• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Унікальным збудаваннем, якое можна ўмоўна аднесці да культурна-асветніцкіх, з’яўляецца Дом літаратара ў Мінску па вул. Фрунзе (1976, архіт. Ю. Грыгор’еў, В. Шубіна). Кампактны будынак добра ўпісаўся ў існуючую забудову. Яго развітая планавая і аб’ёмная кампазіцыя мае выразнае функцыянальнае раздзяленне на клубную і дзелавую зоны. Трохпавярховае П-падобнае ў плане крыло праўлення Саюза пісьменнікаў з холамі ў вуглавых частках, якім адказваюць закругленыя плоскасці ў экстэр’еры, утварае ўнутраны дворык, абмежаваны з супрацьлеглага боку двухпавярховым корпусам глядзельнай залы на 336 месцаў. Галоўны вестыбюль аб’ядноўвае глядзельную і канферэнц-залу, бібліятэку, кафэ, канцэртную гасціную з камінам і барам. Асаблі-
    васцю будынка з’яўляюцца пластычныя фасады, вырашаныя ў выглядзе плаўнага чаргавання ўвагнутых, выпуклых і гладкіх плоскасцей, прарэзаных вузкімі аконнымі праёмамі.
    Гандлёвыя комплексы ў адзначаны перыяд, як правіла, з’яўляюцца часткай грамадскага цэнтра жылога раёна і ўзводзяцца па тыпавых праектах з тыпавых уніфікаваных канструкцый і дэталей. Такія гандлёвыя цэнтры і універсальныя магазіны пабудаваны ва ўсіх новых жылых масівах буйных гарадоў рэспублікі.
    Сучасным гандлёвым збудаваннем з’яўляецца універсальны магазін «Беларусь» на Партызанскім праспекце (архіт. Б. Сабалеўскі, Ю. Перасветаў). Унікальным збудаваннем гандлёвага тыпу з’яўляецца будынак Камароўскага рынку ў Мінску на перасячэнні вул. Веры Харужай і Куйбышава (1979, В. Аладаў, А. Жалдакоў, М. Ткачук, У. Крывашэеў). У аснову яго кампазіцыі пакладзена квадратная ў плане гандлёвая зала, перакрытая скляпеністай абалонкай, што абапіраецца на ўзмоцненыя вуглавыя канструкцыі. Па ўсім перыметры яна абкружана антрэсолямігалерэямі, куды вядуць з чатырох бакоў шырокія лесвіцы.
    У сувязі з падрыхтоўкай да XX Алімпійскіх гульняў у рэспубліцы былі пабудаваны або рэканструяваны шэраг спартыўных збудаванняў, сярод якіх буйнейшая спецыялізаваная спартыўная ўстанова — Палац тэнісу ў Мінску на праспекце Машэрава (1978, архіт. С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, інж. В. Скобелкін). Корты перакрытыя трыма складкавымі цыліндрычнымі скляпеністымі абалонкамі з суцэльным шкленнем на тарцах. Для перакрыцця вялікіх праёмаў у апошні час шырока выкарыстоўваюцца новыя канструкцыйныя рашэнні і матэрыялы. Так, у Гомелі ў лёгкаатлетычным манежы (архіт. В. Саенка, Б. Максімовіч, В. Гутараў, Л. Чайкова) перакрыццё выканана з клеявых драўляных канструк-
    цый. У буйную спартыўную ўстанову ператварыўся дзякуючы значнай рэканструкцыі стадыён «Трактар» у Мінску (архіт. В. Мінькін, В. Садыкаў). Ён быў пашыраны і перапланаваны. Пры дапамозе нахіленых жалезабетонных плоскасцей, што абапіраюцца на лучковыя аркі, пабудаваны трыбуны на 25 тыс. гледачоў.
    3 ліку транспартных збудаванняў асобна трэба адзначыць першую лінію Мінскага метрапалітэна, якая злучыла паўночна-ўсходні раён горада з Прывакзальнай плошчай і вул. Маскоўскай. Мастацкае афармленне кожнай станцыі створана індывідуальнымі архітэктурнымі і манументальна-дэкаратыўнымі сродкамі ў адпаведнасці з пэўнай тэматыкай.
    Неардынарным архітэктурна-прасторавым вырашэннем адрозніваюцца аўтавакзал «Усходні» ў Мінску (1984, архіт. Л. Пагарэлаў, Л. Кустава, інж. В. Сакалоў), вакзал у Бабруйску (1987, архіт. А. Панамароў, В. Мацяш, А. Нічкасаў, В. Ачайкін), аўтачыгуначны вакзал у Салігорску (1984, архіт. А. Цэйтлін, інж. П. Чайчук) і аэравакзал у Брэсце (1987, архіт. В. Арсеньеў, В. Кяскевіч, 0. Ляшук, Р. Шылай, інж. В. Самцоў). Архітэктурна-мастацкае і функцыянальна-планіровачнае вырашэнне аэравакзала ў Брэсце было ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР.
