Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Прыгажосць прыроды роднай Гомельшчыны адлюстравана ў карцінах «Жаўрук спявае» (1978) і «Кветкі лугавыя» (1980) Р. Ландарскага, у карцінах Д. Алейніка. У творчасці М. Казакевіча апасродкаваны вобраз паўстае як вобраз летуценнага ўспаміну, разважання, як вобразпесня. У карціне «Лета» (1982) маладая маці, яе дзіця і маляўнічае акружэнне — усё знаходзіцца ў эмацыянальным адзінстве і складае эстэтычны сэнс карціны.
Характар вобразнасці ў тэматычнай творчасці маладых жывапісцаў В. Маркаўца («Свята ў Докшыцах», 1976), У. Сулкоўскага («Мастак у вёсцы», 1980), В. Кожуха («Павод-
ка», 1984; «9 мая», 1983; «Вяртанне з поля», 1982; «На мірнай зямлі», 1983), В. Ясюка («Змярканне», 1982) звязаны з жывапісным аднаўленнем жыццёвай рэальнасці ў яе непасрэдным успрыманні. У іх творах няма тыповых прыкмет апавядальнага тыпу станковай карціны. Паэзію жыцця аўтары бачаць у прыгажосці і багацці натуры, разнастайнасць перажыванняў адбіваецца ў самім характары жывапісу і стылізацыі вобразатвору. Гэтыя непасрэдныя ўзаемаадносіны з натурай у працэсе стварэння твора пашыраюць шматмернасць індывідуальнага вобраза, узмацняюць эмацыянальнае гучанне карціны.
Вострыя кантрасты колеравых плям надаюць кідкую яркасць карцінам «Адпачынак» (1979) і «Свята» (1981) Р. Таболіча і «У раддоме» (1982) М. Таболіч-Мельнікавай. Ко-
леравая напружанасць сілуэтнакантрастных спалучэнняў арганічна ўваходзіць у складаную структуру станковага жывапісу, дапамагае больш поўнаму выяўленню псіхалагічнага стану герояў, іх жыццёвай праўдзівасці. Гэтыя кампазіцыі можна назваць эпічнай песняй аб народным жыцці.
Нарастанне суб’ектывізму ў вобразным успрыняцці свету акрэслілася ў спецыфіцы каларыстычнага ладу твораў, якая зацвярджалася своеасаблівасцю творчай індывідуальнасці мастака. Гэтай адметнасцю вызначаецца жывапіс А. Бараноўскага, які выхаваў цэлую плеяду паслядоўнікаў свайго метаду. Яго кампазіцыі «Зямля» (1978), «Гнёзды» (1983) вырашаюцца ў вытанчанай шэра-вохрыстай жывапіснай
104. А. Марачкін.
Вясельная брама. 1985
105. У. Куфко. Блакітны шар. 1986
гаме — паэтычны расказ пра чалавека, які непарыўна звязаны жыццём з зямлёй. Такі ж прыём жывапіснага адлюстравання ў болып ушчыльненай шэра-блакітнаватай танальнасці распрацоўвае і С. Шыфрановіч. Ён пануе ў крыху змененых варыяцыях у карцінах «Сустрэча з Палессем»
(1980), «Іван, Сцяпан, Мікалай, Павел — беларускія дзяды на радзіме» (1984). Асаблівай прыгажосці жывапісу ён дасягае ў карціне «Мір дому твайму» (1985), у якой увасоблена вясновая свежасць, водар абмытай цёплым дожджыкам прыроды.
Паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця і яго мастацкае ўзнаўленне накіроўваліся на абагачэнне эмацыянальнай вобразнасці сюжэтна-тэматычнай карціны. У 80-я гады праблема рамантычнай паэтызацыі жыцця атрымала самыя разнастайныя формы жывапіснага ўвасаблення. Гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў творчасці М. Кірэева. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца яго работа «Кветкі маёй Радзімы» (1978), рамантызацыяй народных прадстаўленняў дыхае палатно «У купалаўскім краі» (1982). У «Кветках чавускіх курганоў» ён ад-
106. Г. Вашчанка.
Свята Палесся. 1982
маўляецца ад прынцыпаў рэалістычнага адлюстравання і звяртаецца да элементаў паэтызацыі і метафарызацыі. Суб’ектывізацыя вобразнасці пашырыла арсенал сродкаў умоўнай сімволікі, узмацніла графічныя і дэкаратыўныя якасці жывапісу.
