Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
92. Мінск. Будынак гаркома КПБ. Архіт. Ю. Градаў, Л. Левін. 1979
91. Мінск. Дом прафесійных саюзаў. Архіт. Г. Бенядзіктаў, А. Фрыдман. 1982
новамі абслугоўвання, гандлю, культуры, адпачынку. Сярод іх знаходзіцца буйнейшы сталічны кінатэатр «Масква». У ансамбль забудовы праспекта ўваходзіць таксама Палац спорту і ўзведзеныя побач з гасцініцай «Юбілейная» высотныя будынкі Белсаўпрофа (1982, архіт. Г. Бенядзіктаў, А. Фрыдман), праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1979, архіт. В. Малышаў), гасцініца «Планёта» (1980, архіт. Г. Бенядзіктаў, В. Начараў, Т. Раманоўскі, С. Федчанка). Такім чынам, у горадзе сфарміраваны новы адміністрацыйна-грэмадскі комплекс, які мае рйзвітую шматпланавую прасторавую кампазіцыю, раскрытую ў бок воднапаркавага дыяметра.
Адным з арганічных элементаў забудовы праспекта Машэрава з’яўляецца шырокафарматны двухзалавы кінатэатр «Масква» (1980, архіт. М. Вінаградаў, В. Крамарэйка, У. Шчарбіна). Ён выкананы ў выглядзе гранёнага тэлескапічнага аб’ёму, пастаўленага на плоскасны зашклёны аб’ём вестыбюльнай групы. Да будынка асіметрычна прымыкае касавая зала. Галоўны фасад аформлены
93. Мінск. Гасцініца «Кастрычніцкая».
Архіт. Л. Пагарэлаў. 1980
носна адзін аднаго. Яны аб’яднаны ліфтавай шахтай з дамінуючым глухім кубападобным аб’ёмам.
Яшчэ ў 70-я гады намеціліся некаторыя змены ў галіне пошуку архітэктурнай выразнасці і вобразных асаблівасцей розных тыпаў грамадскіх будынкаў. Архітэктура іх дэманструе адыход ад сухасці геаметрычных формаў у бок пластычнасці. Амаль усе грамадскія будынкі гэтага перыяду вызначаюцца вялікай разнастайнасцю аб’ёмна-прасторавага вырашэння. Так, пабудаваны ў канцы праспекта Машэрава выставачны павільён «Мінскэкспо» гандлёва-прамысловай палаты БССР (1988, архіт. Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая, В. Капылоў, інж. Л. Валчэцкі, G. Маісеева) мае запамінальны сілуэт. Вялікую прастору залы перакрываюць пяць вантавых абалонак, якія абапіраюцца на нахіленыя жалезабетонныя аркі. Гэта канструкцыя стварае яркі архітэктурна-прасторавы вобраз.
Высотная гасцініца «Беларусь» (1987, архіт. Л. Пагарэлаў, Л. Кустава) размешчана на ўсходнім беразе р. Свіслач. Яе буйнамаштабны трохпялёсткавы аб’ём адыгрывае актыўную ролю ў фарміраванні панарамы
анадзіраванымі і чаканнымі панелямі са свяцільнікамі з каляровага шкла, якія ўтвараюць назву кінатэатра. Фасады абліцаваны шэравата-белым мармурам. Кампазіцыя ўнутранага аб’ёму пабудавана па прынцыпе яруснасці, якая раскрываецца паступова. Двухпавярховае фае з шырокай параднай лесвіцай аб’ядноўвае вялікую кіназалу, залу-амфітэатр Тэатра-студыі кінаакцёра, залу малога экрана і кафэ з барам. Дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера фае з’яўляецца вітраж на тэму Масквы і люстра ў выглядзе сталактытападобнага шклянога каскада.
Высотны корпус Дома прафесійных саюзаў вырашаны некалькімі рознавялікімі аб’ёмамі, ссунутымі ад-
94. Мінск. Будынак Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын. Архіт. Ю. Грыгор'еў, А. Ладкін. 1980
праспекта Машэрава. Пошукамі архітэктурна-мастацкага вобраза адзначаны комплекс інстытута Белбыттэхпраект і Дом мод-2, размешчаны па вул. Мельнікайтэ (1982, архіт. П. Кракалёў, В. Алейнікава). Высотны 20-павярховы корпус інстытута пабудаваны з кесонных керамзіта-бетонных панелей на каркаснай аснове. Манатоннасць рытму фасада перарываецца выступаючымі лініямі лоджый 9-га паверха. Завяршае будынак глухі парапет з гранёнай надбудовай ліфтавага вузла. Шасціпавярховы корпус Дома мод аб’яднаны з інстытутам двухпавярховым крылом і мае арыгінальную ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з пластычнымі формамі. Шматгранны аб’ём першых трох паверхаў расчленены па вертыкалі магутнымі пілонамі і вузкімі аконнымі праёмамі, верхніх паверхаў — зашкленнямі і бетоннымі панелямі па гарызанталі. Завяршае корпус кубічны аб’ём надбудовы.
