• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Разам з тым да нядаўняга часу на ўсіх стадыях горадабудаўнічага праектавання адсутнічаў комплексны падыход да праблемы аховы і выкарыстання гісторыка-архітэктурнай спадчыны, што нярэдка прыводзіла
    да сур’ёзных памылак. Практыка папярэдніх гадоў паказвае, што ўвядзенне ўсяго толькі аднаго будынка, які дысгарманіруе з гістарычным кантэкстам, можа прывесці да парушэння архітэктурна-мастацкай цэласнасці забудовы. Прыкладам няўдалага ўмяшання ў гістарычнае асяроддзе могуць служыць 9-павярховы дом на плошчы Леніна ў 11олацку, высотны адміністрацыйны корпус па вул. Э. Ажэшка і будынак універмага па вул. Савецкай у Гродне, будынак Вылічальнага цэнтра Дзяржплана ў Мінску, Вылічальнага цэнтра Дзяржбанка ў Магілёве і інш.
    Рэакцыя на «голы» тэхніцызм, які панаваў на працягу трох апошніх дзесяцігоддзяў, і псіхалагічны дыскамфорт ананімнасці масавай індустрыяльнай забудовы выклікалі імкненне максімальна захаваць помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва. За апошнія дзесяцігоддзі змянілася разуменне каштоўнасці архітэктурнай спадчыны. Стала відавочным, што помнік па-за ансамблем, без характэрных «фонавых» радавых будынкаў у значнай ступені губляе свае мастацкія вартасці. Заняпад гістарычных пабудоў, экстэнсіўнае выкарыстанне зямельных участкаў, нізкі ўзровень камфорту старога жылля — усё гэта патрабавала энергічных мер па рэканструкцыі раёнаў, якія сфарміраваліся гістарычна.
    У 1982 г. была зацверджана «ІІраграма распрацоўкі і ажыццяўлення праектаў рэгенерацыі гарадской забудовы, якая мае важнае гісторыка-архітэктурнае значэнне». БелНДШгорадабудаўніцтва з удзелам Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў і інстытута Белжылпраект ужо выканаў шэраг праектаў рэгенерацыі гістарычных цэнтраў гарадоў, якія захавалі найбольш каштоўныя комплексы і гісторыка-архітэктурныя помнікі: Полацка, Віцебска, Брэста, Мсціслаўля, Пінска, Гродна, Навагрудка, Кобрына, Слоніма, Чачэрска.
    У адпаведнасці з праектам рэгенерацыі квартала завершана вялікая работа на тэрыторыі былога Троіцкага прадмесця ў Мінску (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Беразоўскі, Я. Верычаў, А. Брэгман, В. Хромаў, Л. Левін, Ю. Градаў, Я. Дзятлаў, В. Барташэвіч, С. Багласаў, Г. Жаровіна, Л. Іванова, А. Кандратаў, В. Страшынюк, А. Жалдакоў; інж. В. Макарэвіч, В. Касцючэнка). У рэканструяваных будынках размясціліся майстэрні народных промыслаў з салонамі-магазінамі, сувенірнымі магазінамі, «Карчма», «Тракцір», кніжная лаўка, выставачная зала, музей беларускага паэта Максіма Багдановіча і інш. Складзены праект рэгенерацыі верхняга горада ў Мінску (Мінскпраект, архіт. Л. Левін, Ю. Градаў, Я. Дзятлаў, В. Паўлаў, С. Тылевіч).
    У апошні час завершана рэканструкцыя многіх асобных помнікаў архітэктуры. Сярод іх Сафійскі сабор у Полацку (XI—XVIII стст.), Стары замак у Гродне (XII—XVI стст.), Успенскі касцёл у Мсціслаўлі (XVII ст.), комплекс Падніколле ў Магілёве (XVII—XVIII стст.), палац у Жылічах (XVIII ст.), Брэсцкая крэпасць (XIX ст.), Каложская царква ў Гродне (XII ст.), палац у Свяцку (XVIII ст.), Праабражэнская царква ў Заслаўі (XVI ст.), Слуцкая брама ў Нясвіжы (XVIII ст.) і інш.
    Як і раней, жылыя забудовы і комплексы займаюць самыя вялікія тэрыторыі ва ўсіх без выключэння гарадах і населеных пунктах і ў найбольшай ступені ўплываюць на фарміраванне іх архітэктурна-мастацкіх якасцей. У апошнія гады іх знешняе аблічча значна змянілася, у чым важную ролю адыграла выкарыстанне новага блок-секцыйнага метаду праектавання і будаўніцтва жылля, што дало магчымасць стварыць дамы не толькі больш разнастайнага кватэрнага саставу, але і архітэктонікі, канфігурацыі, працягласці, паверхавасці. Дамы, запраектаваныя на аснове палепшаных нарматываў і адзіна-
    га каталога будаўнічых дэталей, вызначаюцца больш зручнай планіроўкай і павышаным камфортам.