Станковы тэматычны жывапіс пачаў страчваць сваю традыцыйную спецыфіку. У творчасці ўсталявалася выяўленчая сістэма, дзе рэзкасць контуру, ізаляванасць статычных фігур, размешчаных на плоскасці ў беспрасторавым акружэнні, падтрымліваліся арнаментальнасцю каляровых плям. Прастора, паветра, святло не з’яўляліся мэтай мастацкага ўвасаблення, а канкрэтна-пачуццёвае змяняецца знакава-метафарычным, што арганічна замацавалася ў сюжэтна-тэматычнай творчасці Г. Вашчанкі. Трансфармацыя рэальных формаў грунтуецца на выкарыстанні фармальных сродкаў розных сістэм мастацтва мінулых стагоддзяў, часам сумешчаных у адным творы. У кож-
най новай карціне мастак скарыстоўвае арыгінальныя сістэмы ўяўлення. Ускладнены ход «усеахопнасці» думкі ў карціне «Свята Палесся» (1982) перададзены кампазіцыйным спалучэннем метафарычнай значнасці, дзе натуралізм вобразаў аб’яднаны ў структуру іканічных знакаў. Жаданне наблізіцца да жывога адлюстравання рэальнасці бачна ў кампазіцыях «Сейбіты» (1971), «Роздум» (1977).
Творчасць А. Кішчанкі прымае самыя непрадбачаныя формы, калі рэальнасць для яго з’яўляецца імпульсам для стварэння каляровых міражоў, нейкай закадзіраванай інфармацыі, адначасова далёкай і блізкай да рэальнага жыцця. Эвалюцыя жывапісных пошукаў А. Кішчанкі праходзіла ў асноўных напрамках сучаснага жывапісу. Выразнасць рэалістычнай формы карціны «Гімн подзвігу» (1977), натуралістычны характар жывапісу «Габеленшчыц» (1975) змяняецца графічна-дэкаратыўнай абазначанасцю работ «Нядзе-
ля» (1978), «Блакітны дзень» (1980), «Нараджэнне касманаўта Пятра» (1983), «У майстэрні. Мой свет» (1984). Гэта свет індывідуальнай, рацыянальна створанай мастацкай рэчаіснасці.
У мастакоў, асабліва тых, якія прыйшлі з іншых відаў выяўленчага мастацтва, матэрыяльная акрэсленасць колеру зведзена да спалучэнняў адной-дзвюх фарбаў, якія не могуць перадаць матэрыяльную якасць адлюстраванай прадметнасці. Каларыстычная прырода станковага жывапісу, заснаваная на гармоніі дадатковых колераў, здольных увасобіць эстэтычнае багацце рэалій, спрашчаецца. Метадалогія мастака зводзіцца ў асноўным да танальнага мадэліравання формаў. Карціны В. Альшэўскага «Успаміны аб Радзіме» (трыпціх, 1980), «Першы дом каму-
ны. Камунарам прысвячаецца» (1984) уводзяць гледача ў нейкую незямную прасторавасць, сканструяваную на прынцыпах усеабдымнай умоўнасці. Міфалагізацыя рэальнага дзеяння, умоўнасць колеравага строю кампазіцыі, алегарычная сутнасць жыццёвых вобразаў выводзяць гэтыя творы за межы простага адлюстравання рэальнага жыцця.
Шырока выкарыстоўваецца спадчына класічнага мастацтва мінулых эпох. У беларускім жывапісе гэты напрамак найбольш яскрава прадстаўлены ў творчасці Б. Казакова, адзначанай высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства. Сучасная тэматыка яго работ «У майстэрні» (1975), «У хляве» (1982), «У Сергіевічах» (1982), увасобленая ў класіч-
108. Л. Хобатаў.
Нацюрморт з чорным катом. 1986
ных формах, надае ім асацыятыўную і эмацыянальную сувязь з мінулым. Такімі ж прыкметамі адзначана палатно «Дзеці вайны» (1978) Э. Белагурава.
У рэчышчы развіцця сучасных жывапісных прыёмаў прадаўжае працаваць Л. Шчамялёў. Яго яркая
109. М. Селяшчук. Наведванне сядзібы Агінскага ў Залессі. 1978
творчая індывідуальнасць аказала прыкметны ўплыў на станаўленне выяўленчай сістэмы жывапісцаў розных пакаленняў. Пошук дэкаратыўна-графічнай выразнасці выражае характар сувязей мастака з грамадскім жыццём. У тэматычных карцінах «Вясновае поле» (1981), «Мелодыя», «Прысяга» (абедзве 1985), як і ў яго творах мінулага дзесяцігоддзя, фармальныя бакі творчасці займаюць прыкметнае месца. Адмаўленне ад прасторавай перспектывы, акцэнт на дэкаратыўнае гучанне колеру надаюць жывапісу Л. Шчамялёва міжвідавы характар і непаўторную арыгінальнасць.