Складаныя задачы даводзіцца вырашаць пры будоўлі ў гарадскім асяроддзі, якое складалася на працягу дзесяцігоддзяў. Так, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гасцініцы «Кастрычніцкая» (1980, архіт. Л. Пагарэлаў, Ю. Івахнішын, Т. Лабінская) па вул. Энгельса падпарадкавана існуючай забудове цэнтральнай часткі горада. Дом палітасветы (1987, архіт. Л. Пагарэлаў, Ю. Кустаў, Л. Кустава, А. Чадовіч) пабудаваны ў цэнтральнай частцы Мінска на беразе р. Свіслач, вылучаецца буйным маштабам і сўчаснымі формамі.
К сярэдзіне 70-х гадоў выраўненая і пашыраная вуліца Горкага стала адной з восевых магістралей сталіцы. На яе перасячэнні з вуліцамі В. Харужай і Варвашэні было запланавана будаўніцтва праектных інстыт'утаў узбуйненага маштабу, такіх, як БелНДІгіпрасельбуд (1973), Беларускі філіял УНДІгалургіі (1978), Белгіправодгас (1980), Інстытут ЭВМ (1980) і інш., якія сталі важны-
мі горадабудаўнічымі элементамі ў стварэнні агульнага ансамбля вул. Горкага.
Аснову кампазіцыі Інстытута ЭВМ (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін) складаюць два высотныя 13-павярховыя карпусы, пастаўленыя франтальна ўздоўж вуліцы са значным водступам ад яе. У адпаведнасці з перападам рэльефу ім надалі ступеньчатую канфігурацыю, а месца злучэння карпусоў аб’яднана выступаючым аб’ёмам лесвічнага блока. Галоўны ўваход падкрэслены магутным размацаваннем на ўсю шырыню корпуса. Шырокая тэраса перад уваходам абмежавана з аднаго боку нізкай прыбудоўкай да корпуса, з другога — падпорнай сценкай, што ўтварае ўтульны дворык з басейнам і дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыяй.
Адным з церспектыўных напрамкаў з’яўляецца кааперыраванае размяшчэнне некалькіх устаноў у адным будынку ці комплексе. Шасціпавярховы аб’ём будынка Белгіправодгаса (архіт. Б. Ларчанка) аб’яднаны ў агульную кампазіцыю з 12-павярховым корпусам інстытута «Сельгаспраект» галерэяй-пераходам. Галоўны корпус уяўляе сабой два прамавугольныя ў плане аб’ёмы, ссунутыя адзін адносна другога.
У архітэктуру Ленінскага праспекта ўдала ўпісаўся вучэбны комплекс архітэктурна-будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1983, архіт. I. Есьман, В. Анікін), пабудаваны на перасячэнні Маскоўскай шашы з кальцавой дарогай. Прасторава развіты архітэктурны ансамбль створаны кантрастнымі па вышыні, працягласці і архітэктоніцы будынкамі вучэбных карпусоў, лабараторый, інтэрнатаў, сталовай і г. д., аб’яднанымі ў функцыянальную сістэму. Кампазіцыя комплексу некалькі перагружана празмернай разнастайнасцю дынамічных аб’ёмаў, але ў цэлым пластычныя формы яго будынкаў маюць выразны сілуэт.
Будынкі для навукова-даследчых, праектных і вучэбных інстытутаў, пабудаваныя ў разглядаемы перыяд, разнастайныя па кампазіцыі і архітэктоніцы. Так, новы вучэбна-лабараторны комплекс Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі на Ленінскім праспекце (архіт. М. Бакланаў, В. Крамарэнка) вырашаны адзіным аб’ёмам з магутным чляненнем фасада, які тактоўна ўпісаны ў існуючую забудову.
У фарміраванні перспектывы вул. Маскоўскай актыўнай дамінантай стаў комплекс вучэбных будынкаў і інтэрнатаў. На даволі абмежаваным участку паміж чыгункай і буйной транспартнай магістраллю горада былі пабудаваны будынкі Інстытута культуры, інстытутаў павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі і выкладчыкаў грамадскіх навук пры Бялдзяржуніверсітэце імя У. I. Леніна. Згрупаваныя ў адзіны комплекс, яны характарызуюцца ўзбуйненым маштабам строгіх архітэктурных формаў, што ў горадабудаўнічых адносінах дазваляе эфектыўна фарміраваць буйны кампазіцыйны вузел горада.