    Жылыя раёны і мікрараёны пачалі выгадна адрознівацца ад пабудаваных раней больш выразнай кампазіцыяй забудовы і архітэктурай будынкаў, удалым выкарыстаннем прыроднага асяроддзя і рэльефу. Да іх можна аднесці жылыя комплексы ў Мінску: Усход-1 (архіт. В. Анікін, П. Ваўчок, Л. Гафо, Г. Горына, Я. Дзятлаў, Г. Сысоеў, I. Жураўлёў, I. Папова), раёны па вуліцах Веры Харужай і М. Горкага, Сурганава (архіт. В. Ладыгіна, У. Пушкін, Л. Маскалевіч), Сярова-1 (архіт. У. Крывашэеў, А. Сабалеўскі, В. Данілаў), Захад-2 (архіт. Я. Сап’янік, А. Гуль, А. Краеўскі, Л. Красіева, В. Латышаў і інш).
    3 абласных гарадоў трэба адзначыць забудову жылога раёна па Маскоўскім праспекце і мікрараён Поўдзень у Віцебску; мікрараён па вуліцах Савецкай і Волатава ў пойме р. Сож у Гомелі; раён праспекта Пушкіна і мікрараёны Мір-1 і Мір-2 у Магілёве; Усходні жылы раён у Брэсце; жылыя раёны Форты 1, 2 у Гродне. Уяўляе цікавасць забудова жылых раёнаў новых гарадоў — Наваполацка, Салігорска, Светлагорска, Новалукомля.
    Разам з індустрыяльным у рэспубліцы ажыццяўляецца будаўніцтва жылых дамоў з цэглы па індывідуальных праектах. Высокія эстэтычныя якасці гэтых дамоў дазволілі выкарыстоўваць іх для фарміравання новаўтвораных або рэканструяваных ансамбляў, плошчаў і магістралей. Так, у Мінску пабудаваны выразны па пластыцы фасада 9-павярховы жылы дом з комплексам культбыту па вул. Сурганава (архіт. Ю. Грыгор’еў, У. Навумава), 9-павярховы жылы дом з крывалінейным абрысам у плане і актыўным колеравым вырашэннем па вул. Кульман (архіт. В. Ладыгіна, С. Ульянава), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Танкавай
    (архіт. С. Замараеў, Л. Пагарэлаў, Л. Соскін), шматпавярховыя комплексы па вуліцах Я. Коласа, Маякоўскага, Ф. Скарыны, I. Мележа. 3 абласных гарадоў належыць адзначыць комплекс жылых дамоў па вул. Горкага ў Гродне (архіт. В. Клепікаў, В. Давыдзёнак, М. Жучко і інш.), 7-, 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Энгельса ў Брэсце (архіт. Р. Шылай, В. Гапіенка).
    Важную ролю ў эстэтычным узбагачэнні асяроддзя атрымліваюць архітэктурна-мастацкія элементы ўнутры жылой забудовы. Гэта — дэкаратыўная і ігравая скульптура, малыя архітэктурныя формы і добраўпарадкаванне. Асаблівае значэнне набывае каларыстыка, якая выкарыстоўваецца пры рэканструкцыі і ў новых жылых масівах. У Мінску, Гродне, Віцебску, Наваполацку, Салігорску яна становіцца асобным прадметам архітэктурна-мастацкай дзейнасці. Удала выкарыстаны колер пры рэканструкцыі гістарычных цэнтраў Гродна, Мінска, у новых раёнах Мінска. Разам з тым колеравае вырашэнне жылых раёнаў, вуліц і плошчаў гарадоў пакуль што не ўзаемадзейнічае з каларытам усяго гарадскога асяроддзя, прыроднага наваколля, аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гарадской тканіны, засноўваючыся на суб’ектыўных мастацкіх прынцыпах. Болып арганічнай стала сувязь забудовы з ландшафтам, зелянінай, акваторыямі. Там, дзе прыроднае асяроддзе беднае, праводзіцца штучнае водна-зялёнае добраўпарадкаванне, як, напрыклад, у Мінску, Гомелі, Віцебску, Лідзе, Бабруйску, Салігорску, Вілейцы і іншых гарадах.