    Вялікая ўвага надаецца развіццю архітэктурных ансамбляў галоўных вуліц і плошчаў абласных і буйных гарадоў рэспублікі. Так, у Гродне атрымаў завяршэнне ансамбль плошчы Леніна. Перад новым адміністрацыйным будынкам устаноўлены помнік правадыру (скульпт. 3. Азгур, архіт. В. Аладаў). У цэнтральнай частцы горада і на галоўных вуліцах у разглядаемы перыяд пабудаваны такія буйныя грамадскія будынкі, як абласны драматычны тэатр, Дом тэхнікі (архіт. У. Праабражэнскі, В. Бажко, В. Давыдзёнак), універсальны магазін (архіт. А. Жалдакоў, Ф. Пархімовіч), Дом сямейных ура-
    чыстасцей (архіт. В. Давыдзёнак, К. Асадаў). Гэтыя будынкі з’яўляюцца немалаважнымі састаўляючымі грамадскіх цэнтраў розных раёнаў Гродна.
    Творчасць архітэктараў у 80-я гады характарызуецца пошукамі новых архітэктурных формаў і прыёмаў кампазіцыі, выразнага вобраза за кошт адмаўлення ад прывычных стэрэатыпаў. У архітэктуры назіраецца больш свабоднае формаўтварэнне, разнастайнасць аўтарскіх канцэпцый у планавым і прасторавым вырашэнні.
    ЖЫВАПІС
    Апошняе дзесяцігоддзе можна характарызаваць як перыяд істотных змен самой прыроды станковага жывапісу. Пашырэнне апасродкаваных сувязей мастака з рэчаіснасцю прывяло да ўзнікнення разнастайных канцэпцый і выклікала жыццёвую неабходнасць фарміравання новых вобразных структур станковай карціны, змяніла яе ўзаемадзеянне з нестанковымі відамі жывапісу. Сінтэзаванне сродкаў і прыёмаў выяўлення манументальнага, дэкаратыўнага і плакатна-графічнага мастацтва прыкметна змяніла характар кампазіцыйнага мыслення жывапісцаў. У кампазіцыйных пабудовах сюжэтнае дзеянне падмянялася статыкай, псеўдашматзначнасцю. Тэматычная карціна губляла свае прыкметы і прымала формы групавога партрэта. Пашырыліся тыпы аднафігурных кампазіцый, у якіх дзеючай асобай часта выступае сам мастак. Запазычванне сродкаў манументальнадэкаратыўнага мастацтва прывяло да нарастання сімвалічных элементаў у кампазіцыі, абвострана-асацыятыўнай метафарычнасці і іншых формаў умоўнасці мастацкага выяўлення. Увага да апавядальнай змястоўнасці гістарычнага дакумента, дакладнай фіксацыі факта вызначыла з’яўленне новай тэндэнцыі ў беларускай сюжэт-
    95. А. Марачкін.
    B. Дунін-Марцінкевіч. 1983
    на-тэматычнай карціне. Інфармацыйная напоўненасць часам разглядаецца як фактар змястоўнасці. Станоўчыя змяненні не маглі ахапіць яшчэ ўвесь комплекс складанай сістэмы вобразнага адлюстравання. Новая ацэнка гістарычных падзей марудна знаходзіла нбвыя магчымасці мастацкага ўвасаблення, але ў рэчышчы разнастайнасці стылістычных плыняў і напрамкаў значна змяняецца тэндэнцыя адраджэння нацыянальнай гісторыі, важнейшых падзей духоўнага жыцця народа. Значнае месца ў творчасці мастакоў займаюць вобразы выдатных дзеячаў беларускай культуры.
    Асаблівую выразнасць набывае сімволіка ў палатне «Пачатак. Францыск Скарына» (1978) А. Марачкіна. На чорна-зялёным фоне, пранізаным гарызантальнымі водбліскамі, вырысоўваецца фігура першадрукара Ф. Скарыны. Жорсткасць вертыкальных складак адзення, якія хаваюць фігуру, надае вобразу манументальную велічнасць. Кампазіцыя перадае
    ідэю непераходзячай каштоўнасці подзвігу вялікага асветніка. Від сярэдневяковай Вільні, выхапленай далёкім святлом месяца і сонца (манаграма гравюр першадрукара), узмацняе сімвалічнае гучанне вобразапаняцця, вобраза-знака. Мастацкае мысленне жывапісца развіваецца ў межах умоўна-сімвалічнай сістэмы паказу, якая не выключае псіхалагічнай падасновы вобраза.