Як адлюстраванне новых эстэтычных прынцыпаў архітэктуры для навукова-даследчых інстытутаў з улікам іх спецыфікі можна лічыць комплекс Акадэміі навук БССР па вул. Жодзінскай. Разнастайныя па кампазіцыі будынкі ўзводзяцца па адзіным праекце (архіт. В. Малышаў, Я. Яснагародскі, Я. Ліневіч, Ю. Глінка, А. Пецярбуржцаў). У архітэктурным вырашэнні пераважаюць спалучэнні розных аб’ёмаў, чаргаванне глухіх і зашклёных плоскасцей, розных па форме аконных праёмаў, крывалінейныя планы. Гэта дапамагае стварыць пластычныя індывідуальныя кампазіцыі для кожнага будынка.
У пачатку 80-х гадоў былі пабудаваны тэатральныя будынкі ў буйных гарадах рэспублікі, сярод якіх драматычныя тэатры ў Бабруйску і
Гродне, Тэатр музычнай камедыі ў Мінску. Па традыцыі яны размяшчаліся ў цэнтральнай частцы гарадоў. Перад імі арганізаваны прасторныя плошчы, упарадкаваны парадныя пад’езды і падыходы, якія падкрэсліваюць урачысты характар іх архітэктуры. Пры спалучэнні тэхналагічных схем з архітэктурнымі формамі назіраецца адыход ад складзеных ужо канонаў, імкненне стварыць нешта новае, індывідуальнае і непаўторнае. У архітэктуры пераважае асіметрыя формаў і аб’ёмаў, насычаны дынамізм кампазіцыі, пластычнасць фасадаў.
Дзяржаўны Тэатр музычнай камедыі ў Мінску пабудаваны ў 1981 г. з выкарыстаннем былога будынка клуба тонкасуконнага камбіната (архіт. А. Ткачук, У. Тарноўскі). Трохпавярховы будынак з развітой асіметрычна-прасторавай кампазіцыяй мае шматпланавае вырашэнне фасадаў. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна. Ён мае выгляд партала, плоскасці якога з’яўляюцца фонам для скульптурнай групы пяці муз, што апякуюцца над мастацтвам (скульпт. Л. Зільберт). Ва ўнутраным дворыку тэатра размешчана кампазіцыя «Батлейка», а перад галоўным уваходам — фантан-сцяна з пяццю дэкаратыўнымі маскамі. Фае, глядзельная зала і сцэна размешчаны ўздоўж планіровачнай восі і адрозніваюцца пластычнай крывалінейнай акрэсленасцю ўнутранай прасторы. Важным мастацкім кампанентам у афармленні інтэр’ераў з’яўляюцца гіпсавыя рэльефы і свяцільнікі са шклапластыку, якія вар’іруюць матыў кветкі.
Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1985, архіт. Г. Мачульскі) размясціўся на высокім беразе р. Нёман у непасрэдным сутыкненні з запаведнай гістарычнай забудовай, што ў пэўнай ступені адбілася на архітэктурным вырашэнні. Кампактны шматгранны аб’ём абрамлены контрфорсамі, якія чар-
гуюцца з арачнымі пралётамі. Гэты матыў, запазычаны з арсенала архітэктуры мінулых гадоў, надаў будынку своеасаблівае гучанне.
3 сярэдзіны 70-х гадоў у будынках культурна-асветніцкага тыпу назіраецца распаўсюджанне развітых аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, пабудаваных на прынцыпе сумяшчэння шматаб’ёмных архітэктурных формаў. 3 пашырэннем функцый клубных устаноў у іх планіровачнай структуры з’явіліся такія памяшканні, як спартыўная зала, музей, кафе і да т. п. Так, Палац культуры чыгуначнікаў у Мінску (1978, архіт. Л. Анікіна) акрамя глядзельнай залы і памяшканняў для клубнай работы мае плавальны басейн. А Дом культуры мікрараёна Усход у Брэсце, пабудаваны па вул. Маскоўскай (1980, архіт. Г. Чысцякоў), мае чатыры залы (глядзельная, спартыўная, лекцыйная, танцавальная), бібліятэку, мастацкія студыі і шматлікія памяшканні для гуртковай работы. Аналагічныя Палацы культуры пабудаваны ў Баранавічах, Наваполацку, Светлагорску, Пінску і іншых гарадах рэспублікі.