    Упершыню ў горадабудаўнічай практыцы краіны ажыццёўлена унікальная па маштабах праца па стварэнні рукатворнага ландшафту. Ён якасна пераўтварыў гарадское асяроддзе масавай індустрыяльнай жылой забудовы. На аснове Сляпянскага ручая была створана водна-паркавая сістэма з каскадамі, штучнымі вадаё-
    мамі, пратокамі, малымі архітэктурнымі формамі, паркамі і скверамі, якая паўкальцом агінае паўночнаўсходнюю і ўсходнюю ўскраіны Мінска. У 1989 г. група архітэктараў (М. Жлоба, Б. Юрцін, В. Шыльнікоўская, Л. Жлоба, Д. Герашчанка, Л. Белякова, інж. А. Самончык) за гэту працу была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі СССР.
    Новыя жылыя раёны ў малых гарадах будаваліся менш удала. Выяўляліся недахопы ў фарміраванні будаўнічай базы, адсутнічалі маштабныя тыпавыя праекты жылых дамоў, нізкай была якасць будаўніцтва і добраўпарадкавання, працяглымі тэрміны будаўніцтва жылых і асабліва грамадскіх пабудоў. Тым не менш вопыт малых паселішчаў у 70—80-х гадах дэманструе і добрыя прыклады забудовы там, дзе яна вялася з разлікам на своеасаблівыя прыродныя ўмовы, гістарычную спадчыну, наяўныя магчымасці будаўнічай базы, горадабудаўнічыя ўмовы і маштаб канкрэтнага жылога раёна, групы да-
    моў ці квартала. Удала арганізаваную забудову мы бачым у Лагойску і Вілейцы, Дзяржынску і Смаргоні, Новалукомлі, Ашмянах і іншых гарадах.
    У канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў працягвалася фарміраванне архітэктурных ансамбляў у цэнтральных раёнах гарадоў, дзе вядучая роля адводзілася буйным адміністрацыйным будынкам. У гэты перыяд завяршылася рэканструкцыя плошчы Леніна ў Мінску, на якой былі ўзведзены будынкі Упраўлення мінскага метрапалітэна (1984, архіт. Ю. Грыгор’еў, Д. Кудраўцаў), Вылічальнага цэнтра Дзяржплана БССР (1988, архіт. В. Крусь) і адміністрацыйнага корпуса педінстытута (1988, архіт. I. Марчанка, В. Нікіцін). Аналіз зацягнутага на шмат дзесяцігоддзяў працэсу фарміравання плошчы сведчыць аб тым, што ў яе рэканструкцыі былі дапушчаны значныя пралікі. Аб’екты аказаліся не звязанымі
    90. Забудова праспекта Машэрава ў Мінску.
    паміж сабой ні функцыянальна, ні кампазіцыйна, ігнараваўся прынцып шматфункцыянальнасці, што прывяло да ўтварэння бязлюднай зоны ў вячэрнія часы. 3 узвядзеннем у 60-я гады будынкаў галоўнага корпуса БДУ і Мінскага гарвыканкома была парушана кампазіцыйная пераемнасць у развіцці плошчы. У выніку яна атрымала іншую канфігурацыю і павялічылася да 7 га. Пры гэтым адбылася нівеліроўка дамінуючай ролі Дома ўрада. 3 парушэннем маштабных суадносін элементаў забудовы і стратай яе кампазіцыйнай цэласнасці распалася архітэктурна-вобразнае адзінства гарадскога арганізма.
    3 80-х гадоў у праектаванні і будаўніцтве буйных грамадскіх будынкаў назіраецца адмаўленне ад штучнага, механічнага набору асобных кампанентаў. Новы этап характарызуецца пераходам да складаных структур, узвядзеннем комплексаў, якія ўтвараюць цэласныя гарадскія ансамблі рознага прызначэння. Прыкладам рэалізацыі новых прынцыпаў можа служыць адміністрацыйна-грамадскі цэнтр на пр. Машэрава ў Мінску (80-я гг., архіт. А. Духан,
    А. Красоўскі, В. Крамарэнка, М. Вінаградаў, У. Шчарбіна, Г. Бенядзіктаў і інш.). Тэрыторыя комплексу мае лінейную планіроўку і выцягнута з поўначы на поўдзень у выглядзе пешаходнай эспланады. Уздоўж яе размешчаны адміністрацыйна-дзелавыя будынкі, пабудаваныя раней разам з гасцініцай «Юбілейная». Яны ствараюць выразны рытм 13-павярховых аб’ёмаў, якія чаргуюцца з уста-