радыяльна-кальцавую сістэму планіроўкі з улікам сучасных патрабаванняў. Пад новае жыллёвае будаўніцтва асвойваюцца тэрыторыі ў найбольш спрыяльных раёнах (на паўднёвым усходзе і поўдні) з адначасовай рэканструкцыяй цэнтральных раёнаў.
    Грамадскі цэнтр Віцебска, што ўключае ў сябе сістэму плошчаў, раскрытых на акваторыю ракі, атрымлівае прасторавае развіццё ўздоўж набярэжнай Заходняй Дзвіны і вул. Леніна. Радыяльныя напрамкі злучаюць яго асноўнае ядро з цэнтрамі чатырох планіровачных раёнаў.
    Ідэі архітэктурна-прасторавай арганізацыі цэнтральнага раёна Віцебска атрымліваюць рэальнае ўвасабленне ў новых забудовах і праектах. Завершаны ансамбль плошчы Перамогі раскрыты ў бок набярэжнай Заходняй Дзвіны. Цэнтрам кампазіцыі гэтага буйнога горадабудаўнічага ансамбля стаў манумент Перамогі (архіт. Ю. Шпіт, скульпт. Я. Печкін, Б. Маркаў). Завершана забудова і добраўпарадкаванне плошчы 1000-
    годдзя Віцебска, на якой узведзена 12-павярховая гасцініца «Віцебск» (архіт. В. Данілаў, 3. Даўгяла). Ажыццяўляецца рэстаўрацыя кварталаў гістарычнага ядра.
    Асаблівасць гэтага перыяду — пошук унутраных рэзерваў развіцця гарадоў з мэтай прадухілення празмернага тэрытарыяльнага росту. Гэта перш за ўсё інтэнсіфікацыя выкарыстання тэрыторыі за кошт павышэння шчыльнасці і паверхавасці забудовы ў выніку карэннай рэканструкцыі ўсталяванага фонду, а таксама падключэння раней нявыкарыстаных, парушаных, непрыдатных, забалочаных, пойменных і іншых участкаў, якія пры інжынернай падрыхтоўцы могуць паспяхова забудоўвацца. Так, пры развіцці Гомеля сталі актыўна асвойвацца пойменныя тэрыторыі ўздоўж р. Сож у раёнах Валатавы (архіт. Я. Казлоў, А. Лебедзеў) і Асаўцоў (архіт. Я. Казлоў, С. Крывашэеў). Такія ж задачы вырашаліся пры планіроўцы і забудове гарадоў Палесся і Перадпалесся.
    У 70—80-я гады адным з важных напрамкаў горадабудаўнічай практыкі ў рэспубліцы сталі работы па рэгенерацыі гарадоў, якія склаліся гістарычна. Гэтая праблема асабліва актуальная для Беларусі, дзе значная частка гістарычна-культурнай спадчыны была знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, ужо ў пасляваенныя гады знішчаліся каштоўныя гістарычныя будынкі. Так, у Гродне быў разбураны ансамбль гарадской ратушы і тарговых радоў, званіца брыгіцкага кляштара, якія адыгрывалі важную ролю ў планіровачнай структуры і кампазіцыі гістарычнага цэнтра, а таксама сем дамоў рамеснікаў па вул. Э. Ажэшка. Знесены ў 50-я гады Магілёўская ратупіа, Пінскі езуіцкі касцёл XVII ст; у 60-я гады — Благавешчанская царква ў Віцебску, Пакроўскі сабор у Оршы; у 70-я гады — тарговыя рады ў Брэсце і г. д.
    Шмат збудаванняў прыходзіла ў
    заняпад ад варварскіх адносін, несвоечасовага рамонту і рэстаўрацыі (касцёлы Міхайлаўскі ў Навагрудку, Андрэеўскі ў Слоніме, Мікалаеўскі ў Свіры, царква Аляксандра Неўскага ў Мсціслаўлі, сядзіба Агінскага ў в. Залессе і г. д.)
    У 70-я гады ў рэспубліцы былі праведзены пэўныя мерапрыемствы, накіраваныя на зберажэнне архітэктурнай спадчыны. Быў распрацаваны праект рэканструкцыі цэнтра Гродна (Белкамунпраект, архіт. М. Ліўшыц, В. Чэпік, Я. Фарбераў; БелНДІПгорадабудаўніцтва, архіт. Ю. Глінка, С. Смірнова; БПІ, архіт. У. Чантурыя, Н. Зельтэн, Ю. Кішчык, В. Чарнатаў), дзе захаваліся кварталы гістарычна каштоўнай забудовы і вялікі комплекс унікальных помнікаў архітэктуры XIV—XVIII стст. Былі навукова абгрунтаваны запаведныя зоны поўнага захавання і ўзнаўлення гісторыка-архітэктурных помнікаў, раён рэканструкцыі з унясеннем новых элементаў планіроўкі і забудовы. Праект з’явіўся асновай для планамернага ўзнаўлення і рэканструкцыі будынкаў (б. кляштар базіліянак XVIII ст., будынак бібліятэкі імя Карскага пачатку XX ст., дом Э. Ажэшка, Каложская царква XII ст., Багаяўленская царква XVIII ст. і інш.), была праведзена рэканструкцыя вуліц Савецкай і Э. Ажэшка, якія сталі пешаходнымі.
    У 1974 г. распрацаваны праект рэканструкцыі цэнтральнай часткі Віцебска (Белкамунпраект, архіт. Г. Мятліцкі, Я. Фарбераў, В. Чэпік). Гэты праект ужо рэалізуецца — рэстаўрыраваны будынак ратушы, дзе размяшчаецца абласны краязнаўчы музей, а таксама дамы па вуліцах Суворава, Я. Купалы, I. Крылова, Л. Талстога.