    Кіраўніку рэвалюцыйнага паўстання 1863 — 1864 гг. К. Каліноўскаму прысвечана палатно «Касінеры Каліноўскага» (1978) Л. Дударанкі. У сваёй рабоце ён выкарыстоўвае сродкі графічнай экспрэсіўнасці. Тут праявілася індывідуальная схільнасць мастака да аскетычнай стрыманасці ў выкарыстанні эмацыянальных магчымасцей колеру. Гэтая ж тэма вырашаецца і ў трыпціху «Кастусь Каліноўскі» Ф. Янушкевіча.
    96. Ф. Янушкевіч. А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч, М. Грушавіцкі.на месцы збору інсургентаў
    Мінскага павета. 1983
    У 80-я гады намячаюцца новыя канцэпцыі развіцця сюжэтна-тэматычнай карціны. Вызначальнае месца ў вобразнай структуры твора пачынаюць набываць прыёмы сімвалізацыі, асацыятыўнасці, метафарычнасці. Асабліва гэтая тэндэнцыя праявілася ў работах, прысвечаных класікам беларускай літаратуры Я. Коласу, Я. Купалу, М. Багдановічу, Цётцы (Алаізе Пашкевіч). Мастацкае ўвасабленне паэзіі песняроў, яе глыбокай эмацыянальнасці, іх натхнёнага духоўнага жыцця патрабавала новых формаў абагульнення, іншых сродкаў мастацкай выразнасці. Рамантыка-паэтычны лад мастацкага паказу, выяўленне эстэтычнага ў адлюстраванні рэальнасці становяцца вызначальнымі ў метадалогіі творчасці. Рысы народнасці і нацыянальнай своеасаблівасці арганічна ахопліваюць шматлікія кампаненты вобразнай структуры жывапісу.
    Карцінам роднай прыроды, сярод якой фарміраваліся паэтычныя пачуцці паэтаў, прысвячаюць свае сюжэтныя кампазіцыі А. Бараноўскі («Родны кут», 1982), У. Гоманаў («Мой родны кут», 1982). Г. Вашчанка спрабуе паказаць станаўленне паэта ў карціне «Нараджэнне паэта» (1982). Па матывах паэзіі М. Багдановіча М. Апіёк стварае шэраг жывапісных палотнаў: «Ад родных ніў, ад роднай хаты» (1981), «Слуцкія майстрыхі» (1983) і інш. Эпічныя вобразы, апетыя Я. Купалам, знаходзяць своеасаблівае адлюстраванне ў жывапісе М. Ліханенкі («Адвечнае», 1982), В. Маркаўца («Спакон вякоў», 1982). Для гэтых мастакоў паэзія стала невычэрпнай крыніцай творчасці, школай вобразна-паэтычнага ўспрыняцця свету, мастацкага спасціжэння і ўвасаблення жыццёвых перажыванняў. Грамадскай дзейнасці Я. Купалы прысвячаюць свае кампазіцыі Л. Асядоўскі («Наша ніва», 1982), Л. Ран («Сустрэча ў Вільні», 1980), С. Гарачаў («Я. Купала і В. Брусаў у Вільні», 1982).
    97. У. Пасюкевіч. У краіне светлай...
    М. Багдановіч. 1983
    Гэта разгорнута-сюжэтныя палотны, у якіх партрэтныя характарыстыкі пададзены з гістарычнай праўдзівасцю і шматзначнасцю.
    У карціне «Я. Купала і Ц. Гартны ў Капылі» (1982) У. Пасюкевіч з пэўнай дакладнасцю характарызуе адзінства псіхалагічнага стану паэтаў у складаны перыяд іх творчага жыцця. Унутраная сканцэнтраванасць, складаная гама перажыванняў перадаюцца скупымі жывапіснымі сродкамі, «прыцішанай» інтанацыяй расказа. Самапаглыблены роздум і трывога аб будучыні беларускай культуры з’яўляюцца асноўнымі ў разуменні вобразаў паэтаў. Яркая жывапіснасць уласціва палатну «Песняры. Сейбіты» (1982) Л. Асядоўскага. 3 вялікай любоўю перадае вобраз паэта I. Рэй у карціне «Шлях паэта» (1981).
    У камерных палотнах маладых мастакоў тэндэнцыя паэтычнай рамантызацыі вобраза перадавала-