Пошук умоўна-дэкаратыўнага структуравання знайшоў свой працяг у творчасці 3. Літвінавай. Жывапіс тут набывае ўсе прыкметы насценнага роспісу, дзе абстрактнае канструяванне беспрадметных формаў
складае сутнасць мастацкага вырашэння.
Мастацкая ўмоўнасць таксама выявілася ў творчасці мастакоў процілеглага напрамку, дзе фармальны інтарэс да «чыстай жывапіснасці» выключаў рашэнне іншых праблем. У вельмі складаных па жывапісе работах А. Малішэўскага «Сям’я брыгадзіра» (1983), «Медсёстры. Мір. Перамога» (1984), «Вясна» (1985) каларыстычныя спалучэнні сталі асноўным сродкам выразнасці, а абагульненыя формы звялі мастацкі вобраз да іканаграфічнага знака. Сюжэтная творчасць, сканцэнтраваная на вырашэнні чыста каларыстычных задач, не выводзіла змест яго кампазіцый за межы жывапіснай метафары. Абсалютызацыя метафарычнасці ў работах А. Кузняцова пранізвае ўсю сістэму твораў. Для яго жывапісных палотнаў характэрны багатая танальнасць, маляўнічая сплаўленасць складаных колеравых спалучэнняў. Кола фармальных пошукаў уключае ўмоўнасць адлюстравання і дэкаратыўнае багацце каларыту: «Багульнік зацвіў» (1980), «Тры Марыі» (1981), «Белы вальс» (1987). У напрамку станоўчага абнаўлення станковага жывапісу вядуцца творчыя пошукі М. Бушчыка і А. Маціевіча. Яны як бы прадаўжаюць развіваць далей творчы метад А. Малішэўскага. Жывапіс гэтых мастакоў важкі, узбагачаны складанымі спалучэннямі колеру. Палотны «Трывожны вечар» (1985), «Рыбакі на Прыпяці» (1987) А. Маціевіча, «Кансіліум» (1978) М. Бушчыка вызначаюцца напружанай танальнасцю і глыбокай эмацыянальнай напоўненасцю.
Жывапіс палотнаў У. Тоўсціка вылучаецца тонкасцю колеравых спалучэнняў, майстэрствам выканання. Прыгажосцю каларыта адзначана карціна «У гарадскім садзе іграе духавы аркестр» (1984). Тут даведзены да завяршэння прынцыпы рэалістычнага ўвасаблення тэмы, на якіх
былі пабудаваны яго ранейшыя творы «Суботні вечар. Мікрараён» (1978), «Сям’я. Бацькоўскія словы» (1980), «Самы значны дзень. Універмаг» (1983). На іх аснове распрацавана дынаміка сюжэтнага дзеяння карціны «Вяртанне» (1984). У гэтых творах выразна адчуваецца непасрэднасць бачання і адлюстравання рэчаіснасці. У далейшым мастак уносіць значныя карэктывы ў кампазіцыйныя пабудовы: фрагментарнасць і статычнасць, спрашчэнне альбо
адсутнасць лінейнай і паветранай перспектывы. Гэтыя змены адзначаюцца ў палотнах «Горад на дваіх», «Хроніка нашых будняў» (абодва 1986), дзе характэрнай прыкметай для яго жывапісу стала аблегчаная колерава-графічная мадэліроўка формы.
Кампазіцыйнае мысленне, адмысловы малюнак, высокая культура выканання — усё гэта непасрэдныя
110. В. Сумараў.
3 ееку ў век. 1979
111. А. Кузняцоў. Тры Марыі. 1981
якасці твораў «Хроніка аднаго вечара», «Матылькі тут не жывуць» (абодва 1980), «Трывогі мірнага дня» (1986) М. Селяшчука. Публіцыстычная завостранасць зместу пераважна на тэмы маралі, духоўнага жыцця сучаснага маладога пакалення характэрныя для яго творчасці.
Своеасаблівай стылістычнай накіраванасцю, музыкальнасцю графічных пабудоў вельмі стрыманых па колеры кампазіцый адзначана тэматычная творчасць А. Марачкіна. У палатне «Гармонія» (1983) выразныя магчымасці твора пабудаваны на расцяжцы складаных чорна-залацістых сумесяў фарбы. Тэматычная творчасць яго адзначана грамадзянскай значнасцю зместу, пачуццём нацыянальнай самасвядомасці. Гэтыя якасці выразна выяўлены ў палотнах, прысвечаных чарнобыльскаму цыклу («Планета палын», 1987), а таксама серыі «Выдатныя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (1985).